Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Наймалодшы сын Вінцусь закончыў Стуйвэсантскую сярэднюю школу ў чэрвені 1984 году й быў прыняты на Станфорд унівэрсытэт у Палё Альто ў Каліфорніі. Вінцусь паехаў у верасьні, а я адведаў яго ў лістападзе ды адначасна пазнаёміўся бліжэй з гэтай вялікай славы інстытуцыяй.
Зіма прайшла спакойна, але вельмі актыўная пад кожным узглядам. Але прыйшоў і да нас адпачынак. У травені 1985 году Ганна й я выбраліся на месячную вандроўку па трох кантынэнтах сьвету: Эўропе, Афрыцы й Азіі. Перш затрымаліся ў Атэнах. Я—па справах свае працы, а Ганна па справах агляду магазынаў. Вольны час выкарысталі на наведаньне старажытнага гораду Атэны, яго помнікаў, музэяў, цэркваў. На параплаве «Стэля Солярыс» наведалі некалькі абтокаў Агейскага мора, гарады Егіпту Аляксандрыю, Каір й ваколіцы зь іхнымі помнікамі фараонскіх часоў. Наступна пераехалі ў Ізраэль, дзе зьведалі Тэль-Авіў, Іерусалім, Бэтлеем і ўсе сьвятыя месцы, a перадусім месца нараджэньня й укрыжаваньня Хрыста. Па дарозе наведалі гарады Эфэзорс і Пэргамум у Турцыі ды вярнуліся назад у Атэны, адкуль адляцелі ў Рым, дзе затрымаліся некалькі дзён. Маім жаданьнем было наведаць італьянскіх прыяцеляў, а Ганне пабачыць сучасны й старадаўні Рым і Ватыкан. У Рыме заапекаваўся намі Янка Мойсік, працаўнік беларускаесэкцыі Радыё Ватыкана.Пад ягокіраўніц твам мы зьведалі Ватыкан і важнейшыя помнікі старажытнага Рыму. Для мяне кожнае месца прыгадвала хваляваньні з 1946-1947 гадоў.
Капітан Стэла Соляріос / Гостэс вітаюць Ганю й Кастуся Мерляка на банкеце падчас падарожжа на Срэдзіземным моры—травень 1985 году.
Каля Сфінкса пад Каіро ў Егіпце. Травень 1985 год.
3 маіх асабістых прыяцеляў я мог спаткацца толькі з адной асобай, іншыя ў часе 38 гадоў паўміралі або павыязджалі з Рыму. У апошні дзень пабылі на агульнай аўдыенцыі з папам Паўлам Янам II й вярнуліся дамоў у Нью Ёрк. 1986 год быў годам без асаблівых падзеяў як на працы, так і дома. Кожны з нас быў заняты свамі справамі. Я й Ганя застаўшыся удваіх займаліся гаспадарчымі справамі дому. Юліян займаўся сваёй практыкай, Даніла рабіў свае 'досьледы, a Вінцусь вучыўся ў Каліфорніі й толькі прыезджаў адведаць нас на сьвяты й канікулы.
Каб выканаць нашае слова, данае беларусам перад выездам з Аргентыны, што мы вернемся, пастанавілі іх адведаць пасьля 30-ці гадовае разлукі ўтраўні 1986 году. На прыняцьці ў гатэлі Панамэрыкан сабраліся амаль ўсе нашыя знаёмыя беларусы. Тут выявілася, што некаторыя зь іх ня бачыліся 10-15 гадоў. Выглядала, што наш прыезд іх сабраў у адно месца. Бальшыню зь іх мы адведалі прыватна. a таксама зьведалі некаторыя мясцовасьці дарагія сэрцу з далёкага
мінулага. Эканамічнае становішча ў Аргентыне было жахлівае, мала што палепшылася, а некаторыя дзялянкі жыцыдя пагоршыліся. Вяртаючыся дадому, мы думалі, як добра зрабілі, што выехалі ў Амэрыку.
Дні ляцелі хутка. Зіма, вясна, лета й зноў надыходзіла восень. Даніла здабыў ступень доктара філязофіі (Ph. D.) у галіне біялягічных навукаў 11 верасьня 1987 году. У Ньюёркскім штатным унівэрсытэце— навуковым цэнтры здароўя. Ён абараніў сваю тэму, "Modulation and Desensitization of the GABA Receptor", што значыць: «Узьдзеяньне наркотыкаў валій і лібрый на электрычныя ўласыдівасыді клетак сьпіннога мозгу». Даніла пастанавіў прадаўжаць навуку, каб здабыць ступэнь доктара мэдыцыны (M.D). У лістападзе я наведаў Атэны па справах кампаніі й прыняў на сябе абавязак дырэктара фінансаў кампаніі.
1988 годзе я й Ганна ізноў наведалі Атэны, некалькі грецкіх гарадоў,Турцыю й, самае галоўнае, горад Істамбул (Канстантынопаль) — калыску праваслаўя. Сабор.сьв.Сафіі йпомнікі Бізантыйскай імпэрыі, а таксама помнікі атаманскай імпэрыі, музэі й помнікі культуры.
У гэтым-жа годзе Вінцусь закончыў Стэнфардзкі ўнівэрсытэт у Палё Альто й дастаў дыплём бакалаўра у ангельскай мове. Вінцусь затрымаўся ў Каліфорніі працаваць на тэлевізыйнай станцыі Стэнфордзкага ўнівэрсытэту на паўтара гады.
У дзень заканчэньня студыяў Данілам разам з усей сям’ёй. 18 травеня 1989 г
25 сьнежня 1988 году мне споўнілася 69 гадоў, а з гэтым прышоў час на адпачынак, на пэнсію. 15 лютага 1989 году я разьвітаўся з сваёю кампаніяй Сан Лайн Крузэс і з усімі калегамі па працы, падзякаваўшы ім за прыняцьцё, падарункі ды шчырае супрацоўніцтва. Пажадаўшы ім посьпехаў у працы й прыватным жыцьці я выйшаў на пляц Рокафэлера, разглянуўся вакол і сказаў сам сабе: «Ну й штож. Я вольны?!»
Даніла ў травені 1989 году здабыў ступень доктара мэдыцыны, уладзіўся ў Карнэльскім мэдычным цэнтры ў Нью Ёрку, каб адбыць лекарскую практыку, спэцыялізуючыся ў псыхіятрыі, і адначасна займацца навуковымі досьледамі.
У хаце др.Юльяна А.Мерляка 25 сьнежня 1990 году сабраліся др.Даніла, К. Мерляк, Вінцусь і жонка Юліка Барбара з дочкамі Дэна й Вікторыя, каб адзначыць мае 71 ўгодкі ад нараджэньня, а таксама супольна спаткаць новы 1991 год. 3 пажаданьнямі ўсяго найлепшага ў жыцыді ў наступаючым новым годзе й у будучыні, кожны з нас вярнуўся да свайго кутка, да свайго асабістага жыцьця з найлепшай думкаю й надзеяй на прышласьць.
Апошні дзень на працы ў сваім кабінэце. 15 лютага 1989 году.
Рэспубліканская дзейнасьць у Амэрыцы
3 рэспубліканскім рухам у Амэрыцы К.Мерляк запазнаўся ўпершыню на канфэрэнцыі этнічных групаў у Амэрыцы ў чэрвені 1958 году (National Confederation of American Ethnic Groups). У гэтай канфэрэнцыі К.Мерляк узяў удзел як старшыня Галоўнае Ўправы БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня Амэрыкі, якое, дзякуючы яго захадам. было прынятае ў сябры канфэдэрацыі. Галоўнае кіраўніцтва канфэдэрацыі арганізавала нацыянальныя групы для актыўнай выбарчай кампаніі ў 1960 годзе на прэзыдэнта й віцэ-прэзыдэнта Ніксон—Лодж. У гэтай кампаніі К.Мерляк як старшыня БАЗА ўзяў актыўны ўдзел. На адным прадвыбарчым сходзе ў грамадзкім цэнтры, на якім былі прысутныя прадстаўнікі рэспубліканскае й дэмакратычнае партыяў браў удзел у дыскусіі.
Каб паінфармаваць беларускае грамадзтва напісаў артыкул у газэту «Бацькаўшчына», пад загалоўкам «Пытаньні, парушаныя сп. К.Мерляком на прадвыбарчым сходзе». Газэта «Бацькаўшчына» гэты артыкул памясьціла зь вялікім спазьненьнем у № 530-531 за 27 лістапада 1960 году зь вельмі непрыгожай і зласьцівай зацемкай « Ад Рэдакцыі», якая выклікала канфлікт між К.Мерляком і др. Ст.Станкевічам, рэдактарам газэты.
Выбары прайшлі зь няўдачай для Ніксана—вельмі малою перамогаю галасоў. На Прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі быў выбраны Джон Ф.Кэнэды.
У дзейнасьці канфэдэрацыі К.Мерляк браў удзел да чэрвеня 1963 году, калі наХ кангрэсе БАЗА на старшынюбыў выбраны др.Ст.Станкевіч.
Перад наступаючымі выбарамі Прэзыдэнта й віцэ-прэзыдэнта ЗША ў 1964 годзе нацыянальны камітэт рэспубліканскай партыі арганізаваў аддзел нацыянальнасьцей, які складаўся з сэкцыяў кожнай нацыянальнасьці ў ты.м ліку й беларускай. Старшыня рэспубліканскага камітэту паклікаў Кастуся Мерляка на старшыню беларускае сэкцыі нацыянальнасцьей рэспубліканскае партыі 8 жнівеня 1964 году.
Кандыдатам на Прэзыдэнта ЗША быў сэнатар Бэры Гольдвотэр і выбарчая кампанія была вёльмі актыўная, якую сярод беларусаў праводзілі штатныя аддзелы Беларуска-А.мэрыканскаесэкцыі. Нажаль Гольдвотэр не прайшоў. 1 на Прэзыдэнта ЗША быў выбраны Лындан Б.Джонсан.
OFFICE OF THE VICE PRESIDENT
WAS H I N G TO N
January 13, 1961
Dear Mr. Mierlak:
Now that ray office staff has been able to dig its way out from under the mass of mail that lias come to us in the days since November 8, I want to take this opportunity to tell you how much I appreciated all that you did on our behalf during the campaign, and particularly your outstanding work as a member of the Nationalities Advisory Committee for Nixon-Lodge.
Losing the election was naturally a keen personal disappointment
to Pat and to me. We often talk of the things we could have done or mistakes we might have avoided which could have changed the result. As the months and years go by, these factors will fade into the back­ground. But we shall never forget the devoted and selfless efforts of those who worked so hard for our cause during the campaign. We only wish that we, ourselves, could have done more so that we could have won the victory which you worked so hard to achieve.
I have been encouraged by the fact that in the great amount of mail that I have received since the election I have found very little evidence of discouragement or defeatism among those who supported us in the campaign. On the contrary, I sense a renewed determination to continue to fight for the principles for which we stood. I want to assure you that, to the extent my own time will permit, I intend to do everything that I can in working for those principles in the years
ahead
I hope that before too long Pat and I will be able to thank you personally for all that you did. In the meantime, she Joins me in sending our best wishes.
incerely
Richard Nlxol
Mr. Constant Mierlak 197 Roebling Street Brooklyn 11, New York
RepublicAN NationaI Committee
NEWS
Nalionalilies Di vision CONGRESSMAN EDWARD J. DERWINSKI
FRIDAY AM'S
August 28,1964
DR. LEV E. DOBRIANSKY
CONSTANT MIERLAK NAMED CHAIRMAN OF BYELORUSSIAN SECTION
OF THE REPUBLICAN NATIONAL COMMITTEE'S NATIONALITIES DIVISION
WASHINGTON, D. C. , Aug. 28 -Constant Mierlak, of Brooklyn, N. Y. , has been appointed chairman of the Byelorussian Section of the Nationalities Division of the Republican National Committee, National Committee Chairman Dean Burch announced today.
Chairman Burch said that Mr. Mierlak will be responsible for selecting state chairmen and for developing a nationwide organization of ByclorussianAmcricans for the Republican ticket. He will work closely with Congressman Edward J. Dcrwinski, of Illinois, Chairman, and Dr. Lev E. Dobriansky, ViceChairman, of the Republican National Committee's Nationalities Division, Chairman Burch said.
At the time of his appointment, Mr. Mierlak named Bazyl Plcskacz, of Detroit, Mich., as national vice chairman of the Byelorussian Section, and announced the following state chairmen for the Section:
more -
Emanuel Jasiuk, of Passaic, for New Jersey; M.Hrebien, of Phoenixville, for Pennsylvania; A.Szostak, of Wilmington, for Delaware; I.Kanarchuk, of Baltimore,for Hary land; Eugene P rotas, of Stamford, for Connecticut; Eugene Wierbicki, of Framingham, for Massachusetts, Constant Kalosha of Cleveland, for Ohio, Bazyl Pleskacz of Detroit, for Michigan, Ml’uczura, of Chicago,for Illinois; Joseph Arciuch, of Gardena, for California, V.Dubrowski, of Lincoln, for Nebraska, and Lazowski, of Denver, for Colorado Mr. Mierlak will serve as chairman for New York as well as National chairman for the Section.