Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Перадача маёмасьці карпарацыі Бэлэр—Менск рэлігійнага-грамадзкаму адпачынкаваму цэнтру Бэлэр—Менск ня ўсім спадабалася. асабліва тым, што галасавалі за прапанову Л.Галяка. Яны залажылі камітэт абароны Бэлэр. У камітэт увайшлі: др. П.Маркоўскі, Л.Галяк, У.Курыла, М.Ханяўка, М.Тулейка.
Камітэт абароны Бэлэр патрабаваў сплаты ў суме 100,000.00 даляраў і пісаў: «Справа фінансавая ёсьць, аднак, справай двугараднай. Найбольшая шкоднасьць бэлэраўскага скандалу палягае на тым, што супалка Бэлэр задуманая, як пазагрупавая, дзякуючы дзеяньням
дырэктароў супалкі, на чале зь яе старшынёю С.Рагалевічам, зрабілася супалкай толькі ў праўнымі разуменьні, а маёмасьць супалкі, адпачынкавыя дамы ў Глен Спэй ператварыліся ў вузка-груповы палітычнарэлігійны цэнтр.
Большасьць сяброў супалкі, купляючы акцыі не спадзяваліся, што з гэтага будзе прыбытак, але дзеялі ў перакананьні, што існуе патрэба стварэньня агульнага беларускага цэнтру й зразумела, што дзеля гэтага многія сябры не пагодзяцца з тым, каб іхнія грошы ішлі на фінансаваньне дзейнасьці аднае групоўкі».
Камітэт абароны Бэлэра, не дачакаўшыся сплаты, упаважніў адвакатаў Граймс і В.Гарошку, «вядомага» беларускага юрыста, падаць у суд дырэкцыю карпарацыі й абодвы прыходы, каб яны сплацілі меншым акцыянерам, якія галасавалі супраць перадачы ў ліку 30, а дадатковымі яшчэ 5 акцыянерамі, суму 100,000.00 дал. і кошты судо вых працэсаў. Акт абвінавачаньня й позыў на судовы працэс у Вярхоўны суд, штат Нью Ёрк у Монтысэле, абвінавачаныя атрымалі 23 чэрвеня 1972 году.
Справа цягнулася вельмі доўга. Суд ня ведаў што рабіць: адсылаў то адвакату пашкадаваных, то адвакату абвінавачаных з запросам дадатковых выясьненьняў або дакумэнтаў. Нарэшце, вызначылі справу на разгляд у судзе, без журы.
На суд зьявіліся адвакаты Граймс і Гарошка і Ул. Курыло ад камітэту абароны. Л.Гольдштэйн (адвакат), Г.Арцюшэнка, К.Мерляк, С.Рагалевіч, П.Забайла ад рэлігійна-грамадзкага адпачынковага цэнтру. Перад пачаткам судовае расправы кантрагенты пачалі між сабою перагаворы й у выніку іх дамовіліся палагодзіць справу, выплачваючы камітэту абароны Бэлэра суму ў вышыні 4,000.00 даляраў. Акт дабравольнага палагоджаньня справы падпісалі адвакаты двух бакоў і па аднаму прадстаўніку ад акцыянераў двух бакоў. Судзьдзя Вярхоўнага суда Люіс Б.Шэйнман апрабаваў дагавор. Грошы ў суме 4,000.00 былі зараз-жа высланыя на рукі адваката Я.Грамса для камітэту абароны Бэлера. Дырэкцыя рэлігійнага цэнтру адпачынку была задаволеная, што справа была добра палагоджаная.
Адвакаты Граймс і Гарошка выплацілі сабе ганарар за вядзеньне судовае справы ў памеры S 4,000.00, а камітэту нічога не засталося.
На такое палагоджаньне старшыня камітэту абароны мгр. Леанід Галяк не згадзіўся. Ён узяў другіх адвакатаў і падаў 25 жнівеня 1980
году на суд сваіх адвакатаў Граймса й Гарошку за слабую абарону іхных інтарэсаў. Адначасна дамагаўся ануляваць папярэднюю пастанову судзьдзі Люіса Б.Шэйнмана, каб ізноўпачацьсправу спачатку.
Сакратар Вярхоўнага Суда М.Эглер лістом з 17 сьнежня 1980 году паведаміў усіх зацікаўленых, што абвінавачаньне Граймса й Гарошкі й ануляваньне пастановы аб палагоджаньні адхіленыя, як ня.маючыя ніякае важнасыді. (Case has no merit).
Такая пастанова судзьдзі Вярхоўнага суда Робэрта Я.Вільямса моцна раззлавала др.П.Маркоўскага, і ён 14 снежня 1983 году падаў у суд, абвінавачваючы наступных асобаў:
І.К. Гольдштэйна, які вёў справу Л.Галяка, які згаварыўся з адвакатам рэлігійнага цэнтру Л.Гольдштэйнам, сваім сваяком, і разам замазалі разгляд абвінавачаньня.
В.Паўтарыў абвінавачаньне першых сваіх адвакатаў Грэймса й Гарошку за тое, што палагодзілі справу за малую суму й за высокі ганарар.
З.Судзьдзяў Люіса Б.Шэйнмана й Робэрта Я.Вільямса за тое, што першы аднёсься абыякава да справы, а другі ня бачыў патрэбы разглядаць справы, адкінуў яе з-за малае важнасыді.
У параграфе 8 др.П.Маркоўскі цьвердзіць: «Галоўным экспэртам хаваць ашуканства быў і ёсьць адвакат Гольдштэйн з Брукліну. Яму было магчыма гэта зрабіць таму, што адвакаты Граймс і Гарошка з Статэн Айленду й адвакат Гольдэйн з Монтэсэлё супрацоўнічалі зь ім, каб «фюрэры» засталіся такімі самымі, якімі яны ёсьць».
У параграфе 9-м др.П.Маркоўскі цьвердзіць: «Маё змаганьне супраць «фюрэрскіх прынцыпаў» нанесла на мяне асабіста атакі й паклёпы а.Каўша й ягонай Царкоўнай Рады ў «Царкоўным сьветачы».
Нават за кнігу «Беларускі Сакрэт», напісаную Джонам Лёфтусам. «фюрэры» абвінавачваюць мяне. Таксама мяне вінавацяць за напады на Саўтрывэрскую царкву, праз тэлевізыю СБС праграму «60 хвілін» (Залучнік Б).
Да гэтага акту абвінавачаньня Маркоўскі дадаў цэлы рад дакумэнтаў, у тым ліку й залучнікі Б., якія складаліся з артыкулу «Паклёп нацыі» па поваду кнігі Лёфтуса, зьмешчаны ў «Царкоўным сьветачы» №34 за 1983 год. Таксама бачыны 8 -10 з кнігі «Беларускі сакрэт», дзе Джон Лёфтус называе беларускую эміграцыю нямецкімі калябарантамі.Гэтыя справа разлгядалася ў Вярхоўным судзе,
спэцыяльным аддзелам у Монтысёлё, штат Нью Ёрк, 29 студзеня 1984 г. Прысуд быў вынесены такі: «notion is denied as moot». «Пэтыцыя адкінута — не заслугоўвае ўвагі».
Дэнтыст Пётра Маркоўскі, каб навучыць амэрыканскіх судзьдзяў і адвакатаў, выкарыстаў паклёп Лёфтуса на беларускую эміграцыю, спадзяючыся гэтым падмацаваць сваю справу, паказаць сваё глупства перад амэрыканцамі й нікчэмнасьць перад беларусамі. Пасля гэтага ён цярпеў няўдачы адна за адной: жонка забрала дзяцей й пакінула яго, ён страціў дэнтыстычную практыку, ўсю маёмасьць за прафэсыйную недалужнасьць. Зараз ён недзе хаваецца, каб людзі яго ня бачылі.
Рэлігійны-грамадзкі адпачынковы цэнтр Бэлэр—Менск пад кіраўніцтвам камітэту двух прыходаў прадаўжае свею дзейнасьць і выконвае культурна-грамадзкую мэту, пастаўленую падчас яго набыцыдя.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў Амэрыцы
На славутым X кангрэсе БАЗА, што адбыўся 1 і 2 чэрвеня 1963 году, на старшыню Галоўнае Ўправы быў выбраны др.Ст.Станкевіч На наступныя 2-гадовыя кадэнцыі былі выбіраныя старшыні:
Ha X кангрэсе 18 верасьня 1965 г.Мікалай Гарошка.
Ha XII кангрэсе 27 травеня 1967 г.Уладзімер Курыла.
Ha XIII кангрэсе 30 верасьня 1969 г.—Вячаслаў Станкевіч.
На ХІУ кангрэсе 30 травеня 1971г,—Расьціслаў Гарошка.
На ХУ кангрэсе 1 верасьня 1973 г —Расьціслаў Гарошка.
Грамадзкая праца вялася так, як кожны старшыня мог яе выконваць, усе залежала ад здольнасьці старшыні арганізаваць грамадзкае жыцыдё. Але на ХУІ кангрэсе БАЗА 24 травеня 1975г. Р.Гарошка не атрымаў падзякі. У славутай групоўцы Рады БНР вытварыўся канфлікт між др.Ст.Станкевічам і М.Гарошкай, які апісвае сам Р.Гарошка ў газэце «Беларускі Час» № 49 і 50 за верасень 1985 г.
«Кангрэс справаздачы старшыні не прыняў і даў абсалюторыюм без падзякі. Група Станкевіча выканала сваё заданьне, яны перанялі БАЗА
й гэтым падзялілі былых сяброў БАЗА на варожыя групы, якія засталіся да сёньняшняга часу. Гэтая варожасьць была ўзмацавана у 1980-х гадох, калі дакладна гэтая самая група, што ў 1975 годзе перабрала БАЗА, пачала свае неслаўныя стараньні перабраць БАПЦ таксама пад сваю сьвецкую кантролю».
Антон Шукелайц, старшыня Галоўнае Ўправыі БАЗА, выбраны 24 травеня 1975 году на ХУІ кангрэсе БАЗА, заявіў на Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі 6 верасьня 1976 году, што быўшы старшыня Р.Гарошка не перадаў новай управе БАЗА архіву, дакумэнтаў і пішучай машынкі. Ад 1975 году й да сёньня Антон Шукелайц бяз перапынку выбіраецца што 2 гады на старшыню Галоўнае Ўправы Беларуска—Амэрыканскага Задзіночаньня ў Амэрыцы.
У артыкуле «3 нарады Ватыкану», змешчаным у газэце «Беларускі Голас» № 218 за сьнежань 1973 г., аглядчык піша:
«Тых, хтоасьмельваўся пратэставацьпроціў ачмурэлай вуніяцкай акты, тых хутка ліквідавалі. К.Мерляк, бяспрэчна, быў найвыдатнейшым дзеячом БАЗА, грамадзкай арганізацыі ў ЗША, створанай на аснове й па скрытаму загаду вуніяцкае акцыі, чым бальшыня сяброў і не падазравала. Але К.Мерляк асьмеліўся пісьмова, як старшыня БАЗА, запратэставаць перад Рымам проціў накідваньня вуніяцтва (ліст К.Мерляка як старшыні БАЗА з 14 чэрвеня 62 г. да Ватыкану з адмовай удзелу БАЗА ў Ватыканскім кангрэсе з нагоды ўгодкаў Энцыклікі «Эксуль Фамілія»), у якім сьцвярджаецца што: «...Апостальскі пасад накідае супрацьволі беларусаў так званае вуніяцтва, якое абсалютна ня прыносіць ніякае карысьці, а напэўна прынясе шкоду беларускай дзяржаўнасьці ў будучыне..?>. Гэта быў канец ў БАЗА. Змоўцы, на чале з Стасем Станкевічам, змабілізавалі пры дапамозе грашовых сродкаў ачарняючую кампанію проціў Мерляка. Склікалі «кангрэс», дзе пры дапамозе звычайнага ашуканства й маны, разваліўшы арганізацыю, выбралі свой урад на чале з Станкевічам, кінуўшы нямала грошаў на суды з сябрамі БАЗА.
Каталіцкі студыйны тыдзень у Чыкага пры вуніяцкай царкве сьв.Спаса, быў як-бы зьездам на нарады й выпрацоўку пляну далейшай дзейнасьці ўсіх змоўнікаў іншых памагатараў. Там вырашаўся й лёс К. Мерляка й іншыя, больш патаемныя справы. В.Пляскач у сваім лісьце з 2 жніўня 1961 году піша: «...у некалькіх словах хацеў-бы паінфармаваць цябе аб дакладзе праф.Адамовіча ...у апошні дзень
зьезду ...вычуваўся няшчыры тон таго, аб чым ён гаварыў. Відаць было, што ён гаварыў аб тым, у чым сам асабіста ня быў перакананы, і ў што сам ня верыў; амадь увесь даклад быў прысьвечаны атацы на Мердяка, як на асобу, так і як старшыню БАЗА. Даклад быў праведзены ў тым кірунку, каб прысутныя асудзілі яго за адхіленьні ад галоўнай лініі...за сувязь з «Беларускім Голасам» і (Хмараю)... Прысутныя вынесьлі ўражаньне, што тут адбываецца суд...»
У абароне Мерляка выступіў тады кампазытар Куліковіч, які быў платным кіраўніком хору ў вуніяцкай царкве. У адным з сваіх лістоў Пануцэвіч паведамляе Грынкевіча, што Куліковіч з рэгэнства звольнены, бо ўпарты й г.д.
Пляскач ў тым-жа лісьце падае аб прысутнасьці на каталіцкіх студыях д-ра Рагулі, Сажыча й іншых афіцыяльна некаталіцкіх лювэнцаў. Др. Тумаша, хоць і каталіка, за цьверджаньне, што вуніяцкая акцыя шкодзіць утрыманьню эміграцыйных мас пры іхніх грамадзкіх арганізацыях і утрыманьня у сваё вобруці БАПЦ, зь яе праваслаўнымі вернікамі,выкінулі з рэдактарства «Беларуса» й паставілі Станкевіча.