Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
24 сакавіка 1958 году беларуская дэлегацыя складзе архіяпіскапа Васіля БАПЦ і старшыні БАЗА Ныо Ёрку К. Мерляка была прынятая віцэ Прэзыдэнтам ЗША Рычардам Ніксанам на адмысловай аўдыеныці. Аўдыецыя адбылася ў кабінэце віцэ-прэзыдэнта ЗША ў Вашынгтоне. У гэты дзень Уладыка Васіль прачытаў малітву ў сэнаце перад адкрыцьцём паседжаньня.
Гэтага-ж дня мэр гораду Нью Ёрку Робэрт Ф.Вагнэр прыняў дэлегацыю БАЗА, узначаленую старшынёй магістрам М.Кунцэвічам, якому уручыў праклямацыю Дня 25 сакавіка—«Дня беларускае незалежнасьці ў горадзе Нью Ёрку».
Так як і плянавалася, 29 сакавіка адбылася Богаслужба ў катэдры сьв. Патрыка, a 30 сакавіка ў катэдры сьв.Кірылы Тураўскага. Урачыстая акадэмія распачалася а гадзіне 3-й папоўдні ў Білтмор гатэлі. Яе адкрыў старшыня БАЗА Нью Ёрку К.Мерляк кароткаю прамоваю ды чытаньнем прывітаньняў прэзыдэнта зша Д. Айзэнгаўэра. Наступна прадставіў прысутным прэзыдэнта БНР на чужыне М.Абрамчыка, які выступіў з прамоваю. Пасьля выступалі зь пераплётам мастацкіх выступленьняў: кангрэсмэн Франціш Е.Дорн, кангрэсмэн Я.Даллей, др. Кэннэт Кольгроў прафэсар унівэрсытэту ў Ільліноіс, судзьдзя Ждозэф А.Кокс і старшыня Канфэдэрацыі вызваленьня кангрэсмэн О.К.Армстронг.
Віцэ прэзыдэнт Задзіночаных Штатаў Амэрыкі Рычар Ніксан прымае бсларускую дэлегацыю ў сваім кабінэце ў Капітолі 24 сакавіка 1958 г. у Вашынгтоне. Зьлева направа: сп. Канстанцін Мерляк, яго Прэасьвяшчэнства архіяпіскап БАПЦ Васіль, яго Эксцэленцыя віцэ-прэззыдэнт ЗША Рычард Ніксан. сэнатар ад Нью Ёрку Ірвінг М.Айвс і пастар сэнату др. Фэдэрык Браўн Гаррыс.
Старшыня Галоўнае Ўправы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночанья ў ЗША адкрывае акадэмію з нагоды 40-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі 30 сакавіка 1958 г. ў гатэлі Білтмор, Нью Ёрк.
Прысутныя на акадэміі з нагоды 40-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 30 сакавіка 1958 г. у гатэлі Білтмор, Нью Ёрк.
Пасьля прачытаньня праклямацыяў К.Мерляк прадставіў прысутным удзельнікаў I Усебеларускага Кангрэсу й доўгалетніх беларускіх дзячоў: Я.Гладкага, генэрала Ф.Кушаля, др.Я. Станкевіча, М.МІцкевіча й а.Ф.Данілюка. Акадэмія была ўшанаваная сваею прысутнасыдю 6-мі япіскапамі й 44-мя прадстаўнікамі амэрыканскіх афіцыйных установаў і прастаўнікамі нацыянальных арганізацыяў Амэрыкі. Пісьмовыя прывітаньні былі атрыманыя ад палітычных дзеячоў, амэрыканскага грамадзтва, урадаваых установаў, замежных амбасадаў, прыватных асобаў больш за сотню. Ад беларускіх арганізацыяў атрымана 22 прывітаньні з 9 краінаў.
Пасьля заканчэньня акадэміі адсьпяваньнем беларускага нацыянальнага гімну госьці былі запрошаныя на прыняцыдё.
31 сакавіка а.Ф.Чарняўскі прачытаў у палаце рэпрэзэнтантаў малітву з нагоды 40-х угодкаў незалежнасьці Беларусі беларускую дэлегацыю а.Чарняўскага й В.Станкевіча (старшыню ЗБМА), прыняў у Вашынгтоне кангрэсмэн Ф.Дорн.
40-яўгодкі абвешчаньня незалежнасьці БНР былі шырока адзначаныя ў Амэрыканскім кангрэсе, дзе падчас паседжаньняў прамаўлялі 18 сэнатараў і кангрэсмэнаў.
3 нагоды 40-х угодкаў незалежнасьці Беларусі былі памешчаныя шырэйшыя зацемкі й артыкулы ў розных газэтах:
«Народна Воля» №14, 3 квітня 1958 , Скрентон, П.А .«Роковіны 40річя Білоруськой Суверенноста».
«Россня», №6310	13 марта, 1958. Нью Ёрк. «К сорокалетню
«Незавнснмостн» Белорусснн».
«Свобода» 19 квітня 1958 «Смньока сестра Украінн».
"Jednota Organ Pravej Katolickej Slovenskej Jednoty, 26 Marca 1958, Middletown PA. "Jubileum Bratov Bielorusov".
"NewYorkTimes"March31,1958,"FreeByelorussiaof 1 9 1 8 cited here"
"World Telegram & Sun, New York, March 28, 1958, "Byelorussian Unit to celebrate?
"Nowy Swiat", 29 Marca 1958, "Bialoruskie Swiento Niepodleglosci".
"Swoboda" Ukrainian Weekly, * 65, April 5, 1958 " Professor hopes for independence of Ukraine and Byelorussia".
"Swoboda" Ukrainian weekly, No 60, March 29, 1958 "40 *,h Anniversary or Declaration of Independence of Byelorussian Republic".
Пра 40-я ўгодкі БНР y Нью Ёрку газэта «Бацькаўшчына № 402-403 за 2-красавіка 1958 году пісала : «Трэба сказаць, што вельмі шмат да ўдачаў сакавіковых урачыстасыдяў прычыніла (і будзе яшчэ прычыняцца) выданая нядаўна Беларуска—Амэрыканскім Задзіночаньнем кніга дакумэнтаў «Незалежнасьць Беларусі 25 сакавіка, 1918 г.», a таксама энэргічная падрыхтоўка сьвяткаваньш. з боку старшыні акруговае ўправы БДЗА ў Нью Ёрку К.Мерляка ды іншых сяброў БАЗА».
А вось «Голас Царквы» №7 за красавік 1958 году пісаў: «..і мы запраўды шчасьлівыя, бо толькі ў апошні час мы самі перажылі два такія цуды, як праяўленьне ласкі й любові Божае да нас. Першым зь іх было прыдбаньне нашага слаўнага кафэдранальнага сабору, аб якім мы маглі толькі марыць, другім—нашая малітва ў сэнаце Злучаных Штатаў Амэрыкі. Гэты апошні цуд праявіўся ў тым, што мы маліліся за нашую любую пакутніцу Маці—Беларусь у Амэрыканскім сэнаце».
На паседжньні прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР прэзыдэнт Абрамчык інфармаваў пра сваю дзейнасыдь па лініі Парыскага блёку й пра сытуацыі ў беларускіх асяродках, якія ён наведаў у Амэрыцы й Канадзе. Абмяркоўваючы справу «рэха Сакавіка» забіралі голас А.Шукелайц, А.Адамовіч, В.Кажан, Н.Арсеньнева й М.Абрамчык, які зацеміў: «.. штодавялікаеўдачы сёлетнягасьвяткаваньняСакавіковага Дню спрычынілася бясспрэчна вельмі добрая тэхніка арганізаваньня, выданьне брашуры, Маніфэста, а таксама ў вялікай мэры праца, укладзеная ў ладжаньне сьвята сп.Мерляком. Сьвяткаваньне 40-х угодкаў сакавіковага Акту мела вялікае рэха ўва ўсім сьвеце».
А.Стагановіч пытаўся, чаму адносіны да др. Я.Станкевіча, які надалей праводзіць разбуральную справу сярод беларускага грамадзтва не такія самыя, як і да іншых менш шкодных сяброў Рады БНР. Адказ А.Адамовічай М. Абрамчыка не задаволіў Стагановіча й справу пусыділі на самацёк.
На паседжаньні 1 травеня прэзыдэнт Абрамчык інфармаваў пра дэмаршы ў Вашынгтоне, якія рабілі разам з прэзыдэнтам УНР Лівіцкім
у справе супрацоўніцтва з амэрыканскім камітэтам, дзе выявіліся розныя погляды й разыходжаньні як у дзяржаўным дэпартаменце, так і ў амэрыканскім камітэце. М. Абрамчык таксама паведаміў аб яго захадах адносна беларускай мовы ў перадачах «Голас Амэрыкі»ды запэўніў ужо другі раз, што перадачы хутка распачнуцца ў беларускай мове. Тутака нават накінулі лісту магчымых кандыдатаў на працу ў «Голасе Амэрыкі».
Сакратар унутраных справаў К.Мерляк зрабіў справаздачу з праведзенай рэарганізацыі Рады БНР, зь якой выявілася, штосэктары або прадстаўніцтвы Рады БНР аформленыя й пры добрай волі, могуць праводзіць грамадзка-палітычную дзейнасыдь. Сэктары ёсьць у Англіі, Аўстраліі, Аргентыне, Бельгіі й Канадзе. Прадстаўніцтвы ў Італіі, Пшпаніі й Бразыліі. Заарганізаваныя падсэктары ў Дэтройце, Кліўлендзе, Нью Брансьвіку. Падсэктар у Чыкага вымагае палітычнага накіраваньня, каб мог вясыді пазытыўную працу. У асноўным, сэктары ЗША знаходзяцца на ўзроўні свайго заданьня. Сэктар у Францыі патрабуе дапамогі ў арганізацыі, а сэктар у Нямеччыне з пункту гледжаньня арганізацыйнага не існуе. Нягледзячы на тое, што ў Нямеччыне бальшыня радных працуе, дзякуючы Радзе БНР, нідзе й ніхто сяброўскіх складак ня плаціць. Да гэтага яны ня лічацца з прэзыдыюмам і сакратарыятам Рады БНР. Яны нават не зарганізвалі адзначэньня 25 Сакавіка ў ніякай форме. На просьбу К.Мерляка разьведаць справу адшкадаваньня, якое мае выплачваць урад Нямеччыны пацярпеўшым у часе вайны на прымусовых працах, нічога не зрабілі й нават не адказалі. А.Адамовіч дадаў, што ў Мюнхэне вытварылася нейкая «мяшчанская» атмасфэра, якую трэба скалыхнуць, а гэта можа зрабіць толькі прэзыдэнт Абрамчык
Падчас разгляду пляну працы на прышлаць К.Мерляк зазначыў, што прэзыдэнт не пакідае «мэмо» аб сваіх «кантактах» і праведзеных канфэрэнцыях, аб тым, якія ды зь кім парушаліся справы. Падчас адсутнасьці прэзыдэнта, будзе немагчыма працягваць працу надалей, зазначаючы, што ён такія «мэмо» піша для сучаснага выкарыстаньня й для архіву. Абрамчык сказаў, што яго «кантакты» застаюцца за ім. Таксама была парушуна справа фонду на фінансаваньне сталага прадстаўніцтва БНР у Вашынгтоне, якое ўзначаліць прэзыдэнтМ.Абрамчык.
Прэзыдэнт М.Абрамчык выехаў у Эўропу 21 травеня 1958 году. Гадавы сход БАЗА акругі Нью Ёрку адбыўся 15 чэрвеня. Абшырную й
дакладную справаздачу зрабіў уступаючы старшыня К.Мерляк, у якой прааналізаваў сацыяльны стан і актыўнасьць сяброў арганізацыі, дэманструючы статыстычныя дадзеныя. У новую ўправу акругі Нью Ёрку былі выбраныя на старшыню Я.Пазьняк, М.Тулейка, Ю.Станкевіч. Д.Клінцевіч і А.Міцкевіч.
Канфэрэнцыя канфэдэрацыі этнічных групаў Амэрыкі адбылася 30 чэрвеня й 1 ліпеня ў Вашынгтонез удзелам Беларуска—Амэрыканскага Задзіночаньня Амэрыкі, якое прадстаўляў К.Мерляк.
Канфэдэрацыя паўстала ў 1956 годзе з мэтай аб’яднаць усе арганізацыі нацыянальных эміграцыяў, каб стварыць моцны палітычны блёк, які-б рабіў уплыў на нутраную палітыку ЗША, а ў асаблівасыді на палітыку вызваленьня народаў з-пад савецкага панаваньня. У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел 37 арганізацыяў і больш за 50 прадстаўнікоў, ня лічачы гасыдей. На канфэрэцыі выступалі прадстаўнікі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыяў ЗША, кангрэсу й адміністрацыі. На канфэрэнцыі браў голас К.Мерляк у справе палітыкі вызваленьня, беларускай мовы ў«Голос> Амэрыкі» і ў справе тэлеграмы Прэзыдэнту ЗША Д.Айзэнгаўэру. Старшынёю надалей застаўся судзьдзя Блеір Гунтэр, а дырэктарам Пауль Дэк. Рада канфэдэрацыі складалася са старшыняў кожнае арганізацыі з адным голасам ад кожнае нацыянальнае групы.
На паседжаньні прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР 21 чэрвеня між іншымі рознымі справамі разглядалася справа «фундацыі імя Пётры Крэчэўскага». Для афармленьян фундацыі пастаноўлена паклікаць камісію для афіцыяльнага афармленьня ў складзе: др.В.Тумашстаршыня й сябры: А.Адамовіч, Н.Арсеньнева, В.Кажан, К.Мерляк і Я.Запруднік з даручэньнем зрэалізаваць гэтую справу.
III Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі адбылася 30-31 жнівеня й 1 верасьня 1958 году ў Нью Ёрку. Сустрэчу ладзіла Беларуска—Амэрыканскае Задзіночаньне Амэрыкі—старышня М.Кунцэвіч і Згуртаваньне Беларусаў Канадаы — старшыня А.Маркевіч.