Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі
Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
Каб гэта-ж была праўдаі
Па павароце з Таронта ў прыходзе катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне запанавала зацішша.Ул.Васіль і а.Юры служылі й маліліся ў згодзе, а царкоўная рада вяла адміністрацыю. Аднак назначаная рада Ўладыкам надалей зьбірала сяброўскія складкі. Выбраная царкоўная управа пагэтаму ўстрымалася плаціць Ул.Васілю месячную аплату, матывуючы тым, што кошт утрыманьня будынку патрабуе грошаў.
Надыходзіў час на гадавы сход. 25 верасьня царкоўная рада разаслала заклік да прыхажанаў, каб урэгулявалі сяброўскія складкі перад сходам, які меў адбыцца ў канцы кастрычніка 1967 году.
15 кастрычніка 1967 году царкоўная рада разаслала ўсім прыхажанам паведамленьне, што агульны сход сяброў прыходу адбудзецца 29 кастрычніка ў царкоўнай залі. Адначасна быў высланы ліст епархіяльнай управе, прапануючы прыслаць сызісак сваіх прыхажанаў, якія аплацілі складкі, каб яны маглі ўзяць удзел у агульным сходзе. Нажаль, гэтага яны не зрабілі.
Уладыка Васіль з сваёю радаю таксама рыхтаваўся да гэтага сходу. 17 кастрычніка ён разаслаў прыхажанам паведамленьне, якое пачыналася: «Як многім з вас ужо вядома, дзеючая царкоўная рада вызначыла на 20 кастрычніка 1967 г. звычайны перавыбарчы агульны сход нашай парафіі. Гэта таксама датычыцца й да тых з вас, што аплацілі парафіяльныя складкі, мне й таму маюць права голасу на сходзе.»
Далей, каб забясьпечыць сябе поўную перамогу на сходзе, Уладыка Васіль 22 кастрычніка пасьля службы абвесыдіў ў царкве, што ён адлучыў ад царквы К.Мерляка й В.Юрцэвіча ды забараніў ім прыходзіць у царкву, г.з. налажыў анафэму.
У нядзелю, 29 кастрычніка, пасьля Божае службы тыя прыхажане, што мелі аплочаныя складкі, зьбіраліся на сход. Ул.Васіль зыйшоў у залю й аб’явіў, што сход ён разьвязвае йвызначае камісію ў складзе: Б.Данілюка, П.Манькоўскага, А.Міцкевіча, М.Тулейкі, Я.Яновіча, якія выконваюць абавязкі царкоўнае рады да часу скліканьня агульнага сходу прыхажанаў. Сабраныя на сход не разыйшліся.
Агульны сход спраўна прайшоў паводля парадку дня, благаславіў яго а.Юры. На гэтым сходзе была выбраная царкоўная рада й прыняты бюджэт на наступны год дзейнасьці. Сход пастанавіў царкоўную раду
замяніць на царкоўную ўправу й гэтым ліквідаваць «Bord of Trustis», бо да гэтага часу былі два асобныя ворганы: выканаўчы й уставадаўчы. Склад новае царкоўнае ўправы быў наступны: старшыня—Янка Казьлякоўскі, заступнік старшыні—Кастусь Мерляк, сакратар—Васіль Шчэцька, скарбнік—Пятро Мельяновіч, стараста—Леанід Леўковіч, радныя—Васіль Юрцэвіч, Міхась Бразоўскі, Пётра Саўчыц, Васіль Захаркевіч. Рэвізыйная камісія: Леанід Галяк, Аўген Протас і Янка Юхнавец.
У наступную нядзелю 5 лістапада архіяпіскап Васіль з амбоны абвесьціў аб зьняцьці сьвятарскага сану з а.Юрыя Абрэмскага. А на сяброў управы налажыў кару, вылучаючы іх з прыходу й забараняючы ўваход у царкву, пакуль яны не пакаюцца ў сваіх правінах супраць правячага япіскапа. Ул. Васіль выдаў распараджэньне, што царква з 12 лістапада 1967 году будзде зачынена.
Царкоўная ўправа царкву адчыніла, і Божыя службы адбыліся ў нядзелі 12, 19 лістапада без Ул. Васіля. які ня мог служыць з а.Юрыям, якога ён сам пазбавіў сьвятарскага сану. Айцец Юры Абрэмскі, каб захаваць сан, дастаў ад украінскага япіскапа Палядзія дакумэнт з датаю 4 лістапада 1967 г., што ён часова прыняты ў яго юрысдыкцыю.
15 лістапада 1967 году Ул. Васіль падаў у Найвышэйшы штатны суд на царкоўную ўправу й а.Ю.Абрэмскага.
Акт абвінавачаньня, зложаны ў Найвышэйшы суд штат Нью Ёрк, акруга Квінс—індэкс 17212-1967, гучыць наступна:
«Высокадастойны Васіль Тамашчык гэтым злажыў прысягу, сьцвярджае й кажа, што ён ёсьць архіяпіскап і духоўны адміністратар катэдральнага сабору сьв. Кірылы Т ураўскага, Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Амэрыцы, Інк.
Што падсудзімыя, адлучаныя ад царквы (наложаная на іх анафэма). Што падсудзімыя яшчэ ўсё ўваходзяць у царкву, хоць яны й павядомленыя аб іхняй анафэме.
Дзеля гэтага, ніжэй падпісаны ветліва просіць, каб загад быў выданы й запісаны ў судзе: забараніць і ўстрымаць абвінавачаных ад уваходу ў царкву й далей загадаць Пятру Мельяновічу перадаць усе парафіяльныя фінансавыя кнігі, грошы й рахункі... і далей загадаць Васілю Шчэцьку перадаць усе парафіяльныя кнігі, пратаколы й за ўсё іншае зрабіць прысуд, калі гэты суд будзе лічыць за належнае й справядлівае.
Царква сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне.
Падпісаў: Высокадастойны Васіль Тамашчык.
Прысягнуў гэтага дня 15лістапада 1967 году».
Архіяпіскап Васіль цьвердзіў у сваіх афідавітах і праз сьведкаў, што царкоўная ўправа (9 асобў), якая была выбраная на агульным сходзе прыхажанаў 29 кастрычніка 1967 году ня ёсьць важная, бо на гэтым сходзе былі прысутныя два сябры рады (К.Мерляк і В.Юрцэвіч), якія ня мелі права голасу быць выбраныя таму, што яны былі адлучаныя ад царквы тыдзень раней, што агульны сход няважны, бо ён (Ул. Васіль) не апрабаваў яго, дзеля гэтага новавыбраная рада таксама няважная. За тое, што яны прадаўжаюць дзеіць, ён іх адлучыў ад царквы, што паводля канонаў пазбаўляе іх права быць сябрамі прыходу ды забараняе ім уваход ў царкву.
Другім распараджэньнем з 18 лістапада Ул. Васіль паведаміў, што 19 лістапада службы ня будзе.
■ ? а с п 4 ? а к к а н ь н з
У,судязі з закалотамі, пто здарыліся ў Саборы Сьв.Кірылы Тураускага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаунай царквы на Атлянтык Эвэню 401 ў Брукліне ў апошнія дзьве Нядзелі, Службы Божае ў Нядзелю 19-га лістапада 1967 году ў нашым Кафедральным Саборы ня будзе.
Пра наступную Службу Божую парафіяне будуць паведамлвныя.
Адміністратар Сьв.Б.А.П.Царквы ў Амэрыцы. 18-га лістапада 1967 году.
PASTORAL ORDER
As a result of the sacrilegeus events which had transpired in the Cathedral of St.Cyril of Turov in Brooklyn on last two Sundays, there will be no Church Service at our Cathedral this Sunday, November 1$, I967.
The parishinops will be notified when the next Church Service will be held.
Signed: Archbishop Vasili
Administrator of all Byelorussian Autocephalic Orthodox Churches in America.
Dated: The eighteenth day of November 196?.
Але служба адбылася 19 і 26 лістапада (служыў а.Юры без Ул. Васіля).
Суд ня сьпяшаўся разглядаць справу. Ул.Васіль злажыў новую заяву з просьбаю, каб суд даў загад царкоўнай управе ўпусыдіць яго ў царкву. Гэта было няпраўдай, зложанай пад прысягаю Ўладыкам, бо ў сапраўднасьці яму ніхто не забараняў йсьці ў царкву маліцца й адпраўляць літургію. Ён сам сябе выгнаў з царквы, накладаючы анафэму на царкоўную ўправу й а.Юрыя, зь якім, паводля канонаў, ён ня мог служыць.
1-га сьнежня судзьдзя ўказаў, што ул.Васіль мае права служыць у царкве, а ўправа мае правы такія самыя, як і раней. У нядзелю, 3 сьнежня 1967 году, Ул.Васіль з паліцыяй і цэлым прыходам з Гайленд Парку ўвайшоў у царкву й пачаў служыць.
20 сьнежня адбылося фармальнае слуханьне справы ў судзе. Судзьдзя Фэйдэн адлажыў справу да 10 студзеня 1968 году ды пацьвердзіў папярэдні ўказ, каб службы адбываліся падчас Калядных сьвятаў. 3 гэтай нагоды паявіліся ў "Daily News" ад 25.ХІ.67. і ў «Law Journal » 27.XI.67. артыкулы, крытыкуючыя Ул. Васіля за яго япіскапскі няштодзённы й ненармальны паступак.
• I
JULIUS Р. hl^|nL! '- 3 13CS
I 409 MILLER AVI
BROOKLYN 7. N
Dear Michael: Rei St Cyril's of Turov Cathedral... vs. Kosklakowski «
I read the decision of Judge Feiden in the Law Journal and I thought you would be interested and therefore enclose the clipping which appeared in the Journal on December 27,1967.
You will note, as you probably know, that the "CASE IS SET DOW FOR TRIAL on JAN. 10,19685
The decision does not refer to the right of the archbishop to sue in the name of the corporarion. In ay opinion, the archbishop cannot assume to act for the corporation. I see, from the decision that the judge did not think that the archbishop had the right to exoomnunicate the members as he claims under the church lawep at least, he had serious doubts.
(Бо ён ня меў права падаваць у суд ад імя карпарацыі ды накладаць анафэму на ўправу). Таму судзьдзя Фэйдэн пастанавіў, каб гэтая справа разглядалася ў Найвышэйшым штатным судзе.
Працэс Ул.Васіля супраць царкоўнае ўправы (9 асобаў і а.Юрыя Абрэмскага) распачаўся 10 студзеняйадбываўся на працягу 5 дзён да 17 студзеня 1968 году пад старшынствам судзьдзі Філіп М. Кляйфэльд у III аддзеле Найвышэйшага штатнага суду ў Нью Ёрку. (Індэкс № 17212-1967. Адвакаты Джэймс Ф Граймс і аплікант Валянтын Г арошка прадстаўлялі Ул.Васіля, а. А.Керно прадстаўляў' царкоўную ўправу.
Першы сьведка быў архімандрыт Мікалай з Таронта, як экспэрт кананічнага права, якога ён ня ведаў, у чым, пад ціскам адваката абароны, і прызнаўся. Дзеля гэтага адвакат Уладыкі запрапанаваў прыняць у акту суду кнігу «Збор Канонаў». Пасьля яго сьведчылі: П.Манькоўскі, А.Міцкевіч, Ул. Кірыла, др. В.Васілеўскі (Войтэнка). Б.Данілюк і іншыя.З боку царкоўнай управы К.Мерляк (ягосьведчаньне трывала цэлы дзень і частку другога) Васіль Шчэцька, Поля Клінцэвіч, К.Юрцэвіч ды іншыя.
Пратакол прабегу суда абыймае 333 бачынкі машынапісу. Зьмест сьведчаньняў абодвух бакоў вельмі цікавы й характэрны, які даводзіць з аднаго боку да сьмеху, а з другога да сьлёз.
Судзьдзя аб’явіў, што ён рэзэрвуе дэцызыю на прысуд, а пакуль што надалей зьяўляецца важным папярэдні ўказ у поўным яго значэньні. Абодвы бакі пачалі чакаць прысуду.
У міжчсе адбываліся падзеі, нязьвязаныя зсудом. Юсьнежня 1967 году Ул.Васіль рукапалажыў у сьвятарскі сан Васіля Кендыша. Гэта зьдзівіла нямала людзей, бо вельмі хутка В.Кендыш, які ў сваім жыцыді прапаведваў бязбожніцкія ідэі, перавярнуўся ў веруючага. Усе разумелі, што Ул. Васілю была патрэбная падтрымка з боку сябры групоўкі, да якое яны абодва належалі.
Айцец Аляксандар Крыт ад даўжэйшага часу марыў стацца япіскапам, але Ул.Васіль пад ціскам групоўкі недаваўна гэта згоды. Айцец Аляксандар на сабары ў Таронце ад 26 лістапада 1967 году пераканаўся, што яго ў япіскапы не дапусьцяць. Падчас пагвалчэньня выбарчай працэдуры Ул. Васілём на саборы, ён пакінуў сабор з сваімі дэлегатамі, што зрабілі й дэлегаты Бруклінскга прыходу для салідарнасьці.