Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Дапусьцім, што гэта было «вылучнае становішча сп.Мерляка». Аднак і яно не пазьбегла цэнзуры рэдакцыіі «Бацькаўшчыны», бо «Крывіцкае Навуковае Таварыства» было выкрэслена рэдакцыяй зь ліку сямейных арганізацыяў, і гэта, хіба дзеля таго толькі што сябрамі гэтаеарганізацыі зьяўляецца радня рэдактара «Бацькаўшчыны».
Цынізм рэдакцыі «Бацькаўшчыны» ня быў-бы такім нахабным, каб у гэтым-жа нумары яна ня выкінула з дапіскі «Гадавы сход Беларуска-Амэрыканскае Дапамогі (БАД)», якая нават была ўзгоднена з управаю БАД, наступны абзац:
«У дыскусыі была зьвернутая ўвага на патрэбы пашырэньня дзейнасьці дапамогі й арганізацыю прадстаўніцтваў БАД у Францыі ды рэарганізацыю існуючай рэпрэзэнтацыі ў Нямеччыне. Некаторыя прысутныя,аў асаблівасыді др. ЯнкаСтанкевіч дамагаўся неадкладна парваць дачыненьні з Беларускім Нацыянальным Камітэтам, і для аргумэнтацыі прачытаў свой артыкул, надрукаваны свайго часу ў«Сейбіце», на які рэдакцыя газэты «Бацькаўшчына», адмовілася зьмясьціць. Хоць былі такія, што падзялялі пагляд др.Я.Станкевіча адносна бязьдзейнасьці Беларускага Нацыянальнага Камітэту й цэнзуры рэдакцыі «Бацькаўшчыны», аднак ягоныя закіды пад адрасам
сацыяльнага рэфэрэнта Беларускага Нацыянальнага Камітэту былі адкінутыя».
(Ліст БАД да Рэдакцыі «Бацькаўшчына» ад 8 лістапада 1960)
На аснове вышэйпададзенага, кароткага.некамплектнага матар’ялу беларускае грамадзтва агулам, а сябры БАЗА ў асаблівасьці, маюць нагоду пераканацца, чаму рэдакцыя «Бацькаўшчыны» не друкавала пасыланых ей матэр’ялаў ды заняць адпаведнае становішча адносна яе намаганьня абнізіць аўтарытэт Беларуска -Амэрыканскага Задзіночаньня, нягледзячы на тое, што бальшыня яе чытачоў у Амэрыцы зьяўляюцца сябрамі гэтае арганізацыі.
К.Мерляк.
Старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА Нью Ёрк, 17 студзеня 1960 г.
Камунікат «Справядлівасьць» рэдакцыі «Бацькаўшчына» быў поўнасыдю зьмешчаны ў наступных часопісах:
«Незалежная Беларусь» год III, № 4, сакавік 1961 г. Англія.
«Барацьба» № 40 сакавік, 1961 г. Нямеччына.
«Сяўбіт» № 9, сакавік-красавік 1961 г. Амстэрдам, Нью Ёрк.
«Беларускі Голас», №78 люты 1961 г. Таронта, Канада, з наступным камэнтарыям:
«У канцы К.Мерляк загразіў, што, калі далей «Бацькаўшчына» ня будзе друкаваць поўнасьцю матэрыялы БАЗА, дык гэтыя матэрыялы «будуць надрукаваныя ў дасупных беларускіх і небеларускіх газэтах. АтаксамаГалоўная Ўправа БАЗА змушаная будзе заняць адпаведнае становішча й падаць яго да ведама беларускаму грамадзтву ў вольным сьвеце, а перадусім у Амэрыцы». Пагроза ўжыцьця балонак«Беларускага Голасу» ўправай БАЗА для сваіх антытаталістычных і антынепрадрашэнскіх асьветчаньняў (бо адзіная-ж паза «Бацькаўшчынай» пэрыядычная беларуская газэта «Беларускі Голас») гэтак напалохала Абрамчыка, што той даў загад надрукаваць у «Бацькаўшчыне» не падабаючыся непрадрашэскім цэнзарам матэрыялы БАЗА».
«Сьвет», № 20, 1961, Дэтройт, Мічыган, камэнтаваў: «Ведамая газэта «Бацькаўшчына» зьмясьціла была няпрыгожую зацемку «Ад
Рэдакцыі» да пытаньня ў парушаных сп. К.Мерляком, якая выклікала нясмак у сяброў БАЗА».
«Беларуская Думка»,№2,чэрвень 1961 году ўартыкуле«Правакацыі й «Бацькаўшчына» заўважвае: «Пан Абрамчык пазвоніць з Парыжа, Д& Стася, што падкусіў Мерляка, пра тое, што мяне праклалі маці, жонка й інш. меней істотнае».
3 гэтае нагоды Кастусь Мерляк атрымаў нямалую колькасьць спагадлівых лістоў. У адказе на ліст, атрыманы ад сп. А.Вініцкага зь Лёс Анджэлес, у якім той выясьняў становішча газэты «Бацькаўшчына», Кастусьпісаў: «Рэдакцыя «Бацькаўшчына» мусіла спадзявацца рэакцыі на несправядлівую аргумэнтацыю па цэнзуры, бо каб яна падала праўду да ведама,то справа інакш выглядала-б.
Ведаючы, адкуль «Бацькаўшчына» дастае грошы на выдавецтва й ведаючы,чаму іх дастае, а таксама ведаючы ў імя чаго «Бацькаўшчына» наводзіць цэнзуру й не дапушчае да друку антыімпэрыялістычных матэрыялаў, кожны сумленны беларус павінен быў-бы запрэтаставаць, так як Мерляк гэта зрабіў. «Бацькаўшчына» без патрэбы пачала пісаць бязглузьдзіцу, ня хочучы нават выясьніць справу прыватнаю дарогаю.
Фінансаваньне «Бацькаўшчыны» ня мае нічога супольнага з прычынамі, дзеля якіх не друкуе матэрыялу, а наадварот даюцца грошы для ўзмацьненьня беларускага вызвольнага руху. Рэдактары «Бацькаўшчына»,якія на службе Амэрыканскага камітэту, які праводзіць палітыку апраўдываньня расейскага імпэрыялізму, аслабляе гэты рух. Дзеля гэтага беларуская эміграцыя не стварыла матарыяльнае базы, і калі так пойдзе, ніколі яе ня створыць, а нават тое, што зроблена разваліцца. Дзеля гэтага лепш позна, чымся ніколі, хаця-б нават некалькі асобаў страцілі добра платныя калябаранцкія жалаваньні».
Галоўная Ўправа БАЗА 7 лютага 1961 году паведаміла беларускае грамадзтва, што ў Нью Ёрку памёр сябра БАЗА, сьв. пам.Уладзімір Другавец, асіраціўшы жонку й двое дзяцей. Паховіны сьв. пам. Ул.Дру гаўца адбыліся 11 лютага на беларускіх могілках Жыровіцкае Божае Маці ў Нью Брансьвіку. Над магілаю ў Нью Брансьвіку прамаўлялі сп.Ал.Стагановіч ад Рады БНР й сп.К.Мерляк ад Галоўнае Ўправы БАЗА.
У першых днях лютага Галоўная Ўправа БАЗА выслала ліст да новага Прэзыдэнта ЗША Кэнэды ў справе беларускае мовы ў «Голасе
Амэрыкі», шырока аргумэнтуючы яе неабходнасыдь у беларускіх і амэрыканскіх інтарэсах. Тэкст гэтага ліста, на прапанову сэнатара Кэнэта Кітынга, быў зьмешчаны ў «Запісах» Амэрыканскага кангрэсу 6 лютага 1961 году.
4 сакавіка адбылося чарговае паседжаньне Галоўнае Ўправы БАЗА, на якім былі разгледжаныя справы: 43-я ўгодкі Акту 25 Сакавіка, прынятая інструкцыя для аддзелаў БАЗА ў сувязі з надыходзячым IX кангрэсам БАЗА. Палагоджаныя іншыя розныя справы.
3 нагоды 43-х угодкаў незалежнасыді БНР Галоўная Ўправа БАЗА атрымала 18 сакавіка прывітаньне й падарунак ад Прэзыдэнта ЗША Джона Ф.Кэнэды. Гэта прыгожы партрэт Прэзыдэнта зь ягонай собскай дэдыкацыяй: «Беларуска—Амэрыканскаму Задзіночаньню з найлепшымі пажаданьнямі. Джон Ф.Кэнэды».
22 сакавіка беларуская дэлегацыя ў складзе старшыні Галоўнае Ўправы К.Мерляка й архіяпіскапа БАПЦ Васіля наведалі Вашынгтон, дзе яны злажылі візыту сэнатару Якубу Джавіцу, які прадставіў беларускую дэлегацыю віцэ-прэзыдэнту Ліндану Б.Джансану. Віцэпрэзыдэнт Джансан ветліва сустрэў беларускіх прадстаўнікоў Уладыку Васіля й сп. К.Мерляка ў сваім кабінэце ў Капітолі. Ён прывітаў іх, як сваіх старых знаёмых, бо сустракаўся ўжо зь імі, будучы сэнатарам. Таму й далейшая гутарка была сардэчная.Віцэ-прэзыдэнт цікавіўся беларускімі справамі й пажадаў нашым прадстаўнікам хутчэйшага вызваленьня Беларусі з бальшавіцкае няволі .У знак гэтага зычэньня сустрэча была замацаваная на клішы, зробленым пакліканым ў кабінэт фатографам.
Абвяшчаючы пачатак сэсыі сэнату, віцэ-прэзыдэнт Джансан абвесьціў, што сэсыя сэнату лічыцца адкрытаю й дадаў: «А цяпер прачытае нам малітву архіяпіскап Васіль ад Беларускае Праваслаўнае Аўтакефальнае Царквы ў Нью Ёрку». Уладыка Васіль прачытаў малітву за Амэрыку й Беларусь.
43-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасыді БНР пачаліся 26 сакавіка Божымі службамі: праваслаўную адправіў у саборы сьв.Кірылы Тураўскі архіяпіскап Васіль, а каталіцкую—а. Я. Германовіч у капліцы сьв. Марыі ў Брукліне. Папаўдні адбылася ўрачыстая акадэмія. прысьвечаная сакавіковым угодкам у залі гатэлю «Білтмор» ў Нью Ёрку.
Акадэмію адкрыў старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА К. Мерляк. які прывітаў гасьцей і сказаў пры гэтым уступнае слова. Галоўнымі
Галоўнае Управы БАЗА Кастусь Мерляк.
прамоўцамі на акадэміі былі кангрэсмэн Самуэль С.Стратон ад штату Нью Ёрк, амбасадар Ф.Фэльпс. Таксама на акадэміі прысутнічалі старшыня інтэрнацыянальнага дапамогавага камітэту Джон Рычардсон, генэральны дараднік Карэйскае місыі пры Задзіночаных Нацыях Ченг-ган-Кім і прадстаўнік мэра гораду Нью Ёрку Джон Бэрн, які уручыў К.Мерляку праклямацыю мэра Вагнэра, што 25 сакавіка абвешчаны Днём беларускае незалежнасыді ў г.Нью Ёрку. Пасьля выступалі шматлікія прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцей ды паняволеных бальшавікамі народаў, а менавіта: з Украіны, Грузіі, Польшчы, Альбаніі, Славакіі й Ідэль-Уралу. Усіх на залі было прадстаўнікоў 41 асоба.
Пасьля прывітаньняў былі прачытаныя Галінай Ганчарэнка праклямацыі незалежнасьці Беларусі губэрнатарамі штатаў Нью Ёрк, Нью Джэрсі й Агаё, 9 тэлеграмаў ад сэнатараў і кангрэсмэнаў, прывітаньні адміністрапрацы ЗША —Гольдбэрга, міністра камэрцыі ЗША—Лютэра, міністра юстыцыі ЗША—Робэрта Кэнэды, дырэктара ФБІ Гувэра й дырэктара агенцыі амэрыканскае інфармацыі Зд.Муроў. Было пералічана звыш 20 прывітаньняў ад губэрнатараў розных штатаў, ад 13 сэнатараў, 45 кангрэсмэнаў, 23 прадстаўнікоў гораду й штату Нью Ёрк і 24 прывітаньні ад беларускіх арганізацыяў. У канцы афіцыйнае часткі акадэміі была прынятая рэзалюцыя. Пасьля мастацкае часткі з выступленьнем хору БАЗА пад кіраўніцтвам А.Каптуровіча й маладых дэкляматараў, акадэмія закончылася адсьпяваньнем Беларускага нацыянальнага гімну.
У часе ад 21 сакавіка да 10 красавіка ў №№49-59 Кангрэсавага дзёньніка былі зьмешчаныя 22 выступленьні сэнатараў й кангрэсмэнаў ЗША, прысьвечаныя Дню незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі—25 Сакавіка.
1 красавіка адбылося паседжаньне арганізацыі «Амэрыканская канфэрэнцыя нерасейскіх народаў Савецкага Саюзу», сябрам якое была БАЗА. На паседжаньні была абмеркаваная справа рэзалюцыі за падтрыманьне мэмарандуму кангрэсмэна Флюда, які дамагаўся стварэньню адмысловае камісіі пры кангрэсе ЗША для справаў паняволеных Масквою народаў.
Парад Лаяльнасьці.ладжаны амэрыканскайарганізацыяй вэтэранаў замежных войнаў, пачаўся а гадзіне 9:30 сьнеданьнем у гатэлі «Барбвізон Пляца» ў Мангэтане. На сьнеданьні былі прысутныя выдатнейшыя
амэрыканскія асобы, прадстаўнікі вайсковых фармацыяў ды прадстаўнікі нацыянальных арганізацыяў, што бралі ўдзел у парадзе. Ад беларусаў прадстаўнікамі на снеданьні былі генэрал Ф.Кушаль і сп.К.Мерляк. У часе сьнеданьня было сказана колькі патрыятычных ды антыкамуністычных прамоваў, якіх не сустрэнеш у амэрыканскай прэсе.
Парад Лаяльнасьці быў адчынены Яго Эмінэнцыяй кардыналам Спэльмэнам, губэрнатарам Ракфэлерам і мэрам Нью Ёрку Вагнэрам.
30 красавіка адбылося апошняе перад IX кангрэсам паседжаньне Галоўнае Ўправы БАЗА. Асноўным пытаньнем, якое стаяла на парадку дня была справа падрыхтаваньня кангрэсу.