Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
япіскапам. Меркавалася, што па прыезьдзе ён наведае ўсе прыходы. у кожным прыходзе прабудзе прынамсі адзін месяц, пазнае людзей, іхняе жыцьцё й іхні матэрыяльны патэнцыял. Калі ўсе пойдзе добра й ня будзе засьцярогаў з абодвух бакоў, склічацца епархіяльны зьезд. каб аформіць яго кандыдатару на япіскапа.
1	вось летам 1988 году прыяжджае ў Амэрыку іераманах Якуб Пірута разам з а.Канстанцінам Бандаруком. Айцец Бандарук абняў кастаяцельства ў прыходзе сьв.Юрыя, а іераманах Якуб павінен быў затрымацца няменей месяца ў Чыкага, каб азнаёміцца з прыходам. a потым ехаць у прыход сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл і далей. згодна пляну, у другія прыходы. Айцец Якуб, не пабыўшы двух тыдняў у Чыкага, пераехаў у Кліўленд служыць ў прыходзе Жыровіцкае Божае Маці, БАПЦ, бо яму там паабяцалі лепшыя матэрыяльныя ўмовы. I хто-бы мог падумаць, што манаху матэрыяльныя якасьці важнейшыя за духовыя.
Інж.Касяк памёр 13 сакавіка 1989 году ў Чыкага. Айцец Мячыслаў разаслаў паведамленьне, што 8 кастрычніка адбудзецца сабор Царкоўнае Рады з парадкам дня, у якім былі выбары сталага адміністратара Рады Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Паўночнай Амэрыцы. Ён гэта зрабіў не з паразуменьня зь сябрамі епархіяльнай рады й бязь ведама а.Сьвятаслава Коўша, які зьяўляўся надалей адміністратарам, нягледячы на стан свайго здароўя. А.Мячыслаў перакрэсьліў усе папярэднія зьезды, парушыў Статут і рэглямэнт адносна скліканьня зьезду епархіі ды бяз сходу свайго прыходу назначыў дэлегатаў. Пачуўшы незадавальненьне й пратэсты прыхажанаў за няправільнае скліканьне зьезду зь відавочнай мэтай забясьпечыць сабе перамогу ў выбары на адміністратара, адклікаў зьезд некалькі дзён перад ягоным пачаткам.
На сёньня, прыходы Беларускае Праваслаўнае Царквы ў Паўночнай Амэрыцы ня маюць ня толькі свайго япіскапа, але нават належна выбранага адміністратара. Беларусы сумелі арганізаваць прыходы й будаваць новыя цэрквы. але ня сумелі зрабіць галоўнага—здабыць япіскапа беларускай епархіі, так як гэта ёсьць ува ўсіх хрысьціянскіх народаў.
Беларускі цэнтр адпачынку Бэлэр-Менск
Беларуская эміграцыя ў штаце Нью Ёрк і суседніх штатах (Канэктыкат, Нью Джэрсі, Пэсныльвенія, Масачусэтс і г.д.), пражыўшы прыблізна 10 гадоў у Амэрыцы ды цяжка працуючы, пачула патрэбу ў месьце для адпачынку, а самае галоўнае, месьце адпачынку для дзяцей, дзеб тыя праводзілі час летняга сэзону карысна для здароўя, далей ад гарадзкой, нездаровай фізычна й духова атмасфэры. Людзі, якія разумелі й бачылі гэтую патрэбу ды прадбачвалі карысыді, якія адпачынковы цэнтр мог прынесьці беларускаму грамадзтву, моцна зацікавілася й пачалі падрыхтоўчую працу ў зьбіраньні грошаў ды шуканьні адпаведнага аб’екту для набыцьця.
Для правядзеньня такога важнага й вялікага праекту ў чэрвені 1961 году быў створаны грамадзкі камітэт набыцьця цэнтру адпачынку ў складзе-. В.Юрцэвіча, Ул.Пелеса, Ю. Станкевіча й др. П.Маркоўскага. У пачатку 1962 году ў камітэт дадаткова ўвайшлі: Л.Брылеўская, С.Жамойда, К.Мерляк, др.В.КІпель. Распачаліся інтэнсыўныя пошукі адпаведнага аб’екту, вынікам чаго быў нагледжаны рэсорт Бэлэр ў Глен Спэй, штат Нью Ёрк. 7 красавіка 1962 году адбыўся сход сяброў і зацікаўленых асобаў, на якім сход пастанавіў: прыступіць да куплі рэсорт Бэлэр-Менск.
Пасьведчаньне інкарпарацыі падпісалі сябры камітэту, за выняткам др. П.Маркоўскага, 11 кастрычніка 1962 году. Чартар і Статут карпарацыі прадугледжваў прадажу акцыяў на 50,000.00 даляраў. Гэтая сума пазьней была паднесена да 100,000.00 даляраў, коштам 100.00 даляраў за адну акцыю.
Камітэт, палагодзіўшы фармальнасыді, прыступіў да прадажы акцыяў, што было вельмі складанай справай. Трэба было пераканаць людзей бээнэраўскага блёку з аднаго боку, такіх-жа самых бэцээраўцаў, з другога, а таксама аўтакефалістаў і кананічнікаў, што пастаўленыя мэты будуць строга перасьцярагацца й ніколі ня будзе дапушчана, каб цэнтр быў дамінаваны адным або другім бокам.
Уступ да Статуту кажа: «Рэсорт Бэлэр-Менск, куплены шырокімі беларускімі грамадзкімі сілам^ ёсьць беларускім цэнтрам
адпачынковым, культурым, сацыяльным і вітае ўсіх беларусаў, незалежна ад веравызнаньня або палітычнага погляду... Рэсорт мусіць стаяць на здаровай эканамічнай базе, каб выконваць свае культурныя й сацыяльныя заданьні, асабліва для маладога пакаленьня, не палягаючы на бясконцыя ахвяры, а наадварот, даючы добры прыклад іншым будучым грамадзкім прадпрыемствам».
20 лютага 1963 году быў куплены за 65,000.00 даляраў рэсорт Бэлэр—Менск ў Глен Спэй, Нью Ёрк, маёмасыдь якога складалася з 75 акраў зямлі зь лесамі і доступам да возера ў прыгожай гарыстай мясцовасыді, 16 будынкаў, басэйн для плаваньня, спартовыя пляцы для тэнісу, валейболу й баскетболу, магчымасьцямі паляваньня й рыбацтва.
Першае выканаўчае кіраўніцтва складалася: старшыня—Васіль Юрцэвіч, заступнік старшыні—др. Вітаўт Кіпель, сакратар—Юрка Станкевіч, скарбнік—Уладзімер Пелеса. Афіцыяльна рэсорт Бэлэр— Менск быў адкрыты 4 ліпеня 1963 году, з асабістым удзелам беларускага грамадзтва, а самае важнае, што з прадстаўнікамі ўсіх беларускіх арганізацыяў і заслужаных беларускіх дзеячоў. Усе віталі вялікае дасягненьне й прадракалі ўсякую падтрымку й супрацоўніцтва.
Ад гэтага часу ў беларускі цэнтр адпачынку, так яго папулярна называлі, кожны год у летні сэзон прыязджалі на адпачынак беларусы з усяе Амэрыкі й нават з-за яе межаў. Адны на тыдзень, два або й тры, а бліжэйшыя зь дзецьмі займалі пакоі цэлае лета.
Кожнага году адбываліся й праводзіліся летнія лягеры для дзяцей, спартовыя заняткі й спаборніцтвы моладзі з усяе Амэрыкі, зьезды грамадзкіх арганізацыяў, сьвяткаваньні Дня беларускага жаўнера (4 ліпеня) канцэрты й розныя розыгрышы, нядзелямі 'адбываліся Богаслужбы, працавала бібліятэка ды іншыя культурна-народныя імпрэзы.
Нягледзячы на тое, што дырэкцыя пакладала ўсе сілы, каб адпачынкавы цэнтр прыносіў прыбытак із свае камэрцыйнае дзейнасыді, нажаль, гэтага немагчыма было дасягнуць—заўсёды выдаткі перавышалі прыбытак. Прытым трэба адзначыць, што беларусы ня мелі дасьведчаньня ў вядзеньні й адміністраваньні супольных прадпрыемстваў, а пагэтаму ня сумелі дасягнуць лепшых фінансавых вынікаў. Паміма абяцанай на адкрыцьці цэнтру падтрымкі й супрацоўніцтва, патрыёты сваіх груповак або напрамкаў ня мелі любові да
цэнтру, праяўлялі негатыўнію дзейнасьць, а часамі байкатавалі й не наведавалі свайго беларускага цэнтру.
Каб пазбегчы заняпаду цэнтру на 30 жнівеня 1970 году быў скліканы надзвычайны сход акцыянераў, на якім было пастаўлена пытаньне далейшага лёсу беларускага цэнтру адпачынку. На сходзе былі пастаўленыя дзьве прапановы: др.В.Кіпеля й інж.Касяка, якія былі спалучаныя ў адну прапанову: «Перадаць рэсорт Бэлер-Менск беларускім праваслаўным прыходам сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл, сьв. Еўфрасіньні Полацкай ў Саўт Рывэры за адзін даляр за акцыю». Другая прапанова належала мгр.Леаніду Галяку:«Собскасьць супалкі рэсорт Бэлэр—Менск, што знаходзіцца ў Глен Спэй, перадаць у форме акту куплі-прадажы новастворанай грамадзкай арганізацыі пад назовам (які будзе прыняты)». У выніку галасаваньня была боль шасьцю галасоў (302) прынятая першая прапанова, за прапанову Галяка прагаласавала толькі 60 галасоў. К.Мерляк не пагаджаўся з зьместам абодвух прапановаў ды ня быў прысутным на гэтым сходзе
У гэтай справе прыход сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл 5 кастрычніка 1970 году выслаў ліст радзе дырэктароў рэсорту Бэлэр -Менск наступнага зьместу:
«У адказ на ваш ліст з 15 верасьня 1970 году ў праве афармленьня прадажы-куплі рэсорту Бэлэр-Менск нашым прыходам і прыходам сьв.Еўфрасіньні Полацкай ў Саўт Рывэры. Н.Дж., гэтым ветліва паведамляем наступнае:
а.Агульны надзвычайны сход прыхажанаў Беларускай Незалежнай Праваслаўнай Царквы сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Пл, Н.Ё. адбыўся 4 кастрычніка 1970 г.
б. Пасьля дыскусі пастаноўлена адобрыць куплю рэсорту. Прычым зроблена засьцярога, што купля адабраецца толькі дзеля таго, каб маёмасьць рэсорту Бэлэр—Менск захаваць надалей у руках беларускага грамадзтва й каб гэтая маёмасыдь надалей служыла агульнаму беларускаму грамадзтву ў Амэрыцы на карысьць агульнай беларускай справе. Рада прыходу спадзяецца, што пры добрай волі й супольнымі сіламі пастаўленая мэта будзе зьдзейсьненая.
Прыход сьв.Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры прыняў 15 лістапада 1970 году наступную пастанову:
«Разважыўшы прапанову, знаўцаў беларускага рэсорту БэлэрМенск аб прадажы шэраў названага рэсорту па 10 цэнтаў за шэру для
Беларускіх праваслаўных цэркваў у Саўт Рывэры, Рычмонд Пл у Нью Ёрку пастанаўляецца набынь названы р >сорт. узалежніўшы гэты акт ад неабмяжаваньня фінансавага стану прыходу
Абедзьве цэрквы набываюць рэсорт на парытэтных асновах па палове, адмініструючы дэмакратычнымі мэтадамі, выбіраючы кіраўніцтва рэсорту ад кожнай царквы ў роўнай колькасьці, уключаючы настаяцеляў. Найвышэйшым органам, вырашаючым спорныя правы кіраўніцтва рэсорту, зьяўляецца супольны сход прыхажанаў абоіх цэркваў, вырашаючы справы звычай бальшынёй, пры наяўнасьці паловы сяброў, разам з перададзенымі галасамі. Пры другім тэрміне скліканы сход лічыцца правамоцным пры кожнай колькасьці.»
У студзені й лютым 1971 году прыходы Рычмонд Пл і Саўт Рывэр, на сваіх агульных сходах выбралі першую раду дырэктароў цэнтру адпачынку па 10 асобаў ад кожнага прыходу з настаяцелям а.М.Лапіцкім, ад прыходу сьв.Еўфрасіньні Полацкай і настаяцелям а.С.Каўшом ад прыходу сьв.Кірылы Тураўскага. У кіраўнічы камітэт (экзэкутыва) былі выбраныя—Г.Арцюшэнка—старшыня, заступнік старшыні П.Зыбайла, сакратар—М.Сенька й скарбнік—С.Рагалевіч.
Дырэкцыякарпарацыі рэсорту Бэлэр—Менск вызначылаС.Рагалевіча й др. В.Кіпеля для перадачы рэсорту, што яны й выканал^перадаючы вышэй паданай экзэкутыве: рэлігійна-грамадзкага адпачынкаваму цэнтру Бэлер—Менск назоў, які быў прыняты Радай абаіх прыходаў.
Сэзон 1971 году йусенаступныябылі адміністраваныя кіраўніцтвам рэлігійна-грамадзкага адпачынковага цэнтру Бэлер-Менск і ўся праца й дзейнасьць праводзілася як і раней без ніякіх зьменаў. Меры, пастаўленыя карпарацыяй рэсорту, былі поўнасьцю й дакладна ўведзены ў чартар, які быў зарэгістраваны ў чэрвені 1972 году пад назовам "Religious Recreation Center Belair Miensk"