Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Падтрыхтоўку да IX кангрэсу БАЗА вяла ня толькі Галоўная Ўправа, але таксама рэдакцыя газэты «Бацькаўшчына», якая ў артыкуле «Напярэдадні Гадавога зьезду БАЗА», надрукаванага ў № 16 (551) 16 красавіка 1961 году, між іншымі рэчамі пісала:
«...Неўзабаве маеадбыцца гадавы зьезд Беларуска—Амэрыканскага Задзіночаньня ў Амэрыцы. Паколькі апошнімі часамі паміж рэдакцыяй «Бацькаўшчына» й дасёлешнім старшынём Галоўнае Ўправы БАЗА' сп.К.Мерляком, было колькі прынцыповых разыходжаньняў. БАЗА —арганізацыя грамадзкая, апалітычная. Бясспрэчна, што сябры й кіраўнікі БАЗА маюць іпавіннымець свае ідэялягічныя перакананьні й палітычныя пагляды. Ніхто ня можа забараніць ім, як паасобным адзінкам або сябром палітычных партыяў ці радным БНР выказваць свае перакананьні й пагляды ды праводзць іх у жыцьцё».
Разыходжаньні з БАЗА былі выкліканыя самой рэдакцыяй «Бацькаўшчыны», а не К.Мерляком, якому рэдакцыя «Бацькаўшчыны» сьведама старалася прыпісаць віну.
Беларуска—Амэрыканскае Задзіночаньне ёсьць амэрыканскай грамадзкай арганізацыяй, але не «апалітычнай» у дачыненьні ЗША й да Рады БНР. Галоўная Ўправа БАЗА праводзіла гра.мадзкую й палітычную дзейнасьць згодна пастановаў кангрэсу й Галоўнае Ўправы, а старшыня К.Мерляк ніколі самавольна не праяўляў ніякае актыўнасьці, а толькі іх выконаваў. У довад гэтага ніводзін сябра ўправы ня выявіў свае «нязгоды» й не зрэзыгнаваў са свайго становішча ў Галоўнай Управе.
Далей газэта «Бацькаўшчына» пісала: «Апошнім часам сталася, аднак , што старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА сп.К. Мерляк, чалавек.
бяспрэчна, дынамічны й энэргічны, з вышыні займанага становішча ўздумаў кіраваць ня толькі справы свае арганізацыі, але й вонкаваю палітыкаю цэлае Рады БНР».
Вось факты.
«У травені-чэрвені 1960 г. IX сэсія Рады БНР у Нью Ёрку, у якой браў удзел і радны сп. Мерляк між іншых пытаньняў вонкавае палітыкі разгледзелабыла йсправу супрацоўніцтваз Амэрыканскім камітэтам. Пасьля дыскусіяў было прызнана й зафіксавана ў пастанове сэсіі, што ў вагульным супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам, не зважаючы на некаторыя нястачы й некаторыя прынцыповыя разыходжаньні, было дасёль фактам пазытыўным і карысным».
Рэдакцыя «Бацькаўшчыны» кажа, што К.Мерляк з «вышыні свайго становішча» уздумаў кіраваць ня толькі арганізацыяй БАЗА, але кіраваць вонкаваю палітыкуаю Рады БНР. Рэдакцыя «ўважае, што Мерляк не павінен забіраць голас у палітыцы Рады БНР. На жаль, ягонае становішча як старшыні Амэрыканскага сэктару Рады БНР, найбольшага на эміграцыі, як сакратара нутраных справаў ураду БРН на чужыне, як старшыні кантактнай камісіі Парыскага блёку й генэральнага сакратара канфэрэнцыі нерасейскіх народаў СССР ў Нью Ёрку, змушала выказвацца й забіраць голас у абароне беларускае нацыянальнае справы. А працаўнікі Амэрыканскага камітэту безасьцярожна ажыцыдяўлялі прынцыпы непрадрашэнскай палітыкі Амэрыканскага камітэту на радыё «Свабоды» й у Інстытуце па вывучэньню СССР. Гэтыя-ж працаўнікі ўласна тварылі рэдакцыю газэты «Бацькаўшчына» на чале з др.Станіславам Станкевічам.
Рэдакцыя «Бацькаўшчыны» прызнае, што не зважаючы на некаторыя нястачы, супрацоўніцтва было «дасюль фактам пазытыўным». Так, «дасюль», але адсюль у рэзалюцыі IX сэсіі Рады БНР было сказана: «Рада БНР у сваіх дачыненьнях да Амэрыканскага камітэту будзе старацца ажыцьцявіць усе пастановы IX сэсыі Рады БНР. У выпадку калі-б гэта аказалася немагчымым Рада БНР узалежніць свае далейшыя дачыненьні».
Але далей рэдакцыя «Бацькаўшчыны» прадаўжала ў іншым напрамку.
«...Базаўская рэзалюцыя, праведзеная на сёлетнім сакавіковым сьвяткаваньні ў Нью Ёрку, прачытаўшы гэтую рэзалюцыю, нельга не заўважыць, што ў ёй дэманстрацыйна прапушчаныя такія рэчы як «Беларуская Народная Рэспубліка», «Рада БНР», «экзыльны ўрад БНР»
і нават «беларусы Амэрыкі». Месцы іх занялі ўжо «амэрыканцы беларускага паходжаньня».
Прынятая рэзалюцыя на сакавіковым сьвяткаваньні ў Нью Ёрку чыталася па-ангельску, таму што былі прысутныя прадстаўнікі амэрыканскага грамадзтва, а рэзалюцыя была скіраваная да афіцыйных дзейнікаў ЗША, а не да сяброў Рады БНР і рэдакцыі «Бацькаўшчына», у якой было сказана:
—Мы асуджаем усякую палітыку дыскрымінацыі народаў, як прыкладам, палітыку, што падтрымлівае вызвольныя рухі ў Афрыцы. але адначасна адмаўляе права на свабоду народам, паняволеным Расеяй:
—Ігнараваньне й байкатаваньне рэзалюцыі Амэрыканскага кангрэсу (закон 86-90) некаторымі афіцыйнымі ўстановамі й прыватнымі камітэтамі:
—Дыскрымінацыйнае стаўленьне амэрыканскага ўрадавага агенцтва ў дачыненьні да беларускае мовы, выключнае з радыёвых праграмаў «Голасу Амэрыкі»...
Дык ці-ж гэта была антыбээнэраўская рэзалюцыя й наогул, прычым тут БНР? Артыкул быў закончаны: «...Над усім гэтым варта задумацца Кангрэсу БАЗА». А ці толькі яму?
ІХкангрэс БАЗАадбыўся 27 і 28травеняў Беларускім грамадзкім цэнтры ў Нью Ёрку. Кангрэс адкрыў уступаючы старшыня Галоўнае Ўправы К.Мерляк, а Ўладыка Васіль багаславіў кангрэс.
Была выбраная мандатная камісія ў складзе: Я. Запрудніка, Ул. Дунца й Я.Мельяновіча. Прэзыдыюм кангрэсу быў выбраны ў складзе:
Старшыня— др. Язэп Сажыч, намесьнік старшыні— Антон Шукелайц. сакратары—Янка Ніхаёнак і Вячаслаў Станкевіч. Пасьля прыняцьця парадку дня была выбраная рэзалюцыйная камісія ў складзе: В.Пляскача, М.Кунцэвіча, Я.Запрудніка. Далей ішлі прывітаньні ад прысутных гасьцей і прадстаўнікоў беларускіх грамадзкіх арганізацыяў і прачытаньне пратаколу з папярэдняга УІП кангрэсу, які быў прыняты зь невялікімі папраўкамі. Мандатная камісія закончыла рэгістрацыю дэлегатаў, падала вынік і сьцвердзіла, што дэлэгаты.прысутныя на залі, маюць 83 правамоцныя галасы.
Старшыня К.Мерляк зрабіў грунтоўную справаздачу (12 бачынаў друку) зь дзейнасыді Галоўнае Ўправы БАЗА, у якой выявілася наступнае:
Пры БАЗА працуюцьжаночыя сэкцыі й тры афільяваныя арганізацыі: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА), БеларускаАмэрыканскае акадэмічнае таварыства й Згуртаваньне Беларускіх вэтэранаў у ЗША.
БАЗА належыць да 5-ці міжнацыянальных і амэрыканскіх арганізацыяў: Амэрыканскай канфэрэнцыі за вызваленьне нерасейскіх народаў Савецкага Саюзу ў Нью Ёрку.
Нацыянальнай канфэрэнцыі амэрыканскіх этнічных групаў, Вашынгтон, Д.С.
Камітэту Тыдня Паняволеных народаў штату Нью Ёрк, г.Нью Ёрк.
Амэрыканскага музэя эміграцыі ў Нью Ёрку.
Alliance of Americans of Foreign Origin, Wichita, Kansas.
Сакратарыят БАЗА на працягу мінулае кадэнцыі выслаў звыш 6000 лістоў. На працягу 2 год адбылося 14 паседжаньняў Галоўнае Ўправы
Былі зладжаныя тры вялікія імпрэзы: сьвяткаваньне 42-х і 45-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасыді БНР (супольна з акругаю БАЗА), й 4-я Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі (супольна з аддзелам БАЗА Кліўленд і Згрутаваньня Беларусаў Канады).
Галоўная Ўправа БАЗА ўзяла ўдзел у 8 міжнацыянальных дэманстрацыях і мітынгах ды ўдзельнічала ў 10 міжнацыянальных канфэрэнцыях. Старшыня Галоўнае Ўправы наведаў 6 раз Вашынгтон дзеля заладжаньня розных беларускіх грамадзкіх і палітычных справаў
Галоўнаю Ўправаю былі зложаныя 6 мэмарандумаў у розных справах. Тры зь іх былі надрукаваныя ў Кангрэсовым рэкордзе. Былі выдадзеныя й шырока разасланыя 6 прэсавых камунікатаў з нагоды паважных падзеяў у беларускім жыцьціў ЗША. Быліпрынятыя 5 рэзалюцыяў, некаторыя зь іх гэтаксама былі надрукаваныя ў Кангрэсовых рэкордах.Таксама Галоўнаю Ўправаю былі выдадзеныя за апошнюю кадэнцыю 23 нумары месячнага бюлетэню БАЗА й нямала лятучак з розных нарадаў. Скончыўшы справаздачу зь дзейнасыді Галоўнае Ўправы БАЗА, старшыня К.Мерляк праінфармаваў дэлегатаў аб перамовах у справе стварэньня адзінага беларускага рэпрэзэнтацыйнага цэнтру ў Амэрыцы ды тых цяжкасьцях і перашкодах, што ў часе іх выявіліся. Кангрэс вырашыў перамовы працягваць.
Пасьля справаздачы старшыні здаваў лічбы з стану фінансаў Галоўнае Ўправы ейны скарбнік П.Ганэцкі, сацыяльны рэфэрэнт Ніна Стома й кіраўнічка жаночае сэкцыі Марыя Станкевіч.
Адказаўшы на запытаньні дэлегатаў у розных справах, зьвязаных із справаздачамі, старшыня перадаў голас старшыням аддзелаў БАЗА.
Пасьля заканчэньня ўсіх справаздачаў адбылася вельмі жывая дыскусыя над імі, у якой узяла вялікая колькасць дэлегатаў. У выніку яе перад заканчэньнем 1-га дня нарадаў кангрэсу, уетупаючай Галоўнай Управе аднагалосна быў удзелены абсалюторыюм з падзякай. Першы працоўны дзень IX кангрэсу БАЗА скончыўся вячэрай у шчырым сяброўскім настроі.
Другі дзень нарадаў кангрэсу БАЗА, пачаўся Божаю службаю ў саборы сьв. Кірылы Тураўскага, у якой ўзялі ўдзел ўсе дэлегаты кангрэсу. На парадку другога дня працы кангрэсу было прыняцьце прывітальных тэлеграмаў Прэзыдэнту ЗША Джону Ф.Кэнэды, віцэпрэзыдыэнту Ліндану Джансану, старшыні Рады БНР М.Абрамчыку, губэрнатару штату Нью Ёрк Ракфэлеру, мэру горада Нью Ёрк Вагнеру ды сябрам Кангрэсавае камісіі ў справе рэзалюцыі 211 аб стварэньні адмысловага камітэту для паняволеных Саветамі народаў пры амэрыканскім кангрэсе. Далей былі рэзалюцьц падрыхтаваныя рэзалюцыйнай камісіяй.
У выніку тайнага галасаваньня вялікаю бальшынёю галасоў, старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА быў перавыбраны на другую кадэнцыю. Папярэдняя Галоўная Ўправа таксама была перавыбраная з дадаткам яшчэ дзвюх асобаў для ўзмацьненьня дзейнасьці. Такім чынам у Галоўную Ўправу ўвайшлі: старшыня—К. Мерляк, першы заступнік— Ф.Бартуль, другі заступнік—В.Пляскач, сакратар—В.Шчэцька, скарабнік— П.Ганэцкі, культурны рэфэрэнт—Н. Арсеньнева, сацыяльны рэфэрэнт—Н.Стома, сябры ўправы—Г.Орса й А. Несьцяровіч.
Пасьля абмеркаваньня вольных прапановаў, кангрэс закончыўся адсьпяваньнем нацыянальнага гімну. На кангрэсе была прынятая між іншымі рэзалюцыя «Нацыянальна-ідэялягічнае становішча БАЗА»
Дзевяты кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня сьвярджаў:
І.Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне, як у мінулым гэтак і ў будучым, будзе праводзіць нацыянальна-грамадзкую дзейнасьць, верна падтрымоўваючы ідэялы Беларускае Народнае Рэспублікі й прынцыпы Рады БНР.
В.Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне. як незалежная арганізацыя амэрыканскіх грамадзянаў беларускага паходжаньня й
беларусаў-эмігрантаў у ЗША, пакідае за сабой права наладжваць усе патрэбныя яму сувязі й супрацоўнічаць з усімі дэмакратычнымі іншанацыянальнымі арганізацыямі, што дзеюць на дабро Амэрыкі й Беларусі.