• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

    Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

    Праніклівасьць і практычны падыход
    Канстанцін Мерляк

    Памер: 493с.
    Нью Йорк 1992
    139.07 МБ
    Сустрэча прайшла паводля раней устаноўленай праграмы 30 жнівеня. Быў таксама вялікі баль з конкурсам беларускае нацыянальнае вопраткі. 31 жнівеня адбылася ўрачыстая літургія з высьвячэньнем катэдральнага сабору сьв. Кірылы ураўскага ў Брукліне й супольны абед у залі Беларускага грамадзкага цэнтру. Пасьля абеду адбыўся агульны сход з канцэртам. Старшыня сходу прывітаў прысутных ды
    прачытаў прывітаньні ад губэрнатара штату Нью Ёрк А.Гарімана й мэра г.Нью Ёрк Р.Вагнэра й ад сэнатара Кэнэр Б.Кітынг. Рэфэрат на тэму «БССР—фікцыя Масквы» прачытаў прафэсар А.Адамовіч. Пасьля прадстаўленьня прысутных гасьцей, беларускіх дзеячоў і старшыняў беларускіх арганізацыяў былі прынятыя «Зварот да беларусаў на Бацькаўшчыне» й рэзалюцыя-пратэст супраць гэнацыду беларускага народу, русыфікацыі й каляніяльнай палітыкі, праводжанай расейскімі камуністамі ў «сувэрэннай» Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Пасьля гэтага адбыўся ўдалы вялікі канцэрт. 1 верасьня адбылася нарада прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў ды разьвітаньне да наступнае сустрэчы.
    У гэтым самым часе адбывалася II Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў Саўт Рывэры, арганізаваная Беларуска-Амэрыканскім Дапамогавым Камітэтам і Беларуска-Нацыянальным Аб’еднаньнем у Канадзе. На нарадах падчас сустрэчы ў Саўт Рывэры былі прынятыя 2 рэзалюцыі: дэкларацыя, асьведчаньне, пасланьне да Прэзыдэнта ЗША й два паведамленьні.
    На ўвагу заслуговаюць наступныя мамэнты, якія выглядалі важныя з пункту гледжаньня беларускай нацыянальнай справы: паведамленьне аб утварэньні каардынацыйнай камісіі беларускіх арганізацыяў ЗША й Канады дзеля ўзгадненьня супольных выступаў у беларускіх справах перад вольным сьветам і аб утварэньні Царкоўнае Рады Беларускай Праваслаўнай Царквы ў складзе а.архімандрыта У.Фінкоўскага, а.пратаярэя М.Лапіцкага й а.В.Сагайдакіўскага. У дэклярацыі заклікалася да ўтварэньня супольнага воргану для абароны беларускай справы. Гэтую дэклярацыю падпісалі' аж 13 арганізацыяў. Асьведчаньне адносна падзелу Беларусі акупантамі й пасланьне да Прэзыдэнта ЗША падпісалі 15 арганізацыяў.
    Калі-б хто-небудзь прачытаў у газэце «Беларускі Голас», выдаванай у Таронта, № 49 за верасень і № 50 за кастрычнік 1958 г., у якой быў надрукаваны матэрыял з прабегу сустрэчы й прынятыя пастановы, то ня ведаючы сапраўднага стану беларускай эміграцыі, напэўна падумаў-бы, што гэта адна з найбольшых і дзейных эміграцыяў у ЗША й Канадзе. Той, хто мала ведаў пра беларусаў у Амэрыцы, напэўна падумаў-бы: хай крывічы з сваёю Радаю БНР схаваюцца перад такою сілалю зарубежнікаў, на чале якое стаіць БЦР. Але гэта былі-б толькі думкі, якія, як аказалася пазней, і засталіся думкамі.
    11 верасьня ў Нью Ёрку адбыўся сход камісіі Лігі вызваленьня народаў СССР(Парыскі блёк). На парадку дня сходу была справаздача, перавыбары й розныя справы. Агульную справаздачу зрабіў др.К. Панькіўскій, фінансавую—К.Мерляк, а сакратарыяту Г.Гаратуньян. У новую ўправу былі выбраныя Г.Гаратуньян—старшыня, М.Воскобійнік—заступнік старшыні, К.Мерляк—сакратар і В.Глазкоў—скарбнік. У дыскусіі выявілася, што з цэнтраляй Лігі няма ніякай лучнасьці й нічога няведама, што робіцца ў Эўропе. Пастаноўлена гэтую справу выясьніць.
    На нарадзе 31 кастрычніка разглядалі лісты, атрыманыя ад старшыні Лігі М. Абрамчыка й ад сакратара Лігі Таўмасьяна. 3 гэтых лістоў даведаліся, што камісія можа рабіць ўсё тое, што будзе карыснае для вызваленья народаў Савецкага Саюзу. Толькі абавязкова наперад узгодніць справы з прэзыдыюмам Лігі ў Францыі. Такая ўстаноўка практычна пазбаўляла й перашкаджала ў дзейнасьці із-за часу патрэбнага на апрабаваньне праекту, а нават магчымым было, што апрабаваньня ня будзе па поваду разыходжаньняў між сябрамі прэзыдыюму Лігі, што вельмі часта здаралася. На гэтым паседжаньні была ўстанолена канкрэтная працэдура лучнасыді й дзеяньня, a таксама ўстаноўлена, што нарады будуць адбывацца ў апошнюю пятніцу кожнага месяца.
    На паседжаньні прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР 14 верасьня спачатку заслухалі інфармацыі А.Адамовіча зь яго ўдзелу ў канфэрэнцыі ў Інстытуце.па вывучэньні СССР, пра дзейнасьць Парыскага блёку й пра беларусаў у Нямеччыне. Адамовіч падаў склад рэдкалегіі газэты «Бацькаўшчына». Адказны рэдактар др.Ст.Станкевіч, А.Марговіч У.Цьвірка й П.Урбан—сябры рэдакцыйнай калегіі. У справе прадстаўніцтва ў Вашынгтоне К.Мерляк праінфармаваў, што кангрэсмэн Дорн залагодзіў справу візы для М. Абрамчыка на сталы прыезд ў ЗША без патрэбы прыватнай пастановы Амэрыканскага кангрэсу. У.Русак, старшыня камісіі па збору грошаў на фонд прадстаўніцтва, паведаміў, што сабрана й задэкляравана нямалая сума грошаў. На гэтым паседжаньні разглядалі царкоўныя справы з удзелам Уладыкі Васіля й рэфэрэнта рэлігійных справаў Б. Данілюка: становішча Ўладыкі Сергія ў Аўстраліі й пераход а. Лапіцкага да БАПЦ, (бо пасьля сьмерці экзарха Міхаіла, Саўтрывэрскаму прыходу прыдзецца плаціць ў Грэцкую епархію). Уладыка Васіль парушыў справу перакладу Бібліі
    на беларускую мову, (пераклад меўся рабіць др.Я.Станкевіч па заказу др.Гітліна, цьвердзячы, што перклад будзе недарэчны.) Заяву др. Я.Станкевіча аб выхадзе яго з Рады БНР прынялі да ведама.
    Агульны сход сяброў сэктару Рады БНР ў Амэрыцы адбыўся 19 кастрычніка 1958 году. Гэта быў адзін із найцікавейшых сходаў палітычнае эміграцыі. Выступленьні радных сьведчылі аб іхніх поглядах у розных дзялянках грамадзкага жыцьця ды зацікаўленасьці ў палітычнай актыўнасьці. Старшыня сэктару зазначыў, што справаздача абыймае 4-х гадовы перыяд дзейнасыді. 3 незалежных прычынаў пасьля перашага пэрыяду агульны сход не адбыўся ў восень 1956 году. Справаздача падразьдзялялася на пэрыяды спэцыяльнага характару дзеяньня: 1955 год быў годам рэарганізацыі, 1956 — прайшоў пад знакам УІП сэсіі Рады БНР, 1957 — год, у якім быў куплены Беларускі грамадзкі цэнтр і царква, 1958 год быў годам 40-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР.
    У дыскусіі былі выказаныя думкі й заўвагі рознага характару. Вось некаторыя зь іх.
    Я.Запруднік: «3 справаздачы старшыні выглядае, як быццам-бы толькі ён (Мерляк) выконваў усе працы, і што ён сам змог паставіць сэктар на вышыню свайго даручэньня».
    М.Тулейка:«Дапрыняцьця кіраўніцтваМерлякомсэктар РадыБНР стаяў на высокім узроўні, аб чым сьведчыць папярэдні стан касы».
    М. Міцкевіч: «Я ня бачу паважных дасягненьняў у параўнаньні з другімі нацянальнасцьямі.
    Я. Ніхаёнак: «Я не бачу асобаў, што працавалі ў Радзе й паза Радай»
    У. Русак: «Каб параўнаць дзейнасьць сэктару Рады ў ЗША з мінулага часу да цяперашняга, прапаную прачытаць пратакол і справаздачу з апошняга сходу. Справаздача К.Мерляка менш кажа аб ягонай дзейнасыді, чымся яна была ў рэчаіснасьці.
    А.Шукелайц: «Сп.Мерляк, дзякуючы ягопрыватным магчымасьцям, сваёй ініцыятывай і энэргіяй змог паставіць на высокі ўзровень, папераджаючы нават многа другіх нацыянальнасьцей».
    Прэзыдыюм сэктару быў выбраны ў наступным складзе: К.Мерляк —старшыня, Ф.Родзька—заступнік старшыні, У. Русак—сакратар і А.Протас—скарбнік.
    Былі яшчэ парушаныя справы сталага прадстаўніцтва Рады БНР у Вашынгтоне, разыходжаньні ў падсэктары ў Нью Брансьвіку, Бела-
    рускім грамадзкім цэнтры й царкве. Новаму прэзыдыюму было даручана усё палагодзіць. На^ліжаўся 1959 год.
    1959
    К канцу 1958 году ў Нью Ёрку была заснаваная новая арганізацыя з назовамБеларуска-Амэрыканскі Зьвяз, У камунікацеЗьвязу сказана: «На арганізацыйнай зборцы беларускага актыву розных палітычных напрамкаў створана новая арганізацыя дзеля злучэньня ўсіх беларусаў. УрадЗьвязу складаецца з др.М.Шчорса, як старшыні, др.Я.Станкевіча, як віцэ-старшыні, мгр. Л.Галяка як сакратара й Л. Брылеўскай, як сябры ўраду. Абшырная дэклярацыя Зьвязу пачыналася:
    «Груповае разьбіцьцё беларускага грамадзтва на эміграцыі, міжгруповыя сваркі, арганізацыйны партыкулярызм улучна з непатрэбным дубляваньнем арганізацыяў і дзейнасыді, пасунутая да хваравітых памераў, неталеранцыя да інакшдумаючых ды антыдэмакратызм у нутраных дачыненьнях бяз сумніву прынясьлі й далей прыносяць аграмадныя шкоды беларускай справе ды паважна аслабілі беларускі нацыянальны патэнцыял у Амэрыцы й іншых краінах пасяленьня беларускай эміграцыі.
    А дзеля гэтага паклікаецца да жыцьця агульная, сапраўды дэмакратычная беларуская арганізацыя з галоўнай мэтаю вызваленьня Беларусі».
    У актыве розных палітычных напрамкаў у Зьвязе ня было больш людзей паза яго ўрадам. У даным выпадку палітычнага напрамку ніхто не рэпрэзэнтаваў, хіба толькі свайго асабістага палітычнага погляду, зь якім ніхто не лічыўся, бо яны ў сапраўднасьці былі эгаістычныя індывідуалістычныя, не рэальныя, а перадусім не зразумелыя. I вось гэтыя людзі сабіраліся аб’яднаць, пашыраць супрацоўніцтва, увесыді дэмакратызм, талеранцыю ўнутры беларускага грамадзтва ў вольным сьвеце, і хто-б падумаў, што ў людзей на погляд разумных магла быць такая фантазія.
    У газэце «Беларускі Голас» было пададзена паведамленьне наступнага зьместу.
    «Высьвячэньне япіскапа Беларускай Аўтакефальнай Царквы.
    1-га лютага г.г. ў г. Чыкаго ў ЗША быў хіратанізаваны на Япіскапа
    Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы архімандрыт Уладзімер Фінкоўскі—былы адміністратар Беларусаке Праваслаўнае царквы з 1942 году.
    Хіратанізацыю выканаў архіяпіскап Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Грыгоры й япіскап Вініпэгскі йКанадзкі Мікалай.
    Пасьля хіратоніі адбылося прыняцьцё, ладжанае царкоўным Камітэтам Праваслаўнай Беларускай Парафіі сьв.Юрыя ў Чыкага й Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Радай».
    3 высьвячэньнем на япіскапа архімандрыта У.Фінкоўскага утварылася дзьве Аўтакефальныя Беларускія Праваслаўныя Царквы, адна, узначаленая япіскапам Фінкоўскім, які прыняў тытул япіскапа Менскагайўсяе Беларусі, а другая, узначаленая украінцам архіяпіскапам Сергіем (Охонко) й архіяпіскапам Віленскім — (В.Тамашчыкам).
    Цікава, хто стаяў за гэтай царкоўнай зьдзелкай? Бо, як ведама, Царкоўная Рада Беларускай Праваслаўнай царквы, утвораная ў Саўт Рывэры ў верасьні 1957 году была супраць хіратанізацыі ў сан япіскапа архімандрыта Ўладзіміра (Фінкоўскага), а тым больш БАПЦ. Хіба ўкраінскія япіскапы бяз дапамогі беларусаў Чыкага самі гэтага не зрабілі-б? Як аказалася пазьней, беларусы Чыкага не кіраваліся патрэбамі беларускае нацыянальнае справы й, як выглядае, не здавалі сабе справы, што з гэтага можа выйсыді. Але-ж нехта добра ведаў, каму гэта будзе на карысць.