Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Кастусь спаткаўся з двума прыяцелямі з Вашынгтона. Разам прааналізавалі асобу «Сашы», узяўшы пад увагу дакумэнты й інфармацыю пра яго самога й ягонага брата Васіля Сітнікава, які зьяўляўся палкоўнікам МУС і знаходзіўся ў Вене, у якасыді шэфа англа-амэрыканскай разьведачнай групы. Яны прыйшлі да выснову, што Саша. зьяўляецца агентам МВД і мае на мэце нагаварыць Кастуся або каго другога вярнуцца на Радзіму.
На працягу некалькі спатканьняў павольна й дэлікатна праводзілася гутарка, з аднаго боку пра жыцьцё і палітыку ў Беларусі з пазытыўнымі перакананьнямі, каб заахвоціць на радзіму, а з другога Кастусь гаварыў тое самае пра Амэрыку, заахвочваючы Аляксандра застацца ў Амэрыцы.
У часе спатканьняў Саша, пры частай падліўцы ў чарку, раскрываў душу, расказваў пра сваё жыцыдё. Выглядала, што ён на ўсё згаджаўся, некалькі разоў казаў, што аб «гэтым» падумае. Характэрным аказаўся той факт, што пры наступным спатканьні Саша аказваўся абсалютна другім чалавекам, пачынаў тую самую гутарку, якая зводзілася да ўжо знаёмага выніку. У часе гэтых спатканьняў выявілася, што Саша перад прыездам у Амэрыку пабываў у Наваградку, у месцы, адкуль паходзіў Кастусь, што ён чытае ўсю беларускую прэсу, што «Бацькаўшчына» яму не падабаецца, а «Беларус», разам з «Беларускім Голасам» наадварот. Ён сказаў , што ведае Кастусёвую праўдзівую біяграфію й нават тое, што той ёсьць сябрам Ураду БНР на чужыне.
Кастусь і яго прыяцелі прыйшлі да перакананьня, што гэтыя спатканьні трэба закончыць. Апошняя сустрэча Кастуся з Аляксандрам Раманавічам Сітнікавым адбылася ў восені 1960 году, на якой той распачаў знаёмую гаворку. Кастусь яго прыпыніў і сказаў, што ніколі не задумоваўся над паваротам на Радзіму, але гэта можа здарыцца толыкі ў выпадку, калі Хрушчоў прыедзе ў Амэрыку й застанецца тут да яго павароту як гарантыя, каб не сталася тое самае што із Бэрыяй. «Але ты, Саша, на гэта не зьвяртай увагі, заставайся тут», — сказаў Кастусь ды зноў паўтарыў яму ўсе пэрспэктывы й гарантыі, на што той можа спадзявацца ў будучыні. Аляксандр паважна паглядзеў на Кастуся й сказаў, што ён над гэтым яшчэ раз падумае й пазвоніць, але Кастусь так больш званка ад Сашы ніколі не атрымаў.
Дзесьці ў пачатку сакавіка 1961 году прайшоў на працу да Кастуся агент ФБІ і запрасіў яго на асабістую гутарку. Агнет ФБІ паведаміў, што Аляксандр Раманавіч Сітнікаў вярнуўся назаўсёды ў Савецкі Саюз па заканчэньні 3-х гадовага турнэ за мяжою. Наступна выняў фатаграфію мужчыны, прапануючы яе добра праглядзець, бо: «Гэты чалавек, паводля інфармацыі, сочыць за Вамі. Мы ў гэтым выпадку нічога зрабіць ня можам, але рэкамэндуем быць пільным». Тут ён даў Кастусю інструкцыі як заховацца, каб яго здэмаскаваць, падаў нумар тэлефону, па якім трэба было званіць у выпадку патрэбы.
Аднак Кастусь ніколі не заўважыў, каб за ім хто-небудзь сачыў.
1961
Новы 1961 год беларускае грамадзтва як заўсёды спаткала на балі, ладжаным акруговаю ўправаю БАЗА ў грамадзкім цэнтры.
7	студзеня Нью Ёркскі аддзел Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў ЗША ладзіў сваю ялінку. У праграме быў Дзед Мароз з падарункамі й мастацкі мантаж Н.Арсеньневай «Беларускія Калядкі», пасьля былі сяброўскі пачастунак і танцы.
8	студзеня жаночая сэкцыя БАЗА—старшыня Ксеня Тумаш—падрыхтавала калядную ялінку для дзяцей з самадзейным выступленьнем дзяцей беларускае школы.
У гэтым месяцы адбылося паседжаньне Галоўнае Ўправы БАЗА, на якім разглядаліся розныя арганізацыйныя справы й дачыненьні, што заіснавалі між управаю й рэдакцыяй газэты «Бацькаўшчына». Таксама адбылося паседжаньне прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР, на якім былі амбяркованы плян працы й некаторыя тэрміновыя пытаньні, пераважна нутранога парадку.
Былі адзначаны 40-я ўгодкі сьвятарскае й грамадзкае працы а.Ф.Чарняўскага ды арганізаваны вечар, прысьвечаны ўспамінам а.Язэпа Германовіча, які адпакутаваў 12 гадоў у Савецкіх турмах і лягерох. Айцец Германовіч у сваіх успамінах выявіў тайніцы й мэтады бальшавіцкіх сьледстваў, турэмныя ўмовы да жыцыдя вязьняў у камуністычным раі.
У сувязі з асьветчаньнем і пратэстам Галоўнае Ўправы БАЗА, прынятым на паседжаньні 2 студзеня 1961 году, у справе зацемкаў ад рэдакцыі «Бацькаўшчына», якія абніжаюць аўтарытэт старшныі БАЗА, а гэтым самым і аўтарытэт арганізацыі. К.Мерляк у сваім камунікаце «Справядлівасыдь рэдакцыі «Бацькаўшчына» дакладна выясьняе ў чым справа:
«Рэдакцыя Газэты «Бацькаўшчына» ў зацемцы «Ад рэдакцыі» зьмешчанай у № 46-47 (530-531) за 27 лістапада 1960 г. перад артыкулам «Пытаньні парушаньня сп.К.Мерляком» падала пачатак і канец ліста да старшыні Рады БНР, у якім зьвярталася ўвага на праводжаную Рэдакцыяй цэнзуру й на не зьмяшчэньне ў газэце матэрыялаў, прысыланых да друку старшынёй Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.
У гэтай-жа зацемцы «Ад рэдакцыі» намагаюцца давесьці, што ніякай цэнзуры не праводзіцца, аде ня друкуюць толькі«некаторых пісанінаў сп.Мерляка» й як довад зь.мясыділі вышэй упамянутыя выняткі з наўмыснымі тэхнічнымі памылкамі пры перапісваньнітэксту з лацінкі на кірыліцу.
Бязумоўна, аўтар не залічвае сябе да моваведаў ці стылістаў. бо палітычная каньюкткура ў Заходняй Беларусі, як і ў БССР, ня кожнаму давала магчымасьці вучыцца й канчаць беларускія школы, як тым, што сёньня ведамі беларускімі добра падзарабляюць.
Аб праводжанай рэдакцыцяй «Бацькаўшчына» цэнзуры добра ведама беларускім журналістам і дапішчыкам, якія толькі таму больш і не супрацоўнічаюць. Гэта й ёсыдь адной з прычынаў, чаму «Бацькаўшчына» сталася бястварнай і нецікавай беларусам газэтай.
Матар’ялы, якія рэдакцыця «Бацькаўшчыны» называе «пісанінай», не зьмяшчаліся толькі таму, што ў іх крытыкавалася палітыка, якую праводзяць рэдактары газэты з сваймі апякунамі. У довад вышэйсказанага дапаўняецца ліст дастаршыні РадыБНРі прыводзяццафакты, якія сьведчаць аб «справядлівасыді» рэдакцыі «Бацькаўшчыны».
1.	Рэдакцыя «Бацькаўшчыны» адмовілася надрукаваць мэмарыял, зложаны Дзяржаўнаму сакратару ЗША ў справе канфэрэнцыі на найвышэйшым узроўні, які быў надрукаваны ў «Конгрэссінал Рэкорд».
2.	Прамова старшыні Галоўнае Ўправы БАЗА на ІУ Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў Кліўленьдзе, на падставе якой былі прынятыя рэзалюцыі, рэдакцыя «Бацькаўшчыны» не надрукавала.
3.	Матар’ялы з дыскусіі на прадвыбарчым вечары, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыяў ЗША. Рэдакцыя «Бацькаўшчына» таксама не надрукавала.
«Ня трэба дадумоўвацца, што гэтыя матар’ялы ня былі надрукаваныя з тае прычыны, што ў іх пасрэдна або беспасрэдна зьвярталася ўвага на прарасейскую палітыку Амэрыканскага камітэту або дзейнасьць некаторых асобаў, зьвязнаных інтарэсамі асабістага характару.
Адкіданьне матэр’ялаў Беларуска—Амэрыканскага Задзіночаньня й праводжаная рэдакцыяй «Бацькаўшчына» цэнзура зьяўляецца не дэмакратычным актам, але перадусім актам шкодным беларускаму вызвольнаму руху.»
Рэдакцыя «Бацькаўшчыны» ў сваім лісьце ад 5 ліпеня 1960 г. не надрукавала мэмарандум БАЗА Дзяржаўнаму сакратару ЗША ў спра-
ве канфэренцыі на найвышэйшым узроўні, бо ўважала, што ня меў, ён і мець ня мог ніякай палітычнай вагі». Чаму не пададзена, на якой аснове рэдакцыя зрабіла гэтакі выснаў.
Аднак кангрэсмэн Віктар Л.Анфусо меў іншыя погляды й у прамове на паседжаньні Кангрэсу сказаў: «Ліст сп.Мерляка мае вельмі здаровыя парады напярэдадні канфэрэнцыі на вершаліне Вялікіх Чатырох, штоадбудзецца ў гэтым месяцы. Я ўпэўнены, што Дзяржаўны сакратар і яго дарадцы ў дэпартамэньце штата возьмуць пад увагу погляды, выказаныя ў гэтым лісьце».
(Конгрэсіянал Рэкорд за 4 травеня 1960, бач, A31819)
Рэдактар др.С.Станкевіч пры ад’езьдзе з Амэрыкі ў Эўропу, прыабяцаў, што прамову старшыні БАЗА на ІУ Сустрэчы Беларусаў у Кліўленьдзе надрукуе, але напэўна пазьней атрымаў загад старшыні Рады БНР падобны да таго, які атрымаў адносна атрыкулыа«Дык у чым справа». Але гэтую прамову чулі ўсе прысутныя на імпрэзах ІУ сустрэчы і далі ёй належную ацэнку.
За надрукаванае дыскусыйнага матар’ялу з прадвыбарчага вечару складаю тутака рэдакцыі падзяку. Такім чынам, хоць і з прымусу, рэдакцыя «Бацькаўшчына» апраўдала, час ад часу друкуемыя, радкі: «Артыкулы, падпісаныя прозьвішчам або ініцыяламі аўтара, не заўсёды выражаюць пагляды рэдакцыі».
Паданыя вытрымкі зь ліста далёка ня вычэрпываюць яго зьместу. Таксама тут не закранаюцца справы незьмяшчэньня атрыкулаў і дапісак, якія падпісваліся псэўданімамі.
На запытаньне, чаму рэдакцыя «Бацькаўшчыны» не надрукавала прамовы старшыні Галоўнай Управы БАЗА, прачытанай на акадэміі 25 Сакавіка У Нью Ёрку, рэдакцыя адказала:
«Прамова старшыні Галоўнае Ўправы БАЗА на акадэміі 25Сакавіка была зьмешчаная ў «Конгрэсіянал Рэкорд», а прамова Прэзыдэнта Рады БНР М.Абрамчыка, сказаная на тым-жа сьвяткаваньні, у «К.Р» чамусыді зьмешчаная ня была. Таму рэдакцыя «Бацькаўшчыны» эвентуальнае надрукаваньне прамовы старшыні БАЗА уважае за нетакт пры незьмяшчэньні ў ім прамовы прэзыдэнта Рады БНР, абніжаючы аўтарытэт Прэзыдэнта Рады БНР».
(Ліст рэдакцыі «Б» ад 5 ліпеня 1960 г.)
3 зьместам згаданае прамовы бальшыня беларускага грамадзтва мела нагоду азнаёміцца пазьней з «Выняткаўз Запісаў Амэрыканскага
Кангрэсу», выданых у Вашынгтоне й пашыраных Галоўнай Управай БАЗА ў жніўні 1960 году.
Пададзенае вышэй яскрава сьведчыць аб тым, што рэдакцыя «Бацькаўшчыны» не друкавала іх нетаму,што яны былі «пісанінай».
Рэдакцыя «Бацькаўшчыны» ў зацемцы цьвердзіць, што «становішча Галоўнае Ўправы БАЗА адносна ІУ Сустрэчы Паўночнай Амэрыкі» надрукаванае ў № 28 за 17 ліпеня 1960 году, «было асабістым становішчам сп.Мерляка, бо Галоўная Ўправа БАЗА да часу яго надрукаваньня зусім аб ім ня ведала». Аднак гэтае становішча было занятае на паседжаньні Галоўнае Ўправы БАЗА 15 травеня 1960 году, а пазьней на супольным паседжаньніпрадстаўнікоў Галоўнай Управы БАЗА й ўправы БАЗА ў Кліўленьдзе 29 травеня 1960 году ў Нью Ёрку. Сябра Галоўнае Ўправы, які сказаў, што аб гэтым становішчы ня ведаў, на жаль, на паседжаньні 28 травеня ня прысутнічаў.
Старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА палічыў мэтазгодным у абставінах, якія злажыліся падчас падрыхтоўкі сустрэчы. падаць да ведама аб тым, што ўдзельнічаць запрашаюцца ўсе беларускія масавыя арганізацыі, а не аднаасабовыя ці сямейныя.