Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Вызваленьне й аднаўленьне беларускае дзяржаўнасыді можа быць асягнута толькі моцна стоячы на прынцыпах 1 Усебеларускага Кангрэсу 1917 году, цьвердзілі бээнэраўцы. Бэцээраўцы сцьвярджалі, што толькі стоячы на прынцыпах I і II Ўсебеларускага Кангрэсу пад кіраўніцтвам БЦР. Калі-б толькі гэта было прычынай падзелу, то ён не існаваў бы ў эміграцыйных масах нават і аднаго месяца. Аднак факты паказваюць, што прычыны былі зусім іншыя, аб чым у той час напэўна абодвы Прэзыдэнты ня ведалі, што за гэтым усім стаіць Савецкі Саюз, менавіта Фільбі, які разумеў, што падзеленыя беларусы не дасягнуць свае мэты. Але калі злачынная дзейнасьць шэфа ангельскай сакрэтнай службы Кіма Фільбі была раскрытая ў 1955 годзе, абодвы прэзыдэнты Астроўскі й Абрамчык не стараліся для дабра беларускаганародуліквідаваць падзел беларусаў.анаадварот падзел пашыралі й распальвалі варожасьць між людзьмі, абвінавачваючы адзін аднаго ў недарэчных справах. Варожасыдь, выкліканая падзелам, працягвалася ў дзеяньні й контрадзеяньні ўва ўсіх галінах грамадзкага жыцьця на працягу 3-х дзесяткаў гадоў і нанесла грамадную шкоду беларускай нацыянальнай справе, і ў асаблівасьці беларускаму грамадзству на чужыне, спрычыняючы асабістыя шкоды некаторым беларускім патрыётамі.
Амэрыканскі камітэт вызваленьня
Расея, пад кіраўніцтвам КПСС, ажыцьцяўлючы расейскую імпэрыялістычную палітыку, паступова замацоўвала сваё панаваньне ў краінах Цэнтральнае Эўропы, нахальна ламаючы ўсе дагаворы, зробленыя падчас вайны ды пашырала свае ўплывы дывэрсыйнай дзейнась: ці ў краінах Азіі й Афрыкі.
Заходні сьвет на чале з Амэрыкай, бачучы загрозу камуністычнай Расеі, пачаў супрацьставіцца й контрадзеіць наступу Масквы, паціху актывізаваць халодную вайну. На існуючую палітычную канцэпцыю «вызваленьня з-пад камунізму» была высунутая амэрыканскім палітыкам Джэймс Бэрнгам канцэпцыя стрыманьня»камунізму там, дзе ён знаходзіцца. Палітыку «вызваленьня» падтрымоўвала эміграцыя паняволеных народаў савецкай Расеяй, а палітыку «устрыманьня» падтрымоўвала расейская эміграцыя й правага напрамку амэрыканцы.
Але дасёляшняе ўсякае дзеяньне не давала пазэтыўных вынікаў, асабліва падрыхтоўка ў арганізацыі «Арміі вызваленьня», якая складалася-б з ахвотнікаў на эміграцыі. Першая фаза падрыхтыўкі пачалася шкаленьнем адпаведных кадраў для зьбіраньня вестак унутры Савецкага Саюзу. Пачынаючы з 1949 году, былі засыланыя людзі на тэрыторыю БССР й УССР для разьведкі й дывэрсыі, якіх кожны раз КГБ хутка арыштоўвала й ліквідавала. Амэрыканцы, ня ведаючы чаму церпяць такую няў дачу, спынілі засылку людзей у Савецкі Саюз у 1952 г. і ўстрымаліся з арганізацыяй «Арміі вызваленьня».
Такія абставіны патрабавалі каардынацыйнага палітычнага й практычнага кіраўніцтва для змаганьня за вызваленьне паняволеных народаў. Стэйт Дэпартмэнт ЗША ў 1951 годзе стварыў Камітэт вызваленьня народаў Расеі, як прыватную каарпарацыю зарэгістраваную ў штаце Длявер, каб аддзяліць ад афіцыяльнае палітыкі ўраду ЗША.
Першым прэзыдэнтам Камітэту быў Юджэн Ляёнс—русафіл паводля свайго пераканьня. Заданьнем гэтага камітэту, у першую чаргу было стварыць адзіны каардыацыйны цэнтр змаганьня з расейцаў і народаў Савецкага Саюзу.
Прадстаўнікі Амэрыканскага камітэту пачалі кансультацыі з прадстаўнікамі эміграцыі, прапануючы плятформу, загадзя выпрацаваную пры помачы расейскіх дарадцаў, якая ў аснаўным была такога зьместу:
а.Інтэрнацыянальны камунізм панявольвае народы, у тым ліку й расейскі народ,
б	.Расейскі народ ад 1917 г. не прызнае й не нясе адказнасьці за ўсе бальшавіцкія акты.
в.Пасьля вызваленьня, усерасейскім плебісцытам будзе вырашаная дзяржаўная форма кожнага народу Савецкага Саюзу.
Гэтую плятформу народы Савецкага Саюзу адразу адкінулі й назвалі яе «непрадрашэнскай», таму што, расейцы не прызнавалі здабытых правоў на самастойнасьць нерасейскімі народамі пасьля 1917 году.
Згодна статуту Рады БНР, прэзыдэнт М.Абрамчык склікаў на 28 кастрычніка 1951 году сэсію Рады Беларускай Народнай Рэспублікі для разгляду й апрабаты палітычнай плятформы, апрацаванай Камітэтам з 5-цю расейскімі партыямі ў справе стварэрньня Каардынацыйнага цэнтру антыбальшавіцкага фронту. УІ сэсыя Рады БНР
зрабіла пастанову й у другім яе пункце сказана, што ўсімі народамі, уваходзячымі ў гэты блёк, прызнаецца права беларускага народу на дзяржаўную незалежнасыдь ў сувэрэнітэце ў этнаграфічных граніцах Беларусі, адноўленую абвешчаньнем Акта 25 Сакавіка 1918 г.
Каб не траціць лучнасьці з Амэрыканскім камітатам, прэзыдэнт М.Абрамчык са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі ў Нямеччыне стварылі асобную арганізацыю Беларускі антыбальшавіцкі фронт на чале з сп. Янкам Жыткам для праводжаньня перагавораў. Першым актам дзейнасыді прэзыдэнта БЦР Р.Астроўскага ў канцы 1950 году быў заклік да беларускіх вайскоўцаў, каб дабраахвотна запісваліся на вайну ў Карэю. Наступным актам Прэзыдэнта БЦР было стварэньне Беларускага вызволенчага руху з шэфам галоўнага штабу падпалкоўнікам Л.А.Зарэчным. Вызвольным рухам быў апрацаваны мэмарыял да Амэрыканскага камітэту й стэйтаваму дэпартмэнту ў Вашынгтоне, які быў апрабаваны 13 пленумам БЦР і падпісаны прэзыдэнтам Р.Астроўскім і Л.А. Зарэчным.
У мэмарыяле было сказана, што не Рада БНР зь яе прэзыдэнтам М.Абрамчыкам, а толькі БЦР з прэзыдэнтам Р.Астроўскім зьяўляецца прававым прадстаўніком, беларускага народу, і што БЦР гатова супрацоўнічаць з Амэрыканскім камітэтам згодна прапанавай плятформы.
Амэрыканскі камітэтапынуўся ўаналягічнай сытуацыі зрасейцамі, украінцамі й каўказкімі групамі, ад якіх паявіліся па некалькі заяваў ад арганізацыяў, маючых права на рэпрэзынтацыю свайго народу, у тым ліку ад казакаў і крымскіх татараў, якія да гэтага часу ігнараваліся. Напрацягу амаль двух гадоў Амэрыканскі камітэт намагаўся знайсьці нейкі кампраміс на плятформу расейцаў з народамі Савецкага Саюзу.
У гэтым часе зьмяніліся два прэзыдэнты камітэту— Ляёнса заступіў адмірал Кэрк, а яго ў сваю чаргу замяніў адмірал Стывэс. Назоў таксама быў зьменены. Замест вызваленьня народаў Расеі—на вызваленьне ад бальшавізму.
«Союз Освобождення Народов Росснн» (СОНР) разваліўся й быў створаны КЦАБ, які падзяліўся на КЦАБ-1 і КЦАБ-2 з Керанскім (уласаўцы), а разам зь імі Беларускае Дэмакратычнае Аб’еднаньне былі
Амэрыканскім камітэтам не прызнаныя, а таксама БЦР, зь беларускім вызвольным рухам.
Нерасейскія народы Савецкага Саюзу ставарылі ў Парыжы 14 сакавіка 1953 году Міжнацыянальны антыбальшавіцкі каардынацыйны Цэнтр(МАКЦ), які папулярына называлі «Парыскі блёк», Напрэзыдэнта МАКЦ быў выбраны інж. Мікола Абрамчык, старшыня Рады БНР.
Парыжскі блок складаўся з прадстаўнікоў наступных народаў:
Арменія —Дэлегацыя Армянскай рэспублікі
Азэрбайджан — Азэрбайджанскі нацыянальны цэнтр
Беларусь —Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Казакія —Галоўнае Казацкае Прадстаўніцтва
Крым —Нацыянальны Цэнтр Крымскіх туркаў
Грузія—Грузінскі нацыянальны Камітэт
Ідэл-Урал—Ідэлуральскі нацыянальны цэнтр
Паўночны Каўказ—Паўночнакаўказкі нацыянальны цэнтр Туркестан —Туркестанскі нацыянальны цэнтр.
Украіна —Выканаўчы ворган Украінскай Нацыянальнай Рады.
Радаю Парыскага блёку апрацаваны й высланы 14 чэрвеня 1953 году мэмарыял да Амэрыканскага камітэту й Стэйт дэпартмэнту ў Вашынгтоне, які разам з мэмарыялам КЦАБ-2 сталіся базай для стварэньня адзінага Каардынацыйнага цэнтру вызваленьня ад бальшавізму.
Трэба адзначыць, што арыгінальная плятформа была змадэфікаваная, але аснаўныя пункты засталіся бяз зьмены. Яна асталася «непрэдрашэнскай». Прадстаўнікі Амэрыканскага камітэту заявілі, што плятформы адпавядаюць сучаснай палітыцы Амэрыкі й ,калі ласка, супрацоўнічайце, а калі не, то не. У такім выпадку ўсе разам пачалі змагацца за вызваленьне ад «інтэрнацыянальнага камунізму».
7	і 8 лістапада 1953 году была скліканая УІІ сэсія Рады БНР ў Нью Ёрку. Яна закончылася 4 красавіка 1954 году прыняцьцём агульнае дэклярацыі. Андак агульная дэклярацыя не выяўляла правалу, які быў выкліканы парушэньнем пастановы УІ сэсіі рады БНР аб умовах супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам ды парушэньнем нутранага парадку ў сувязі з выдавецтвам газзэты «Беларус» воргану БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня Амэрыкі (БАЗА).
Дзеля таго, што вялікая колькасьць радных не брала ўдзелу ў сэсыях, бо пераважна пражывала вонках ЗША,на прапанову др. Я Станкевіча была вынесеная пастанова, каб правесьці рэфэрэндум ва
ўсіх сэктарах Рады БНР, каб такім чынам рэзалюцыі УІІ сэсіі былі прынятыя сапраўднай бальшынёй радных. Для правядзеньня рэфэрэндуму была выбраная камісія ў складзе: М.Гарошкі.М.Дарашэвіча й Л.Савёнка.
Вынікам такога заканчэньня УІІ сэсіі Рады БНР, прэзыдыюм Рады быў выбраны й ня быў створаны Ўрад БНР, прэм’ерам якога быў А.Махноўскі ў заступстве А.Каханоўскага, злажыўшага раней сваю рэзыгнацыю. Прэзыдэнт М.Абрамчык зараз-жа ад’ехаў у Эўропу. Камісія не правяла рэфэрэндуму, і ўсё засталося да УІП сэсіі Рады БНР.
Інстытут для дасьледваньня гісторыі й культуры СССР распачаў сваю працу ў 1953 годзе. У навуковую раду ад беларусаў увайшоў др. Станіслаў Станкевіч, а ў сябры Інстытуту былі дэлегаваныя: М. Абрымчык, А.Адамовіч, С.Кабыш, а.Ч.Сіповіч.
Першая беларуская перадача празрадыё «Вызваленьне» ў Мюнхэне была 20 травеня 1954 г. На кіраўніка беларускае сэкцыі быў пакліканы др. В.Жук-Грышкевіч.
У пачатку 1954 году ўлягеры БЦР вытварылася непаразуменьне між прээзыдэнтам Р.Астроўскім і галоўным шэфам штабу БВР падпалкоўнікам Зарэчным, якое давяло да таго, што Прэзыдэнт БЦР звольніў 8 лютага 1954 г. Зарэчнага з становішча шэфа штабу. Аднак Зарэчны не падпардкаваўся загаду Прэзыдэнта БЦР і прадаўжаў сваю дзейнасьць. Тут распачалася небывалая спрэчка, у якой адзін аднаго абвінавачваў нават у неймаверных справах. Гэтая справа закончылася тым, што пастановай 27 кастрычніка 1954 году пленум і калегія БЦР зьліквідавала Беларускі Вызвольны Рух. Тады-ж быў арганізаваны Беларускі Вызвольны Фронт. На начальніка галоўнага штабу Вызвольнага Фронту быў пакліканы маёр Д.Касмовіч.
He зважаючы на ўсё гэта, Беларускі Вызвольнуы Рух дзеяў і меў некалькі гадоў сваю кватэру ў Англіі. У сваім Маніфэсьце, паданым да ведама ў Манчэстэры, Англія, 1960 год і падпісаны «Галоўная Ўправа БВР» падаецца, за што змагаецца Беларускі Вызвольны Рух, зь якога можа ганарыцца кожны сьведамы беларус.