Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
1962
«Новы 1962 год у Беларускім цэнтры быў гэткі-ж новы, як і мінулыя гады, адно што шчыльнейшым. бо нават яблыку, як кажуць, ня было дзе ўпасыді, ды лепш арганізаваны й «смачнейшы», дзякуючы нашым жанчынам». Гэтак апісаў аўтар у артыкуле «Пераступаючы парог новага году» ў газэце «Беларус» за студзень 1962 году.
10 студзеня 1962 году ў Нью Ёрку на параплаве «Юнайтэд Стэйтс» прыбыў старшыня Рады БНР інж. М.Абрамчык. Прэзыдэнт пры першымжа шырэйшым спатканьні з раднымі паведаміў пра свае пляны наведаць у першую чаргу ўсе беларускія асяродкі ў ЗША й Канадзе ды правесьці чарговую сэсыю Рады БНР у Нью Ёрку.
Студзень і люты былі багатыя актыўнасыдю грамадзтва. Адзначым толькі важнейшыя мерапрыемствы, у якіх актыўны ўдзел браў К.Мерляк. Так, 21 студзеня адбылося супольнае паседжаньне Г алоўнае й акруговае Ўправаў БАЗА. Былі прынятыя пастановы ў справах 44 угодкаў 25 Сакавіка, арганізацыі цэнтру аховы здароўя БАЗА, газэты «Беларус» і чарговае Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі.
Паводля раней распрацованага пляну, які яшчэ ў студзені пачаўся ажыцьцяўляцца К.Мерляком, ўжо ў лютым газэта «Беларус» падала да ведама, што кангрэсмэн Самуэль С.Стратэн ад штату Нью Ёрк будзе адзін із галоўных прамоўцаў на акадэміі, прысьвечанай 44 угодкам 25 Сакавіка ў гатэлі «Білтмор».
Адзначэньне 44-х угодкаў незалежнасыді Беларусі распачалося 20 сакавіка ў Нью Ёрку, прыняцьцём беларускае дэлегацыі ў гарадзкой управе гораду Нью Ёрк заступнікам мэра Дэймсам 0 ’ Брайн. На гэтай аўдыенцыі беларускай дэлегацыі й была ўрачыста даручаная праклямацыя мэра Робэрта Ф.Вагнэра, у якой той заклікаў жыхарства гораду Нью Ёрк належна ўшанаваць дзень 25 сакавіка, як Дзень незалежнасьці Беларусі.
22 сакавіка беларуская дэлегацыя ў складзе архіяпіскапа Васіля БАПЦ і старшыні Галоўнае Ўправы БАЗА была прынята ў Вашынгтоне на аўдыенцыі праз віцэ-прэзыдэнта ЗША Ліндана.м Б. Джансон. Беларускую дэлегацыю спаткаў сэнацкі сьвятар Фрыдэрык БраўнГарыс і разам з сэнатарам Томас Т.Кукель, правялі дэлегацыю ў кабінет і прадставілі віцэ-прэзыдыэнту Джансану. Віцэ-прэзыдэнт выказаў задавальненьне, што ён ужо другі раз спатыкаецца з
На аўдыенцыі ў віцэ-прэзыдэнта ЗША 23 сакавіка 1962 г. у Вашынгтоне з нагоды 44-х угодкаў незалежнасьці Беларусі.
Зьлева направа: старшыня БАЗА Кастусь Мерляк, сэнатар Томас Ф.Кукель, архіяпіскап Васіль, віцэпрэзыдэнт ЗША Ліндан Б.Джонсан і пастыр сэнату Фрэдэрык Браўн Гарыс.
Дыскусія з сэнатарам Томасам Ф.Кукелям 23 сакавіка 1962 г. ў Амэрыканск і м сэнаце ў Вашынтонс
Гэтага дня беларуская дэлегацыя ў складзе Ўладыкі Васіля й К.Мерляка была прынятая дырэрктарам «Голасу Амэрыкі» Гэнры Люмісам і дырэктарам аддзелу плянаваньня Алексам Кліфордсам. Уважліва выслухалі довады беларускіх дэлегатаў аб неабходнасьці ўвядзеньня беларускіх перадачаў у праграму «Голас Амэрыкі» Люміс і Кліфордс зазначылі, што ня вылучана магчымасьць увядзеньня ў праграму «Голасу Амэрыкі» беларускіх перадачаў ужо ў недалёкай будучыні.
Карыстаючы з нагоды побыту ў Вашынгтоне, Уладыка Васіль і К.Мерляк наведалі гасподу Рэспубліканскае партыі ЗША. Беларускія прадстаўнікі былі прынятыя заступнікам старшыні камітэту А.Гэрманам ды дырэктарам палітычных справаў гасподы. Гутарка была шчырая, асабліва таму ,што А.Гэрман ужо быў знаёмы з сп К.Мерляком. які закрануў справу беларускіх перадачаў у «Голасе Амэрыкі», a таксама й справу адмысловага «Кангрэсовага камітэту для паняволеных народаў». А.Гэрман адказаў, што абавязкова паставіць пытаньне беларускіх перадачаў у «Голасе Амэрыкі» на абмеркаваньне паседжаньня Рэспубліканскага камітэту ў кангрэсе, каб зрабіць ўсе патрэбныя крокі дзеля ажыцяўленьня гэтае важнае для нас справы . Але, нажаль, і гэтым разам гэта засталося толькі абяцанкай.
Акадэмія ў гонар 44-х угодкаў адбылася 25 сакавіка ў гатэлі «Балтмор» ў Нью Ёрку. Акадэмія, згодна традыцыі, была пачатая амэрыканскім гімнам, малітваю Ўладыкі Васіля й прамоваю старшыні акруговаеўправы БАЗА Д.Клінцэвічам, які запрасіў старшынію К.Мерляка кіраваць прабегам урачыстасьці.
К.Мерляк у сваёй прамове падкрэсьліў факт, што беларускі народ 44 гады выказваў сваё цьвёрдае жаданьне жыць у сваёй незалежнай і на дэмакратчыных асновах збудаванай дзяржаве й змагацца за гэты ідэал ніколі не пакіне Нягледзячы на тое, што апошнім часам даецца заўважыць шпаркі рост зразуменьня міжнароднае палітычнае вагі, справы вызваленьня народаў Азіі й Афрыкі, паняволеныя народы Савецкай Расеяй паказваюць неразуменьне важнасьці свабоды народам СССР праз бальшыню афіцыяльных і неафіцыяльных дзейнікаў ЗША.
Наступна К.Мерляк прадставіў двух галоўных прамоўцаў: кангрэсмэна Самуэля С.Стратэна й кангрэсмэна Гюз Л.Кэры (пазьнейшы губэрнатар штату Нью Ёрк). Кангрэсмэны віталі ў сваіх прамовах беларускі народ ды зычылі яму хуткага вызваленьня з расейска-
губэрнатар штату Нью Ёрк). Кангрэсмэны віталі ў сваіх прамовах беларускі народ ды зычылі яму хуткага вызваленьня з расейскакамуністычнае няволі, прыракалі ад сябе памагаць у яго змаганьні за свабоду ўсіх народаў, а перадусім беларускага, першай ахвяры сталінскага тэрору. Пасьля выступіў з прамовай прадстаўнік мэра гораду Нью Ёрк Джэймс 1.0’ Браян, які вітаў беларускае грамадзтва адімя ўправы. ЁнпрачытаўпраклямацыюмэраВагнэраабабвешчаньні 25 Сакавіка 1962 году «Днём беларускае незалежнасьці» ў горадзе Нью Ёрку.
В.Станкевіч прачытаў гэткія-ж праклямацыі ад губэрнатара штату Нью Ёрк Нельсана Ракфэлера, губэрнатара штату Нью Джэрсі й мэра гораду Нью Брансьвік, у якіх дзень 25 Сакавіка таксама абвяшчаўся Днём незалежнасьці.
Акадэмію віталі прадстаўнікі Украіны—Стэфан Ярэма, Альбаніі Валіс Гэрмэні, Г рузіі—Г.Накашыдзе, Польшчы—Гэнэрк Лівач Валейніцкі. Далей старшыня акадэміі прадставіў прысутным 24-х дастойных гасьцей і пералічыў 60 прывітаньняў, атрыманых ад урадавых і грамадзкіх прадстаўнікоў Злучаных Штатаў Амэрыкі й ад 19 беларускіх арганізацыяў на чужыне.
Пасьля прыняцьця рэзалюцыі, прысутных вітаў др. Аўген Вярбіцкі, які прыехаў на навуковую канфэрэнцыю з штату Айова. Мастацкай часткай і адсьпяваньнем беларускага нацыянальнага гімну акадэмія закончылася. Вітаньні й выказваньні з нагоды незалежнасьці Беларусі 20 сэнатараў і кангрэсмэнаў у амэрыканскім кангрэсе ды шырокае рэха адзначэньня Дня 25 сакавіка ў а.мэрыканскай і іншанацыянальнай прэсе, гэта праца ня толькі Галоўнае Ўправы БАЗА, але яе ўсіх аддзелаў, ды іншых дзейных беларускіх арганізацыяў у Амэрыцы.
24 студзеня 1962 году было паседжаньне прадстаўнікоў падкамісіі Парыскага блёку з удзелам прэзыдэнтаў УНР др.С.Вытвіцкім і М.Абрамчыкам Рады БНР. На паседжаньні былі выслуханыя справаздачы абодвух прэзыдэнтаў з дзейнасыді Парыскага блёку ў Эўропе ды супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня ад бальшавізму.
3 справаздачаў выявілася, што Амэрыканскі камітэт нарушыў догавар супрацоўніцтва на правах парытэту, тым што зьмяніў назоў радыё «Вызваленьне» на радыё «Свабода», заблякаваў кангрэсовую рэзалюцыю ў справе Тыдня Паняволеных народаў і ўстрымаў
фінансаваньне канфэрэнцыі Лігі вызваленьня народаў СССР (Парыскі блёк). Суадносіны да Амэрыканскага камітэту й становішча казакаў стаялі на перашкодзе да лепшагасурпацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам. Высьветлілася, што Амэрыканскі камітэт ня ёсыдь дзяржаўным дэпартмэнтам, і мы не забавязаныя зь ім супрацоўнічаць у апраўдываньні расейска-камуністычнага імпэрыялізму. У канцы пастаноўлена прадаўжаць дыскусію на наступным паседжаньні, якое мела адбыцца 31 студзеня 1962 году.
На паседжаньні падкамісіі Парыскага блёку 31 студзеня, пасьля дыскусіі, прадстаўнікі выказалі свае погляды: др.Вытвіцкі, Прэзыдэнт УНР, выказаў незадавальненьне адносна дзейнасьці Парыскага блёку й Амэрыканскага камітэту. Др.Накашыдзе, прадстаўнік грузінскага ўраду на чыжыне, сказаў, што ізаляваная актыўнасьць Парыскага блёку зьвядзецца да нічога. Др.Рашыд, прадстаўнік Ідэл-Уралу, падкрэсліў, што інтарэсы пэрсанальнага характару некаторых сяброў П.Б. не пазваляюць парваць з Амэрыканскім камітэтам. В.Глазкоў, прадстаўнік казакаў, заўважыў, што Парыскі блёк павінен арыентавацца на Амэрыку, а не на Эўропу й супрацоўнічаць з другімі амэрыканскімі арганізацыямі, а не толькі з Амэрыканскім камітэтам. К.Мерляк, старшыня падкаміісіі Парыскага блёку сказаў, што Амэрыканскі камітэт не падзяляе палітыкі бальшыні амэрыканскага грамадзтва, алетолькі клікі, якаясымпатызуезрасейскімі нацыяналістамі. Да гэтага асабістыя інтарэсы партнёраў перашкаджаюць вы канаўчаму камітэту Парыскага блёку быць эфэктоўным і рашучым у сваёй дзейнасьці. М.Абрамчык, старшыня Рады БНР, выказаўся, што існаваньне Парыскага блёку ёсыдь неабходным у сучаснасыді, і ён павінен знаходзіцца ў Эўропе. Усёю палітычнаю дзейнасьцю павінен кіраваць толькі выканаўчы камітэт, а супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам павінна ў далейшым каардынавацца зь яго аддзелам культуры. Гэта было штосьці новае, але зразумелае для сяброў падкамісіі Парыскага блёку ў Нью Ёрку. Яшчэ кожны штосьці дадаў да свайго высказваньня й на гэтым усе разыйшліся.
На наступным паседжаньні ў травені 1962 годзе К.Мерляк заявіў падкамісіі Парыскага блёку, што ён адмовіўся рэпрэзэнтаваць Раду БНР, аб чым ён ужо павядоміў Прэзыдэнта Рады БНР, а гэтым самым рэзыгнаваў са становішча старшыні падкамісіі Парыскага блёку. На
беларускія асяродкі ў Амэрыцы правёў некалькігутаракзсваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі: А.Адамовіча.м, др. В.Тумашам, генэралам Ф.Кушалем, Я.Запруднікам і М.Гарошкамадноснапрышлайструктуры Рады БНР. Затым М.Абрамчык наведаў Нью Брансьвік, Кліўленд, Дэтройт, Чыкага й Таронта ў Канадзе.
Дзеля таго, што сход сэктару Рады БНР у Амэрыцы, які быў скліканы на 2 сьнежня 1961 году не адбыўся, старшыня сэктару К.Мерляк разаслаў паведамленьні, што сход мае адбыцца 8 красавіка 1962 годзе.
Старашыня Рады БНР М.Абрамчык вярнуўшыся з паездкі, ад свайго імя наперакор старшыні сэктару ў ЗША, склікаў на 1 красавіка 1962 году сход Рады БНР Ныюёркскага сэктару, якога да гэтага часу ня было, лістом наступнага зьместу:
«Да Сяброў Рады Ньюёркскага сэктару.
На 1-га красавіка 1962 г. прызначаны сход сэктару Рады БНР ЗША, што адбудзецца ў Беларускім Г рамадзкім Доме a 1 -й гадзіне папаўдні.