• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

    Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

    Праніклівасьць і практычны падыход
    Канстанцін Мерляк

    Памер: 493с.
    Нью Йорк 1992
    139.07 МБ
    мова ў перадачы ня будзе хутка ўведзена, нягледзячы на цьвержаньні М.Абрамчыка. Дзеля гэтага трэба было паводля сугэстыі Люміса, яшчэ раз рабіць дамаганьні масавага характару. У в ерасьні сакратар нутраных справаў К.Мерляк выдае абежнік да прадстаўнікоў Рады БНР і беларускіх арганізацыяў на чужыне з заклікам пісаць мэмарыялы-просьбы зь інструкцыяй як і каму іх пісаць. Вынікам гэтае акцыі было выслана 34 мэмарыялы ад 37 беларускіх арганізцыяў і ўстановаў. На заканчэньне гэтае акцыі К. Мерляк і Я.Запруднік наведалі 7 студзеня 1958 году Вашынгтон і ўручылі копію мэмарандуму, які быў высланы Прэзыдэнту ЗША, асыстэнту дырэктара УСІА Вільяму Л.Клярку. У гутарцы бралі ўдзел сп. Рыд і сп.Рывэй. Яны пацьвердзілі ранейшыя прычыны абоапраўданьні, што беларусы разумецьрасейскую йпольскую мовы, а да гэтага на беларускую сэкцыю няма бюджэту. Паабяцалі рабіць усё магчымае із свайго боку, каб беларусы слухалі перадачы ў сваёй роднай мове. Але гэтага беларусы не дачакаліся.
    У пачатку ліпеня сакратар нутраных справаў Рады БНР К.Мерляк наведаў Кліўленд, дзе спаткаўся з а.М.Макарэвічам. Спатканьнебыло надзвычайнае пасьля даўгое разлукі з часоў побыту ў Буэнос Айрэс. Пасьля Кліўленда наведаў Дэтройт, Чыкага, ў Канадзе Таронта й Лондан. Мэтай паездкі было запазнацца з асяродкамі ды ўпарадкаваць падсэктары Рады БНР. Пры гэтай нагодзе парушаліся розныя грамадзкія справы.
    У верасьні таго-ж году быў высланы абежнік прадстаўніком Рады БНР і беларускім арганізацыям на чужыне ў справе адзначэньня 40-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР Актам 25 сакавіка. У абежніку было пададзена, як 40-я ўгодкі павінны быць арганізваныя. Наш кліч: «Кожны беларус на чужыне павінен нешта ўнесыді або зрабіці, для належнага адзначэньня 40-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларусі».
    Пасьля правалу Жэнэўскай канфэрэнцыі на вяршынах у 1955 годзе (Айзэгаўэр, Хрушчоў, Далес, Ідэн і Форэ). Прэзыдэнт ЗША паклікаў да жыцьця праграму «Народ да народу», бо на яго думку звычайныя грамадзяне хутчэй дагаворацца, чымся дыпляматы або афіцыйныя дзейнікі. Пры гэтай арганізацыі існаваў аддзел нацыянальнасьцей пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Слезак і судзьдзі Маркізіё. Ha 1 верасьня была скл ікана канфэрэнцыя прадстаўнікоў нацыянальных арганізацыяў з мэтай наладзіцьбанкет, кабсабраць грошы на праграму. Палкоўнікам
    Слёзкам была ўнесена прапанова запрасіць амбасадараў кожнага народу. Прадстаўнікі паняволеных народаў супрацівіліся. К.Мерляк запрапанаваў на месца абмасадараў камуністычных краінаў, запрасіць прадстаўнікоў экзульных урадаў або прадстаўнікоў цэнтральных арганізацыяў у Амэрыцы. Палкоўнік Слёзак сказаў, што ён павінен узгодніць з Дзяржаўным дэпартамэнтам. Так банкет і не адбыўся. Кастусь уважаў, што створаная на эміграцыі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі—гэта парлямэнт на чужыне для рэпрэзэнтрацыі беларусаў і абароны беларускіх інтарэсаў перад афіцыяльнымі чыньнікамі (урадамі) краінаў вольнага сьвету. Для беларусаў, гэтая моцная арганізаваная ўстанова, дзейная й дысцыплінаваная, будзе здольная кіраваць змаганьнем за вызваленьне Бацькаўшчыне. Дзеля гэтага, каб закончыць рэарганізацыю Рады БНР, сакратаром унутраных справаў К.Мерляком улістападзе 1957 году была выдадзеная канфідэнцыяльная інструкцыя №101 адносна арганізацыйнай структуры, плянаў дзейнасьці ды іхнія пяршэнства акцыі ў палітычных пытаньнях, адносна фінансаў і камунікацыі. Першай важнай справай гэта ўлік сяброў Рады БНР, грамадзкіх арганізацыяў ды ўсіх беларусаў у кожнай краіне.
    Прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады Р.Астроўскі прыехаў у ЗШАзАнгліі 1 ліпеня йпадаўся да дымісыі 30 лістапада гэтага году.
    На 30 лістапада й 1 сьнежня была скліканая сэсыя 15-га пленуму БЦР у Саўт Рывэры. Прысуптны А.Арэхвазьвярнуўся да Р.Астроўскага з просьбай, каб ён адклікаў сваю рэзыгнацыю, на што Р.Астроўскі згадзіўся. Такім чынам, пункт «выбары прэзыдэнта» быў зьняты з парадку дня. На пленуму былі прынятыя пастановы: выканаўчы ворган БЦР перанесьці ў Англію са старшынёю мінсістараў Кастусём Глінскім. У прэзыдыюм ды ва ўсе ворганы Рады БЦР выбралі тых асобаў, якія яшчэ не зьяўляюцца грамадзянамі ЗША. Утварыць для сяброў грамадзянаў Амэрыкі арганізацыю «Амэрыканскія прыхільнікі БЦР». Пленум БЦР даручыў Р.Астроўскаму асабіста ўвайсьці ў беспасрэдныя зносіны з архіяпіскапамі Філафеям і Апанасам, просячы іх выйсьці з Расейскае Зарубежнае Царквы й узначаліць БАПЦ з тым, што архіяпіскап Апанас прыедзе ў ЗША.
    У гэтым-жагодзенабачынках беларускіх газэтаў «Бацькаўшчына», «Беларускае слова» й «Беларус» зьявіліся артыкулы пад рознымі загалоўкамі, якія закончылі палеміку, распачатую яшчэў 1956 годзе.
    у справе, хто прадаў беларускую праваслаўную царкву ў Рэгэнсбуру ў Нямеччне—мітрапаліт Панцелейман ці протапрасьвіцер Мікалай Лапіцкі.
    Камісія, пакліканая на падставе пастановы УІ кангрэсу БАЗА ў 1956 годзе ў складзе др. В.Тумаша, К.Мерляка, М.Тулейкі для перамоваў зь Беларускім Кангрэсовым Камітэтам Амэрыкі, каб стварыць адзінае палітычнае прадстаўніцтва беларусаў у Амэрыцы, БАЗА пачала дзеяць. Сябры камісіі ад БАЗА і ад БККА-старшычя др. Мікалай Шчорс з некалыкімі сябрамі, якія мяняліся, спатыкаліся й абгаварывалі ўсебакова пытаньні, якія лучаць, а асабліва, якія дзеляць беларускае грамадзтва.
    Праектстутуту быў апрацаванызпрапановайназвацьарганізацыю Беларуская Кангрэсовая Рада Амэрыкі (БКРА)й пераданы др.Шчорсу 5 чэрвнея 1956 году для разгляду праз БККА. Галоўная Ўправа БАЗА, у сваю чаргу, з паясьняючым лістом разаслала сваім аддзелам і афі ляваным арганізацыям на разгляд і .апрабата статуту. Пасьля трох з паловаю месяцаў др. Шчорс перадаўна рукі камісіі свой контрпраект статута, які мала ў чым разыходзіўся, з далучаным тэкстам прапанаваў дадатковыя ўмовы, якія мусілі-б падпісаць БАЗА БККА перад прыступленьнем да стварэньня адзінага цэнтральнага прадстаўніцтва.
    Камісія БАЗА зрабіла свае засыдярогі да пагадненьняй 17 студзеня 1957 году перадала свае засцьярогі да паўторнага разгляду й апрабаты. Пасьля гэтага камісія ад др. Шчорса нічога не атрымала. Калі праводзіліся гутаркі й падрыхтоўка да стварэньня БКРА, адбываліся дыскусыі ў крывіцкім і зарубежніцкім лягерах, Управа й сябры арганізацыі БАЗА ў вялікай бальшыні падтрымоўвалі й добра разумелі патрэбу аднаго цэнтру для разьвіцьця беларускага грамадзтва ў ЗША. Аднак М.Абрамчык і некаторыя сябры Прэзыдыюму Рады БНР гэтаму супраціўляліся.
    У Беларускім Кангрэсовым Камітэце адбывалася штосьці падобнае, але толькі ў кіраўніцтве БЦР і БККА, іхняе шырэйшае грамадзтва ня брала ўдзелу ў дыскусыі, бо камітэт у сваім складзе ня меў масавае грамадзкае арганізацыі, за выняткам Беларуска—Амэрыканскага Камітэту Дапамогі ў Саўт Рывэры. так што дзейнікі БЦР не дапусыділі да стварэньня супольнага цэнтру. Гэта пацьвярждае артыкул «Дарэмныянамаганьні» заподпісам А.Аркей(псэўданім)у газэце «Беларускае
    Слова» №2 (3) за кастрычнік 1956 году, у якім сказана «...што др.Шчорсу ня менш чым нам добра ведама, што ўвесь «крывіцкі рух» зьяўляецца зьявішчам не беларускім, а чужою агентураю» У такім выпадку «зарубежнікам» не выпадала пакінуць сваё «зарубежжа» ды яднацца з не беларусамі. У гэтым артыкуле нямала давялося др.М.Шчорсу, вялікаму дзеячу й палітыку, а перадусім беларускаму патрыёту, за тое, што ён палічыў крывічоў за беларусаў. Др. Шчорс моцна зьнеахвоціўся, выехаў зь Нью Ёрку й ніколі не вярнуўся да актыўнае грамадзкае дзейнасьці. На яго месца выбралі старшыню БККА інжынера Івана Касяка, які заставаўся на гэтым становішчы да канца свайго жыцьця.
    Яшчэ адно супольнае паседжаньне прадстаўнікоў БАЗА з прадстаўнікамі БККА адбылося 1-га лістапада 1959 году, якое прайшло бязвынікова.
    17 травеня 1960 году быў высланы ліст старшыні БККА I. Касяку наступнага зьместу: «Гэтым ветліва паведамляю, што Ваш ліст з 1 травеня атрымаў, за які дзякуючы, мы із свайго боку таксама ўжо змаглі сабраць апінію ад бальшыні сваіх арганізацыяў у справе каардынацыі дзейнасьці беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў у ЗША. У сувязі з вышэй сказаным будзем вітаць Вашыя прапановы.
    3 пашанаю да вас, К.Мерляк, старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА».
    Справа набыцьця БНД і царквы
    У Нью Ёрку заіснаваў прыход сьв.Кірылы Тураўскага ад 1950 г. і беларусы маліліся ў хатцы ў Брукліне, дзе таксама памяшчалася канцылярыя БАЗА. Па прыезьдзе япіскапа Васіля ў Нью Ёрк маліліся ў царкве Сьвятой Тройцы пры 345 Іст 4-я вуліца, якая належала да Украінскае Праваслаўнае Царквы.
    Кастусь хутка зарыентаваўся, што акрамя нацыянальнае сьвядомасьці, патрыятызму й царквы (прыходу) у Амэрыцы, грамадзкаарганізацыйнае жыцьцё трымаюць яшчэ фінансава-гаспадарчыя саюзы. Аднымі зь іх, з шырокім удзелам людзей, былі страхавыя таварыствы, якія існавалі ў ЗША на правох фінансавых інстытуцыяў, пад якія таксама падлягалі ашчадна-крэдытовыя касы, як, напрыклад Украінскі Роботнічы Союз і Звёнзэк Сынув Польскіх.
    Важнасыдь фінансава-гаспадарчай арганізацыі хутка падгледзелі зарубежнікі й з дапамогай украінцаў ставарыді беларускі аддзел— старшыня Ул. Пелеса пры Украінскім Роботнічым Союзе —старшыня Батюк. Так, што крывічом было не па сілах арганізаваць сваё страхавое таварыства, а прылучыцца ня было да каго. Праўда, інжынер М.Гарошкаў 1957годзенамагаўсясарганізаваць ашчадна-крэдытовую касу, але яго здольнасцьі ды недавер да яго сталі на перашкодзе. Недавер да М.Гарошкі быў выкліканы тым, што ён залажыў будаўляную суполку «Нёман» з 12 сябрамі. Супалка «Нёман» змагла збудаваць толькі некалькі дамоў, дзякуючы М.Гарошку, яна збанкрутавала. Усе 12 сяброў укладчыкаў патрацілі свой уложаны капітал.
    На У1 кангрэсе БАЗА камітэт набыцьця Беларускага народнага дому быў падпарадкаваны Галоўнай Управе БАЗА й даручана К.Мерляку рэарганізацаь Камітэт, які да гэтага часу існаваў і дзеяў незалежна, бязь ніякага нагляду. К.Мерляк паклікаў камітэт у складзе: духоўны апякун—Уладыка Васіль, старшыня—К. Мерляк, сакратар—М.Тулейка.скарбнік Д.Клінцэвіч, сябры Ул.Русак і В.Захаркевіч. Камітэт зараз-жа распачаў інтэнсыўную зборку грошаў і пошукі адпаведнага аб’екту.
    ІДарква сьв.Тройцы пры 4-й вуліцы ў Нью Ёрку была пастаўлена на продаж. Царкоўная рада (старшыня М.Гарошка) пастанавілі гэтую царкву купіць. Уладыка Васіль зрабіў заклік да беларусаў, каб дапамаглі грашыма купіць так неабходную царкву. На жаль, дзякуючы недалужнасыді старшыні й усяе царкоўнае рады гэтую царкву купіў Сынод Расейскай Зарубежнае Праваслаў нае царквы. Па гэтаму поваду ў зарубежніцкай газэце «Беларускае слова» за чэрвень 1957 году зьявілася сатырычная зацемка азаглаўленая «Дзіўная Зьява», з зьместам, што япіскап Васіль зьбірае грошы на царкву, якая ужо праданая.