Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Як скарбнік гэтай камісіі, Кастусь прыклаў нямала працы з В.К.Бабаянам ў арганізаваньні й правядзеньні гэтага мітынгу ў
‘Комодор’гатэль. Акрамя кангрэсмэна А.Сантангэлё й М.Абрамчыка выступалі асабістыя прадстаўнікі ад грамадзкіх арганізацыяў. На мітынгу была прынятая рэзалюцыя з заклікам да ўрадаў заходняга сьвету дапамагчы Вугоршыне ў змаганьні супраць расейскакамуністычнай агрэсіі.
У кастрычніку прыбыў зь Італіі ў Нью Ёрк слаўны беларускі сьпявак, бас Пётра Конюх, прыяцель Кастуся з часоў побыту ў Рыме й зямляк з Наваградчыны. Затрымаўся на кароткі час ў кастусяі. 2 сьнежня, стараньнямі К.Мерляка, старшыні акруговае Ўправы БАЗА быў наладжаны адмысловы публічны канцэрт Пётры Конюха ў залі сьвятовай славы Карнэгі гол у Нью Ёрку. На .акампаніятара быў запрошаны адзін і з найлепшых піяністаў прафэсар I. Базылеўскі, які свайго часу акампаняваў славутаму Шаляпіну. Удала падабраны міжнародны рэпэртур для баса й яго выкананьне выклікала вялікае захапленьне прысутных, якія ў голас параўновалі Пётра да Шаляпіна.
УПІ сэсія Рады БНР мела 6 паседжаньняў і прадаўжалася да 16 лістапада 1956 году. На парадку дня было 9 найважнейышых пунктаў на разгляд. На другім фармальным паседжаньні 7 кастрычніка быў выбраны прэзыдюм сэсіі. А.Адамовіч—старшыня, К.Мерляк і А. Шукелайц—сакратары. Пасьля прыняцьця парадку дня й дакладу М.Абрамчыка адбылася дыскусыя, у якой выявілася, што большай заганай справаздачнага часу была бязьдзейнасыдь Прэзыдыюму Рады БНР па поваду бяздарнага заканчэньня УII сэсіі Рады БНР.
Сэсія праводзіла працу пільна й дакладна, у выніку былі прынятыя наступныя пастановы :
У галіне рэараганізацыі Рады БНР пастаноўлена, што:
1.	Прэзыдыюм Рады БНР будзе знаходзіцца ў ЗША.
2.	Прэзыдыюм будзе складацца з 4-х асобаў: сталы старшыня Рады БНР —інжынер М.Абрамчык, 2-х заступнікаў і сакратар.
3.	Замест Ураду БНР ўстанаўляецца сакратарыят Рады БНР з 5-ці сакратароў як выканаўчы ворган рады БНР.
4.	Прыняцьце й выключэньне сяброў Рады БНР будзе адбывацца паводля новага рэгляменту.
5.	Рада БНР—гэта асаблівы парлямэнт, які з прычыны акупацыі працягвае вызваленьне Беларусі па-за яе межамі. Таму грамадзянства краіны пражываньня, а тым больш ЗША ня можа быць перашкодай у ягоным статусе сябры Рады БНР, а наадварот, у шмат якіх выпадках.
стварае для яго лепшыя магчымасьці дзейнасыді дзеля вызваленьня Бацькаўшчыны.
У галіне вонкавае палітыкі пастаноўлена, што:
1.	Сувязі з прадстаўнікамі паняволеных бальшавікамі народаў патрэбныя й карысныя. А з суседзямі трэба заўсёды гаварыць.
2.	Супрацоўніцтва з Амэрыкнаскім камітэтм вызваленьня, з 1нстытутам вывучэньня СССР і радыё «Вызваленьне» ў сваёй аснове карыснае нашай справе. Аднак УПІ сэсія ўважае, што Інстытут мае вывучаць шырока й глыбока гісторыю й змаганьне за вызваленьне Беларусі не абмяжоўваючыся толькі да 1917 году. У радыё «Вызваленьне» неабходна пашырыць зьмест у нацыянальным духу ды яго засяг.
3.	У галіне нутранай палітыкі пастаноўлена, што ёсьць неабходным зьвярнуць большую ўвагу на нутраную кансалідацыю нашых грамадзкіх і палітычных арганізацыяў вакол Рады БНР.
На сэсіі, у выніку тайнага галасаваньня, у прэзыдыюм Рады БНР на пасаду заступнікаў старшыні Рады М.Абрамчыкабылі выбраны: А.Стагановіч і А.Адамовіч.
На сакратара нутраных справаў быў выбраны—К.Мерляк,
На сакратара вонкавых справаў—М.Тулейка.
На сакратара інфармацыі—А.Шукелойц.
На скарбніка Рады БНР—В. Кажан.
На сакратара Рады БНР—Н. Арсеньнева (Кушаль).
У дапамогу сакратарыяту ўстаноўлены наступныя рэфэрэнты: Рэфэрэнтура вайсковых справаў—генэрал Ф.Кушаль, царкоўных справаў Б.Данілюк, народнай гаспадаркі—С.Кабыш, адміністрацыі БССР—Я. Запруднік, беларуска-польскіх дачыненьняў—В.Кендыш, беларуска-балцкіх дачыненьняў—др. В.Тумаш, дачыненьні зь іншымі народамі—П.Манькоўскі.
Перад заканчэньнем сэсіі Рады БНР была разгледжана справа раднага Янкі Станкевіча, якога радныя асуджалі за выданьне бра-шуры й змаланьне прысягі. Др. Я. Станкевіч стараўся апраўдацца й зрабіў асьветчаньне, якое было надрукаванае ў газэце «Беларус». А заяву Ліманоўскага аб выступленьні з Рады прысутныя прынялі да ведама.
Па заканчэньні УІП сэсіі Рады БНР адбыліся 3 супольныя паседжаньні прэзыдыюму й сакратарыяту ў поўным складзе з удзелам прэзыдэнта М.Абрамчыка. на паседжаньнях былі ўстаноўленыя
даручэньні й засяг дзейнасьці паасобных сакратарыятаў і рэфэрэнтаў ды найбліжэйшы плян дзеяньня.
У сакратарыяце нутраных справаў устаноўлена, што старшыні сэктараў Рады БНР данай краіны падначасна будуць выконваць функцыі прадстаўніка'сакратарыяту Рады БНР. Найважнейшая справа, якую трэба як найхутчэй правесьці—улік беларускае эміграцыі ў сьвеце, бо бяз гэтага цяжка наагул пачынаць працу. Прэзыдэнт М.Абрамчык праінфармаваў прасваю дзейнасьць у часе між паседжаньнямі Рады , аб спатканьні й размовах з новым прэзыдэнтам Амэрыканскага камітэту вызваленьня сп. Гоўленд Сэрджантам. Аб паездцы ў Вашынгтон, дзе яго запэўнілі, што хутка «Голас Амэрыкі» будзе перадаваць на беларускай мове.
Гэта была, як аказалася пазьней, адна з выдатнейшых сэсыяў Р ады БНР на эміграцыі, нават нягледзячы на тое, што выйшлі з Рады, а між імі паважныя дзеячы: А.Каханоўскі, Л. Галяк, А.Махноўскі, М.Рагуля, Л.Савёнак, М.Панькоў, Я.Ліманоўскі, М.Цэлеш, А.Савёнак і Навіцкі ў Канадзе.
1957
На сустрэчы новага 1957 году старшыня акруговае ўправы БАЗА К.Мерляк прывітаў гасьцей: старшыню Рады БМР М.Абрамчыка й маэстраП.Конюха й усіх прысутных, жадаючышчасьлівага 1957году.
Захадамі К.Мерляка й кангрэсмэна Ф.Е. Дорна 39-я ўгодкі абвешчаньнянезалежнасьціБНРрапачаліся 21 сакавікаў Амэрыканскім Кангрэсе, паседжаньне якога адкрыў малітваю архіяпіскап Васіль БАПЦ па запрашэньню прамоўцы Палаты рэпрэзэнтантаў СэмРэйбурн. 3 гэтай нагоды кангрэсмэн Дорн запрасіў Уладыку Васіля й К.Мерляка на абед, падчас якога беларускія госьці мелі нагоду пазнаёміць з праблемамі беларускае эміграцыі кангрэсмэнаў Д.Форд, М.А.Фэйган, Т.М.Махровіч, А. Э.Сантангэлё, Ф.Дж. Адонісіё і ф.Зеленко.
Гэтага-ж днябыла прынятая дэлегацыя БАЗА на чале зМ.Тулейкам праз мэра гораду Нью Ёрк, які ўручыў праклямацыю, што Дзень 25 сакавіка 1957 году зьяўляецца «Беларускім днём у Нью Ёрку».
23	сакавіка была наладжаня радыёперадача, пад час якое прамаўл яў старшыня й арганізатар сёлетніх угодкаў.
На здымках: архіяпіскап Васіль БАПЦ. кангрэсмэн Франціш Е.Дон Гсправаі іКастусь Мерляк (зьлева) старшыня Беларуска -Амэрыканскага Задзіночаньня ў ЗША.на сходах амэрыканскага кангрэсу ў Вашынгтоне, пасьля малітвы Ўладыкі 21 сакавіка 1957 году ў Палаце Рэпрэзэнтантаў з нагоды абвешчаньня незалежнасьці Беларусі.
Урачыстая акадэмія адбылася ў гатэді «Білтмор» 24 сакавіка, падчас якое пасьля адкрыцьця ў ангельскай мове К.Мерляком выступілі амбасадарКітаюТ.Ф.Тсянг, кангрэсмен Франціш Дорн, сэнатар Штату Нью Ёрк Дж. П. Мрысей, Прэзыдэнт гарадзкой управы Нью Ёрку А.Старк і судзьдзя А.А.Ротман.
На акадэміі былі прачытаны праклямацыі аб абвяшчэньні 25 сакавіка беларускім днём гораду Нью Ёрку , штату Нью Ёрк і штату Нью Джэрсі, а таксама былі прачытаныя пісьмовыя прывітаньні ад сэнатараў, кангрэсмэнаў, урадавых установаў і ад беларускіх арганізацыяў на чужыне. Пасьля мастацкай часткі адбылося прыняцьцё для гасьей.
Парад лаяльнасьці прыпадаў на 27 красавіка 1957 году, у Нью Ёрку, пра які пісаў карэспадэнт газэты «Бацькаўшчыны». Трэба шчыра сказаць, што як і летась нашая беларуская калёнія прадстаўлялася даволі эфэктоўна. На чале яе, у вайсковай уніформе, бадзёра крочыў маршал сп. К.Мерляк, за ім сыдягі, беларускі й амэрыканскі, вэтэраны із сваім прыгожым, старым прывезеным зь Нямеччыны, сьцягам, моладзь, жаночая група ў беларускай народнай вопратцы, а нарэшце —шарэнгі беларусаў Нью Ёрку ды ваколіцаў, нясучы шмат добра прадуманых і выкананых плякатаў, патрыятычнага зьместу...»
На здымку: Парад лаяльнасьці на 5-й авэню ў Нью Ёрку, 27 красавіка 1957 году.
УІІ кангрэс БАЗА адбыўся 1 чэрвеня 1957 году ў Нью Ёрку. На гэтым кангрэсе Кастусь зрабіў справаздачу з дзейнасьці акруговае ўправы БАЗА й камітэту набыцьця БНД і царквы. Пры ўдзяленьні абсалюторыюм Галоўнай Управе БАЗА была вынесеная падзяка К.Мерляку за ягоную актыўнасьць у грамадзкай працы.
Настаршыню Галоўнае Ўправы БАЗА быў выбраны мгр.Мікола Кунцэвіч і ўправа з 6 асобаў.
23 чэрвеня адбыўся чарговы гадавы сход сяброў аддзелу БАЗА Нью Ёрку. Справаздача ўступаючага старшыні К.Мерляка абыймала наступныя дзялянкі жыцьця:арганізацыйныя справы, імпрэзы, культурна-асьветная праца, вонаквыя дачыненьні ,сацыяльная апека й фінансавая справаздача. Із справаздачы выявілася, што акруговая ўправа зладзіла 8 агульных масавых імпрэзаў і 8 культурна-асьветніх зборак. Асаблівую ўвагу заслугоўваюць ладжаныя ўрачыстасьці з нагоды 39-х угодкаў незалежнасьці БНР.
Увосені прыехаў у ЗША адведаць сваіх суродзічаў а.Чэслаў Сіповіч. Рэктар беларускае каталіцкае місыі ў Англіі. Для Кастуся гэта была прыемая сустрэча з а.Чэславам пасьля 10 гадовае разлукі ў Рыме перад ад’едам у Аргентыну ў 1947 годзе.
28 верасьня а.др.Сіповіч зрабіў даклад на тэму «Беларусы ў Эўропе», дзе дакладна прааналізаваў жыцьцё й дзейнасыдь амаль што ў кожнай краіне Эўропы. У часе дыскусіі й пытаньняў Кастусь зьвярнуў увагу на рэлігійныя выданьні на эміграцыі, асабліва ў Амэрыцы. Прадстаўляючы пааднаму экзэмпляру а.Чэславу «Беларуская царква» Чыкага, рад. В.Пануцэвіча, «Божым шляхам» Парыж, рад. а. Леў Гарошка, «Зьніч»—Рым, рад. а.др.П. Татарыновіч, «Сіла веры» ЗША, рад. А. Асіповіч, «Сяўбіт»—Ныо Ёрк, а.Франціш Чарняўскі, да гэтага трэба дадаць «Бюлетэні», выдаваныя спарадычна некаторымыі прыхажанамі ў Амэрыцы. Разам 5 публікацыяў, тады калі тут выходзіць толькі адна грамадзкая газэта «Беларус» і 4 разы ў год. 3 гэтага выглядае, што беларусы на эміграцыі больш патрабуюць рэлігійнага ўсьведамленьня чымся нацыянальнага, што ў даным выпадку ёсьць адваротнай справай. Ніхто гэтаму не запярэчыў.
У справе беларускай мовы ў перадачы «Голос Амэрыкі» Кастусь наведаў 7 лютага Вашынгтон і злажыў візыту ў Дырэкцыю УСІА Амэрыканскую агнецыю інфармацыі й быў прыняты праз Гэнры Люміс, дырэктара інфармацыі. Падчас інтэрвью стала ясна, што беларуская