Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Просім сьвятых малітваў Вашага Сьвяцейшаства»
Ліст падпісалі:
Протапрасьвіцер Мікалай Лапіцкі—старшыня зьезду.
Прасьвіцер Сьвятслаў Коўш—віцэ-старшыня.
Канстанцін Мерляк—сакратар.
Міхаіл Сенька—сакратар.
Гэты ліст-просьба была даручана экзарху архіяпіскапу Яковосу ў яго канцылярыі 9 ліпеня 1970 году дэлегацыяй у складзегпратапр. Мікалая Лапіцкага, інж.Касяка й К.Мерляка.
3 канцылярыі Экзарха архіяпіскапа Яковоса, а.М.Лапіцкі атрымаў паведамленьне ад 18 чэрвеня 1971 году, што Сьвяты Сынод узяў пад увагу просьбу. (Пратакол №424 з 6 травеня 1971 году). Гэта была добрая навіна для стварэньня беларускага япіскапату, толькі патрэба была прадставіць кандыдата на япіскапа.
У«Беларусе» № 169,травень 1971 г.пісалася:«Галоўнайтэмай нарадаў была справа аднаўленьня беларускага япіскапату ў вольным сьвеце. Як відаць з справаздачы й ліста, вернікі беларускіх парафіяў, што належаць да грэкаў, дамагаюцца свайго япіскапа. Тут яны паступаюць правільна, бо япіскап мог пазьбіраць гэтыя параскіданыя парахвіі (кожная пад іншым грэцкім япіскапам) у вадну цэласыдь. Япіскап мог-бы стварыць прынамся дыцэзыю ў патрыяршай юрысдыкцыі.
У 1966 годзе у Буэнос Айрэс, Аргентына, выйшла кніга, напісаная архіяпіскапам Апанасам, які свайго часу ўлучыўся ў Расейскую Зарубежную Праваслаўную Царкву, пад загалоўкам «Беларусь в нсторнческой, н госудаоственно^н церковной жнзнн», з наступнай дэдыкацыяй: «Сей труд' посвяшаю родпне, быть может навсегда потерянной для меня, как равно потерян н я для нее.» На кнігу моцна зарэагавалі расейскія манархісты, а ініцыятыўная група «Вялікай недзялімай Расеі» зрабілі пратэст у 1970 годзе ў Сынод і пераслалі на рукі мітрапаліту Філарэту. Апошні сказ гэтага пратэсту быў такі: «Мы задыхаемся в той атмосфере лжн, обмана н взанмной вражды, которую создал здесь архнепчскоп Афанаснй, н терпеть это больше не можем. Поіцаднте нас, сьвятыя отцы, ведь жмть становнтся тошно. Брнсбен 1970 г.»
Газэта «Новое Русское Слово» за 14 студзеня 1971 году падае да ведама: «Архнепнскап Афанаснй, ранее ўправлявшнй Австралнйской епархней, по-прежнему остается на покое». Гэтая-ж самая газэта з 12 жнівеня 1971 г. падала да ведама, што Сынод Расейскай Зарубежнай Царквы забараніў сваім «чадам» чытаць кнігу «Беларусь», напісаную архіяпіскапам Апанасам.
Ініцыятыўная група прыходаў Саўт Рывер і Рычмонд Гіл пастанавіла зьвярнуцца да архіяпіскапа Апанаса, каб ён прыехаў у Амэрыку, заапякаваўся беларускімі прыходамі ды ачоліў Беларускую Праваслаўную Царкву ў краінах вольнага сьвету. Адначасна мелі выслаць яму грошы на прыезд з Аўстраліі. Яшчэ ня пасьпелі выслаць ліста й грошы, як сьвятары М.Лапіцкі й С.Коўш распачалі контрадзеяньне. Саўтрывэрскі актыў спалохаўся пагрозаў сьвятароў ды ня выслаў архіяпіскапу ні ліста, ні грошаў. Прыходу сьв.Кірылы Тураўскага зьвярнулі 400.00 даляраў, якія былі высланыя на білет архіяпіскапу Апанасу. Чуліся, між іншым, і такія галасы: «Вы ня маеце грошаў аплаціць належна сьвятара, а хочаце яшчэ япіскапа».
Наступны царкоўны зьезд адбыўся 21 травеня 1977 году ў Саўт Рывэры. На ім была зробленая справаздача часовага адміністратара а.Сьвятаслава Коўша. Пасьля дыскусіі выбралі а.Каўша на сталага адміністратара царкоўнае рады. К.Мерляк ня браў удзелу ў працы гэтага зьезду, бо ня мог прыехаць з Маямі.
Чацьвёрты зьезд Царкоўнае Рады Беларускай Праваслаўнай Царквы Амэрыкі, скліканыадміністратарам а. Сьвятаславам Каўшом, адбыўся
11 лістапада 1980 году ў Саўт Рывэры. Акрамя справаздачаў ды іншых справаў былі разгледжаныя два пытаньні: першага Статуту й япіскапату.
Першы параграф Статуту, прыняты зьездам, кажа: «Беларуская ІДаркоўная Рада у Пауночнай Амэрыцы зьяўляецца аўтаномнай епархіяй у рамках Экзархату сусьветнага Канстантынопальскага Патрыярху ў Амэрыцы. Беларуская Царкоўная Рада ў Паўночнай А.мэрыцы складаецца зь беларускіх праваслаўных прыходаў у Злучаных Штатах Амэрыкі й Канадзе. якія праз сваіх прадстаўнікоў ад духавенства й вернікаў выбіраць ўладу ў беларускай епархіі Паўночнай Амэрыкі».
Другім пытаньнем стаяла справа беларускага япіскапа епархіі. К.Мерляк, заступнік старшыні царкоўнае ўправы прыходу сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл, прадставіў рэзалюцыю Прэзыдыюму зьезду, якая была прынятая агульным сходам прыхажанаў 11 лютага 1979 году. Ён прамовіў:
«Беларускія праваслаўныя прыходы, маючы прызнаньне і дазвол на свой япіскапат ад Канстантынопальскага патрыярха Атэнагораса] павінны былі да гэтага часу высьвеціць беларускага япіскапа ды аформіць Беларускую Праваслаўную Царкву на чужыне з незалежнай ад нікога адміністрацыяй.
Афіцыяльнае афармленьне Беларускае Праваслаўнае Царквы на чужыне ёсьць неабходнае для захаваньня беларускасьці ў прыходах на прышласьць ды забесьпячэньне прыхадзкое маёмасьці для наступнага пакаленьня.
Беларуская Праваслаўная Царква ёсыдь неабходнай для аб'еднаньня беларускага грамадзтва, а гэтым самым узмацьненьне нацыянальнага руху ў змаганьні за вызваленьне Беларусі з-пад расейска-камуністычнай няволі ды павышэньнем беларускай рэпрэзэнтацыі ў вольным сьвеце як у справах рэлігійных, так і грамадзка-палітычных.
Усе неабходныя даныя ў нас ёсыдь, каб зрабіць першы крок. Гэта значыцьвысьвяціць беларускага япіскапа, бо далейшае адцягваньне будзе шкодным для Беларускай Праваслаўнай Царквы й для беларускае нацыянальнае справы. Дзеля гэтага прысутныя на сходзе прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл, Нью Ёрк, 11 лютага 1979 году пастанавілі зьвярнуцца з просьбаю да адміністратара Царкоўнай Рады да настаяцеляў прыходаў царкоўных управаў, да беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў, да адасобленых людзей, каб неадкладна пачалі дзеяньне ў падрыхтоўцы кандыдата,хіратанізацыі
яго ў япіскапа ды афіцыяльнае афармленьне Беларускай Праваслаўнай Царквы на чужыне й запрапанаваў архімандрыта на кандыдата. каб яго апрабавалі ды распачалі стараньні, каб яго высьвяціць».
Супраць кандыдата архімандрыта Язэпа высупіў інж. Іван Касяк. Тады выказаліся ўсе сьвятары супраць архімандрыта, падаючы розныя аргумэнты, каб не сьпяшацца з высьвячэньнем япіскапа. Вынікам дыскусіі была прынятая прапанова інж.Касяка пакінуць справу да вырашэньня свайму духавенству. Гэта была ўжо даўно ведамая тактыка, кабспыніць дыскусію ў справе япіскапату на ўсіх грамадзкіх зборках і зьездах, калі міране выказваліся, каб рабіць націск на сьвятароў, адносна неабходнасыді япіскапа.
Пяты зьезд Царкоўнае Рады адбыўся 18 травеня 1985 году. На ім разам сьвятары: а.С. Коўш, Саўт Рывэр, А.Шэмяціла.Рычмонд Пл, Нью Ёрк, а.Сегень, Чыкага, а.Вялікі, Таронта, прызналі, што патрэба для епархіі мець свайго япіскапа. Пастанавілі шукаць кандыдата на япіскапа, а калі здабудуць, то каб нашыя прыходы яго матэрыяльна ўтрымалі.
Пратапрасьвіцер Сьвятаслаў Коўш па нейкім часе дастаў удар і пралежаў даўжэйшы час у шпіталі. Ён паправіўся й вярнуўся дадому, але ўжо больш ня мог служыць у царкве. Царкоўная рада прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай запрапанавала высьвяціць на сьвятара Мячыслава Брынкевіча. Ён скончыў сэмінарыю ў Варшаве й пражываў у Саўт Рывэры, ажаніўся на амэрыканцы італьянскага паходжаньня, якая перайшла ў праваслаўную веру.
6 ліпеня 1986 году ўрачыста высьвяцілі на сьвятара Мячыслава Брынкевіча. На банкеце шмат хто яго вітаў, у тым ліку й старшыня прыходу сьв.Кірылы Тураўскага Кастусь Мерляк. Ён, між іншым, сказаў: «Чаму ў Саўт Рывэры, а ня ў Чыкага або Кліўлендзе — там таксама вялікая грамада беларусаў. 1 не дзеля гэтага, што Саўт Рывэр на карце Амэрыкі выглядае вёскай у параўнаньні з Чыкага й Кліўлендам, а дзеля таго, што Саўт Рывэру прызначана гісторыяй быць сталіцай дзеля ўсяе беларускай эміграцыі, быць рэзыдэнцыяй Сыноду Беларускае Праваслаўнае Царквы на чужыне. Мы доўга на гэта чакалі, але магчыма, даўжэй чакаць ня прыйдзецца, бо маладыя арлы лятаюць высока й бачаць далёка. I тут наша надзея, што айцец Мячыслаў будзе разглядаць патрэбы шырэй, шырока й далёка будзе даглядаць усе прыходы й дбаць, каб яны разьвіваліся. I як добры бацька ўпарадкуе
спадчыну, каб яна назаўсёды засталася на дабро верных дзяцей. Гэтая спадчына вялікая ды можна яе павялічыць прыходамі, якія сёньня блытаюцца ў прасторы ды ня ведаюць куды ісьці й дзе прыпыніцца. Але яны, як блудны сын, прыстануць да свае праваслаўнае царквы, якая была, ёсыдь і будзе ў адной сям’і Ўсяленскае Праваслаўнае Царквы.
Патрэба беларускага япіскапа ёсыдь самай важнай справай на пераломе жыцьця беларускае эміграцыі. I мы верым, што айцец Мячыслаў гэта зразумее й будзе старацца ажыцьцявіць мроі беларусаў ды супольна выканаць місію беларускае эміграцыі.
Я ня думаю, што айцец будзе баяцца, што хлеба ня хопіць яму й япіскапату ў Амэрыцы. Бо калі мы пабудавалі новыя цэрквы ды зьбіраемся будаваць новую царкву ў Чыкага, чын япіскапа будзе належна забясьпечаны. Таму Саўт Рывэр ня будзе вёскай, а будзе сталіцай рэлігійнага жыцьця ўсіх беларусаў, сталіцай беларускае культуры й грамадзка-палітычнай дзейнасыді. 3 Божай помачу мы верым, што Вы, Ойча, апраўдаеце давер беларусаў, прынясеце гонар і пашану беларускаму народу й славу Богу».
Гэтая надзея, нажаль, ня збылася.
Айцей Мячыслаў быў таго самага перакананьня, што й яго папярэднікі, што можна, маўляў, абыйсыдіся й бязь япіскапа. Выявілася. што а. Мячыслава больш цікавілі справы матэрыяльнага характару, чымся патрэбы рэлігійнага жыцыдя праваслаўных беларусаў, не гаворачы пра нейкага япіскапа, які-б стаяў вышэй за яго. Ён паважна ўзяўся за працу ў прыходзе й пачаў наводзіць свае парадкі, якія выклікалі непаразуменьні з Царкоўнай Радай. Аб гэтым хутка даведаўся інж.Касяк, які ад даўжэйшага часу пражываў у Чыкага. Ён, нарэшце, зразумеў, што сьвятары япіскапа не жадаюць, ім зручней самім кіраваць прыходамі.
1 лістапада 1987 году адбылося ўрачыстае адзначэньне 1000годзьдзя хрысыдянства ў Беларусі ў прыходзе сьв.Юрыя ў Чыкага. Таму што прадстаўнікі былі са ўсіх прыходаў, адбылася канфэрэнцыя. на якой узгоднілі плян дзеяньня, раней падрыхтаваны І.Касяком і К.Мерляком.
На канфэрэнцыі ўсе згадзіліся запрасіць іераманаха Якуба Піруту зь Беластоку, зь якім інжынер Касяк ужо скамунікаваўся, каб ён прыехаў у Амэрыку з умовай, што ў прышласыді будзе хіратанізаваны