Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Паводля справаздачаў у епархіяльнае рады ад 20 травеня 1979 году у Гайленд Парку:
«На нарадзе абмяркоўваліся важнейшыя праблемы Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. Агульную кароткую інфармацыю аб сучасным стане царквы зрабіў сакратар кансысторыі прат.Васіль Кендыш. Зроблены быў агляд дзейнасьці ўсіх 15 парафіяў, якія абслугоўваюць 13 духаўнікоў. Апошнім часам былі пасьвечаны ў сан ерэяў: а.др Расыдіслаў Войтэнка з прызначэньнем да катэдральнага
сабору сьв.Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку, а.Аўген Сітнік для парафіі сьв. Апосталаў Пятра, Паўла ў Адэляйдзе, Аўстралія й інж. Ян Бруцкі ў сан дыякана. Шырэй абмяркоўвалася пытаньне набыцьця асяродку для мітраполіі БАПЦ.
Скарбнік кансысторыі сп. Мікалай Войтэнка злажыў фінансавую справаздачу, падкрэсьліўшы, што ў апошнія два гады паступленьні ахвяраў на кансысторыю й на будову цэнтру БАПЦ былі вельмі скупы>
Пасьвячэньне ў сан дыякана Яна Бруцкага заслугоўвае асаблівай ўвагі, бо ён быў пасьвечаны два разы. Першы раз Яна Бруцкага пасьвяціў мітрапаліт Андрэй у Кліўлендзе, а другі раз архіяпіскап Мікалай у Таронта. Бруцкаму палітыкі падказалі, што Ул.Андрэй ня ёсьць кананічны япіскап, а Ул.Мікалай ёсьць кананічны. Дыякану Бруцкаму моцна хадзіла, каб ён быў кананічны, каб у прышласыді яго не залічылі да «некананічных». Другое пасьвячэньне ў дыякана Бруцкага адбылося ў вялікім сакрэце. Але гэты сакрэт хутка выкрыўся й мітр. Андрэй аб гэтым даведаўся. Гэты факт яго моцна раззлаваў. Газэта «Беларускі час» ' № 21-22 за верасень 1979 году падае коратка аб пасьвячэньні Бруцкага ў сан сьвятара:
«У нядзелю, 26 жнівеня 1979 году, у Іст Детройт, Мічыган, у царкве Сьвятога Духа адбылося ўрачыстае высьвячэньне інжынера а.дыякана Івана Бруцкага ў сан сьвяшчэньніка.
Абрад рукапалажэньня выканаў яго прэасьвяшчэнства архіяпіскап Мікалай з Таронта ў асысьце настаяцеля парафіі Сьвятога Духа а.Максіма й сьвятароў БАПЦ а.Аляксандра Яноўскагай а.Расьціслава Войтэнкі.
Падчас банкету голас забіралі др.Б.Рагуля, прадстаўнік Рады БНР. др.Р.Гарошка ад беларускай газэты «Беларускі Час», К.Калоша. старшыня парафіяльнай рады Кліўлендзкай парафіі БАПЦ».
У высьвячэньні ў сан сьвятара Івана (невядома чаму ня Яна) Бруцкага ня браў удзелу мітрапаліт Андрэй, які моцна пакрыўдзіўся за паніжэньне яго сьвятасьці Ул.Мікалаем праз перавысьвячэньне дыякана Бруцкага. Гэты непрыстойны акт у суадносінах да свайго «зьверхніка» быў моцна паніжаючым першаіерарха БАПЦ. які за гэта мсыдіўся да свае сьмерці. Прачытаушы карэспандэннцыю з прабегу ўрачыстага пасьвячэньня ў сьвятары Івана Бруцкага з удзелам духавества й міранаў, ня толькі мітрапаліт Андрэй, але кожны бачыў ігнарацыю мітрапаліта БАПЦ.
Нямала каму было ведама, што Ул.Андрэй ад даўжэйшага часу не згаджаўся з поглядамі Ул.Мікалая на ролю, якую мае выконваць БАПЦ. Ул.Андрэй ня быў кандыдатам групоўкі. якая прадаўжала надалей дзеіць у Радзе БНР, а Ул.Мікалай ёй поўнасыдю падпарадкаваўся. так як раней Ул.Васіль.
Тут трэба зазначыць, што парафія сьв.Духа ў Дэтройце ад 1974 году моцна заактывізавалася, дзякуючы фінансавай дапамозе, якую змог забясьпечыць Мікалай Арцюх, будучы віцэ-прэзыдэнтам банку. Айцец Максім Таўпека— настаяцель і др.Я Сажыч—старшыня праяўлялі актыўнасыдь у царкоўных справах, якая выклікала непаразуменьні й канфлікты. Перад тым як перайсыді да хронікі прышлых падзеяў у БАПЦ, прачытаем пасланьне ад 20 травеня 1981 году: «Мы яшчэ не забыліся, калі рукапалажэньне Яна Бруцкага ў сьвятары, як асобы. назначанай на япіскапа БАПЦ, узрадавала ўсіх вернікаў і сьвятарства БАПЦ (сапраўды так ня было—К.М.) і суліла добрыя надзеі на будучыню нашае царквы. Прыемным было й тое, што Ян Бруцкі пераехаў з Дэтройту ў Гайленд Парк, Нью Джэрсі й паступіў на студыі, каб запасьціся багаслоўскімі ведамі».
ПодпіслУ Богу пакорны архіяпіскап Мікалай».
25 лютага 1980 году міт.Андрэй загадаў а.Аляксандру Яноўскаму, настаяцелю прыходу Жыровіцкае Божае Маці ў Гайленд Парку, каб ён пераехаў у Кліўленд. Адначасна назначыў а. Яна Бруцкаганастаяцелям гэтага прыходу. 4 травеня 1980 году прыхажане з а.Яноўскім заблякавалі ўваход у царкву й ня ўпусыділі а.Бруцкага маліцца. На сходзе гэтага дня прынялі рэзалюцыю прасіць архіяпіскапа Мікалая, каб ён узяў іхны прыход пад сваю апеку. Ул.Мікалай лістом з 9 травеня назначыў Яноўскага быць надалей настаяцелям.
Гэтым дзеяньнем а.Яноўскі не падпарадкаваўся свайму правячаму япіскапу мітр.Андрэю, хаця ён меў справядлівыя апраўданьні, каб надалей аставацца ў Гайленд Парку. Затое Ул. Мікалай, прымаючы прыход з Гайленд Парку пад сваю апеку, парушыў каноны й Статут БАПЦ, адначасна не падпарадкаваўся свайму першаіерарху, парушаючы хрысьціянскую мараль—пакоры.
Мітрапаліт Андрэй, прасьледаваны маніяй вялікасьці, ня ўзяў пад увагу людзкіх патрэбаў, ды што гэта Амэрыка, а не царская Расея, адным сказам, аднаго сьвятара перавёз, а другога прывёз, не зважаючы
наніякія абставіны. Малаіаго. мітр.Андрэй лістом з ІЗжнівеня 1980 годузабараніў служыць й выкрэсьліў з сьпіску БАПЦ 1 верасьняа.А. Яноўскага.
Айцец Іван, ці Ян Бруцкі, у шапку ня спаў: узлў адваката Валянтына Гарошку, ужо дасьведчанага экспэрта ў царкоўных справах, ды падаў у суд на Ул.Мікаля а.Яноўскага ад імя кансысторыі з подпісам сакратара а.В.Кендыша, з просьбаю, каб суд ім загадаў вярнуць прыход мітр.Андрэю й не перашкаджаць а.Бруцкаму быць настаяцелям прыходу. Відаць, абвінаваўцы ня чыталі, што кажа апостал Павал пра сьвецкія суды: «На сорам вам кажу, няўжо няма паміж вамі ніводнага разумнага, хто мог-бы рассудзіць сярод сваіх» (I. Кар. 6:5)
Справа разглядалася ў Вярхоўным судзе штату Нью Джэрзі, 14-16 кастрычніка 1980 году. Судзьдзя Когэн у канцы працэсу падсумаваў:
The total picture is this, the finality of the governing Bishop's decisions is in some doubt.Efforts toward Appeal have been made. The stability of the hierarchy is under challenge. The second ranking ecclesiastical officer of BAOC has acted, in effect, to oust the Primate from office for inability to discharge his duties.lt is impossible to say how the landscape will appearafter the dust settles. In these circumstances, the plaintiffs' right to relief is far from clear.
"It is based on determinations thatmayor maynotbefinaland mayor may not represent continuing hierarchical authority"
У сутнасьці судзьдзя адмовіўся выдаць прысуд, і справа пакуль што засталася безвыніковай.
15 лістапада 1980 году адбылася нарада БАПЦ, якую праводзіў мітр.Андрэй. Ул.Мікалай у гэтай нарадзе ўдзелу ня ўзяў.
Мітр.Андрэй зрабіў справаздачу, пачынаючы ад Канстантынопальскага патрыярха, а канчаючы на Папе Рымскім. Сакратар кансысторыі зрабіў справаздачу з свае дзейнасыді. а скарбнік Мікалай Войтэнка зь фінансаў. Аказалася, што ў касе ёсьць сабраных грошаў на набыцьцё цэнтру БАПЦ на суму 22, 926,00 даляраў праз прыход у Дэтройце. «Так што на суды грошы ёсыдь», —заявіў скарбнік. Апошнім пунктам парадку дня быў разгляд і зацьверджаньне кандыдатаў на япіскапа БАПЦ. Рада БАПЦ аднагалосна зацьвердзіла кандыдатуру а.Яна Бруцкага.
30 лістапада 1980 году мітрапаліт Андрэй і прат. Карп Стар падстрыглі а.Бруцкага ў манахі, a 7 сьнежня мітрапаліт Андрэй павысіў іераманаха Бруцкага ў сан архімандрыта.
У студзені 1981 годзе агульны сход прыходу сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне, прыняў пастанову аб зьмене епархіі й пераходзе да арх. Мікалая. Але гэты сход а.Кендыш і адвакат в.Гарошка папярэдзілі заяваю ў суд ад 23 студзеня, што адбудзецца спроба захопу прыходу Судзьдзя даўадзінмесяц часу старшыні А.Міцкевічу, каб прыгатаваць сваю абарону.
У нядзелю, 22 лютага 1981 году адбылася хіратонія архімандрыта Ізяслава Бруцкага на япіскапа Полацкага й вікарыя мітрапаліта БАПЦ. Хіратонію выканалі мітрапаліт Мсьціслаў УАПЦ, мітрапаліт Андрэй (не праверана) й архіяпіскап Орэст УАПЦ, а. Васіль Кедыш, а.Карп Стар ды некалькі сьвятароў Украінскае царквы. Хіратонія адбылася ў Саборы сьв.Андрэя УАПЦ у Бауд Брук, Нью Джэрзі.
7 сакавіка 1981 году адбыўся сабор япіскапаў БАПЦ, у якім бралі ўдзел мітрапаліт Андрэй, япіскап Ізяслаў, а.Кедныш, а.Р.Войтанка й адвакат Гарошка. Сабор пацьвердзіў тэрытарыяльны падзел на епархіі, а галоўнае, што мітр. Андрэй падтрабуе ад архіяпіскапа Мікалая пакаяньняй прызнаньня сваіх грахоў.
29 сакавіка мітрапаліт Андрэй адлучыў ад царквы (налажыў анафэму) на Ўладзіміра Русака й Аляксандра Міцкевіча за іхнюю рэвалюцыйную дзейнасьць супраць царквы.
16 травеня сабор двух япіскапаў БАПЦ у Брукліне мітрапаліт Андрэй і япіскап Ізяслаў з удзелам а.Расьціслава Войтэнкі й адваката Валянтына Гарошкі пастанавілі за парушэньне канонаў 32, 34, 35 і Статуту БАПЦ, арт.№ 12, 13.
а.Пазбавіць архіяпіскапа Мікалая пасады адміністратара епархіі.
б.Забараніць у служэньні літургіі й усіх абрадаў.
в.Пазбавіць япіскапства ў БАПЦ.
18 жнівеня 1991 году Вярхоўны суд штату Нью Ёрк прызнаў, што кіруючым япіскапам Амэрыканскай епрахіі БАПЦ ёсьць мітрапаліт Андрэй. Роўна пасьля 13 гадоў царква, набытая вернікамі прыходу. якіх архіяпіскап Васіль заставіў адысьці, была забраная ад прыходу й перададзеная ягоным вучням-спадкаемцам, яшчэ больш бедным духам.
У міжчасе рабіліся спробы, калі толькі пачаўся закалотуГайленд Парку, асобамі, якія ў гэты час стаялі з боку гэтае валынкі. К.Мерляк даваў параду др.Я.Сажычу й другім сябрам Рады БНР старацца палагодзіць пасварыўшыхся між сабою двух Уладыкаў, каб пазьбегчы
далейшага скандалу. У выпадку калі-б усе людзі не памаглі, тады трэба прывесьці Ул. Мікалая да мітр.Андрэя, зачыніць абаіх у пакоі ды вытлумачыць, што беларуская нацыянальная справа вымагае, каб БАПЦ існавала, разьвівалася й дапамагала беларускаму вызвольнаму руху, што яна для гэтага створаная на эміграцыі.
А дзеля гэтага пэрсанальны антаганізм двух япіскапаў павінен быць зьліквідаваны. Япіскапам трэба было заявіць, што ня выйдуць з пакою, пакуль ня пагодзяцца й не пацалуюцца. Гэта быў-бы даволі радыкальны спосаб, але іншага выхаду ня было. Аднак др.Жук— Грышкевіч, католік і старшыня Рады БНР, адзін з важнейшых пэрсанажаў групоўкі, заявіў, што рэлігійныя справы да Рады БНР не належаць і ў споры між праваслаўнымі япіскапамі мяшацца ня будзе. Др. ЖукГрышкевіч ня быў здольны да ніякае дзейнасыді, хіба толькі лавіць рыбу. Ён любіў сядзець у першым радзе на грамадзкіх урачыстасьцях ды атрымоўваць прывітальныя тэлеграмы. Ён не ўяляў сабе, што ў «прэзыдэнта» могуць быць ня толькі прыемныя, але й складаныя функцыі, што часамі бывае неабходнасыдь ужыць радыкальнага характару меры, каб бараніць інтарэсы свайго народу, а ў даным выпадку беларускага грамадзтва на эміграцыі.