Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
3 усяе іхняе пісаніны ясна відаць таксама, што гэтыя людзі (буржуазныя нацыяналісты) вінаватыя ў тым, што Гітлер напаў на Савецкі Саюз і што ўсе праступствы на Беларусі былі дакананыя ня немцамі, а толькі гэтымі некалькімі асобамі.
Між аўтарамі, якія прысьвяцілі нямала часу й паперы Кастусю Мерляку, мы не знаходім Валянтына Таўлая й Алену Шырму. Яны маглі-б напісаць шмат больш, бо іхні лёс нейкі час быў зьвязаны зь лёсам Кастуся Мерляка. Відаць, сумленьне ім не дазволіла хлусіць, а праўду напісаць не дазволіла савецкая цэнзура.
А дзе-ж яны былі?
Саракагадовы пэрыяд ад заканчэньня вайны да 1985 году назвалі пэрыядам пабудовы сацыялізму й пераходу да камунізму. Народ гэты пэрыяд назваў у гонар Хрушчова «дагнаць і перагнаць Амэрыку».
Пасьля прыходу Міхаіла Гарбачова ў 1985 годзе, перахрысьцілі тыя гады на «пэрыяд застою». У сутнасыді гэты назоў не адпавядаў рэчаіснасыді, яго павінны былі назваць «пэрыядам самаволі й вандалізму кампартыі».
Цяперака зьвернем увагу на тое, што рабіла ў жудасным пэрыядзе «застою» творчая інтэлігенцыя Беларусі, г.з. пісь.меньнікі, паэты, кампазытары й артысты ўсякага жанру. А таксама інтэлігенцыя грамадзкая, прафэсыйная, тэхнічная, а галоўна, інтэлігенцыя акадэмічная, навуковая ўсіх галінаў грамадзкага жыцьця. У кнізе «Акадэмія Навук Беларускай ССР» (Мінск, 1958) было пададзена 1564 навуковых і навукова-тэхнічных працаўнікоў.
У першыя гады пасьля вайны праводзіўся ўлік загінуўшых падчас вайны людзей ды зьнішчанай грамадзкай маёмасьці. Дасьледчыкі
праязджалі па ўсіх кутках краіны. усё лічылі й дакладна запісвалі. 3 пункту гледжаньня палітычна-дзяржаўнага. гэты ўлік быў неабходным для беларускага народу, калі-б ён быў непамыльна зроблены як і належыцца ў статыстычным сьвеце й навуцы. Але справа ў тым, што да лічбы стратаў, нанесеных немцамі, дадалі лікі стратаў, нанесеных камуністычным рэжымам ў пэрыядзе застою, і стратамі, нанесенымі падчас вайны мсыдіўцамі й палякамі, ня выключаючы Катыні й Курапатаў. На вялікі жаль, беларускія палітыкі, гісторыкі, дэмографы й іншыя навукоўцы, не дагледзелі, што фалынуюцца факты, спрабуючы прыхаваць маскоўскіх віноўнікаў.
Цяперака, у часе «галоснасыді», неабходна направіцьсфальшаваныя лічбы й паказаць, хто ёсьць большы злачынца: чырвоны камунізм ці чорны фашызм. Пачынаць трэба ад Курапатаў, Менскага парку Чэлюскінцаў, крымінальных засыденкаў ва ўсіх гарадах Беларусі. Аб’ехаць усю тэрыторыю СССР, Салаўкі, Паўночны Урал, уздоўж Мурманскай чыгункі, уздоўж Чорнае ракі на Варкуце, на берагу Белага мора, вакол Анежскага возера й Паповага абтоку. Асабліва вялікая кольжасыдь беларусаў пахованая ў Каме, Пэрме, Магнітагорску, Турынску й Чэрудыне. Усіх магільнікаў і агульных магілаў, мабыць, ніхто ня будзе ў стане дакладна пералічыць.
У 1980 г. налічвалася больш за 1117 лягероў у СССР, 119 лягероў і вязьніцаў для жанчын і дзяцей, 81 псыхіятрычных вязьніцаў і шпіталяў, 93 лягероў сьмерці. У БССР у 1980 г. было больш за 33 лягероў, вязьніцаў і псыхушак. За 60 гадоў ў Савецкім Саюзе было забітых або згінуўшых у зьняволеньні больш за 60 мільёнаў нявінных людзей.
У бальшыні беларуская інтэлігенцыя мала дбала пра свой народ, каб запабегчы генацыд, нішчэньне беларускай культуры, гістарычнай спадчыны, а самае галоўнае пачуцьця чалавека й нацыянальнае годнасьці.
У 1959 годзе ў праўленьне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі ўваходзілі: П.Броўка—старшыня, 1. Шамякін і М.Калачынскі —заступнікі, М.Ткачоў— сакратар. У прэзыдыюм уваходзілі, акрамя ўпамянутых: Я.Брыль, П.Глебка, Я.Васілёнак, Гурскі, Грамовіч,П.Крапіва, А.Куляшоў.М.Лынькоў, П.Панчанка, П.Петрык, М.Танк і Я.Шарахоўскі.
Ліст ад М.Гарбачова з 16 сьнежня 1986 году, у якім беларускія патрыёты патрабавалі спыненьня русыфікацыі й прызнаньня беларускае мовы дзяржаўнай ў БССР, падпісалі толькі двух — Я.Брыль і П.Панчанка.
У 1962 годзе выйшла кніга «Война под крышамн», напісаная Алесям Адамовічам, у якой ён пераконвае, што быццам-бы ўсе беларусы ўліліся ў расейскае рэчышча. У гэты-ж самы час аўтар выступау у «Голасе Радзімы» як абаронца беларускае літаратуры й мовы ад пасягненьняў на яе беларускае эміграцыі. Адамовіч— і той ня бачыў, што пасягае не эміграцыя, а Масква.
У 1966 годзе, ў «Звяздзе» ад 15 кастрычніка, пад подпісам васьмі выдатных маладых пісьменьнікаў быў надрукаваны артыкул, у якім эміграцыя абвінавачвалася ў здрадзе інтарэсам беларускага народу й пагоне за далярамі.
Іван Сачанка ў сваёй брашуры «Хто такія беларускія патрыёты», выдадзенай у Менску ў 1975 годзе бібліятэкай газэты «Голас Радзімы» выхваляе гэтых восем аўтараў так: «Беларускія паэты і празаікі, драматургі і крытыкі. творча карыстаючыся марксісцка-ленінскім філасофскім мэтадам, адлюстроўваюць у сваіх творах трывалы і моцны ў сваёй ідэйнай аснове сацыялістычны спосаб жыцьця, высокую маральную чысьціню савецкага чалавека, палітыку Камуністычнай партыі—арганізатара і натхняльніка ўсіх нашых перамог».
Штосьці падобнае мог напісаць толькі савецкі чалавек, але не беларус. Відаць, гэтым сваім творам ІванСачанка хацеў забясьпечыць на прышласьць сваю месячную плату.
Акрамя Саюзу пісьменьнікаў Беларусі існавалі іншыя творчыя саюзы, нязьлічоныя прафсаюзы, а таксама Камуністычная партыя БССР, якая была пры ўладзе й кіравала ўсім жыцьцём Беларусі. Усе гэтыя творчыя арганізацыі складаліся пераважна зь беларусаў, якія аднак не адважываліся аказаць ніякага супраціву Маскоўскай навале.
Усім добра ведама, што Масква сама не змагла-б давесыді беларускую нацыю ледзь не да згубы, без дапамогі беларускай інтэлігенцыі, якая адказалася ад свайго народу й свае зямлі й пачала служыцьадвечнаму ворагу — расейскаму імпэрыялізму йкрамлёўскім катам.
Я, Канстанцін Мерляк, пытаюся: «Хто быў саўдзельнікам у злачынствах? Хто ёсьць сапраўдны вораг беларускага народу? Інтэлігенцыя на Бацькаўшчыне ці беларуская эміграцыя на чужыне?
Няхай мы, беларуская эміграцыя, сваёй дзейнасьцю шкодзілі беларускаму народу. Але гэта было толькі на працягу пару гадоў.
«Патрыёты» Радзімы, памагалі Маскоўшчыненішчыць ўсё беларускае, народ і зямлю на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў. 1 шкода. прынесеная імі, непараўнальна большая.
Дык хто-ж тады віноўны?
На гэта пытаньне павінен адказаць сам сабе кожны сумленны беларус. Але адказу ад «савецкага» чалавека, напэўна, ня будзе. Адзіны чалавек ня патрабуе даваць сабе адказу. Ён мужна бараніў на працягу шматлікіх гадоў інтарэсы беларускага народу. За гэта ём моцна пацярпеў у турмах «вялікага братняга народу», але гэты.м ён абараніў гонар працоўных Беларусі. Імя гэтагагерояМіхасьКукабяка.
Нажаль, беларуская інтэлігенцыя не змагла здабыцца хаця-б на аднаго Сахарава.
Перастройка
Міхаіл Гарбачоў з прыходам да ўлады ў Маскве распачаў новы пэрыяд, які назваў перастройка. Ён напісаў кнігу пад такім самым загалоўкам. Для яго й «мудрай» партыі ка.муніз.м быў ужо пабудаваны й перастрайваць ён яго не зьбіраўся, а толькі хацеў падгладзіць й зьмякчыць сэрцы чэкістаў, энкавэдыстаў і кэгэбістаў, каб такім чынам паказаць, што Савецкі Саюз ня ёсыдь «імпэрыя зла», ды пераканаць палітыкаў вольнага сьвету, а перадусім палітыкаў Амэрыкі, што Савецкі Саюз заслугоўвае на чарговую дапамогу, якая можа збавіцьад немінучаесьмерці непераможны камунізм і развал імпэрыі.
Маладое пакаленьне, пераважна студэнты з нацыянальна сьведамай інтэлігенцыяй, выкарыстоўваючы палітыку й галоснасыдь, распачалі адраджэнскую працу. У хуткім часе зарганізавалі Беларускі Народны Фронт, аб’ядноўваючы беларускія грамадзкія арганізацыі й клюбы, каб адбудаваць незалежную беларускую дзяржаву. Але гэтая мэта не супадае з мэтай Гарбачова. Нажаль, беларускія адшчапенцы раза.м з прыстасаванцамі прадаўжаюць надалей выслугоўвацца Маскве.
Ha X зьездзе Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, які адбыўся ў травені 1990 году, была выбраная рада й выканаўчы камітэт у колькасьці 55 чалавек. У раду ўвайшлі й тыя самыя тры асобы, што ўваходзілі ў праўленьне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі ў 1959 годзе: І.Шамякін. Я.Брыль і М.Танк.
1990 год быў багаты націкавыяпадзеі ў жыцьці Саюзапісьменьнікаў Беларусі. Адна з гэтых падзеяў—выхад кніжкі Барыса Сачанкі «Сняцца сны аб Беларусі», з падзагалоўкам «Літаратурна-крытычныя артыкулы, інтэрв’ю». Хіба толькі пісьменьнік, які кіруецца ленінскім мэтадам і сталінскім рэалізмам, можа пісаць, што памардаваным энкавэдыстамі «сняцца сны».
БарысСачанка, відаць, яшчэпа прывычцы, як некалі сталінскія пра пагандысты, на зборках , пахваліўшы «вялікага» Сталіна, гіганцкія пабудовы камунізму ды шчасьлівае жыцьцё, пераходзіў да перасьцярогі, што сярод нас ёсьць ворагі Савецкае ўлады ўнутры і навонкі, a дзеля гэтага трэба нам быць вольнымі й раскрываць іх, гэта значыла рабіць даносы ў КДБ. У сваёй кнізе Сачанка апісаў патрыятычныя сны аб Беларусі выдатных дзеячоў і пісьменьнікаў. Але, нажаль, ён прадаўжаў, што бяда ў тым, што таксама сьняцца сны яшчэ жывым у Амэрыцы—Рагулі, Мерляку й Акуле, імёны якіх ён перапісаў з кніжкі псэўда-гісторыка В.Раманоўскага.
Акрамя сяброўства ў ЦК КПБ аўтар напэўна атрымаў шчодрую ўзнагароду ад хлапцоў «Памяці».
Другая кніга, што выйшла таксама ў 1990 годзе, належыць пяру Міколы Ермаловіча. «Старажытная Беларусь»—паважная й вялікая праца. Яна была напісана раней, у часе застою й выкрывае нясумленных і неаб’ектыўных марксісцкіх і суседніх гісторыкаў. Ліквідуе так званыя белыя плямы ў беларускай гісторыі.
Ва ўступе да кнігі Міхась Ткачоў кажа: «Гэтаму чалавеку ніхто не даводзіў навуковых плянаў, не плаціў грошаў, не адчыняў «зялёную вуліцу» на старонкі выданьняў, не абнадзейваў публікацыяй манаграфіі.»
Вось гэтыя дзьве кнігі паказваюць.з аднаго боку, прыстасаванца савецкага чалавека, а з другога боку, беларуса-патрыёта.
Нельга абмінуцьяшчэаднагопрыстасаванца(савецкага пісьменьніка, Леаніда Прокшу. Калі стала ня модным пісаць артыкулы, памфлеты і фэльетоны, вульгарнага й абразьлівага характару на беларускую эміграцыю, ён пачаў друкаваць ў «Голасе Радзімы» (Гл. №48, ад 29 лістапада 1990г.) дакумэнтальную аповесьць «Цімафей Глебка й яго сябры» пра паўстаньне ў Кранштаце, падчас рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Ці так актуальна сёньня гісторыя ўкладу некалькіх беларускіх матросаў ў час рэвалюцыі 1905 году, якая пазьней сваім вынікам