Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
беларускай гісторыі не запісана, а ў асаблівасыді ў гісторыі Беларускае Праваслаўнае Царквы, каб царкоўная рада ўзяла на сябе абавязак кваліфікаваць, хто можа быць сьвятарам, указваць людзям, якога сьвятара яны могуць браць, каб памаліцца над магілай сваіх родных. Такая пастанова справы моцна парушае беларускую традыцыю талерантнасьці й парушае амэрыканскі закон аб правох чалавека. якога рэлігія й веравызнаньне ёсыдь вылучна справай асабістай і непарушальнай. Гэта таксама зьневажае памяць адыйшоўшых ад нас на вечны супакой. На маю думку й думку усіх людзей, гэта вялікая ганьба беларусам Нью Брансьвіку, і, нажаль, вялікі сорам усім беларусам на сьвеце.
Вы можаце маліцца зь кім хочаце й да каго хочаце, але прымушаць вас гэта рабіць зьяўлялася-б пагвалчэньнем волі чалавека. Ніхто ніякімі поступамі й тэрорам не змусіць паважаць і шанаваць Уладыку, які выгнаў із царквы бальшыню сваіх вернікаў, закрыў царкву й падаў іх у суд за тое, што яны прыходзілі ў царкву, дзеля таго толькі, каб даказаць , што яго ўлада безьмяжоўная, нават, як сам гэта гаварыў, роўная Хрысту. Такая пыха й такія паступкі ня ёсьць годныя ня толькі пастыра, але нават хрысьціяніна наогул. Такое дзеяньне сьведчыць аб бязбожніцтве, якое засталося ў яго са школы таталітарных сыстэмаў, у якіх ён быў на службе. Убіваньне ў голаву людзям з амбоны, на залях і ў езуіцкай прэсе, што гэта ўсё робіцца на дабро БАПЦ і беларускай вызвольнай справы, толькі прыкрываньне запраўды шкодных намераў і плянаў ня толькі царкве, але й беларускаму вызвольнаму руху.Клясыфікаваньне, дзяленьне, выкіданьне й адлучэньне беларусаў на эміграцыі, дзе кожны чалавек, кожная душа ёсыдь дарагая, бо тутака нас мала, напэўна-ж не на карысьць ані БАПЦ, ані БНР, ані вызвольнаму руху наогул, а толькі ворагам беларускага народу.
На няшчасыде, мой цесыдь католік ёсыць пахаваны на магільніку, які знаходзіцца пад вашай адміністрацыяй і не спадзявайцеся, што я буду ўБЦРпытацца, якога сьвятара ўзяць з сабой, каб над магілай памаліцца, і я ня думаю, што царкоўная рада ў будучыні будзе перашкаджаць, бо акрамя маральных могуць паўстаць і легальны наступствы.
3	пашанаю Кастусь Мерляк.
Нью Ёрк, 19 чэрвеня, 1968 году.»
Дзейнасьць БАПЦ
Пададзена да ведаму, што 16 сакавіка 1968 году адбыўся агульны сход прыхажанаў парафіі сьв.Кірыды Тураўскага ў Брукліне, які быў скліканы часоваю царкоўнаю радаю з благаславенства Ул. Васіля.
Новая ўжо «выбраная», а не назначаная царкоўная рада была ўзначаленая старшынём Мікалаем Гарошкам. Агульны сход прайшоў у высокім рэлігійным настроі.
Чацьвёрты епархіяльны сабор БАПЦ адбыўся ў Брукліне 30 жнівеня. У ім узялі ўдзел тры япіскапы. Уладыку Андрэя прызначылі да сябе, і такім чынам япіскапскае непаразуменьне было зьліквідаванае. 3 важнейшыхпастановаў была скліканьне ў 1969годзеЎсебеларускага праваслаўнага сабора. Епархіяльны зьезд быў праведзены, як і папярэдні, Ул.Васілём.
«Голас Царквы» № 32 за сьнежань 1970 году падае: «3 волі Божае адыйшоў у вечнасьць архіяпіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Ўладыка Васіль. Сьмерць спасьцігла нечакана. Памёр 6 чэрвеня 1970 году, пры вялікім зьезьдзе вернікаў быў праважаны 17 чэрвеня на месца супакаеньня на беларускім магільніку ў Іст Брансьвіку, у штаце Нью Джэрзі».
Імя архіяпіскапа Васіля было Ўладзімір Тамашчык. Нарадзіўся ён ў 1890 годзе ў в. Вялікія Азяраны, Горадзенскага павету. Тэрмін на працягу 11 дзён часу ад сьмерці да пахаваньня Ул. Васіля выклікаў розныя камэнтары аб прычыне сьмерці й паховінаў. Ліст да рэдакцыі газэты «Беларускі Голас», памешчаны ў№ 187 за кастрычнік 1970 год падае:
Спраставаньне
«Епархіяльная ўправа Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на Амэрыку й Канаду на сваім пашыраным паседжаньні дня 5 верасьня 1970 году, азнаёміўшыся з неадказваючымі праўдзе фактамі, паданымі ў газэце «Беларускі Голас» за жнівень месяц № 185 у справе сьмерці й паховінаў сьв. пам. Уладыкі Васіля, у імя праўды асьвечвае:
І.Няпраўдаюёсьць,штоЎладыкаВасільсампакончыў сваёжыцьцё, бо прычынаю сьмерці быў атак сэрца, аб чым сьведчыць акт, сьпісаны
лекарскаю камісыяй пры гарадзкой управе й лекарскія доказы дактароў, у каторых Уладыка лячыўся.
2.	Выдумкай й маною ёсьць, што паніхіда па сьв.пам. Уладыку Васілю адбывалася каля пустой труны, а цела было ў труну ўложана перад вывазам на магільнік, бо ў сапраўднасьці труна зь целам была прывезена пахароннаю ўстановаю ў кафэдральны сабор ў Брукліне ў панядзелак 15 чэрвеня, аб чым сьведчыць дырэкцыя пахароннага бюро, што выконвала бальзамаваньне цела. Дня 5 верасьня 1970 г.
М.Гумен
Сакратар епархіяльнае ўправы БАПЦ».
Кіраўніцтва Амэрыканскай епархіяй па назначэньню першаерарха БАПЦ архіяпіскапа Сергія абняў япіскап Андрэй. Першаерарх БАПЦ адначасна ўвёў а. Андрэя ў архіяпіскапскае дастоінства й назначыў сакратаром сабору япіскапаў ад 28 ліпеня 1970 году.
He прайшло нават году ад паховінаў Ул.Васіля. як яго абаронцы на судзе супраць сваіх прыхажанаў у 1968 годзе й прыяцелі, уключаючы служакаў тыпу Манькоўскага й Тулейкі, падалі ў суд 16 сакавіка 1971 годунаМіхася Тамашчыка(Томаса), каб ён вярнуўгрошы, якія той атрымаў у спадчыну ад свайго брата Ўладыкі Васіля.
Заяву ў суд фармальна злажыў пад прысягай а.ВасільКендыш, сакратар епархіяльнай рады БАПЦ у Амэрыцы. Яго адвакатам быў ніхто іншы, як сын Мікалая Гарошкі, Валентын Гарошка. Айцец В.Кендыш з адвакатам Гарошкам абвінавачвалі Міхася Тамашчыка й яго жонку, што тыя атрымалі ў спадчыну ад свайго брата маёмасьць, якую Ул. Васіль прыдбаў, будучы архіяпіскапам й адміністратарам Амэрыканскай епархіі БАПЦ.
Абвінавачаньне гучыць так: «Як сказана «Мост Рэвэрэнд» г.зн. япіскап Васіль (Тамашчык) быў упаўнаважаны, што ён рабіў да свае сьмерці, зьбіраць, перахоўваць, адміністраваць і рабіць інвэстыцыі ад свайго ўласнага імя ды ўсе іншыя грошы й маёмасьць, якая цяпер у пасяданьні пасудзімых, згодна артыкулу 18 права аб рэлігійных карпарацыях, пасьведчаньнях інкарпарацыі й Статуту БАПЦ й згодна зь дзеючай рэлігійнай Канстытуцыяй, канонаў, правілаў й царкоўных рэтгілямінаў, належаць да епархіяльнай рады БАПЦ.
Яны дамагаліся прысуду, каб брат Ул.Васіля вярнуў ім 51, 432, 13 даляры з працэнтамі й шкоды суду. Суд цягнуўся пару год. Адвакаты
isUPRE-E COURT OF THE STATE OF NEV/ YORK COUNTY OF XINGS
	x
St. Cyril'□ of Turov Cathedral of tho	x
Byelorussian Autocophallo Orthodox	x
Church In America, Inc., and Roverend	x
Vasil Kondyoh, as Treasurer of tho	x .
Diocesan Council of the Byelorussian	x
Autocephalic Orthodox Church In Amor»»	x
ilea,	x
Plaintiffs	x
against	x
x
Michael Tomas, as Administrator of x the Goods, Chattels-, and Credits of x Vasili Tomashek, a/k/a Vasili Tomaszyk, x deceased, and Michael Tomas, and Nina x .Tomas, x
Defendants: x
i	—м
।To the above named Defendants! YOU ARE HEREBY SUMMONED to answer the
Index no.	
Plaintiff designates KINGS COUNTY as the place of trial
The basis of the venue is:
PLAINTIFF'S RESIDENCE
SUMMONS
Plaintiff resides, at 401 Atlantic Avenue Brooklyn, New York County of Kings
complaint in this
action and to serve a copy of your answers, or, if the complaint
is not served with this summons, to serve a notice of appearance,
on the Plaintiffs" Attorney within 20 day»after service of this junmons, exclusive of the day of service (or within 3° days after the service is complete if this summons is not personally deliv­
ered to you within the State of New. York; and in case of your failure to appear or answer, judgment will be taken against you by default for the relief demanded in the complaint.
Dated: March 16, 1971.	VALENTINE N.. HOROSHKO, ESQ.
Attorney for Plaintiffs
Defendants1' address:	Office and Post Office Address
.	475 Fifth Avenue
87-04 63rd Drive	New York, New York 10017
Rego Park, New York	TEL: LE-2-4991
County of Queens
Upon your failure to appear, Judgment will be taken against ^Michael Tomas, as Administrator of the Goods, Chattels, and iCredits of Vasili Tomashek, a/k/a Vasili’Tomaszyk, deceased, for •the sum of $51,422.13 with interest on $42,427.13 thereof from IJune 12, 1970, on $5,500.00 thereof from November 9, I960, and on I*3,500.00 thereof from January 3. 1966; and Judgment will bo taken -against Michael Tomas, and Nina Tomas by. default for the sum of !$5,500.00 with interest from November 9, I960, and for tho sun of ' $3,500.00 with interest from January 3, 19^6, plus: costa and disbursomenta.
Фінкельштэйн і Робнсон абаранілі М.Тамашчыка. Сакратар епархіяльнае рады а.Кендыш і другія не атрымалі ні аднаго цэнта. Пра гэта нідзе не было пісана, ані слаўца ў прэсе, тады калі пра суд Ул.Васіля супраць царкоўнае рады гэтага-ж прыходу, асабліва К.Мерляка, на працягу некалькі гадоў абвінавачвалі ў неімаверных і выдуманых злачынствах. Сябры групоўкі строга трымаліся этыкі «пра свайго нельга дрэнна пісаць».
Архіяпіскап Сергій, першаерарх БАПЦ памёр у сыботу 2 кастрычніка 1971 году ў Аўстраліі. Ул. Сергій (Рыгор Ахотэнка) нарадзіўся 25 сакавіка 1890 году ў сяле Малыя Гарошкі, Жытомірскага павету, Украіна. У сьнежні 1949 году Ул. Сергій узначаліў БАПЦ, якая была адноўленая ў Канстанцы, Нямеччына 15 ліпеня 1948 году.
Другі Ўсебеларускі сабор БАПЦ адбыўся 27-29 травеня 1972 году ў царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Гайленд Парку, Нью Джэрсі. На прапанову Ул. Мікалая на мітрапаліта аднагалосна быў выбраны архіяпіскап Андрэй. Таксама была выбраная рада кансысторыі, але ня ведама, сабору ці Амэрыканскай епархіі, у складзе: мітрапаліт Андрэй—старшыня.а.ВЖендыш — заступнікстаршыні йсакратар, а.К.Стар, П.Манькоўскі, Васіль Русак і Аўген Лысюк—сябры.
Др. а.Віктар Васілеўскі (Войтэнка) памёр 25 кастрычніка 1972 году. Ён быў скарбнікам епархіяльнай рады. Сын прат. Сьцяпана Войтэнкі, закладчыка прыходу ў Нью Брансьвікі й удзельнік сабору ў Канстанцы. Расыдіслаў Войтэнка, сын а. Віктара й ўнук а.Сьцяпана быў высьвячаны таксама на сьвятара. Айцец Расьціслаў па прычыне пазьнейшых закалотаў у Амэрыканскай епархіі пакінуў сьвятарства. Другі сын а.Сьцяпана Войтэнкі Мікалай пазьней стаўся скарбнікам епархіяльнай рады Ізяслава. Такім чынам, прэстыж і дынастыя Войтэнкаў у БАПЦ закончылася. У часе ад 1972 да 1979 году заўважваецца рост БАПЦ ня толькі ў Амэрыцы, але ў Англіі й Аўстраліі.