Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
У Багаслужбе ўзялі удзел: а. пратапр. Сьвятаслаў Коўш, а.Усевалод Шэмяціла—настаяцель нашае царквы, архімандрытязэп Строк, іераманах Рыгор( О’Кіф), а.пратапр. Павал Вялікі, а.Мячыслаў Брынкевіч, і падыякан С.Жамойда, дыякан Канстанцін і спадарожнік Ул.Мікалая сэмінарыст Рыгор Бэн. Хорам кіраваў С.Жамойда.
У царкоўнай залі падчас банкету праграму вёў К.Мерляк— старшыня царкоўнае ўправы. Праф.Томас Бэрд зрабіўдаклад «Хрысьціянства ў Беларусі ад IX стагодзьдзя да 1944 году».
Удзельнікамі сьвяткаваньня прыслалі прывітаньні: ПрэзыдэнтЗША Рональд Рэйган, губэрнатар штату Нью Ёрк Марыё Куомо. мэр гораду Нью Ёрк Эдвард Коч, сэнатары Боб Доўл, Альфонс Д’Амато й Данель Мойніган. Прывітаньні прыслалі шматлікія беларускія арганізацыі з усяго сьвету ды цэлы рад прыватных асобаў.
Уладыка Мікалай у кароткай прамове выказаў сваё задавальненьне з удзелу ў сьвяткаваньні, падкрэсьліў важнасьць гэтай урачыстасьці, падзякаваў гаспадарам за гасыдіннасьць.К.Мерляк прадставіў прысутным духоўных асобаў і выдатных гасьцей, якіх было больш за 20 асобаў.
Жанчыны прыходу сьпеклі з нагоды 1000-годзьдзя торт. Мерляк выказаў пажаданьне, каб хрысьціянства ў Беларусі разьвівалася яшчэ другія тысячу гадоў. На залю вынесьлі торт з запаленымі сьвечкамі. Айцы патушылі сьвечкі, а хор на мэлёдыю «Многае Лета» сьпяваў: «Тысячагодзьдзя, тысячагодзьдзя...»
Падчас пабыту ў Злучаных Штатах ад 2 да 29 ліпеня 1990 году Яго Блажэнства архіяпіскап Канстантынопальскі й Усяленскі Патрыярх Дымітрыёс прыняў беларускую дэлегацыю на аўдыенцыі ў Нью Ёрку.
Газэта «Беларус» № 372 за жнівень 1990 году пісала:
«Рада Беларускай Праваслаўнай Царквы Паўночнай Амэрыкі (епархія), якая ўваходзіць у юрысдыкцыю Ўсяленскага Канстантынопальскага Патрыярха, была ўдастоена спаткаць Патрыярха Дымітрыёса 14 ліпеня ў гатэлі Вальдорф—Асторыя ў Нью Ёрку. Спатканьне адбылося ў 11 гадзін раніцы. Беларускую дэлегацыю прадставіў Патрыярху архіяпіскап Якавас, апякун нашай епархі. Яго сьвятасьць вітаўся з кожным з дэлегацыі й благаславіў кожнага».
На гэтай аўдыенцыі Яго блажэнства Патрыярх Дымітрыёс прамовіў да нашай дэлегацыі й сказаў, у асноўным, наступнае:
—Я ведаю, што наш народ моцна пацярпеў у сваім гістарычным жыцьці, асабліва ў гэтым стагодзьдзі ад уціску за веру й дамаганьне волі ад бязбожнай чужой улады ...
—Я захоплены моцнай верай вашага народу на Бацькаўшчыне ды вашай верай і дзейнасьцю на эміграцыі. Ваша вера, захаваньне вашае мовы, культуры й традыцыяў сваіх продкаў сьведчаць, што з Божай дапамогаю ваш народ дасягне ўсяго таго, чаго ён, як і ўсе іншыя народы, дамагаецца».
Яго Блажэнству быў уручаны таксама мэмарандум, падпісаны адміністратарам беларускай епархіі а.протапрасьвіцерам Сьвятаславам Каўшоў, настаяцелям прыходаў і старшныямі царкоўных управаў. Апрача звароту ды іншых нагадваньняў у мэмарандуме ёсыдь і такі параграф:
«У часе 2-й сусьветнай вайны нашы праваслаўныя айцы й міране беларускага народу сабраліся ў горадзе Менску ў 1942 годзе, каб абвесыдіць вызваленьне Беларускае Праваслаўнае ІДарквы з путаў атэізму. Наша царква ў тым часе ўсім сэрцам жадала быць пад амафорам Усяленскага пасаду Канстантынопаля. Зь міласыді ўсемагутнага Бога, наша надзея споўнілася толькі на эміграцыі, за то мы вельмі ўдзячныя».
Яго Блажэнства архіяпіскап Канстантынопальскі й Усяленскі патрыярх Дымітрыёс
Яго Блажэнства архіяпіскап Канстантынопальскі і Ўсяленскі Патрыярх Дымітрыёс прымае дэлегацыю Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Паўночнай Амэрыцы, / 4
Абед з нагоды 18-х угодкаў першае службы (29.Х.72) у царкве сьв.Хірылы
Тураўскага ў Рычмонд Гіл, Нью Ёрк, 4 сьнежня 1990 г.
Зьлева направа: Ганна Бартуль, сьпявак Сяржук Сокалаў Воюш, дырэктар хор\
Сымон Жамойда, брат Міке, а.Рыгор і К.Мерляк — старшыня царкоўнае ўправы.
Лёс архімандрыта Язэпа
Архімандрыт Язэп (Строк) ушанаваў сваёю прысутнасыдю ўрачыстае сьвяткаваньне 1000-годзьдзя хрысьціянства ў Беларусі, ладжанае прыходам сьв. Кірылы Тураўскага 31 травеня 1987 году.
Пры гэтай нагодзе К.Мерляк меў гутарку з архімандрытам Язэпам, і ён даў да зразуменьня. што пакідае Ціханаўскі манастыр і плянуе выехаць у Польшчу. У пачатку ліпеня 1988 году К.Мерляк атрымаў два кароткія лісты, адзін з Масквы, а другі з Варшавы, у якіх адным сказам архімандрыт Язэп прасіў прыслаць яму вызаў у Амэрыку, бо яго памылкова зарэгістравалі польскім «абывацелям».
20 ліпеня 1988 г.
Яго Дастойнасьці архімандрыту Язэпу, Варшава.
Дарагі Ойча:
«Вярнуўшыся з Грэцыі й Турцыі ІЭліпеня, зь вялікім зьдзіўленьнем пасярод немалай колькасьці лістоў я знайшоў вашыя два лісты, за якія, а таксама за памяць, шчыра дзякую.
Я й Аня выехалі па справах мае працы ў Грэцыю ды, карыстаючыся гэтай нагоды, правялі там нашыя вакацыі, што ўсё разам заняло тры тыдня. Вось дзеля гэтага мой адказ на вашы лісты спозьнены, за што моцна Вас перапрашаю.
Як выглядае, Вашыя два лісты пісаныя адзін з Варшавы, а другі з Масквы, і я не магу разабрацца, каторы зь іх быў пісаны першым. Я наогул не разумею Вашай прысутнасьці ў Польшчы ды адначасова ў СССР. Я ўсе думаў, што Вы знаходзіцеся ў Ціханаўскім манастары, а тут раптоўна такая вестка,супярэчная ўсякай лёгіцы.
He ўваходзячы ў сутнасьць справы, чаму Вы фактычна апынуліся паза ЗША, ды не разумею, чаму так хутка жадаецае вярнуцца назад, пасьля спаленых мастоў за сабою.
Наперакор шчыраму жаданьню дамагчы Вам, нажаль, мы гэтага зрабіцьня маем магчымасыді, і я думаю, што Вы, знаючы Амэрыку й маё асабістае становішча, гэта зразумеце бязь ніякага ўпроку, хаця можа мой адказ на Вашыя лісты ня ёсыдь актуальным, але на ўсякі выпадак я высылаю яго ў паданыя мне 2 адрасы. Жадаем Вам, Ойча, усяго найлепшага, а перадусім здароўя на многія лета. Просім маліцца за нас грэшных. Як заўсёды з любоўю, Кастусь і Ганна Мерляк».
Епархія без беларускага япіскапа
Калі прыход сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл быў ужо аформлены,узяты пад апеку Экзархам Канстантынопальскага Патрыярхату, ён пабольшыў лік беларускіх прыходаў, якія вымагалі арганізацыйнага ўпарадкаваньня. АйцецМікалай Лапіцкі, які выконваў абавязкі каардынатара між настаяцелямі й Экзархам архіяпіскапам Яковосам, склікаў царкоўны зьезд на 27-28 сакавіка 1970 году ў Саўт Рывэр, Нью Джэрсі.
На зьезде бралі ўдзел: а.Лапіцкі—ад прыходу сьв.Еўфрасіньні Полацкай ў Саўт Рывэры, а.С.Коўш—ад прыходу сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл, а.А. Мірановіч—ад прыходу сьв.Юрыя ў Чыкага, а.архімандрыт Язэп Строк—ад прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Таронта, Канада й дэлегаты ад вернікаў. У прэзыдыюм зьезду былі выбраныя: а.М.Лапіцкі—старшыня, а. С.Коўш—заступнік старшыні, прысутныя сьвятары й дыякан А.Махнюк. Сакратарамі былі выбраныя К.Мерляк і М.Сенька.
Зьезд распачаў сваю працу прачытаньнем атрыманай тэлеграмы ад Экзарха архіяпіскапа Яковоса з благаславеньнем і пажаданьнем добрых вынікаў у працы зьезду. Пастаноўлена прыняць назоў: Царкоўная Рада Беларускай ГІраваслаўнай Царквы ў Амэрыцы. Аднагалосна быў выбраны яе адмініетратарам а.М.Лапіцкі. Аб патрэбе беларускага япіскапа разьвязалася жывая дыскусія: адныя былі за стварэньне беларускага япіскапату, а другія казалі, што з гэтым ня трэба сьпяшацца. У выніку ўсе згадзіліся, што беларускі япіскап ёсьць неабходнай патрэбай. Ян Казлоўскі падаў кандыдата на япіскапа архімандрыта Язэпа Строка. Тут усе зашумелі-—адны за. а другія супраць яго кандыдатуры. Айцец Сьвятаслаў Коўш узяў голас і заявіў: «Калі архімандрыт Язэп будзе кандыдатам на япіскапа, я пакідаю прыход у Рычмонд Гіл». К.Мерляк, бачучы, што а.Коўш можа пакінуць прыход, а гэта раўнялася-б стрыманьню будовы царквы ды прынесла нямалыя клопаты здабыць сьвятара, правёў з а.Каўшом цэлую ноч, пераконваючы яго застацца й не адыходзіць ад прыходу.
Назаўтра інж. Касяк запрапанаваў адлажыць справу япіскапату да часу, пакуль ня будзе апрабаты ад Канстантынопальскага Патрыярха Атэнагораса I. Адначасна прапанаваў рэзалюцыю ў гэтай справе, якая была прынятая аднагалосна. Такім чынам, інцыдэнт выкліканы а.
СІШОІШіОЖЛ^
шнвд орежос лтешскоші ворсш гдаш жвдіс
10 CAST 79 lb STR6ET. HCW YORK.H Y. >0021 • TCL (212) 620-2500 • СЛВІС ARCHOREEK. MCW YORK
June 18, 1971
The Rev. Father Nikolaj Lapitzki
Whiteruthenian Greek Orthodox Church of St. Euphrosynia 187 Whitehead Avenue
South River, New Jersey 08882
Dear Father Nikolaj:
As I conveyed to you on June 16 by telephone, His Eminence, Archbishop lakovos, has directed me to advise you that His All Holiness, Ecumenical Patriarch Athenagoras I informed His Eminence, Protocol #■'. 2c, dated May 6, 1971, that the Holy Synod has considered your request sub­mitted to it in September 1970, for the nomination for a candidate for Bishop of the Byelorussian Parishes within the Western Hemisphere. The name of such a candidate, nominated by the Consistory of your Church, would be submitted to the Holy Synod of the Ecumenical Patriarchate for its consider­ation and election'.
The Byelorussian Parishes in the Western Hemisphere would be under the spiritual jurisdiction of the Ecumenical Patriarchate, through its Exarch, Archbishop lakovos.
Conveying to you and the clergy and faithful of the Byelorussian Parishes, the paternal blessings and good wishes of His Eminence, Archbishop lakovos, I remain
Since/ely in Christ,
‘George J. Bacopulos
CHANCELLOR
Каўшом залагодзіўся. Таксама была выбрана камісія для выпрацаваньня Статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Амэрыцы.
Ліст да яго сьвятасыді сусьветнаму Патрыярху Афінагору 1 пачынаўся так: «Прыпадаючы да стоп Вашай Сьветдасьці мы, праваслаўнае беларускае духавенства й вернікі, пражываючыя ў ЗШАмэрыкі й Канадзе, прыбыўшыя на царкоўны зьезд, які адбыўся дня 27 і 28 сакавіка 1970 году ў Саўт Рывэры, Нью Джэрсі ў ЗШАмэрыкі, з пакораю просім прыняць пад ўвагу наступнае... Мы вельмі просім высьвяціць япіскапа беларуса для кіраўніцтва беларускімі прыходамі й апекі над рэлігійным жыцьцём праваслаўных беларусаў, расьцярушаных у розных краінах вольнага сьвету сярод розных народаў. У гэтым будзе вялікая дапамога беларусам, каб зьберагчы сваю праваслаўную веру й беларускую нацыянальную асобнасыдь.
На заканчэньне, мы выражаем глыбокую ўдзячнасьць Вашай сьвятасьці й усім Экзархам Вашай Сьвятасьці, у юрысдыкцыю якіх беларускія прыходы маюць рэлігійную апеку й пастырскае кіраўніцтва.