Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
ды іншыя паўстаньні меньшага засягу.Лёс беларускага народу вызначыў Рыскі трактат 18 сакавіка 1921 г. Беларусь падзялілі на дзьве часткі. Трактат гэты быў чужым палітычным «бізнесам». На нашу некарысьць, на ўсход ад Рыскае мяжы беларусы так пацярпелі, як рэдка хто ў гісторыі так пацярпеў: амаль да аднаго вымардавалі беларускую інтэлігенцыю, тысячы й тысячы беларускага насельніцтва закончылі сваё жыцыдё ў далёкіх ссылках.
Спробы будаваньня беларускага жыцыдя на захадзе ад гэтае мяжы ня скончыліся так трагічна, не пацягнулі так шмат людзкіх ахвяраў, тым ня меньш, духова наш народ пацярпеў шмат.
Нягледзячы на ўсё, беларускі народ не прапусыдіў ані воднае нагоды, каб ня выкарыстаць для адбудовы свае дзяржаўнасьці. пачынаючы ад Напалеона й канчаючы другой сусьветнай вайной. Ён змагаецца цяпер і будзе змагацца й дамагацца сваіх правоў, аж покуль іх не здабудзе.
Магчыма, наймацьнейшы нацыянальны ўзрост духа й ахвярнасьці, а таксама рашучасьці ў змаганьні й абароне сваіх правоў, выказаў беларускі народ падчас другое сусьветнае вайны. За кароткі час, бо толькі за тры гады, нацыянальная сьведамасьць беларускага народу дайшла да найвышэйшага ўзроўню. Нягледзячы на цяжкія абставіны нямецкае акупацыі ды жахлівыя вынішчальныя рэпрэсыі расейскіх бандытаў (інакш і іх назваць няможна), беларусы змаглі ў межах тагачасных абставінаў зарганізавацьасьвету, стварыцьсваеарганізацыі, адміністрацыйныя ворганы, Беларускую Краёвую Абарону, аднавіць Беларускую Аўтакефальную Царкву, цывільнае судоўніцтва ды чыніліся намаганьні ўсё гэта ўняць ў пэўныя легальныя дзяржаўнага характару рамкі, што й прывяло да другога Ўсебеларускага Кангрэсу. Гэты факт зьяўляецца ўжо фактам гістарычным, і ў ніякім выпадку мы ня павінны яго абмінаць у гісторыі беларускага вызвольнага змаганьня.
У гэты пэрыяд пралілося шмат беларускае крыві, у выніку чаго на сёньня мы маем меньш выдатных вайскавікоў, меньш дасьведчаных палітыкаў, меньш выдатных настаўнікаў, меньш духовых апякуноў, а перад усім меньш шчырых беларускіх патрыётаў, бо яны загінулі зь верай, што іхныя ахвяры ня пойдуць намарна.
Мы, хто застаўся, мусім запэўніць іх, што будзем працягваць аж да сьмерці тую барацьбу, якую распачаў Каліноўскі.
Пасьля канца другое сусьветнае вайны Беларусь ізноў апынулася пад расейска-камуністычнай акупацыяй, надалей зносіць жахі расейскае каляніяльнае палітыкі ды біялягічанга вынішчэньня народу. Паводля дадзеных Андрэя Багровіча ў кнізе «Жыхарства Беларускае ССР», у пэрыяд ад 1926 да 1959 году этнаграфічная Беларусь недалічвае 12. 759. 000 жыхароў. Гэта роўна палова сучаснага беларускага народу, што знаходзіцца ў Савецкім Саюзе.
Паважаныя спадарыні й спадары! Уявіце сабе, на колькі больш Беларусь была-б мацьнейшай, на колькі больш Беларусь была-б знанай у сьвеце й колькі больш лічыліся-б зь ёй іншыя народы, каб гэтая колькасыдь людзей (12.759.000) была наяўная на сёньня. А чаму гэтага няма? Бо Масква, адвечны вораг Беларусі, аб гэтым паклапацілася. I нам трэба быць гатовым, што яна будзе й надалей клапаціцца. Гэта наяўна паказваюць бачыны газэты «Голас Радзімы» ды іншыя цэнтральныя газэты, дзе яны адна за адной выкрываюць і «разоблачают», г. зв. «беларускіх буржуазных нацыяналістаў», дамагаючыся над імі савецкага правасудзьдзя за выдуманыя праступкі. На лаве пасудных за гэнасыдную палітыку савецкае Расеі ў адносінах да беларускага народу павінны сядзець усе крамлёўскія заправілы на чале з самым Хрушчовым, у таварыстве некаторых беларускіх і маскоўскіх калябарантаў.
Адзначаючы 45-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, мы, беларусы на эміграцыі, заявім, што ідэал, выяўлены ў Акце 25 Сакавіка, не зьяўляецца й ніколі ня будзе зьяўляцца аб’ектам гандлю, уступак ці якога-небудзь кампрамісу, што воля беларускага народу не падлягае ніякім інтэрпрэтацыям у сьвятле непрадрашэнства, што мы на эміграцыі будзем старацца дапамагаць, пакладаючы ўсе нашыя сілы, каб наш народ на Бацькаўшчыне змог вызваліцца, як найхутчэй зь няволі.
Дзеля гэтага, дазвольце, дарагія суродзічы, мне сказаць, што мы ўсе прыракаем, што адкінем ўсё, што нас дзеліць, а возьмем усё, што нас лучыць, каб ставарыць адзіны моцны палітычны рух на эміграцыі, які-б апраўдаў нашае эміграцыйнае існаваньне ды стаўся фактарам у ажыцьцяўленьні волялюбных імкненьняў нашага народу ў адбудаваньні ягонае дзяржаўнасыді, што гэта споўніцца мы моцна верым. Час разрахунку прыбліжаецца хуткім крокам. Набліжаецца час, калі справядлівасьць пераможа гвалт, калі праўда пераможа
хлусню, а нашае дамаганьне праўдзівае, дык, маючы сёньня самых сябе, бальшыню выдатных саюзьнікаў вольналюбных народаў, можам сьмела сказаць, што наша праца стаіць на добрай дарозе.
Дык з надзеяй на лепшую будучыню, верма, што Беларусь будзе вольнай і незалежнай дзяржавай. Яна зойме роўнае месца сярод ўсіх народаў, будзе будаваць сваё нацыянальнае жыцьцё ды ўнясе свой уклад у здабыткі ўсіх народаў на карысыдь усяго чалавецтва».
3	прывітаньнямі выступілі прадстаўнікі амэрыканскіх і іншанацыянальных арганізацыяў і прэсы. Атрымалі прывітальныя лісты й тэлеграмы ад шмат кангрэсмэнаў з Вашынгтону ды ад розных арганізацяў і ўстановаў. На акадэміі былі прынятыя і пасланыя два адмысловыя лісты кангрэсмэнам Д.Флюду й Э.Дэрвінксаму, выказваючы падтрымку рэзалюцыі аб патрэбе Кангрэсавага камітэту па справе народаў паняволеных у СССР, а таксама дырэктару Агенцыі інфармацыі дзяржаўнага дэпартмэнту аб уключэньні беларускай мовы ў праграму радыё «Голас Амэрыкі».
Пасьля адбылася вельмі багатая мастацкая частка з выступленьнямі мастацкіх сілаў Саўт Рэвэру й Нью Ёрку. Старшыня М. Бахар закрыў акадэмію з падзякай усім прысутным і арганізатарам сёлетняшняе акадэміі, якая была без малітвы, бо а.М.Лапіцкі ня быў прысутны зь невядомых прычынаў.
Малітва ў Амэрыканскім сэнаце была прачытаная архіяпіскапам Васілём БАПЦ 26 сакавіка 1963 году. Гэта здарылася таму, што ў вызначаны дзень 22 сакавіка на аўдыенцыю ў віцэ-прэздыэнта ЗША і на чытаньне малітвы ў сэнаце не адбывалася сэсія сэнату, дзеля гэтага дата была перанесена на 26 сакавіка.
Перад малітваю ў сэнаце віцэ-прэзыдэнт Ліндам Б.Джансон у асысьце сэнатара Дырксэна й сэнацкага пастыра Ф.Браўн-Гарыс прыняў беларускую дэлегацыю ў складзе архіяпіскапа Васіля й М.Казьлякоўскага, старшыні ЗБМА.
У артыкулах і зацемках нямала пісала чужая прэса, а яшчэ больш беларуская. Для паказу зацытуем з газэты «Бацькаўшчына» бээнэраўскага напрамку № 605 з 15 травеня 1963: « ... сюды зышліся гэтым разам усе, а сярод іх і такія старыя знаёмыя, што жывучы ў Нью Ёрку і каля яго па 10-12 гадоў, ні разу дасюль не спаткаліся. А цяпер сустрэліся і рукі адзін аднаму падалі, і нехта казаў, сёй-той заплакаў ад прачуленьня».
«Беларуская Думка» бэцээраўскага напрамку ў № 5 1963 году пісала: «...позна ўвечары пакідалі ўдзельнікі сьвяткаваньня залю, нясучы ў сэрцах задавальненьне й надзеі на будучыню... Але толькі час пакажа ці гэтыя надзеі на будучыню збудуцца».
7	красавіка адбылося яшчэ адно паседжаньне сьвяткавальнага камітэту 45 угодкаў 25 Сакавіка, на якім быў зроблены аналіз і падсумаваньні камэнтатараў, якія былі вельмі задавальняючымі. На паседжаньні пастанавілі выдаць асобным памфлетам выступленьні ў Амэрыканскім кангрэсе сэнатараў і кангрэсмэнаў знагоды беларускага Дня незалежнасьці. Таксама былі абмяркаваныя дзьве справы: супольны парад Лаяльнасьці й мастацкае выступленьне беларусаў на сусьветнай выстаўцы 1964 году ў Нью Ёрку. Дамовіліся, што парад Лаяльнасьці зладзіцца супольна, а на маршала запрасілі капітана Д.Клінцэвіча. Адносна фэстывалю народнага мастацтва пастанавілі стварыць супольны камітэт для гэтай справы.
Посьпех супольнага сьвяткаваньня незалежансьці Беларусі ў гэтым годзе падказаў прысутным разгледзець справу супольнага звароту да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і да ўсяго беларускага грамадзтва ў ЗША, каб аб’яднаць нашыя грамадзкія сілы для мацьнейшай нацыянальнай дзейнасьці на эміграцыі. Зварот быў апрацаваны, яго падпісалі старшыня БАЗА К.Мерляк і старшыня БККА I. Касяк 5 травеня 1963 году.	Ён	быў шырока распаўсюджаны.
Беларускі	Беларускае
Кангрэсовы Камітэт	Амэрыканскае Задзіночаньне
Амэрыкі	Галоўная Ўправа
Зварот
да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і да ўсяго беларускага грамадзянства ў ЗШАмэрыкі
Сёньня ў ЗШАмэрыкі пражывае вялікая колькасьць беларусоў ды існуе значная лічба беларускіх арганізацыяў, якія гуртуюць беларусаў і служаць беларускім патрэбам. Вялікая бальшыня беларуса ў Амэрыкі пасялілася тут на стала, прыняла амэрыканскае грамадзянства й уносіць свой уклад у жыцьцё сваёй новай Бацькаўшчыны ЗШАмэрыкі. Адначасна гэтыя беларусы робяць пасільныя захады, дапамагаючы беларускаму народу ў яго імкненьнях вызваліцца з-пад
акупацыі савецкай Расеі ды адбудаваць вольную і незалежную беларускую дзяржаву.
Адмоўным зьявішчам для дзейнасьці беларусаў Амэрыкі зьяўляецца падзел на дзьве асноўныя групы, які перашкаджае адзінству беларускай акцыі пры абароне беларускай праблемы перад вонкавым сьветам. Карані гэтага падзелу сягаюць пэрыяду неакрэсленай канькжтуры падчас прабываньня беларускай эміграцыі ў Нямеччыне па 2-й сусьветнай вайне. Глыбейшыя перадумовы гэтага падзелу сягаюць глыбока ў мінулае беларускага народу. Калі Беларусь трапіла пад акупацыю, дык акупанты ў іхніх інтарэсах праводзілі падзел сярод беларусаў сваімі культурнымі, рэлігійнымі, сацыяльнымі ды палітычнымі ўплывамі. Чымсь падобным зьяўляецца умешваньне ў сучаснае беларускае жыцьцё міжнародных дзейнікаў, якія сіляцца праводзіць беларускімі рукамі палітыку адносна Беларусі ў сваіх, a не беларускіх інтарэсах, чым спраўляюць дадатковую цяжкасьць для беларускай справы.
Для самых беларусаў ясна, што:
1.	Поўнавартасную беларускую працу могуць праводзіць толькі самі беларусы.
2.	Залог посьпеху гэтай працы ляжыць ў арганізаванасьці, аб’еднаньні ды сіле беларускай грамады.
3.	Ідэйныя асновы беларускай нацыянальнай справы дае ўся гісторыя беларускага народу, пачынаючы ад часу беларускіх ўдзельных княстваў, праз Вялікае княства Літоўскае, праз паўстаньні супроць пазьнейшых акупантаў Беларусі праз вялікія нацыянальна-вызвольныя ўздымы беларускага народу падчас 1-й і 2-й сусветных войнаў, працягваючы змаганьне ў сучасьнсыді супроць расейскае акупацыі.