Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
3 нагоды канфэрэнцыі на вяршыні чатырох вялікіх дзяржаваў, якая мела адбыцца 16 травеня ў Парыжы, Галоўная Ўправа БАЗА выслала на рукі Дзяржаўнага сакратара ЗША Хрыстыяна Гэртэра мэмарыял у справе вызваленьня Беларусі. У ім Галоўная Ўправа зьвяртала ўвагу на генацыд беларускага народу, на злачынствы Хрушчова, на адводныя аргументы разбраеньня, на беспадстаўнасыдь словаў аб маналітнасыді савецкае дзяржавы ды рэка.мэндавала не ісыді на ўступкі Хрушчову, не адступаць ад прынцыпаў, якія робяць Амэрыку вялікай краінай.
Традыцыйны парад Лаяльнасьці адбыўся 30 красавіка з асабістым шырокім удзелам беларусаў усіх бакоў Нью Ёрку й яго ваколіцаў.
Парад Лаяльнасьці на 5-й Авеню ў Нью Ёрку, 30 красавіка I960 году.
15 травеня адбылося паседжаньне Галоўнае Ўправы БАЗА, на якім разглядалася справа ІУ Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў Кліўлендзе, вечарына 28 травеня ды іншыя справы.
18 травеня вечарам адбылася канфэрэнцыя падкамісіі Парыскага блёку пад кіраўніцтвам К.Мерляка з шырокім удзелам прадстаўнікоў або сяброў блёку. Пастаноўлена, што чарговая канфэрэнцыя Парыскага блёку павінна адбыцца перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Нью Ёрку. Аднак канфэрэнцыя адбылася ў Мюнхэне, а не ў Нью Ёрку.
21 травеня адбылося пашыранае паседжаньне прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР, на якім разглядалася справа каардынацыі дзейнасыді й выступленьняў беларускіх палітычных і царкоўных чыньнікаў. Адным із важнейшых пытаньняў было вызначэньне Папам Янам XXIII біскупа для беларусаў каталікоў а.др. Часлава Сіповіча. Тут разьвязалася моцная дыскусыя за й супроць вызначэньня біскупа ўсходнягаабраду (вуніята)длябеларусаў. Др. В.Тумаш.абгрунтаваўшы палітычную шкоднасыдь, якую прынясе высьвячэньне вуніяцкага біскупа, прапанаваў зрабіць захады, каб Ватыкан высьвяціў рыма-каталіцкага біскупа для беларусаў каталікоў як на эміграцыі, так і на Бацькаўшчыне. Гэтую прапанову падтрымаў К.Мерляк, дадаючы, што факт высьвячэньня каталіцкага біскупа ўстрымаў-бы варожае настаўленьне й зласьлівыя закіды праваслаўных, асабліва сьвятароў, што Рада БНР і БАПЦ ёсьць ня толькі правуніяцкая, але выслугоўваецца перад Ватыканам, пашыраючы вуніяцтва на эміграцыі й г.д. Супраць прапановы др. Тумаша акрамя другіх наймацьней выступіў Васіль Кендыш, даказаваючы, якую карысыдь прынясе вуніяцкі біскуп. Ён прапанаваў пакінуць гэтую справу, ня робячы ніякіх перашкадаў. М. Абрамчык, бачучы вялікія разыходжаньні, запрапанаваў, каб усе згадзіліся на тое, што ён пры павароце ў Эўропу пастараецца палагодзіць гэтае пытаньне. Трэба сказаць, што М.Абрамчык ў гэтай справе абсалютна нічога не зрабіў. 4 жніўня 1960 году у Мюнхэне, у касьцёле сьв.Анны адбылася кансакрацыя Яго Эксэлецныі др. Часлава Сіповіча—біскупа ўсходняга абраду для беларусаў.
22 травеня ў Нью Ёрку была ўрачыста адчынена IX сэсія Рады БНР. Пасьля літургіі ў залі Беларускага грамадзкага цэнтру М.Абрамчык зрабіў даклад для агульнага грамадзтва й радных аб агульным палітычным становішчы ў сьвеце ды на Бацькаўшчыне, аб дзейнасьці ворганаў Рады БНР і нашых плянах на будучыню. Пасьля дакладу
Абрамчык даваў адказы на шматлікія пытаньні, якія аднак не заўсёды задавальнялі прысутных.
28 травеня раніцою адбылася нарада прадстаўнікоў Галоўнае Управы БАЗА, аддзелу БАЗА ў Кліўленде й Згуртаваньня Беларусаў Ка нады, прысьвечанае ІУ Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі. На нарадзе былаўстаноўленая праграма сустрэчы ды разьмеркаваньне абавязкаў у яе падрыхтоўцы. На нарадзе пастаноўлена запрасіць усе беларускія арганізацыі ЗША й Канады.
28-29 травеня адбыўся Першы епархіяльны зьезд БАПЦарквы ў Нью Ёрку. На зьездзе былі прысутныя прадстаўнікі беларускіх палітычных, грамадзкіх і культурных арганізацыяў. Вечарам дэлегаты й госыді ўшанавалі сваёю прысутнасьцю вечарыну, якую ладзіла Галоўная Ўправа БАЗА.
IX сэсія Рады БНР прадаўжала сваю працу 12,19, 26 чэрвеня. 12 чэрвеня былі выслуханыя справаздачы: прэзыдэнта Абрамчыка аб дзейнасыді прэзыдыюма Рады, К.Мерляка—зь дзейнасыді сакратарыяту нутраных справаў, В.Кажана—аб стане скарбу, А. Шукелайца—зь дзейнасьці сакратарыяту інфармацыі, В.Кендыша—аб беларуска-польскіх дачыненьнях, др. В.Тумаша—аб беларуска-балцкіх дачыненьнях, Н.Арсеньневай(Кушаль)—абсакратарскай працы. 1з справаздачаў было відаць укладзеную працу й дасягненьні між дзьвюмя сэсіямі Рады БНР.
19 чэрвеня паседжаньне было прысьвечанае дыскусыям. Была апрабаваная дасёлешняя дзейнасыдь Прэзыдэнта Рады БНР Абрамчыка, прэзыдыюму й сакратарыяту.
На паседжаньні 26 чэрвеня была абмеркавана пастанова IX сэсіі Рады БНР, у якой шырока гаварылася пра шмат якія справы, асабліва пра імпэрыялістычную палітыку Савецкага Саюзу ды эксплуатацыю беларускага народу, пра дзейнасьць Амэрыканскага камітэту, пра кансалідацыю беларускае эміграцыі й г.д. У выніку праведзеных перавыбараў, прэзыдыюм і сакратарыят Рады БНР засталіся ў тым самым складзе з дапаўненьнем В.Кендыша ў сакратарыят скарбу й Я.Запрудніка ў сакратарыят Інфармацыі.
Пастанова IX сэсіі Рады БНР была надрукаваная у газэце «Бацькаўшчына» за 24 ліпеня 1960 году з некалькімі прапушчанымі сказамі, якія былі нязгодныя з паліткай непрадрашэнства й маглі-б не падабацца Амэрыканскаму камітэту.
Прэзыдэнт Рады БНР М.Абрамчык адляцеў назад у Эўропу 11 ліпеня. Пару дзён перад ад’ездам Кастусь меў зь ім даўгую гутарку, падчас якое зрабіў прапанову незвычайнай вагі, зь якою ўжо вазіўся ад даўжэйшага часу, чакаючы нагоды, каб спаткацца ўдваіх без ніякіх сьведкаў.
Выказванызі й прапановы К.Мердяка старшыні Рады БНРМ.Абрамчыку: «Супрацоўніцтва Рады БНР з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня на плятформе непрадрашэнства, што да гэтага часу прыкрывалася, выйшла апошнім часам на паверхню, зьяўляецца для нас шкоднай. Яно (супрацоўніцтва) стаіць на перашкодзе да шырэйшае нацыянальнапалітычнай дзейнасьці ў ЗША й да разьвіцьця грамадзкага жыцьця Беларуска—Амэрыканскага Задзіночаньня ды на перашкодзе для росту палітычнага ўплыву беларусаў у Амэрыцы.
Рэдакцыя газэты «Бацькаўшчына», якая бяз сумніву знаходзіцца пад Вашым уплывам і кіруецца Вашымі ўказаньнямі беспадстаўна крытычнымі артыкуламі грамадзка-палітычнай дзейнасьці БАЗА, выклікала канфлікт. Гэты канфлікт змусіў Галоўную Ўправу заявіць. што БАЗА зьяўляецца Беларуска-Амэрыканскай арганізацыяй, якая дзеіць, кіруючыся ідэямі беларускага вызвольнага руху, а пагэтаму ня будзе падтрымоўваць дзейнасыді, якая гэтай лініі пярэчыць.
Такое становішча зьнеахвочвае людзей да грамадзкай працы й ахвярнасьці ды вядзе да недаверу кіраўніцтву. Больш сьведамыя адзінкі грамадзства й радныя сталі адыходзіць і праводзіць дзейнасьць вонкі бээнэраўскага напрамку.
Дзякуючы дачыненьням пад Вашым кіраўніцтвам з Амэрыканскім камітэтам, беларусы сталіся неабходным складнікам для далейшай антыкамуністычнай дзейнасьці ў часе халоднае вайны, якая ад даўжэйшага часу існуе між ЗША й Савецкім Саюзам.
Дзеля гэтага прапануецца вам, прэзыдэнт, «падзяліць функцыі» у нашай палітычнай дзейнасьці. Гэта значыць, што сябры прэзыдыюму й сакратарыяту, якія працуюць ў установах Амэрыканскага камітэту, зложаць афіцыяльна свае рэзыгнацыі, астаючыся надалей працаваць у камітэце. Вынікам чаго, у Радзе БНР паўстане апазыцыя, якая разам з БАЗА пачне выступаць супраць палітыкі непрадрашэнства Амэрыканскага камітэту. Вы, прэзыдэнт, станецеся пасярэднікам між апазыцыяй ікамітэтамі уліквідацыі паўсталагаканфлікту. У перамовах з Амэрыканскім камітэтам апазыцыя Рады й БАЗА выставіць свае
патрабаваньні. за якія перастаневыступацьсупраць і спыніць варожую крытыку.
Бяручы пад увагу абставіны, у якіх сёньня знаходзіцца камітэт, ён напэўна згодзіцца й задаводіць нашыя патрабаваньні. Яны гэта рабілі, адпускаючы вялікія грашовыя субсыдыі ў сотнях тысяч даляраў расейцам, казакам, украінцам і цюрскім народам за выняткам беларусаў, якім калісьці кінулі крышачку падмогі на газэту «Беларус», чым замест карысыді прынесьлі шкоду. Атрыманыя субсыдыі дапамогуць разьвіваць нацыянальную працу на эміграцыі: набыцьцё цэнтраў, утрыманьне беларускіх школаў, выдавецтваў, навязаньне палітычных кантактаў ды прыняцьцё актыўнага ўдзелу ў амэрыканскіх палітычных арганізацыях. Гэта збалансуе шкоду, нанесенаю палітыкай Амэрыканскага ка.мітэту.а нам, лаяльным амэрыканцам беларускага паходжаньня, ня будзе патрэбы афіцыяльна крытыкаваць урад і яго палітыку».
Каб падмацаваць свае аргумэнты, Кастусь прадаўжаў: «Ідэя не распакоўвацца, падтрыманая некаторымі раней і прапагаваная нашым грамадзкім дзеячом, і думка, што халодная вайна хутка можа перайсьці ў гарачую з нясумніўным вынікам вызваленьня Беларусі й ліквідацыі камунізму, а часовы ўрад будзе складацца зь лідэраў Рады БНР на эміграцыі да ўстанаўленьня дэмакратычнага ладу— сёньня не зьяўляецца рэальнай.
Гэткія меркаваньні напэўна суліліся дырэкторыяй плянаваньня Прэзыдэнту БЦР, аб чым Вы добра ведаеце, а таксама ведаеце, што зьліквідавалася ізьёю «Армія вызваленьня». Да гэтага напэўна й Вы заўважылі, што палітыка ЗША зьмянілася з «вызваленьня» на «паўстрыманьне», а цяпер пераходзіць на палітыку «суіснаваньня». Гэта пацьвярджаюць два факты: канфэрэнцыі на вяршынях і другі прыезд Хрушчова ў Амэрыку.
3	гэтага выглядае, што мы асуджаныя на доўгае жыцьцё на эміграцыі й доўгае змаганьне за вызваленьне Беларусі. А гэта будзе патрабаваць вялікіх сродкаў, якія мы павінны здабыць».
М.Абрамчык ніякіх камэнтарыяў не зрабіў, бо на гэта ня было часу, але зазначыў, што ён заўсёды цікавіўся, чым Кастусь кіруецца ў сваёй дзейнаьсці, а цяперака даведаўся. Разьвітваючыся, сказаў, што ён над гэтым падумае й дасыдь знаць з Эўропы. Нажаль, Кастусь ад М.Абрамчыка ў гэтай справе ніколі нічога не пачуў.
Тыдзень Паняволеных народаў, прадэклямаваны Прэзыдэнтам ЗША Д.Айзэнгаўэрам, быў адзначаны ў Нью Ёрку вельмі ўрачыста. Для належнага адзначэньня быў створаны 29 чэрвеня адмысловы камітэт із старшынёю Ю.Мак Карты, у які ўваходзіў К.Мерляк, старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА.
17	ліпеня пасьля Божае службы ў катэдры сьв.Патрыка, яго Эмінэнцыя Кардыанал Ф.Спэльман прыняў на аўдыенцыі прадстанікоў нацыянальных арганізацыяў. На аўдыенцыі былі прынятыя кардыналам Спэль.манам старшыня К.Мерляк і заступнік старшыні Ф.Бартуль.