Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Пасьля сходу сэктара Рады БНР 1 красавіка 1962 году, на якім старшыня Рады БНР М.Абрамчык адклікаў X сэсію БНР, зьліквідаваў сакратарыят Рады БНР і рэарганізаваў сэктар Рады БНР у Амэрыцы, К Мерляк напісаў асьведчаньне, выясьняючы сваёстановішча да Рады БНР, але непадаўягодаагульнагаведама. Ён не пагаджаўся зь дзейнасыдю непрадрашэнскай групоўкі ў Радзе БНР, якая нелегальнымі спосабамі захапіла кіраўніцтва Рады, але ўважаў сябе за раднага Рады Беларускай Народнай Рэспублікі^ якая была носьбітам і сымбалем беларускай дзяржаўнасьці ў вольным сьвеце. Мерляк завесіў сваё сябрукоўства ў Радзе БНР, ня выступаючы зь яе.
Інж. Мікола Абрамчык, старшыня Рады БНР памёр 29 травеня 1970 году. Заступнік др.В.Жук-Грышкевіч склікаў XI сэсію Рады БНР 29 травеня 1971 году ў Нью Ёрку, на якой яго выбралі на старшыню Рады БНР, др. Б.Рагулю на заступніка страршыні, а др. Язэпу Сажычу надалі рангу генэрала.
гЮ	3:Ч/ ■ Г'MOCRATIC REPUBLIC
*1. t ■ NCL
Верасень 12-га,197^ i
Яго Міласьці
Маёру Мерляку Канстанціну
Раваганн Грамадэянін,
У сваіх плянах на будучынк^мы хочам паставіць Вас ў адзін з Выкамчых Ворганаў ЕЦР,і дзеля гэтага прашу Вас адказаць да 1-га Кастрі ' ніка •197Аг.,ці Бы эгаджаецеся працаваць ў БЦР.
Так, я (не) згаджаюся працаваць ў БЦР.
(Ваш подпіс)
7о.:,ХТО
закрэсьліць (не).
На ХУІІ сэсіі Рады БНР, якая абылася 27 лістапада 1982 году. на старшыню Рады БНР быў выбраны др.Язэп Сажыч.
Др.Сажыч як старшыня не паправіў бязьдзейнасьці свайго папя рэдніка за выняткам таго, што выдаў некалькі «Камунікатаў Рады БНР».
Адна з важнейшых падзеяў падчас першае 6-гадовае кадэнцыі было адзначэньне 70-х угодкаў ад нараджэньня др.Язэпа Сажыча —старшыні Рады БНР. На юбілейным банкеце ў Гайленд Парку, 6 верасьня 1987 году сябра апазыцыі ў Радзе БНР К.Мерляк вітаў юбіляра.
Ha XIX сэсіі Рады БНР, якая адбылася 28 травеня 1988 году ў Нью Ёрку, др. Сажыча перавыбралі на наступную 6-гадовую кадэнцыю. Прэзыдыюм і сакратарыят складаўся: др. Язэп Сажыч—старшыня.
др.Б.Рагуля, Ул.Бортнік, М.Нікан—заступнікі старшыні, др.Я.Запруднік—сакратар, В.Кажан—скарбнік.
К.Мерляку, старшыні й сябру прэзыдыюму рады, ня раз прапаноўвалі абняць абавязкі сакратара вонкавых дачыненьняў, але ён не згаджаўся на ніякія функцыі ў прэзыдыюме Рады БНР.
Беларуская Цэнтральная Рада
На ХУІ пленуме БЦР, які адбыўся 22 кастрычніка 1960 году ў Саўт Рывэры, праф.Р.Астроўскі на просьбу ўдзельнікаў пленуму згадзіўся быць прэзыдэнтам БЦР яшчэ на адну кадэнцыю 1960-1965 гг.
У 1962 годзе на рукі др.А.Арэхвы Р.Астроўскі злажыў рэзыгнацыю, але 17 жнівеня 1974 году ў лісьце да Н.Мядзейкі-старшыні пленума БЦР піша: «Гэтым паведамляю Вас, што зь сёньняшнім днём я прыступіў да выконваньня абавязкаў Прэзыдэнта БЦРады.
Прашу вас на аснове Статуту БЦР, зацьверджанага 5кастрычніка 1954 году, склікаць звычайную ХУІ сэсію пленуму БЦР на 26 кастрычніка 1974 году ў Саўт Рывэры, Нью Джэрсі...Калі што-небудзь будзе незразумелым для Вас, дык, калі ласка, зварочвайцеся да мяне. 3 пашанай Р.Астроўскі, Прэзыдэнт».
На гэтым пленуме ня ведама чаму, К.Мерялк атрымаў паведамленьне й прапанову згадзіцца прыняць функцыю ў выканаўчым воргане БЦР. Гэтай самай датай Р.Астроўскі аб’явіў, што сваім дэкрэтам намінаваў 16 генэралаў, 17 палкоўнікаў, а рэшта прыпала на маёраў, капітанаў, і лейтэнантаў, усяго 99 найменацыяў. У абежніку №1 Прэзыдэнт БЦР паясьняе, што прызначэньне дыплёмаў «За грамадзкую працу для Беларусі (1944-1974)» зьяўляецца ганароваю адзнакаю. Нажаль, намінацыі былі даныя й тым, хто ніколі не прылажыўся да беларускай вызвольнай працы.
Праз нейкі час сябры БЦР атрымалі Абежнік № 2, у якім паведамлялася, што ХУП пленум БЦР адбыўся 3-4 верасьня 1976 году у Чыкага, на якім праф.Р.Астроўскі зрабіў кароткую прамову й на яго прапанову, апрабаваў наступны склад прэзыдыюму: праф. Р.Астроўскі—старшыня, заступнікі старшыні Н.Мядзейка й М.Зуй, Пятро Саўчыц—старшыня выканаўчага воргану БЦР і Віталі Цярпіцкі—сакратар.
BYELORUSSIAN DEMOCRATIC REPUBLIC
CENTRAL COUNCIL PRESIDENT
A Б E Ж H I K KI1974 r.
У сувязі з наданьнем рангаў па лініі БКА, хачу паясьніць настуг. назоў "Беларуская Краёвая Абарона",якую я,як Прэзыдэнт БЦР.пакл каў да жыцьця ў 19** годэе,у крытычным перыадзе Беларускага зм,ганьня эа незалежнасьць,зьяўляецца роўназначным з назовамі:
1.	"народное ополчэніе" ў былой Расеі,
2.	" Pospolite Ruszenie (z broniq) i (bez broni)" y былой Польсчы. Беларуская Краёвая Абарона мела:
1.	Зайсковую частку,якая змагалася з аружжам ў руках і якая скс чыла свае існаваньне ў 19*5 годзе,а яе былыя сябры-жаўнеры БКА, сучасны мамэнт.зарганізаваныя ў " Byelorussian-American Veterans Association " і аўтоматычна перашлі ў цывільную частку БКА. Б 2. Цывільная частка БКА гэта ёсьць тыя Беларусы,якія змагаліс і цяпер змагаюцца за Беларусь на нацыянальна грамадзкай ніве. Абыдве часткі БКА (вайсковая і цывільная) маюць аднолькава-вахн заслугі для Беларускага Вызвольнага Руху»
Прызнаньне дыплёйаў "за грамадзкую працу для Беларусі",эьяўляец ганароваю адзнакаю за працу ў змаганьні за незалежнасьць Белару Уважаю.што той,хто паклікаў да жыцьця БКА,перад сваёй сьмерцяй, мае права падзякаваць сябрам БКА"за грамадзкую працу для Белару (1944-197*)"(а такжа усім тым,з якімі ён,супольна усё сваё жыць цё,змагаўся за незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны.
Незадоўга пасьля пленуму, 17 кастрычніка 1976 году, праф.Р.Астроўскі, Прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады памёр і быў пахаваны на магільніку сьв.Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры, Нью Джэрсі.
На ХУІП пленуме БЦР 4 ліпеня 1977 году ў рэсорце Бэлэр-Менск на Прэзыдэнта БЦР быў выбраны сп. Н. Мядзейка. Пасьля сьмерці Н.Мядзейкі 11 лістапада 1987 году на XIX пленуме 17 верасьня 1988 году ў рэсорце Бэлэр—Менск быў выбраны на Прэзыдэнта БЦР сп.МіхасьЗуй, а на старшыню выканаўчага воргана сп.Віталі Цярпіцкі.
15 лістапада 1989 году К.Мерляк атрымаў ліст ад сп.Юрыя Попкі зь Нямеччыны, у якім той пісаў: «Як вы ведаеце, БЦР знаходзіцца ў крытычным стане. Цяперашні прэзыдэнт хварэе. Хто яго заступіць? Яму трэба адпачынак, прынамсі я гэтак чуў, каб даўжэй жыў. Я чуў, што вы згаджаецеся пераняць месца БЦР. Адно, што ўстрымоўвае Вас, гэта тое, што Вы належыце да Рады БНР, што за гэтага Вас адгаварваюць. Я той думкі, што трэба ратаваць БЦР, а сяборў Рады БНР хапае яшчэ. Таму лепш будзе, калі Вы зложыце афіцыяльна свой мандат як радны, і дарога Вам на становішча прэзыдэнта адкрытая. У цяперашнім становішчы нам няма патрэбы сварыцца з Радаю БНР, БЦР і БНР могуць па суседзтву разам працаваць».
К.Мерляк 4 сьнежня адпісаў сп.Ю. Попку: «Ваш ліст мяне зьдзівіў, а таскама пацешыў некалькімі пытаньнямі, на якія ёсыдь тлумачэньні. Гэта ёсьць ня першая Вашая прапанова пераняцьабавязкі Прэзыдэнта БЦР. Маё належаньне да Рады БНР не ўстрымоўвала на згоду, бо я, хоць і належу да Рады БНР, зьяўляюся цэлы час ў апазыцыі. Моцна мяне пацешылі Вашыя клопаты аб беларускай справе, бо, як выглядае, на сёньня ніхто на эміграцыі пра яе не клапоціцца. А падзеі на Бацькаўшчыне вымагаюць дзейнасьці як ніколі. Я вельмі Вам дзякую за прапанову згадзіцца на такое высокое становішча як прэзыдэнт , гэта нагода й прывілей паслужыць свайму народу, але на сёняшні дзень я не магу даць згоды прыняць абавязкі Прэзыдэнта БЦР. Паўстрымоўваюць мяне ад гэтага шмат розных прычынаў, якія пакуль што тутака ўстрымоўваюся вам пералічваць, не падаючы камэнтараў, якія ў даным выпадку неабходныя».
Першы раз др.Ст.Станкевіч прыйшоў на акадэмію 25 Сакавіка, ладжаную Беларуска-Амэрыканскім Аб’еднаньнем, 1 красавіка 1973 году. Ад гэтага часу паступова антаганізм між К.Мерляком і
Ст.Станкевічам пачаў ліквідавацца. Напярэдадні ЗОугодкаўП Усебеларускага Кангрэсу К.Мерляк пераканаў яго, што трэба гэтую гістарычную падзеюадзначыцьнабачынках газэты «Беларус», што рэдактар і зрабіў у № 206 за чэрвень 1974 году. Ён закончыў свой артыкул гэткімі словамі:
«3 прычыны гэткага недарэчнага й нечаканага заканчэньня вайны ўся паўгадовая дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады на Бацькаўшчыне, што знаходзілася яшчэ адно ў зародку, і пастановы II Усебеларускага Кангрэсу былі перакрэсленыя акупацыяй Беларусі Саветамі.
Гэтая дзейнасыдь і пастановы сёньня належаць да гісторыі. як зьява агульнанацыянальнага ўздыму й як выяўленьне імкненьняў да вызваленьня й дзяржаўнае незалежнасьці Беларусі. У гэтым сэнсе дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады й скліканы ею Другі Ўсебеларускі Кангрэс у тагачаснай палітычнай і ваеннай сытуацыі трэба ўважаць палітычна правільнымі й карыснымі».
Людзі не маглі паверыць, што др.Ст.Станкевіч, зацяты вораг БЦР і II Кангрэсу, мог так напісаць. Нажаль, др. Станкевіч гэта зразумеў позна. Зробленая ім вялікая палітычная шкода беларускаму нацыянальнаму й вызвольнаму руху ў цяжкі гістарычны час як для эміграцыі, так і для ўсяго беларускага народу й крыўда, прынесеная К.Мерляку, можа быць, за ягоную нямалую пазытыўную працу, дараваная, але не забытая.
Новая зьмена кіраўнікоў у БНР і БЦР. якія надалей стараліся ўтрымаць той самы антаганізм і практычна прадаўжалі тую самую палітыку груповых інтарэсаў, не дапускаючы да аб’еднаньня беларускага грамадзтва, не прынесла нічога новага. Зь бегам часу груповая рывалізацыя патроху пачала зьнікаць на грамадзкай лініі дзейнасьсці, але на рэлігійнай лініі ліквідацыі падзелу ня было відаць канца, а наадварот—падзел надалей пашыраўся.
Рада БНР і БЦР з пачаткам 60-х гадоў перасталі быць палітычнымі дзейнікамі на эміграцыі, а перадусім у Амэрыцы. «Халодная» вайна пацяплела й яе замяніла палітыка суіснаваньня, якая моцна перасьцярагалася Амэрыкай дзеля вайны ў Вьетнаме. Афіцыяльна палітыка вызваленьня была спынена дзяржаўным дэпартмэнтам і на БНР і БЦР, як установы дзяржаўнага характару на выгнаньні, ніхто ніякае ўвагі не зьвяртаў.
Усякую антыкамуністычную дзейнасьць і змаганьне за вызваленьне сваіх краінаў ужо раней перанялі грамадзкія арганізацыі, сябрамі. якіх былі ўжо не эмігранты, а амэрыканскія грамадзяне. Дзяржаўна думаючыя кіраўнікі беларускіх арганізацыяў (ня ўсе) даўно зразумелі, што ўплыў на афіцыяльную палітыку Амэрыкі могуць рабіць толькі амэрыканскія грамадзянепразамэрыканска-беларускіяарганізацыі, бяручы актыўны ўдзел у мясцовых, штатных і фэдэральных выбарах. Гэтыя беларусы разглядалі Рады БНР і БЦР на сучасным этапе як гістарычных носьбітаў беларускай дзяржаўнасыді, што ўзбуджалі нацыянальны гонар, а ідэя вольнае й незалежнае дзяржавы натхняла на змаганьне за яе ажыцьцяўленьне.