Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
архіяпіскап Ізяслаў пойдзе ў суд з заявай загадваць усім прыходам, якія належалі архіяпіскапу Мікалаю, перадаць усю маёмасьць правячаму першаерарху БАПЦ архіяпіскапу Ізяславу. Выносячы такую пастанову, судзьдзя будзе пакладацца на папярэднія рашэньні фэдэральнага суду, бо справа самапагадненьня адпала па волі лёсу. На гэта цярпліва чакаюць мітрапаліт Ізяслаў, а. В.Кендыш, а перадусім В.Гарошка, бо яму будзе нагода атрымаць рэшту ганарара за суды. Але Ўсявышні кіруелёсам людзей, так што ўсёможа стацца наадварот.
Ад 1979 году й да сьнежня 1990 на змаганьне ўнутры БАПЦ была растрачана нямала грошаў, часу й энэргіі. Абвінавачваньні аднаго боку друпм робяць шкоду БАПЦ , беларускаму народу, вызвольнаму руху. Але гэтага было мала: зласьліва, часта непраўдзіва, абвінавачвалі адзін другога ў здрадніцтве, безхрыбетнасьці, амаральнасыді й зайздрасьці. Ведама, што групоўка, якая дзеіла ў Радзе БНР, пэрсанальна зь бегам часу мянялася, але палітыка й дзейнасьць яе заставалася бяз зьменаў. Мітрапаліт Андрэй быў імі ігнараваны, a архіяпіскап Мікалай моцна фаварызаваны, чым у большай часьці спрычыніліся да закалоту й падзелу. Дзеючая групоўка была дамінаваная каталікамі й правуніятамі. Пад іхнім уплывам У.Васіль падаў у суд, каб адкінуць тых. што пайшлі ў апазыцыю палітыкі непрадрашэнства, што было спалучана ў адну «каўза» групоўкаю. Яны цьвердзілі, што яны бароняць аўтарытэт Ул.Васіля, а гэтым самым незалежную БАПЦ. Але яны не баранілі аўтарытэту мітрапаліта Андрэя, а наадварот стараліся яго абнізіць, а аўтарытэт Ул. Мікалая павысіць. Адначасна прапагандуючы, што беларуская царква мусіць быць незалежнай і толькі яна будзе такой, калі ёю будзе кіраваць Ул.Мікалай. Гэта быў езуіцкі трык, ім не расходзілася пра дабро БАПЦ, а расходзілася пра тое, каб вуніяцтва пашыралася, згодна палітыкі Ватыкану. Гэтым яны скампрамітавалі Праваслаўную Беларускую Царкву й паказалі, што беларускае грамадзтва няздольнае незалежна сабою кіраваць. Горш таго, на сорам усім беларусам, перад праваслаўнымі цэрквамі на цэлым сьвеце. яны зьвялі адзіных двох япіскапаў, каб вадзіліся як два казлы
К.Мерляк ніколі ня верыў, хаця яму цэлы час цьвердзілі «праваслаўнафілы», што ўсяму ёсьць вінаваты Ватыкан. У сутнасыді ён і сёньня сумневаецца, што Ватыкан беспасрэдна ў гэтым меў нейкія дачыненьні. На яго думку, гэта была работа тых, часта не каталікоў,
хто несьвядома ажыцьцяўляе езуіцкую палітыку Ватыкана.Няма патрэбы на іх пальцам паказваць, яны ўсім ведамыя.
Шуканьне віноўных прадаўжалася. У газэце «Беларускі час» № 30 за сакавік 1981 г. памешчаны артыкул «Падзеі паўтараюцца», ускладаецца віна на а.Юрыя Абрэмскага, таму што ён быў падасланы Масквою на разьбіцьцё БАПЦ. Тлумачэньні К.Мерляка ў артыкуле «У імя Праўды» рэдактар «Беларускага Часу» Р.Гарошка, брат адваката В.Гарошкі, адмовіўся надрукаваць у сваёй газэце.
У імя праўды
«У артыкуле «Падзеі паўтараюцца», які быў надрукаваны ў газэце «Беларускі час» № 30 за сакавік 1981 г. падана, што маскоўская Патрыярхія паслала дыякана Юрыя Абрэмскага, мэтаю якога было здабыць сабе прыхільнікаў у парафіі й прымусіць Ул. Васіля адыйсьці ад кіраўніцтва БАПЦ.
Якім чынам а.Юры мог-бы дасягнуць гэтага не сказана, але далей гаворыцца аб яго разбуральнай дзейнасьці ў прыходзе катэдральнага сабору сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне й аб тым, што ён астаўся верны маскоўскай Патрыярхіі й ад яе атрыма ў мітру. Ці яго Маскоўская Патрыярхія прыслала, ці не, то аўтар артыкула ня мае на гэта належных дадзеных і таму не зьбіраецца яго ў гэтым бараніць.Але тое, што Маскоўская Партыярхія дала ямі мітру, ёсыдь няпраўдай.
Калі а. Юрыю забараніў Ул. Васіль служыць у БАПЦ, то ён зьвярнуўся да Ул. Паладзія УАПЦ з просьбаю, каб ён яго прыняў пад сваю апеку. Ул. Паладзій яго прыняў і ўзнагародзіў, надаючы яму чын мітрафорнага пратаярэя. А.Юры тады сам, за свае грошы прыдбаў мітру. Дакумэнты, дадзеныя а.Юрыю, паказваюць, што яны выдадзеныя на адзін тыдзень раней ад даты забароны.
А.Юры надалей выконваў абавязкі сьвятара для адыйшоўшых прыхажанаў. Між іншым а.Юры Абрэмскі й а.Ануфры Іванюк разам вянчалі дочку сп.Захаркевічаў у ліпені 1968 г., у Украінскай царкве. на адзінаццатай вуліцы ў Нью Ёрку. Гэтая царква сёньня пад апекай Ул.Андрэя, які належыць да Канстантынопальскага Патрыярхату. Айцец Іванкж быў пазьней хіратанізаваны ў япіскапы УАПЦ і атрымаў імя Орэст. Ён-жа браў удзел у хіратоніі япіскапа Ізяслава.
Дзейнасьць а.Юрыя, пералічаная ў гэтым артыкуле, зьяўляецца сьмешнай, не паважнай, а перадусім не праўдзівай. Канфлікт у
прыходзе катэдральнага сабору сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне, які спрычыніўся да адыходу большае часткі прыхажанаў, быў выкліканы грамадзка-палітычнымі разыходжаньнямі, якія паўсталі ў той час (1966-1968) у беларускім грамадзтве ў Амэрыцы.
Апанэнты аднаго боку сьведама перанесьлі грамадзкі канфлікт на прыход і выкарысталі япіскапскі сан Ул.Васіля для расправы над сваімі ўяленымі «працаўнікамі» ў Амэрыканскім судзе, у газэце «Беларус» і ў прыватнай нагонцы.
Выглядае, што ананімны аўтар артыкула ня ведаў, у чым была справа, як ня ведаў і не разумеў гэтага й а.Юры Абрэмскі. Ён апынуўся на баку прыхажанаў, бо яны яго хацелі мець за настаяцеля, a Ул.Васіль адмовіўся яго назначыць на гэтае становішча.
Прыпісаныя «заслугі» а.Юрыю ў падзеле прыходу БАПЦ у Брукліне й пададзеныя непраўдзівыя факты, у ніякім выпадку ня можна залічыць да атакі на БАПЦ, а толькі можна залічыць аўтара да несаліднага, непаінфармаванага, неаб’ектыўнага чалавека.
Калі-ж «Падзеі паўтараюцца», то ў артыкуле ясна суліцца чытачом газэты «Беларускі Час», што й цяперашнія непаладкі ў БАПЦ, якія паданыя на разгляд у амэрыканскія суды, выкліканыя ня кім іншым, як толькі пасланцом Маскоўскае Патрыярхіі. Бо калі-ж тады гэтым пасланцом быў а. Юры Абрэмскі, то, скажыце, калі ласка, хто ім ёсьць цяперака?»
Кастусь Мерляк
30 травеня 1981 г.
«Голас Царквы« № 57, 1985-86 у артыкуле «Каб усе ведалі» пісаў:
«Прыгадваем, штосталася пры пакойны.м Уладыку Васілю ў 1968 г., калі «дзеяч» Мерляк, прайграўшы справу ў судзе, забраў з парафіі катэдральнага сабору сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне цёмных, як сам, паляшукоў і павёў іх «у грэкі», дзе папаў ува абдымкі Саўтрывэрскіх зарубежнікаў. За грошы тых-жа небаракаў-паляшчукоў пабудаваў ён у Квінсе царкоўку, якой тут захапляецца Акула, выхвалючы іх за пабудаваньне «помніка» нашаму народу, хоць і ведае добра, што ўсе яны адыйшлі ад свайго й ад свае царквы, а тая царкоўка належыць ня ім, а грэкам. Пабудавалі яны помнік не свайму народу, сваёй глупасьці й цемнаце, бо ўсе іхныя ахвяры пайшлі марна. »
Рада пад старшыствам мітрапаліта Ізясдава Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы выдае «Голас Царквы» рэлігійнаграмадзкі часапіс праваслаўных беларусаў. Гэтая-ж рада, як відаць, складаецца з мітрапалітаў, акадэмікаў, дактароў, адвакатаў ды ўсякага роду інтэлігэнтаў, а іх пакінулі цёмныя паляшукі з К.Мерляком і асьмеліліся пабудаваць сваю «царкоўку» у Квінсе. Цікава, як гэта магло стацца (цемнякі пабудавалі не «царкоўку», а прыгожую царкву. й пайшлі да «грэкаў», а не ў сьвецкія суды), што мітрапаліт Ізяслау і ўсе яго акадэмічныя чады да сёньня моляцца ў саборы, які свайго часу купілі «цёмныя палешукі» з удзелам К.Мерляка.
Вось такога ўзроўню й калібру людзі маняцца кіраваць Беларускаю Аўтакефальнаю Праваслаўнаю Царквою.
Прыход сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл
Беларусы, якія былі змушаныя адыйсьці ад прыходу сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў кастрычніку 1968 годзе, пачуліся моцна пакрыўджанымі, асірацелымі й асуджаныя на заняпад нікім іншым, як іхнім Уладыкам Васілём, якога яны кармілі, даглядалі, а перадусім паважалі. 3 неразумелых для бальшыні вернікаў прычынаў, яны былі пазбаўленыя свае царквы, без якое, як сказаў той-жа самы Уладыка, зь іх некаторыя пойдуць у чужыя праваслаўныя цэрквы, некаторыя з часам па аднаму вернуцца назад, а рэшта прападзе ў моры чужынцаў.
Да гэтага нельга было дапусьціць. Гэта была-б для ўсіх вялікая ганьба. Дзеля гэтага зараз-жа прыступілі да ажыцыдяўленьня пастановы 10 лістапада 1968 году—пабудаваць у Рычмонд Гіл сваю царкву. На гэтым самым сходзе Пятро Пецько першы ўнёс на будову 500.00 даляраў у камітэт будовы царквы, які складаўся з наступных асобаў: Міхася Брэзоўскага, Кастуся Мерляка, Пятра Мельяновіча, Пятра Зыбайлы й Васіля Юрцэвіч
21 чэрвеня 1970 году адбыўся ўрачысты малебен і ўмураваньне каменя пад царкву. У камень уложаны дакумэнт і сьпісак вернікаў і будаўнікоў царквы.
«Беларуская Праваслаўная Царква сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Пл, Квінс, Нью Ёрк, ЗША закладзена ў год ад стварэньня сьвету 7478 і ад нараджэньня Збавіцеля Сьвету Ісуса Хрыста 1970 году ў кадэнцыю Прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Рышарда М.Ніксан і кіруючага архірэя Яковоса Экзарха Канстантынопальскага Патрыярха і пры настаяцельстве айца Сьвятаслава Коўша ды ўсіх вернікаў прыходу.
21 чэрвеня 1970 г.»
У міжчасе, 9 лютага 1969 году, быў рукапаложаны ў сьвятары дыякан Сьвятаслаў Коўш на настаяцеля прыходу. Першая Богаслужба адбылася ў Украінскай Праваслаўнай Царкве ў Амэрыцы 22 лютага 1969 году. Хорам кіраваў ад гэтага часу дырыгент Сымон Жамойда.
Да часу ўваходу ў сваю царкву службы адбываліся ў Прэзбітэрянскай і епіскапальнай цэрквах.
Пабудова царквы сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл.
Пабудова царквы ў асноўным была закончана ў 1975 годзе, хаця выканчэньне й абсталяваньне прадаўжалася яшчэ пару гадоў. На пабудову царквы ўнесьлі грошы пяць прыходаў, пяць грамадзкіх арганізацыяў, 237 асобаў у суме ад 5 да 4 тысяч даляраў. Разам сабрана на будоўлю 85,000.00 даляраў, пазычана 25,000.00 даляраў, пры будове працавала 41 асоба й уложана 20,752 гадзіны бясплатнай працы на суму 114,000.00 даляраў. Калі дадаць закуплены й ахвяраваны інвэнтар і рэлігійныя прылады, то разам кошт царквы сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Пл будзе 250,000.00 даляраў. Вартасьць-жа яе ў сэрцах вернікаў неацанімая. Мастацкае выкананьне царквы належыць да сьв.пам. Міхася Брэзоўскага, народнага мастака, а ўся будова, за выняткам працы 3 кантрактараў, належыць да беларускіх рук.
Ад 22 лютага 1969 году да 5 травеня 1977 году настаяцелям быў а.Сьвятаслаў Коўш і пры яго настаяцельстве была пабудаваная царква сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Пл.