Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Нажаль, Ул Васіль ніякага адказу ад патрыярха Атэнагораса I не дачакаўся. Сваёю неабдуманай і няўдалаю просьбаю раз і назаўсёды зачыніў дзьверы да Патрыярхату.
Працяг падзеяў
Надзвычайны сход катэдральнага сабору сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне 8 травеня 1966 году разглядаў непаладкі ў прыходзе, якія выклікаў сам архіяпіскап Васіль, аб’яўляючы 27 лютага 1966 году, што ён выбраную на сходзе 14 лістапада 1965 году царкоўную раду ня прызнае, адначасна падаючы склад ім назначанае другое царкоўнае рады.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
5 кастрычніка 1967 году.
Яго Высока Прэасьвяшчэнству прэасьвяшчэньнейшаму архіяпіскапу Сергію.
«Рада Беларускай Народнай Рэспублікі паведамлёная аб Вашым намеры правесьці хіратонію а.пратаярэя Аляксандра Крыта. На аснове дагавору ў Канстанцы з 5-га чэрвеня 1948 году Рада Беларусжай Народнай Рэспублікі забавязалася паведаміць Вас, Высокапрэасьвяшчэнны Ўладыка, аб парушэньні Вамі гэтага дагавору. Кандыдатура а. А.Крыта на япіскапа ня была Вамі ўзгоднена з Радаю БНР. Мы гэтым ветліва паведамляем Вас, Высокапрэасьвяшчэньнейшы Уладыка, што паводзіны а.прат.Аляксандра Крыта ў яго парафіі епархіі супярэчвае канонам праваслаўнае царквы й варожае беларускаму народу.
Таму Рада БНР ня можа пагадзіцца на а.прат.А.Крыта й змушаная разглядзецьягохіратонію як варожую дзейнасьцьсупроцьбеларускага народу ды дзеля гэтага пераглядзець свае адносіны да ўсіх тых, хто прыложыцца да яго хіратоніі.
Мы верым у Вашае, Высокапрэасьвяшчэньняйшы Уладыка, добрае жаданьне й упэўнены, што Вы ўстрымаеце назначаную Вамі хіратонію, а прат. А.Крыта да часу папраўкі ў яго захоўваньні й палепшаньня яго суадносін да грамадзтва ў якім ён жыве, аб чым паведамім вас своечасова.
Пакорна просім Вашых малітваў.
Першы заступнік прэзыдэнта БНР Аляксандр Стагановіч,
Старшыня Суду БНР Ф.Родзька».
(Родзька асьведчыў пісьмова, што не падпісваў, а таму прозьвішча яго было падпісана ананімна.)
Адказ Першаіерарха БАПЦ Высокапрэасьвяшчэньняейшага архіяпіскапа Сергія на пратэст раднага БНР сп.Стагановіча
«Высокапаважаныя члены БНР А.Стагановіч і Ф.Р.!
1.	Такога дагавору ў Канстанцы я ня знаю.
2.	Уладыка Васіль сам выставіў кандыдатуры 3-х. а.прат.А.Крыта, а.архім. Мікалая Мацукевіча і а.прат. Аўгена із Бэльгіі. Я яго кандыдатуру зьняў. Ён жанаты. А.Крыт і Уладыка Васіль маюць асабістыя парахункі, гэтыя іхнія парахункі не патрэбны для БАПЦ. А наша сьв.БАПЦ патрабуе дыяканаў, сьвятароў і япіскапаў.
3.	Я не думаю, каб а.прат.А.Крыт гэтак дрэнна паступаў у царкве з народам. Тут штосыді ёсьць іншае? Вы спасылаецеся на каноны, укажыце іх.
4.	БНР гэта палітыка, а БАПЦ гэта ёсыдь апалітыка. Я не раблю япіскапаў для БНР, а для БАПЦарквы.
5.	Я чакаю прыезду а.Крыта да мяне. Калі ён прыедзе, то будзе харанізаваны ў япіскапа. А было-б добра, каб а.прат. А.Крыт і архім.Мікалай прыехалі ў 2-х, бо яны для мяне ёсьць аднолькавы й дастойныя быць япіскапамі БАПЦ.
Архіяпіскап Сергій.Першаіерарх сьв.БАПЦ».
На гэтым сходзе скарбнік Д.Клінцэвіч падаў, што стан сябраў у прыходзе ёсыдь 135, а прысутных на залі 90 з упаважненымі. Старшыня сходу аб’явіў сход правамоцным.
На сходзе адбылася доўгая дыскусыя, у якой забіралі голас каля 30-ці асабоў, некаторыя зь іх па некалькі разоў. У выніку 86 галасамі была прынятая рэзалюцыя. Рэзалюцыя гаворыць сама за сябе:
«У сувязі з тым, што Ўладыка Васіль, правячы япіскап БАПЦ у АмэрыіДЫ:
І.	Яўна падтрымоўвае й праводзіць палітыку аднае таталістычнае групоўкі, а ня займаецца рэлігійнымі й царкоўнымі справамі.
2.	Уладыка выказаў недавер царкоўнай радзе, выбранай агульным сходам, не перадаючы ёй дакумэнтаў парафіі, (гэты дакумэнт сп.М.Тулейка, як быўшы заступнік старшыні ц.р. перадаў Уладыку
замест новай царкоўнай радзе).
3.	27 лютага з амбоны Ўладыка апаганіў царкоўную раду й аб’явіў, што ён яе разьвязвае. Гэтым Уладыка пасягнуў на правы прыхажанау выбіраць і быць выбранымі.
4.	Уладыка камісарычна назначыў «сваю» царкоўную раду з асобаў.якіх сход выбраў. 14. 11. 65 г.
5.	Зарганізаваў нелегальны збор грошаў у царкве, які праводзілі парафіяне А.Міцкевіч і Я.Яновіч у неадпаведным мамэньце сьв. літургіі.
6.	Уладыка стала нападае на а.Юрыя ў часе літургіі, каб скампрамітаваць яго перад верніка.мі.
7.	Лістоўна загадаў скарбніку царкоўнай рады сп-ру Д.Клінцэвічу перадаць прыхадзкія грошы, кнігі й дакумэнты сп.Я.НІхаёнку.
Дзеля гэтага прыхажане, прысутныя на надзвычайным агульны.м сходзе 8 травеня 1966 годзе, пастанаўляюць:
1.	Выказаць поўны давер сучаснай царкоўнай радзе за тое, што яна належна вядзе парафіяльныя справы, даглядае царкоўную маёмасыдь ды абараняе нашую парафію ў асаблівасыді, Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву агулам ад нападаў і не дапускае яе да ліквідацыі.
2.	Царкоўная рада ня можа зрачыся свайго мандату, які быў наданы абсалютнай бальшынёю галасоў на агульным сходзе ў лістападзе 1965 году ды павінна далей кіраваць парафіяй да канца свае кадэнцыі.
3.	Таму што прыход ад шасыді гадоў існуе без настаяцельства, сход уважае а.Юрага Абрэмскага за настаяцела прыходу катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Н.Ё.
4.	Сход забараняе скарбніку ці царкоўнай радзе наогул перадаваць грошы, дакумэнты або парафіяльную маёмасыдь асобам, якіх агульны сход не ўпаўнаважыў.А грошы, што другі бок нелегальна трымае, павінны быць зьвернутыя ў касу прыходу.
5.	Сход дамагаецца, каб нашая парафія была вольнаю, як і ўсе іншыя парафіі епархіі. іншыя парафіі вядуць сваё жыцыдё, тады калі ў нас Уладыка Васіль ўважае парафію за нейкую сваю ўласнасьць».
Пасьля гэтага Ўладыка Васіль спыніў другі талерачны збор, але яго прыхільнікі ў невялікай колькасыді плацілі сяброўскія складкі «свайму » скабніку.
Ад пачатку заснаваньня прыходу сьв.Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку настаяцелям прыходу быў Хведар Данілюк. Ён памёр 29 ліпеня 1960 году, яго абавязак настаяцеля выконваў сам Ул. Васіль.
У красавіку 1964 годзе зьявіўся да Уладыкі Васіля дыякан Юры Абрэмскі. Яго Уладыка Васіль прыняў у БАПЦ, a 12 жніўня 1964 году рукапалажыў у сьвятары, але а.Юры ня быў назначаны настаяцелям прыходу. Таму надзвычайны сход 8 травеня 1966 году пастанавіў уважаць а.Юрыя Абрэмскага настаяцелям прыходу.
Лета прайшло спакойна ў прыходзе, а з надыходам восені распачалася падрыхтоўка да III епархіяльнага сабору БАПЦ, які меў адбыцца 26 лістапада 1966 году ў Таронта, Канада. На вызначаны дзеньзьехаліся дэлегаты ад прыходаў з Кліўленда, Таронта, Брукліну й Гайленд Парку ды сябры епархіяльнай управы.
Сабор пачаўся a 10-й гадзіне раніцы, 26 лістапада 1966 году малітваю й багаславенствам Ул. Васіля, які зараз-жа падаў да гедама прысутных, прэзыдыюма й рэзалюцыйнай камісіі сабору. Пры ўстанаўленьні кворуму разгарнулася спрэчка вакол назначаных дадатковых дэлегатаў, каб такім чынам забясьпечыць за сабою бальшыню галасоў.
Пра прыняцыдё парадку дня ў «Бюлетэні» №11013 царкоўнае рады Кліўлендзкага прыходу чытаем: «У зьвязку з разьбежнасьцю ў паглядах прыняцьцё парадку дня была пастаноўлена на галасаваньне, у выніку якога за прыняцьцё галасавала—23, а за ўнясеньне паправак — 21. бо, як заўважылі й сьцьвердзілі прысутныя, пры падлічэньні галасоў Раісаю Жук-Грышкевіч тры галасы былі ўтоены на некарысыдь галасуючых за ўпіс паправак у парадак дня».
Пасьля прыняцыдя парадку дняадбыліся справаздачы зьдзейнасыді прыходаў, пачалася дыскусія, якая круцілася вакол непаладкаў у Бруклінскім прыходзе. Дыскусія была даўгая й сварлівая, у якой абвінавачвалі К.Мерляка й другіх сяброў рады, што яны не падпарадкаваліся Ўладыку. Усё залежала, хто каго абвінавачваў, за што й чаму. 3 часам дыскусія зьмягчэла й выглядала, што зацікаўленыя згодныя да супрацоўніцтва. На запытаньне Ул.Васіля: «Ці будзеце мяне слухаць?» Старшыня Казьлякоўскі адказаў: «Так». Адказ быў прыняты гучнымі воплескамі.
Нажаль, сталася іначай. Замест выбараў епархіяльнай управы Ул. Васіль заявіў, што толькі ён будзе прапаноўваць кандыдатаў у
епархіяльную ўправу. Ён падаў да ведама імёны й іх абавязкі. Праслухаўшы гэта а.Аляксандр Крыт, настаяцель прыходу ў Кліўлендзе, моцна запратэставаў за парушэньне выбарчага працэсу. Ён устаў і пакінуў сабор. За ім выйшлі ўсе дэлегаты Кліўленду. Салідарызуючыся зь кліўлендцамі, пакінулі сабор а.Ю. Абрэмскі з дэлегатамі прыходу ў Брукліне. На радзе дэлегатаў двух прыходаў было прынятае асьведчаньне:
«Прэзыдыюму III епархіяльнага зьезду БАПІД Паўночнай Амэрыкі, які адбываецца ў Таронта, Канада, 26 лістапада 1966 году.
Дэлегацыі Бруклінскага, Нью Ёрк, прыходу сьв.Кірылы Тураўскага й прыход Жыровіцкае Божае Маці, Кліўленд, Агаё ды тры сябры былое епархіяльнае ўправы сьведама пакінулі нараду зьезду з прычыны, што зьезд праводзіўся па-дыктатарскі архіяпіскапам Васілём, які таксама вызначыў і кандыдатаў у новую епархіяльную ўправу.
Мы, як дэлегаты ад нашых прыходаў, нясем адказнасыдь перад нашымі прыхажанамі, жаданьнем якіх было, каб кандыдаты новае ўправы былі выбраныя зьездам, а не назначаныя Ул. Васілём. Гэта далоб людзям пачуць, што й яны ёсыдь адным целам нашае сьвятое БАПЦ.
В.Шчэцька, а.А.Крыт, М.Гумен, П.Мельяновіч, В.МІсюль, А.Протас, К.Мерляк, В.Юрцэвіч, М.Брэзоўскі,М.Пэнда, Д. Клінцэвіч, В.Валюкевіч, Я Раковіч, К.КІслы Ул. Дунец, А.Кабяка, Я Казьлякоўскі, К.Каляда, М.Трэцьякоў, В.Радзюк, а. Юры Абрэмскі».
Прэзыдыюм сабору не ўдзяліў ніякае ўвагі на асьведчаньне дэлегатаў двух найбольшых прыходаў і бальшыні сапраўдных дэлетатаў і прадаўжаў працу.
На саборы была выбраная эпархіяльная управа на чале з архіяпіскапам Васілём з кіраўнікамі аддзелаў: а.С.Войтэнка, а.М.Мацукевічам, др.В.Васілеўскім—скарбнікам і М.Тулейкам— сакратаром, а таксама прынятая рэзалюцыя.
Ул. Васіль, закрываючы зьезд, выказаў наступнае: «Я, як япіскап, не магу належаць да ніякае палітычнае арганізацыі, як звычайны сябра яе. Япіскап можа быць толькі галавою ўсюды, як у царкве, так і ў дзяржаве. Практыка жыцьця паказвае, што япіскапы былі прэм’ерамі ўрадаў і прэзыдэнтамі. Напрыклад, архіяпіскап Макарыёс цяпер ёсьць Прэзыдэнтам Кіпра. Я вас запэўняю, што й далей буду цьвёрда стаяць за справу Божую й за нашую справу — справу беларускую, за нашую любую Бацькаўшчыну».