Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
23 жніўня 1959 году адбылося кардынацыйнае паседжаньне прадстаўнікоў беларускіх рэлігійных культурных і грамадзкіх арганізацыяў, прысьвечанае справе каардынацыі дзейнасьці на будучыню дзеля лепшых вынікаў у працы. Паседжаньне адчыніў старшыня Галоўнае Управы БАЗА сп.К.Мерляк. Прывітаўшы прысутных.ён у кароткіх словах паведаміў аб мэце скліканьня сходу. Пасьля дыскусыі на розныя тэмы быў укладзены плян дзейнасьці й каляндар бліжэйшых грамадзкіх імпрэзаў. 3 важнейшых справаў разглядаўся прыезд Н.С. Хрушчова ў Нью Ёрку ды намеры контрадзеяньня й пратэсту супраць яго народагубнай палітыкі ў Беларусі.
19 верасьня сябры БАЗА бралі ўдзел у антыхрушчоўскіх і антыкамуністыных дэманстрацыях, ладжаных паняволенымі народамі Сярэдняе й Усходняе Эўропы супольна з амэрыканскімі антыкамунсістычнымі арганізацыямі.
Перад гатэлям «Валдорф—Асторыя» ў Нью Ёрку, дзе спраўляўся банкет, ладжаны для Хрушчова Эканамічным клюбам Нью Ёрку, адбылася дэманстрацыя, на якую беларусы прыйшлі з плякатамі: «Хрушчоў, куды ты падзеў 5 мільёнаў беларусаў?» «Хрушчоў, нашто ты парабіў зь беларускіх цэркваў клюбы?» ды іншыя.
10 верасьня пры павароце А.Адамовіча зьМюнхэну, дзе адбывалася канфэрэнцыя Інстытуту па вывучэньні СССР, адбылося паседжаньне прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР на якім сп. Адамовіч праінфармаваў аб прабегу канфэрэнцыі й пра сваё ўражаньне з паездкі ў Эўропу. На паседжаньні была разгяданая справа канфлікту, які паўстаў між Амэрыканскім Камітэтам і Парыскім блёкам адносна кангрэсовай рэзалюцыі «Тыдня Паняволеных народаў» і закуліснай палітыкі прэм’ера УНРады М.Левіцкага.
22 лістапад 1959 году К. Мерляк выслаў телеграму М.Абрамчыку наступанга зьместу: «Сёньня УНРада парвала з Амком. Паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР 28 лістапада, а камісіі Лігі 30 лістапада. Тэлеграфуйце Вашае становішча—Мерляк.» Адказ на тэлеграму атрыманы гэтагасамага дня: «Не гарачыцеся высылаю ліст — Абрамчык»
Ліст ад Абрамчыка быў атрыманы 27 лістапада, напісаны таго самага дня, што й тэлеграма. Абрамчык высьвятляў, што непаразуменьне паўстала дзеля нарушэньня дагавору Амэрыканскага камітэту з Парыскім блёкам адносна супрацоўніцтва на прынцыпе роўных партнёраў і што УНРада парвала супрацоўніцтва з Амэрыканскім
камітэтам, каб палагодзіць свае нутраныя непаладкі, якія паўсталі з прычыны пэўных субсыдыяў пэўнай групе ўкраінцаў. Паседжаньне прэздыюму й сакратарыяту Рады БНР не адбылося.
Паседжаньне камісіі Парыскага блёку ў Нью Ёрку адбылося 30 лістапада 1959 году пад старшынставам К.Мерляка. Др. Прыходзька зрэфэраваў становішча УНРады й вытлумачыў, чаму ўкраінцы парвалі супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам. Была прынятая прапазыцыя падтрымаць УНРаду, але без ніякага энтузыязму. Кожны сябра лігі меў свае собскія меркаваньні, якія адкрыта ніхто не выказваў, К.Мерляк ужо меў дакладныя інфармацыі аб праўдзівых прычынах, чаму УНРада так паступіла, але аб гэтым др. Прыходзька прамаўчаў у сваёй інфармацыі.
Па поваду прыезду Н.С.Хрушчова ў Нью Ёрк на генэральную Асамблею Аб’еднаных Нацыяў ў верасьні 1960 году камітэт антыамэрыканскай дзейнасыді, які быў створаны амэрыканскім кангрэсам, праводзіў расьледаваньні праступстваў Хрушчова «The crimes of Khrushchev» Старшыня камітэту Франьціс Е.Больтэр, зьвярнуўся да К.Мерляка-старшыні Галоўнае Ўправы БАЗА з прапановай, каб прадстаўнікі беларускага грамадзтва склалі свае сьведчаньні аб крымінальнай палітыцы й дзейнасыді ў Беларусі. Ад беларусаў у Амэрыцы сьведчылі перад кангрэсовай камісіяй 17 сьнежня 1959 году К.Мерляк, дрВ.Тумаш і А.Шукелайц. Іхсьведчаньні былі апублікаваныя ў 1960 годзе. (The crimes of Khrushchev part 6, Committee on Un-Arn eri can Activities in the House of Representatives-Eighty Sixth Congress-First Session, Washington 1960
13 сьнежня 1959 году адбылося паседжаньне Галоўнае Ўправы БАЗА, на якім між іншымі пастановамі было прынята наступнае:
Асьветчаньне
«У сувязі з тым, што апошнім часам ў «Бацькаўшчыне» ( № 477, 478, 479-480) зьявіліся артыкулы ў справе «Тыдня Паняволеных народаў» і становішча, занятага ў гэтай справе Амэрыканскім камітэтам вызваленьня й радыё «Свабода» Галоўная Ўправа Беларуска—Амэрыканскага Задзіночаньня ў ЗША, пазнаёміўшыся з усімі даступнымі ёй у згаданай справе матэр’яламі, на сваім паседжаньні 13-га сьнежня 1959 году, сцьвердзіла:
а.	Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў ЗША ёсыдь незалежнай арганізацыяй амэрыканскіх грамадзян беларускага паходжанызя й беларускіх эмігрантаў у Амэрыцы й можа наладжваць усе патрэбныя ёй кантакты ці супрацоўнічаць з усімі дэмакратычнымі амэрыканскімі ды эміграцыйнымі арганізацыямі, якія дзеяць на дабро Амэрыкі й Беларусі.
б.	Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне падтрымоўвае й будзе падтрымоўваць кожную акцыю, як амэрыканскіх гэтак і беларускіх арганізацыяў ці ўрадаў, што дзеяць на карысьць Амэрыкі й Беларусі. У выпадку-ж, калі згаданыя арганізацыі (пасрэдна або непасрэдна) дзейнічаюць на шкоду Амэрыкі й Беларусі, яны губляюць у выніку падтрыманьне Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня».
1960
I960 год у жыцьці Кастуся йГанны Мерляк распачаўся шчасьлівымі падзеямі. 12 сьнежня 1959 году ў іх радзіўся другі сын. Хрысьцілі малога Данілу—Канстанціна 6-га лютага ў саборы сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Хрысыдіў Данілу Ўладыка Васіль, а кумамі былі спчня Поля Груцько й др. Уладзімір Набагез. Пасьля хросту адбылося прыняцьцё ў грамадзкім цэнтры з удзелам беларускае аркестры «Бярозка» Уладзіміра Бычкоўскага.
На працы ў Г оланд-Амэрыка Лайн ад 1955 да 1960 году ў фінансавым аддзеле Кастусь кантраляваў дзейнасыдь Г оланд-Інтэрамэрыка Лайн, параплавы, якія курсавалі Нью Ёрк—Буэнос Айрэс да 1959 году. У гэтым годзе Фідэль Кастро са сваімі партызанамі скінуў з улады «дыктатара» Фульджэнці Батысту й устанавіў камуністычныю ўладу з сваёю уласнаю дыктатураю.Голанд-Інтэрамэрыка Лайн была зьліквідавана ў выніку зьмяншэньня абмену таварамі між Паўдзённай і Паўночнай Амэрыкай.
Зпачаткам 1960 году закончыўся дзесяцігадовыпэрыядграмадзкага жыцыдя беларускае эміграцыі ў Амэрыцы. У пачатковых гадах пасьля прыезду ў Амэрыку, нягледзячы на вялікія затраты часу на ўладжаньне асабістага й сямейнага жыцьця, беларусы знаходзілі час на ўсякія зборкі й грамадзка-рэлігійную дзейнасьць, не шкадуючы часам апошняга цэнта на арганізацыйныя патрэбы. За кароткі час змаглі
ўладзіць кватэры, мелі сталыя працы, а дзеці пайшлі ў школы. 3 часам некаторыя больш прадпрымальныя пачалі разглядацца за купляй дамоў ды пачалі набываць самаходы.
Гэтае зьявішча падглядзелі некаторыя патрыёты-дзеячы,паднялі ў прэсе дыскусыю. Яшчэ ў 1951 годзе зьявіуся артыкул пад загалоўкам «Тараканы ў саладусе». Затым паявіўся артыкул «Дык дзе-ж той корань зла», далей «Беларуская эміграцыя ў ЗША» й іншыя. У дыскусыі выявілася, што беларуская эміграцыя ня ёсьць тараканы, што топяцца ў саладусе, але пытаньне стаць: эміграцыі не распакоўвацца, што азначала хуткае вяртаньне на Бацькаўшчыну, а распакоўвацца гэта значыла забыцца пра паварот, а заняцца будаваньнем свайго жыцьця ў Амэрыцы.
Але былі й другія пагляды, да якіх належаў Кастусь. Час павароту на Бацькаўшчыну няведамы, а дзеля гэтага неабходна будаваць жыцыдё ў Амэрыцы, браць грамадзянства, браць актыўны ўдзел ў амэрыканскай мясцовай, штатнай і фэдэральнай палітыцы й адміністрацыі, належаць да Рэспубліканскай або Дэмакратычнай партыі ЗША, а перадусім здабыць «багацьце». Стаўшыся беларускім а.мэрыканцам/, будучы патрыётам свае Бацькаўшчыны, такая асоба будзе мецьмагчамсьцьзрабіцьу Юразоў больш для вызваленьня Беларусі, чымся той нераспакаваны эмігрант, які стаўся ахвярай патрабуючы спагады, а не змагаром у поўным значэньні.
Такім чынам, вытварыліся два напрамкі думаньня й дзеяньня: адны не «распакоўвацца», другія «распакоўвацца». Разыходжаньні ў поглядах займалі шмат часу ў дыскусыях і забіралі нямала энэргіі, каб пераканаць, што яго погляд, а на другі павінен брацца пад увагу.
Гэта выявілася ў часе збору грошаў на куплю зямлі пад магільнік у Нью Брансьвіку. На чале праціўнікаў куплі стаялі А.Стагановіч, Ул.Кабушка. У выніку перамог другі бок. Зямлю пад магільнік купілі й 21 чэрвеня 1959 году ўрачыста яго пасьвяцілі. А.Стагановіч стаўся асабістым ворагам Кастуся за тое, што ён у прыватным лісыде да П.Кажуры выказаў падтрымку, даказваючы, што купля зямлі будзе вельмі карыснай справай. Кажура, каб падмацаваць сваю пазыцыю. гэты ліст прачытаў на сходзе. А.Стагановіч гэтага ня мог забыцца да самае сьмерці. Ул.Кабушка памёр якраз месяц пасьля высьвячэньня магільніку й быў першым на ім пахаваны. Што за іронія чалавечага лёсу!
Артыкул пад загалоўкам «Беларуская ці грашовая інтэлігенцыя» Я.Запрудніка ў «Бацькаўшчыне» за 15 верасьня 1957 году закончыў дыскусыю, паказваючы, што тараканы ёсьць ня толькі ў Амэрыцы. але й у другіх краінах, дзе пасяліліся беларускія эмігранты.
Дыскусыя пра назоў «Беларусь» ці «Крывія» даўно заціхла. Але яна зь іншымі прычынамі надалей прадаўжала дзяліць беларускую эміграцыю на прыхільнікаў БНР або БЦР. Але гэтабыло меней важным, а нават сьмешныя спадчыны, напрыклад «Whiterutheniam (Byelorussian) Congress Committee of America'' або «Беларуска-Амэрыканскі Злучаны Дапамогавы Камітэт у Кліўлендзе». Доўгія назвы з падвойным імем, былі вялікім мінусам ды сьмешным у вачох амэрыканца. А та.му што слова «спадар» было ўведзенае ў слоўнік др.Я.Станкевічам — крывічом, зарубежнікі яго адкінулі й заманялілі словам «гаспадар».
Грамадзкае жыцьцё ішло сваёй дарогаю, перамагаючы перашкоды ды разьвіваючы сваю дзейнасьць. Патрэбы грамадзкія й палітычныя пачалі расыді. Грошы патрэбныя на прэсу, палітычныя выданьні. на радыё ў Нью Ёрку, на радыё «Мадрыд» на сталага прадстаўніка ў Вашынгтоне, на утрыманьне царквы й школаў, на патрэбы, зьвязаныя з захаваньнем свае культуры й традыцыяў. А тут, паводля слоў А.Шукелайца, выказаныя на паседжаньні 27 верасьня 1959 году нас мала, каб распыльвацца.
Трэба было шукаць выхаду з становішча, але дзе яго знайсьці?
Калі ў 1952 годзе быў выбраны на Прэзыдэнта ЗША Двайт Д.Айзнгаўэр, бюро палітыйнай каардынацыі было ператворанае ў Дырэктарат плянаваньня. шэфам якога быў назначаны Фрэнк, Ф.Візнэр, атрымаўшы большы аўтарытэт ды пашыраны засяг дзейнасьці, праводзіў падрыхтоўку «спэцыяльных адзінак» дзеля дывэрсыйнага змаганьня на тэрыторыі камуністычнага панаваньня.