Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі
Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
24 ліпеня ў цэнтры Мангэтан адбыўся вялікі мітынг з удзелам беларускага грамадзтва й з мастацкімі выступленьнямі беларускае моладзі зь Нью Ёрку й Саўт Рывэру.
У канцы ліпеня Галоўная Ўправа БАЗА выдала камунікат наступнага зьместу: «Прадстаўнікі БАЗА і ЗБК кіраваліся прынцыпам, што Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі—гэта сустрэча ўсіх беларусаў, што жывуць у ЗША й Канадзе, ахопленых і неахопленых беларускім арганізацыйным жыцыдём, а ня сустрэча арганізацыяў ЗША й Канады. Кіруючыся гэтым прынцыпам, ня былі запрошаныя арганізацыі. якія зьяўляюцца аднаасабовыя або сямейныя, ня маючы мінімальнай колькасыді зараганізаваных вакол сябе сяброў. Да гэткіх належаць: Беларускі—Амэрыканскі Зьвяз (М.Шчорс, Я. Станкевіч), Камітэт Вызваленьня Беларусі (Л.Галяк), Беларускае Нацыянальнае Аб’еднаньне ў ЗША (Міхалюк), Фэдэрацыя Вольных Журналістаў (Хмара), Саюз былых удзельнікаў збройнай барацьбы за вызваленьне Бацькаўшчыны (Дзямідаў), беларускі дасьледчы інстытут імя К.Каліноўскага (Панькоў), інстытут імя сьв. Еўфрасіньні (Рыжы), літаратурная сустрань «Баявая ўскалось» (Хмара), Арганізацыя Беларусжіх Нацдэмаў (Каханоўскі).
1У Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі адбылася ў Кліўлендзе 3, 4 і 5 верасьня 1960 году. Ладзілі сустрэчу Галоўная Ўправа БАЗА й Згуртаваньне БеларусаўКанады з удзеламаддзелу БАЗА Кліўленда. Да вялікае ўдачы гэтае сустэчы спрычыніўся цэлы рад беларускіх грамдзкіх, палітычных і культурных дзеячоў: К.Мерляк, М.Белямук, М.Гумен, В.Сьпічонак, А.Стрэчынь, Ю Гасьцеяў. Ул.Дунец, К.Кіслы, М.Куліковіч, К.Чэрнік.
1У Сустрэча была ўпершыню арганізаваная на ўзор амэрыканскіх канвэнцыяў і з гледзішча палітычнага была на найвышэйшым ўзроўні
з ўсіх папярэдніх. Арганізатарам удалося зацікавіць сустрэчаю многіх выдатных амэрыканскіх дзейнікаў. Гэтаксама й канцэрт, зладжаны пасьля акадэміі, быў на вельмі высокім мастацкім узроўні. Гэтая сустрэча была, бадай, найлепшая з усіх папярэдніх. Зьехаліся на яе суродзічы зь вельмі далёкіх асяродкаў беларускае эміграцыі ў ЗША й Канады, што ня бачыліся із сабою шмат гадоў.
У сыботу, 3 верасьня, ад раніцы пачаўся зьезд удзельнікаў, пасьля адбыўся зьезд Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы, а ў вечары баль у залі гатэлю «Мэнтэр», дзе мелі месца ўсе імпрэзы сустрэчы.
У нядзелю адбылося ўрачыстае высьвячэньне новае Кліўлендзкае Царквы Жыровіцкае Божае Маці БАПЦ архіяпіскапам Васілём з духавенстам. У гатэлі «Мэнтэр» адбыўся банкет, якім кіраваў др.В.Войтэнка. Адразу й пасьля банкету госьці перайшлі ў залю, дзе адбылася найважнейшая частка сустрэчы—урачыстая акадэмія. Акадэмія, якую адкрыў старшыня аддзелу БАЗА Кліўленд Юрка Гасьцеяў, пачалася амэрыканскім гімнам. Прывітаўшы гасьцей, Гасьцееў перадаў кіраўніцтва акадэміяй другому заступніку старшыні мгр. В.Плескачу з Дэтройту. В.Пляскач насьветліў у кароткай прамове мэты й даручэньні сустрэчаў ды іхні ўплыў на жыцьцё беларускае эміграцыі ў ЗША й Канадзе. Пасьля з прамовамі выступіліжангрэсмэн Міхаэль А.Фэйган, генэральны пракурор штату Агаё Марк Мак Эльрой, рэдактар «Бацькаўшчына» др.Ст.Станкевіч, старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА К.Мерляк Сэнатар Фрэнк Лоўш скончыў сваю глыбокую прамову словамі: «Жыве БеларусЫ». Наступна аднагалосна былі прынятыя рэзалюцыя й зварот да беларусаў на Бацькаўшчыне. Урачыстая частка акадэміі скончылася адсьпяваньнем беларускага нацыянальнага гімну. Багатым канцэртам і вясёлым балем закончылася 1У Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
У гэтых дня адбылася ячшэ адна Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў Таронце, Канада, якуюладзілі прыхільнікі БЦР — Беларускі Кангрэсовы Камітэт і Беларускае Нацыянальнае Аб’яднаньне разам з усімі іншымі аднасямейнымі арганізацыямі.
На нарадзепадчас сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі ад беларускіх грамадзкіх арганізацыяў і беларускіх цэркваў рознае юрысдыкцыі: апостальскі візытатар для беларусаў католікаў—ксёндз др.Ул. РыжыРымскі, ад Беларускай Праваслаўнай Кананічнай Царквы—про-
топросьвіцер а.М.Лапіцкі, ад БАПЦ ( другой) —архіяпіскап Менскі й ўсея Беларусі Ўладзімір (Фінкоўскі) удзелу ня браў, але выдаў адмысловае пасланьне з нагоды сустрэчы, зьвяртаючыся: «Дарагія мае, о, Госпадзі, суродзічы». Таксама было выдадзенае пастырскае пасланьне апостальскага візытатара ксяндзом Уладыславам, у якім ён сьцвярджаў: «Наша царква для беларусаў-каталікоў асноўваем на факту, што яны былі насільлем навернены ад Літоўскае ядноты ў Рымакаталіцызм Папскай ізуіцкай Контррэформай».
На нарадзе былі прынятыя асьветчаньні ў справе стварэньня адзінага фронту беларусаў Паўночнай Амэрыкі, выражаласваёстановішча супроць палітыкі непрадрашэнства, праводжнай Амэрыканскім камітэтам. На нарадзе Яўхім Кіпель запрапанаваў стварыць Каардынацыйны Камітэт для супольнай грамадзка-палітычнай дзейнасыді з арганізацыяў абодвух бакоў БЦР і БНР. Супраць гэтай прапановы востра выступіў І.Касяк, даказваючы , што гадавыя зьезды арганізацыяў БЦР гэтую патрэбу задавальняюць.
Найважнейшай падзеяй гэтай сустрэчы было выступленьне праф. Р.Астроўскага, у якім акрамя агляду міжнароднай палітыкі сказаў: «Цэнтральная Рада бязьдзейная, бо беларусы, як грамадзяне Амэрыкі, адмовіліся быць раднымі й міністрамі, што урухаменьне БЦР патрабуе сродкі, якія павінны даць арганізацыі «Прыхільнікаў БЦР», але ня жаль яны не надта ахвотныя». Дакладчык паведаміў, што ад 11 месяцаў ён ўжо ня Прэзыдэнт БЦР, а толькі часова выконвае абавякі й што ў хуткім часе скліча пленум БЦР». Камэнтуючы заклік да «каардынацыі дзейнасьці», сказаў, што гэта ня зьдзейсьніцца бо беларуская эміграцыя дзеліцца на адукаваных і цёмных, чэсных і жулікаў, нармальных і ненармальных і г.д. Калі дакладчык думаў пра прыхільнікаў свае групоўкі, то ён мала ў чым памыляўся.
Упрамове Р.Астроўскі заявіў, што ёнадмаўляеццаад прэзыдэнства БЦР на чарговым Пленуме БЦР, што мае адбыцца ў восень 1960 году. Атакі на яго запрызнаньне, што высьвячэньне біскупа Ч.Сіповіча ёсыдь карысным для беларускай нацыянальнай працы, былі падставай да абвінавачаньня Астроўскага, што ён падтрымоўвае вуніяцтва й іхнюю дзейнасыдь на эміграцыі.
Выглядала, што Р. Астроўскі пакідае актыўную палітычную дзейнасыдь, а гэтым самым зьнікне галоўная перашкода да аб’еднаньня й каардынаваньня дзейнасьці беларускае эміграцыі Аднак сталася
іначай, інтарэсы бецээраўскай зарубежніцкай групоўкі былі пастаўленыя вышэй інтарэсаў беларускага народу
Аналізуючы выступленьне праф.Р.Астроўскага, выглядае, што ён зразумеў, што яго дзейнасьць на эміграцыі, запачаткаваная ў 1946 годзе, пры дапамозе аддзела СІС 9, заканчваецца. Да гэтага часу яна стаяла на перашкодзе ліквідацыі падзелу беларускае эміграцыі. 3 ростам і развоем грамадзкага жыцьця пачалі тварыцца групоўкі «асабістых інтарэсаў». Паказьнікам гэтага быў супраціў I. Касяка да стварэньня каардынацыйнага камітэту для супольнай дзейнасыді ў Паўночнай Амэрыцы. Падобнае зьявішча ўжо выяўляецца ў лягеры БНР, але пачакаем што будучыня прынясе.
ХУІ пленум Беларускай Цэнтральнай Рады адбыўся 22 кастрычніка 1960 году ў Саўт Рывэры. На просьбу ўсіх сяброў—удзельнікаў пленуму Р.Астроўскі даў сваю згоду ячшэ на адну кадэнцыю (19601965)быцьПрэзыдэнтам БЦР. Адначасна сябры беларускага вызвольнага фронту (шэф штабу палкоўнік Д.Касмовіч) прыракалі прэзыдэнту поўнае сваё падтрыманьне ва ўсіх пачынаньнях.
Прэзыдыюм пленуму перавыбраны ў папярэднім складзе: старшыня—др.Арэхва, віцэ-прэзыдэнт—Карповіч і сакратар I. Шчорс. Выканаўчы ворган: старшныя А. Сянкевіч, сябры А.Евец і П.Саўчыц
У сувязі з прыездам у ЗША на Асамблею Задзіночаных Нацыяў Хрушчова й сакратара КПБеларусі М.Мазурава ды лідэраў камуністычных краінаў, быў створаны «Камітэт амэрыканскае акцыі», у які ўвайшло Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне, для каардынацыі пратэсту супраць прысутнасыді няпрошаных гасьцей. Паседжаньні гэтага камітэту адбываліся штодня на працягу цэлага тыдня. На кожным зь іх быў прысутны старшыня Галоўнае Ўправы К.Мерляк. У сыботу, 17 верасьня 1960 году адбыўся пратэстацыйны мітынг, а ў нядзелю 18 верасьня камітэт ладзіў вялікую масавую дэмастрацыю, у якой ўзялі ўдзел беларусы. Дэманстранты, прайшоўшы із сьцягамі й плякатамі па Пятым авеню, меліся зьвярнуцца на Парк авэню й затрымацца перад будынкам савецкай місыі. Паліцыя аднак накіравала яе іншым шляхам й загадала неўзабаве разыйсьціся. Аднак старшыня Галоўнае Ўправы К.Мерляк, на сваю адказнасьць павёў беларускіх дэманстрантаў на Парк авэню, а за ім да будынку савецкае місыі накіравалася ўся маса дэманстрантаў, якія пачалі штурмаваць місыю, але прысланая дадатковая конная паліцыя да гэтага
не дапусьціла. У дэманстрацыйным паходзе беларусы несьлі плякаты ў ангельскай мове «Кат Беларусі, ты нас не пахаваеш», «Суіснаваньне з савецкімі злачынцамі—ніколі», «Хрушчоў забойца», «Божа, вызвалі Беларусь» ды іншыя.
19 верасьня камітэт рэспубліканскае партыі правёў у Вашынгтоне канфэрэнцыю прадстаўнікоў нацыянальных арганізацыяў ЗША. На канфэрэныцю гэтую прыбылі прадстаўнікі з усяе прасторы дзяржавы, што рэпрэзэнтавалі 42 нацыянальнасьці. Беларусаў на канфэрэнцыі рэпрэзэнтаваў старшыня Галоўнай Управы БАЗА сп.К.Мерляк. Кіраўнікамі канфэрэнцыі былі: губэрнатар штату Мэрылэнд, які ў 1956 годзе праклямаваў Дзень 25 сакавіка «Беларускім днём ў Мэрылэндзе», А. Гэрман з Вашынгтону й Джон Рычардсон зь Нью Ёрку. Галоўным прамоўцам быў віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард М.Ніксан, a таксама сакратар працы Джэймс Мітчэл. Віцэ-прэзыдынэт вельмі цікавіўся справамі паасобных нацыянальных арганізацыяў і шмат гутарыў з нацыянальнымі прадстаўнікамі. У гутарцы з сп. Мерляком ён успомніў абсваім першым спатканьні з Уладыкам Васілём у Вашын гтоне два гады таму й прасіў перадаць Уладыку й усім сябрам БАЗА прывітаньне, даручаючы сп.Мерляку сваю фатаграфію з адмысловай дэдыкацыяй. Каля поўдня ўсе дэлегаты канфэрэнцыі былі прынятыя ў Белым Доме прэзыдэнтам Айзэнгаўэрам, які прывітаў іх сардэчнаю прамоваю.
Перад будынкам місыі савецкай Беларусі пры ААН (адрас—6 Іст 67 вуліца, Нью Ёрк), дзе знаходзіўся сакратар КП Беларусі, 22 верасьня беларусы наладзілі масавае пікетаваныне.
У сыботу, 15 кастрычніка вечарам, быў зладжаны прадвыбарчы інфармацыйны вечар. Праграму вечара складалі выступленьне запрошаных прадстаўнікоў з дэмакратычнае партыі сп.Фурта й рэспубліканскай партыі сп.Фалько. Сп.Фурт прадставіў плятформу дэмакратычнае партыі й гаварыў, чаму беларусы павінны галасаваць за Дж.Кэнэды , сп.Фалько шырока й вельмі жыва пераконваў беларусаў галасавць за Р.Ніксана. К.Мерляк гаварыў аб палітыцы абедзьвюх партыяў, з гледзішча інтарэса амэрыканцаў беларускага паходжаньня. Пасьля выясьненьня прадстаўнікоў абоіх партыяў адбылася жывая дыскусія. Вечар закончыўся пачастункам.