Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
4 лютага 1954 году ў Бэрлін, на канфэрэнцыю міністраў 4-х вялікіх дзяржаваў прадстаўнікам 3LUA, Англіі й Францыі быў высланы мэмарандум, з пажаданьнем, каб пастановы канфэрэнцыі былі вынесеныя згодна й у духу Атлянтычнага чартару, чартару Аб’еднаных Нацыяў і Дэклярацыі правоў чалавека 1948 году. Мэмарандум быў падпісаны прадстаўнікамі 7-мі народаў Усходняе Эўропы, у тым ліку й ад Беларусі.
На запросіны Прэзыдэнта Аргентынскага сэнату Альбэроо Я. Ітурві, Кастусь быў ганаровым госьцем на ўрачыстым паседжаньні аргентынскага кангрэсу 7 травеня 1954 году, з нагоды прысягі віцэ-прэзыдэнта новавыбранага контрадмірала дон Альбэрто Тэсайрэ. Перад ад’ездам у Амэрыку Кастусь разьвітаўся з Аргентынай, высылаючы лісты ўдзячнасьці Прэзыдэнту Рэспублікі генэралу Хуан Д. Пэрон ды міністэрстам яе вонкавых і ўнутраных справаў.
2.	Прадрашаць — г.з. вырашаць наперад
s o>
"П
&
co Ы
О
Адказ Прэзыдэнта Аргентыны генэрала Хуана Д.Пэрона на ліст удзячнасьці К. Мерляка
Пасьляслоўе
Пасьля выезду Кастуся, пачынаючы з 1955 году, пачалося перасяленьне («экзодус») беларусаў з Аргентыны. Перш пачалі ехаць на «Радзіму» беларускія эмігранты міжваеннага пэрыяду (19231938), каб «зажыць шчасьліва» ў Савецкай Беларусі. Выехала іх нямала, а сколькі дакладна, мабыць, ніхто ня ведае. Каб даведацца, якое было іх жыцьцё пасьля павароту, трэба было чакаць 10 гадоў на тых, хто ўсё-такі вярнуўся назад у Аргентыну ды ўсё расказаў. А вярнулася няшмат. Саветы назад пускалі толькі тых, хто нарадзіўся ў Аргентыне й толькі ў вынятковых абставінах.
Пачынаючы з 1957 году, пачалі выяжджаць беларусы ў Амэрыку, але тыя, якія прыехалі ў Аргентыну пасьля другое сусьветнае вайны. Між першымі прыехаў у 1958 годзе Уладзімір Другавец. (Па выезьдзе Кастуся, ён стаў на чале кіраўніцтва грамадзкага жыцыдя ў Аргентыне). У. Другавец прыехаў у Нью Ёрк сам, бязь сям’і й спадзяваўся, што хутка прыедзе жонка й дзьве дачкі. На жаль, ён хутка захварэў і прабыў у шпіталі больш за два гады. Трагічнаю сьмерцю закончылася яго жыцыдё 7 лютага 1961 году.
У міжчасе пераехалі ў Амэрыку дзьве сям’і Бычкоўскіх, тры сям’і Дземідзенкаў, дзьве сям’і Губартоў, Дубоўскія, Зарэцкія, Оныська, дзьве сям’і Саўчыцаў, Каленік, пратаярэй Васіль Вячорка з сям’ёю ды іншыя.
Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне па некалькіх гадох існаваньня зьліквідавала сваю канцылярыю ды перанесла адрас на прыватную кватэру М. Ланкевіча. Інж. Фока Фамін і М. Ланкевіч зь іншымі сябрамі прадаўжалі дзейнасьць ды рэпрэзынтацыю беларускае калёніі ў Аргентыне больш за дзесятак гадоў. У міжчасе адзін па аднаму пачалі пакідаць гэты сьвет А. Літвінскі, Д.Кулік, С. Камар, інж. Ф. Фамін, М. Ланкевіч, А. Кулак і Гэйхорх ды інышя.
У шасыдідзесятыя й сямідзесятыя гады, час ад часу пра беларусаў у Аргентыне пісаў у беларускую прэсу Эміль Цяўлоўскі, па прафэсыі журналіст. Цяўлоўскі быў вывезены на Сібір у 1940 годзе. Там ён трапіў у польскую армію генэрала Андэрса й праз Блізкі Ўсход, Італію, Англію прыехаў у Аргентыну. Будучы каталіком, далучыўся да польскае арганізацыі. Да Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне ён не належаў.
Выязджаючы з Аргентыны, Кастусь паабяцаў за пару год вярнуцца назад. нажаль, ён змог зьдзейсьніць задуму толькі пасьля 32-х гадоў. У травені 1986 годзе Кастусь і Ганна наведалі Буэнос Айррэс і правялі там два тыдні. У гатэлі «Панамэрыкано» 25 травеня Кастусь і Ганна наладзілі прыняцьцё, на якое прыбылі сем’і й адзіночкі: Ланкевіч, Фамін, Другавец, Паўлоўскі, Кейзік, Карповіч, Грынкевіч, Пмпель, Гейхрох і Цяўлоўскі. Палова зь іх складала малодшае пакаленьне й ужывалі гішпанскую мову.
Калі Кастусь з сваімі сябрамі прыехалі ў Аргентыну ў 19471948 гадох і пабачылі як іхнія папярэднікі жывуць, думалі й казалі, што яны будуць жыць шмат ляпей. Аднак, пасьля 32-х гадоў, Кастусь зьменаў не заўважыў —хаты з бляхі й саману на Вільля Жардзін як стаялі тады, так і працягвалі стаяць. Прыгадалася, як сьв. памяці інжынер Фока Фамін пісаў Кастусю ў Амэрыку:«... я ў сваім жыцыді зрабіў толькі адну памылку —выбраў неадпаведную краіну на пасяленьне».
Але й усе іншыя ня выбіралі — іх лёс туды завёў.
Падарожжа ў Амэрыку
Параплаў «Альфэрат» належыў да лініі Голанд-Інтэрамэрыка. Ягоны маршрут быў Ныо Ёрк—Буэнос Айрэс-Нью Ёрк. Падарожжа зь Нью Ёрку да Буэнос Айрэс або назад трывала адзін месяц. Па дарозе на поўдзень параплаў разладоўваў у Бразіліі, Уругваю й Аргентыне груз, а вяртаючыся назад ладаваў тавары, прызначаныя для Злучаных Штатаў Амэрыкі. «Альфэрат» быў тыпу «Лібэрты», пабудаваны ў вайну амэрыканцамі для транспарту ўсялякага грузу, з кабінамі для 22 пасажыраў. У адной з кабінаў Кастусь, Ганна й малы Юлік разьмясьціліся на доўгае падарожжа.
Капітан параплаву, ван Вівэльт Гудрыян, быў зь сям’і, якая была ўласьнікам параплаўнай кампаніі, дзе працаваў Кастусь у Буэнос Айрэс. Разам зь ім была жонка, з паходжаньня расейка, з дому Лапаціна. Першым афіцэрам быў галандэц Карс Карсэн, які застаўся прыяцелем Мерлякоў на доўгія гады.
Калі прыбылі ў Монтэвідэо, сталіцу Ўругваю, Кастусь, маючы час, наведаў кампанію, зь якою меў дачыненьні па працы. Па дарозе затрымаліся ў Рыё Граднэ, а праз два дні прыбылі ў Сантос,
порт каля гораду Сао Паўлё, дзе затрымаліся на 4 дні.
У Сантос спаткалі іх Люба Басік, дачка дзядзькі Кастуся, Юрыя Мерляка, з сваім мужам Ігнатам Басікам. Дзядзька Кастуся выэміграваў у Бразылію ў 1932 годзе з усёй сям’ёю. Люба, яго дачка, выйшла замуж за Ігната Басіка, які прыбыў у Бразылію з Англіі, Басік паходзіў з Палесься, быў вывезены на Сібір у 1940 годзе, дзе папаў у польскую армію генэрала Андэрса, а па заканчэньні вайны, як усе іншыя, выехаў у Бразылію. У іх сям’я Мерлякоў гасьціла два дні, у часе якіх Кастусь даведаўся пра эпапэю сям’і Любы ад выезду яе ў 1932 году да 1954 году.
У пачатку 1954 году Кастусь навязаў лучнасьць зь Віктарам Спалічам (Аморам), які пражываў у Рыё дэ Жанэйро. Ён часта наведваў Сао Паўлё, дзе прабываў па некалькі дзён. Перад выездам Кастусь з Віктарам дамовіліся спаткацца ў Сао Паўлё. Калі параплаў прыбыў у Сантос, то Віктар ужо чакаў на Кастуся.
Кастусь з Спалічам правёў некалькі доўгіх гутарак. Спаліч расказаў сваю гісторыю жыцьця, асабліва з часоў пабыту ў Нямеччыне й Лёндане, растлумачыў, як і чаму ў 1953 годзе прыбыў ён у Бразылію.Кастусь разказаў аб дзейнасыді й жыцыді ў Аргентыне 'ды разам разглядзелі магчымасыді сарганізаваньня беларускае арганізацыі ў Бразыліі, з галоўнай сядзібаю ў Сао Паўлё, дзе знаходзілася значная колькасьць беларусаў.
Разьвітваючыся зь Віктарам, дамовіліся трымаць сувязь ды ўзаемна абменьвацца дазнаньнямі ў грамадзкай працы.Карэспандэнцыя з Спалічам вялася больш за год. Віктар цікавіўся пра грамадзкае жыцьцё беларусаў у Амэрыцы ды інфармаваў пра сваю актыўнасыдь, асабістае жыцьцё й прыгоды, якіх было нямала .У апошнім лісыде, напісаным у Паране 4 лістапада 1955 году, паведамляў, што ў Паране затрымаўся, накіроўваючыся з МатоТросо, дзе ён з сваёю выправаю вымывалі зь пяску ў рэчцы золата. Вяртаючыся да дому, у джунглях на іх напалі бандыты ды ўсё, што толькі было, забралі. Далей ён пісаў, што ўладзіўся на працу ў амэрыканскай кампаніі (Эбаска), якая будуе электрастанцыю на рэчцы Арыял. Гэта быў апошні ліст Віктара Спаліча, бо на два наступныя лісты Кастусь ніколі не атрымаў адказу.
У Рыё дэ Жанэйро параплаў затрымаўся на 3 дні. У першую чаргу Кастусь наведаў Чэрч Ворльд Сэрвіс Бюро. Згодна раней
устаноўленай даты тамспаткаўся з Вольтэрам Душнікам, які быў кі раўніком спэцыяльных праектаў на Бразылію. Мэтай спатканьня было бліжэй пазнаёміцца зь ім ды абгаварыць справу бедарускае рэпрэзэнтацыі ў Бразыліі, якой там ня было. В. Душнік, амэрыканец украінскага паходжаньня. быўшы перакладчык у штабе генэрала Мак Артура ў Японіі, моцна цікавіўся беларускімі справамі на эміграцыі, сказаў, што добра было-б, каб беларусы нараўне з другімі паняводенымі народамі быді рэпрэзэнтаваны ў Бразыліі.
Пасьля наведваньня бюра параплаўнай кампаніі, зь якою Кастусь супрацоўнічаў, Мерлякі зьведалі славутую пляжу ў Рыё дэ Жанэйро й гару, на вяршыне якое стаіць вялізарная статуя Крысто Рэдэндор.
Заехаўшы на адзін дзень у порт Вікторыя, рушылі да Нью Ёрку. Падарожжа, якое трывала больш за два тыдні бязь ніякіх перашкодаў, было спакойна й даволі нуднавата. Толькі аднойчы яно было прэрвана сьвятам шуміхі, зладжанай капітанам у часе пераплыву праз эквадор.
Кастусь з Ганнай і сынам пакінулі Аргентыну зімою, а прыехалі ў Нью Ёрк летам, 29 ліпеня 1954 году, у даволі гарачую сыботу.
Параплаў ’ «Альфэрат» прыплыў у порт Бруклін пасьля абеду, дзе на яго чакаў др. Аляксандр Орса.
Спатканьне Кастуся з др. Орсам было моцна эмацыянальнае, бо прайшло аж 10 гадоў, калі бачыліся яны апошні раз на шашы перад горадам Лідай у чэрвені 1944 годус Пасьля палагоджаньня фармальнасьцей, заладавалі багаж на самаход ды паехалі з Брукліну ў Мангэтан на 33 Норфольк стрыт. Др. Орса сказаў' «Тут Вы затрымаецеся, пакуль ня знойдзеце сабе кватэру. А гэтая належыць да сп-ні Вержбаловіч і яе плямяньніцы Галіны Ганчарэнка Яны выехалі ў Мюнхэн, бо Галіна атрымала працу на радыё «Вызваленьне* Заўтра я прыеду й разам паедзем да нас на абед, на які я зь сям’ёю вас ветліва запрашаем».
Пад вечар наведалі Мерлякоў сп-ва Паляневічы, якія жылі па суседству. Яны дапамаглі зрабіць першыя закупы ў Амэрыцы. Ганна Мерляк, распакоўваючы прадукты ды падрыхтоўваючы вячэру, адзначыла: «Тутака можна будзе жыць».
Частка другая
Падзеі пасьля заканчэньня вайны
Падзеі вайны 1939-1945 гадоў моцна адбіліся на жыцьці беларусаў, якіяапынуліся вонках Бацькаўшчыны. Залежнаад існуючых абставінаў на месцы іх пражываньня йу адпаведным часе, людзі змушаныя былі пакінуць свой родны кут, ехаць туды, куды іх вязьлі або самі ехалі, ня ведаючы, дзе спыніцца.
3 днём заканчэньня другой сусьветнай вайны ў Эўропе 9 травеня 1945 году, мы знаходзім беларусаў апрача Сібіры й Далёкага Ўсходу ў Нямеччыне, Даніі, Бельгіі, Францыі, Італіі дьг іншых краінах. Перамешчаных асобаў або ўцекачоў ад наступаючага расейскага камунізму называлі па-ангельску «Displaced persons» ці Д.П.
Беларусы Д.П. ў Нямеччыне, дзе іх было найбольш, па сацыяльнаму складу былі: ваеннапалонныя зь нямецка-польскай вайны 1939 году, ваеннапалонныя зь нямецка-савецкай вайны 1941-1945 гадоў, людзі, вывезеныя прымусова або добраахвотна на працу ў Нямеччыну, жаўнеры вайсковых адзінак БКА, розных вайсковых батальёнаеў, парадкавая паліцыя, мясцовая беларуская адміністрацыя на чале з апаратам Беларускае Народнае Самапомачы й Беларускай Цэнтральнай Рады. Лёс кожнага зь іх, асабіста або групова, вызначаўся ў залежнасьці ад агульных падзеяў у даным часе.