Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Ніхто ня выказваўся супраць існаваньня гэтых двух ворганаў, a наадварот, уважалі, што яны патрэбныя, як цэнтр думаньня, плянаваньня й каардынацыі палітычнае й грамадзкае дзейнасыді, устанаўленьня прыярытэтаў, мабілізацыі грамадзтва й матэрыяльных сродкаў для выкананьня беларускай незалежніцкай місіі на эміграцыі.
Нарэшце, гэта зразумеў др.Ст.Станкевіч. Яму ў гэтым дапамаглі сябры тае самае групоўкі, якую ён з Антонам Адамовічам і В.Тумашам разам моцна трымалі ў сваіх руках. Яны не дапусьцілі, каб ён пасьля сьмерці А.Абрамчыка абняў старшынства ў Радзе БНР, не дапусыділі яго ў сябры фундацыі ймя П.Крэчэўскага. Станкевіч не пагаджаўся зь бязьдзейнасьцю др.Жук-Грышкевіча, старшыні Рады БНР, і з М.Гарошкам старшынёй фундацыі, пра якую той зусім ня дбаў. Пачуўшы, што на вузка груповай і закуліснай дзейнасыді далёка не заедзе, пачаў наведваць грамадзкія асяродкі ды навязаваць лучнасыдь з агульным грамадзтвам. На яго прапанову газэта «Беларус» з воргану «Беларусаў Амэрыкі» ператварылася у ворган «Беларусаўу вольным сьвеце». Ён скончыў байкот і пачаў памяшчаць у хроніку весткі зь дзейнасьці ўсіх арганізацыяў, а ня толькі кантраляваных групоўкаю.
Незакончаная гісторыя фундацыя імя П.Крэчэўскага
Ідэя стварэньня фундацыі імя П.Крэчэўскага ня раз парушалася на паседжаньнях прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР. Каб яе рэалізаваць у канцы 1959 году быў пакліканы камітэт у складзе др.В.Тумаша, А.Адамовіча, К.Мерляка, В.Кажана й Натальлі Кушаль. Яны падпісалі Чартар (рэгістрацыйны акт).і яны тварылі першую раду Дырэктароў.
У першым параграфе Статуту сказана, што мэтай фундацыі ёсьцы «Захаваньне й вывучэньне беларускае культуры праз арганізацыю бібліятэкі, архіву й музэю й выдаваньне часопісаў і кнігаў, якія абараняюць інтарэсы беларускага народу».
На гэтую мэту былі атрыманыя грошы, якія перадаў старшыня рады БНР М.Абрамчык Юлютага 1962 году у суме 32, 548, 51 даляраў. На паседжаньні гэтага дня былі прынятыя новыя сябры: Янка Запруднік, А.Стагановіч, А.Шукелайц, В.Кендыш, М.Гарошка. Др.В. Тумаш запрасіў Гарошку на паседжаньне й запрапанаваў яго ў дырэкцыю фундацыі, нягледзячы на тое, што той ад 1954 году ніякага ўдзелу ў грамадзкай працы ня браў. На гэтым паседжаньні было ўстаноўлена, што фундацыя імя П.Крэчэўскага адказвае за сваю дзейнасыдь гіерад Радай БНР. Было выбранае новае выканаўчае кіраўніцтва ў складзе: др.В.Тумаш—старшыня, А.Адамовіч і Н.Кушаль —заступнікі старшыні, В.Кажан-скарбнік і Я.Запруднік-сакратар.
20 сакавіка 1964 году адбыўся гадавы сход, на якім выбралі новае кіраўніцтва ў складзе: М.Гарошка—старшыня, др.В.Тумаш і Ф.Кушаль—заступнікі старшыні, В.Кажан—скарбнік і Я.Запруднік— сакратар. Гэтым разам абмяркоўвалася справа набыцьця будынку для фундацыі, яго вялічыня, разьмяшчэньне й месца ў вялікім Нью Ёрку.
На чарговым сходзе фундацыі 3 кастрычніка 1965 году былі прынятыя новыя сябры: Ул.Набагез, Ф.Бартуль, М.Тулейка й Я.Гладкі. Кандыдаты, запрапанаваныя К.Мерляком: А.Нестар, В.Шчэцька, др.В.Кіпель, Ул.Русак, Ф.Родзька й А.Протас—ня былі прынятымі. Рада дырэктароў была зьменшана да 6 асобаў, і яны адначасна тварылі выканаўчае кіраўніцтва, а рэшта сяброў аставалася
звычайнымі сябрамі фундацыі, В.Кажан адмовіўся быць скарбнікам і на яго месца выбралі Ф.Бартуля. Далей разглядалася справа купленых 4 дамоў (злучаныя па два дамы) на прадмесьце Нью Ёрку ў Квінсе.
Адносна набыцьця гэтых гэтых дамоў і дзейнасьці фундацыі да 1974 году газэта «Беларускі Голас» № 245 за верасень 1974 году ў артыкуле Мерляка «Беларускія бібліятэкі й архівы на эміграцыі» падавала да ведама:
«Фундацыя напачатку атрымала суму дал.32,548. 51. Гэтая сума вырасла на 14 сьнежня да дал.36, 502. 62 (дапісаныя працэнты). У гэты-ж дзень была падпісаная купля чатырох трохсямейных дамоў. За дамы заплачана 147 тысяч дал. Каб іх купіць, фундацыя пазычыла 180 тыс даляраў, гварантуючы займ (моргіч) на 5,5 працэнтаў. Паводля др.В.Тумаша, дамы павінны былі даць даходу прыблізна 10, 000:00 дал., у год, за якія грошы фундацыя ажыцыдяўляла-б пастаўленыя мэты.»
I толькі праз 10 гадоў фундацыя робіць заклік, каб людзі прысылалі кнігі й матэрыялы ў бібліятэку, значыць пачалі дзеіць! Згодна лікаў др. В.Тумаша, паданых на агульным сходе 4 красавіка 1965 году, фундацыя пасьля дзесяці гадоў павінна ўжо мець каля 100,000.00 дал. А дзе гэтыя грошы?
Людзі, якія прывыклі ў сваім жыцыді расходваць, або прысабечваць грошы, якія былі атрыманыя на беларускую справу, як, напрыклад. фонд «Беларуса», фонд «Бацькаўшчыны», фонд стыпэндыяльны й друпя, бачучы ў фондзе фундацыі матэрыяльныя карысьці, палічылі неабходным пазбавіць сяброўства фундацыі сп. К.Мерляка, бо яны добра ведалі, што сп.К.Мерляк ня будзе талераваць над ужываньнем матэрыяльных сродкаў як і грамадзкага даверу.
Гэта пацьвярджае факт, што фундацыя за 10 гадоў не падала абсалютна нічога да ведама грамадзтва.
Грошы ў фундацыю ймя П.Крэчэўсакга не зваліліся з неба. Яны былі запісаныя беларускімі патрыётамі, якія аддалі сваё жыцыдё за Беларусь, веруючы ў справу й кіраўнікоў, якія, нажаль, ім ганебна здрадзілі, а сёньня самавольна карыстаюцца грашыма, як быццам-бы сваімі собскімі.
Старшыня фундацыі М.Гарошка зараз-жа паклікаў на адміністратара П.Манькоўскага, але яны доўга не змаглі разам працаваць.
Манькоўскі ўважаў, штостаршыня неналежна вядзесправы фундацыі. тоесамае ўважаў наступны адміністратар М.Кунцэвіч, які па нейкім часе пакінуў працаваць у фундацыі.
Газэта «Беларус» № 140 за сьнежань 1968 год падае , што 26 кастрычніка адбыўся сход сяброў фундацыі. На і.м выслухалі справаздачу старшныні, апрабавалі й пастанавілі летам 1969 году пачаць арганізоўваць бібліятэку й музэй.
У камунікаце фундацыі, памешчаным у «Беларусе» № 213 за студзень 1975 году, паведамлялася: «На XII сэсіі Рады БНР, што адбылася ў Нью Ёрку 30 лістапада 1974 году была выслуханая інфарамацыя рады дырэктароў фундацыі імя П.Крэчэўскага пра дасёлешнюю дзейнасьць ды іірадыскутаваны далейшы характар і кірунак працы.
Фундацыя імя П.Крэчэўскага ёсьць і застаецца адным з галоўных цэнтраў у Амэрыцы для перахаваньня й вывучэньня гісторыі й культуры беларускага народу. Управа фундацыі зварочваецца да сваіх суродзічаў і ўсіх асобаў, зацікаўленых у захаваньні й навучэньні гісторыі й культуры беларусаў з просьбай аб дапамозе й супрацоўніцтве».
Цікава, ці адгукнуўся на гэты заклік хто-небудзь?
На ХУ юбілейнай сэсіі Рады БНР, 25 лістапада 1978 году быў прысутны К.Мерляк. На гэтай сэсіі М.Гарошка зрабіў справаздачу, на якую радныя чакалі некалькі гадоў, каб штосыді даведацца пра 14гадовую дзейнасьць дырэкцыі фундацыі. Зацытуем з пратаколу ХУ сэсіі Рады БНР асноўныя моманты (бо зрэшта балбатня) справаздачы Гарошкі.
«Частка аднаго будынку была адстаўлена на грамадзкія патрэбы, рэшта здаецца ў наймо кватэрантам.Не заўсёды ўсе кватэры здаюцца ў арэнду. Бывалі вялікія клопаты з кватэрантамі, якія не плацілі. Даходзіла да суду. На адміністраваньне й дагляд будынкаў старшыня дырэкцыі траціць у сярэднім 15 дзён у месяц. Знайсьці чалавека, які рабіў гэтую працу, цяжка, бо на гэта трэба быць кампэтэнтным адміністратарам й дбайлівым гаспадаром. Цяпер будынкі вымагаюць рамонту, на які йдзе ўвесь прыбытак. Улетку пуставала 5, цяпер 2 кватэры. Сытуацыя такая, што лепш было-б прадаць будынкі й купіць болей адпаведны аб’ект для грамадзкіх патрэбаў зь меншымі клопатамі».
Гарошку зь вялікім клопатам змусілі прыйсьці на сэсію ды зрабіць справаздач\. 5се былі зьдзіўленыя яго выступленьнем, у якім нічога не казалася пра фінансавы стан фундацыі, на што вельмі спадзяваліся радныя. Усе добра ведалі, што яго адміністрацыйныя здольнасьці вельмі абмежаваныя, а тым больш рабіць направы ў будынках. Таксама ўсім было ведама, што Гарошка ня мог траціць 15 дзён працы ў месяц пры будынках фундацыі, маючы свой «біз нес» і адначасна будуючы свой уласны дом. Каб свабодна рабіць свае махінацыі ён пазбавіўся двух адміністратараў, а сам нічога не рабіў, запусьціў дагляд дамоў так, што кватэранты ўцякалі, а новыя не займалі апушчаных кватэраў у дамох з жахлівым выглядам навонкі.
Нягледзячы на гэта ўсе, радныя на сэсіі апрабавалі справаздачу М.Гарошкі. Ніхто не адважыўся нават запытаць у яго, чаго няма фінансавае справаздачы. Толькі К.Мерляк зрабіў заўвагу, што рэп ліка, дадзеная яму др.В.Тумашам ў 1964 годзе: «1 мы ўмеем лічыць грошы»,—спраўдзілася, бо лічыць не было чаго.
Па сьмерці МГарошкі (11 лютага 1979 г.) абняў старшыства фундацыі заступнік др.В.Тумаш і пад яго кіраўніцтвам пачалі шукаць купцоў на дамы.
У 19791 1980 гг. падчас адміністрацыі Прэзыздэнта ЗША Д.Картэра інфляцыя паднялася высока, а з гэтым працэнты за пазыку падняліся аж да 19 працэнтаў. Людзі ня былі ў стане плаціць такі высокі працэнт за пазыку, не куплялі хатаў. Таму цэны на іх пайшлі ўніз. He зважаючы на гэта, фундацыя прадала тры дамы, адзін пакінулі для грамадзкіх патрэбаў. Прыйшоўшы да ўлады ў студзені 1981 году? Прэзыдэнт ЗША Р.Рэйган зараз-жа спыніў інфляцыю, працэнты пайшлі ўніз, цэны на хаты—угору.
Пачакаўшы з паўтра году кіраўніцтва фундацыі, не таргуючыся, магло прадаць па 300,000.00 даляраў за кожны дом і такім чынам зрэалізавала-б 900,000.00 даляраў. Сто ть;сяч аддалі-б на сплату даўгоў, а рэшта была-б чысты заробак:.
Начарговайсэсіі Рады БНРад 28травеня 1988годусасправаздачы старшыні фундацыі Ф.Бартуля даведаліся, што фундацыя мае на сёньня на тэрмінова ашчадным рахунку 123,000.00 даляраў і на чэкавым рахунку 2.000.00 даляраў. За апошнія 5 гадоў фундацыя дала дапамогу для Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
17,700.00 даляраў, арганізацыі моладзі (для ансамбля «Васілёк») 400.00 даляраў.
К.Мерляк заўважыў, што фундацыя пасьпяшалася з прадажай дамоў, няведама зь якой прычыны. Бо-ж гэты факт без сумніву спрычыніўся чуць не да яе ліквідацыі. На гэта А.Шікелайц адказаў, што справа зьмяніць старшыню ня было магчымым дзеля таго, што М.Гарошка пагражаў падаць у суд за ўложаную працу на працягу 10 гадоў (15 дзён на месяц) без ніякае аплаты.
Вось гэта адзін із клясычных прыкладаў, а іх было нямала, вузка груповай дамінацыі й палітыкі непрадрашэнства М.Абрамчыка ў Радзе БНР, якая надалей сьціпла практыкавалася ў грамадзкіх і рэлігійных згуртаваньнях.