Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі
Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
Пасьля дыскусыяў прысутныя ўдзялілі абсалюторыюм уступаючай управе ЗБА, якую перавыбралі ў поўным складзе на наступную кадэнцыю з старшынёю У.Другаўцом.У рэвізыйную камісію ўвайшлі К.Мерляк, М.Кейзік і 1. Вашчыловіч.
Як маланка перад бурай прабягае неба, так па ўсяму сьвету па хвалях эфіру хутка прабегла вестка аб прадчаснай сьмерці жонкі Прэзыдэнта Эвы Пэрон. Сакратарыят інфармацыі заявіў/ што 26 ліпеня 1952 году, а гадзіне 20:25 адыйшла назаўсёды, у веку 33 гадоў першая дама Аргентыны, абаронца працоўных і «дэскамісадос» (бескашульнікаў), кіраўнік духоўнага жыцьця Аргентыны. Гэтая вестка ўзварушыла ўвесь народ Аргентыны. Аргентынскі ўрад аб’явіў жалобу на 30 дзён і паведаміў, што нябожчыцы будуць адданыя ўсе ганаровыя прыслугі пры паховінах, якія прыслугоўваюць найвышэйшаму дастойніку дзяржавы.
Управа ЗБА на сваім надзвычайным пасяджэньні выдала камунікат, які быў высланы экспрэсам у інфарматыўныя агенствы й ўсёй Аргентынскай прэсе. Камунікат быў наступнага зьместу;
«Управа Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне, як адзіны найвышэйшы прадстаўнік беларусаў у Аргентыне, на сваім надзвычайным пасэджаньні 3 жнівеня пастанавіла:
І .Задэкляраваць поўнае далучэньне да нацыянальнай жалобы, дзеля вялікай страты, якую прадстаўляе сабе сьмерць Высокапа-
важанай спадарыні Эвы Пэрон, асобы найбольш заслужанай і духоўнага кіраўніка аргентынскага народу.
2. Выслаць спачувальную тэлеграму яго Эксцэленцыі Прэзыдэнту Рэспублікі.
3. Адкласыді ўсе запраграмованыя вечарыны й зборкі на месяц жнівень у знак жалобы, якая акрыла гэты вялікі край.
4. Выслаць адмысловую дэлегацыю на паховіны дастойнай дамы й заклікаць ўсіх сяброў ЗБА й ўсіх беларусаў Аргентыны, каб узялі ўдзел у паховінах, у довад пашаны й падзякі за яе вялікую дабрату, якую, бязумоўна, скарысталі ўсе беларусы.
Зьмест тэлеграмы, высланай Прэзыдэнту Аргентынскай рэспублікі, быў наступным: «Ад імя беларускай калёніі ў Аргентыне, ветліва прашу Вас прыняць нашыя глыбокія спачуваньні з прычыны прадчаснай сьмерці нашай каханай спадарыні Эвы Пэрон.—Уладзімір Другавец, старшыня Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне».
У выніку гэтага праектаваная на 9-га жнівеня вечарына была адкладзена на 20-га верасьня 1952 году. Яна адбылася з посьпехам ў армянскім клюбе ў г. Валентын Альсіна.
Дэлегацыя Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне пры гробе Эвы Пэрон у першую гадавіну яе сьмерці, 12 красавіка 1953 году. Буэнос Айрэс.
У гэтым годзе таксама адбыліся наступныя імпрэзы, ладжаныя ўправай ЗБА: лекцыя «Дэнацыяналізацыя Беларусі» (чытаў інжынер Фока Фамін 19 ліпеня 1952 году) і 32-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня з паніхідай па загінуўшых у змаганьні за Беларусь і рэфэратам.
Інтэрнацыянальная канфэрэнцыя тэлекамунікацыі ў Буэнос Айрэс распачалася 6 кастрычніка й трывала цэлы месяц. У гэтай канфэрэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі ад 63 краінаў, у тым ліку й ад БССР на чале з Аркад’евым. ЗБА й прадстаўніцтва Ураду БНР ў Аргентыне выслалі на рукі Прэзыдэнта канфэрэнцыі вытлумачэньне, што дэлегацыя БССР не прадстаўляе беларускі народ і зьяўляецца фікцыяй, створанай Масквою, бо у БССР няма свайго міністэрства камунікацыі. ЗБА зьвярталася з просьбай выдаліць савецкую дэлегацыю Беларусі ды замяніць яе дэлегацыяй ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
VI.
Новы 1953 год традыцыйна распачаўся Калядным вечарам 10 студзеня. У праграме былі дэклямацыі й сьпевы, а самае галоўнае Дзед Мароз, які раздаваў для малых і старых падарункі. Гэтым разам Управа ЗБА выдала чарговы камунікат з навагоднімі прывітаньнямі й пажаданьнямі для беларусаў у Аргентыне.
12 красавіка 1953 годзе а гадзіне 10:30 дэлегацыя беларускай калёніі ў Аргентыне ўшанавала памяць Эвы Пэрон, складаючы вянок кветак у яе магілы. Гэтым актам распачалося падвойнае сьвята: 35-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці БНР і 5-я ўгодкі існаваньня й дзейнасьці Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне. Беларускую дэлегацыю прыняў шэф цырымоніі, які кіраваў прабегам акту. Прабег цырымоніі фатаграфавалі прадстаўнікі аргентынскай прэсы.
Сымбалічная магіла Эвы Пэрон была ўладжаная ў будынку фундацыі яе імя, дзе на працягу цэлага году, пасьля яе сьмерці, ушаноўвалі памяць дастойнай дамы прадстаўнікі ўрадавых установаў, розных грамадзіх арганізацыяў. прафсаюзаў і грамадзтва цэ-лага сьвету. Пасьля злажэньня вянка ўсе паехалі да ўкраінскае царквы, дзе адбыўся малебен за беларускі народ.
Заля Летувіскага клюбу была ўдакараваная аргентынскім і беларускім сьцягамі, абапал якіх віселі партрэт прэзыдэнта Пэрона й Пагоня. А гадзіне 18-й госыді й сябры ЗБА занялі месца з прыгатованымі й добра застаўленымі стала.мі. К. Мерляк прывітаў гасыдей і коратка пазнаёміў з падзеямі, якія давялі да абвешчаньня незалежнасьці Актам 25 Сакавіка, за ажыцьцяўленьне якога й сёньня змагаецца беларускі народ.
У. Другавец расказаў пра пяцігадовую дзейнасьць Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне. Тут-жа ўсім прысутным была раздана кніжка «Беларусь і Беларусы ў Аргентыне» (Bielorrusia у los Віеlorrusis en la Republics Argentina;, выдадзеная ў гішпанскай мове Згуртаваньнем Беларусаў у Аргентыне.
Падчас банкету выступленьні прадстаўнікоў перапляталіся беларускімі песьнямі з кружэлак, награных беларускімі студэнтамі ў Лювэне. 3 прывітаньнямі выступіў др. М.А. Рубінэц, генэральны сакратар Украінскага прадстаўніцтва ў Аргентыне, сп. Гешыс, старшыня Латвійскага Аб’яднаньня ў Аргентыне, сьвятар А. Ледніцкі, сябра Камітэту Вызваленьня Славаччыны, інжынер С.Слівіньскі, заступнік старшыні Саюзу палякаў у Аргентыне, генэрал Тодар Даўкантас—былы міністар абароны Летувы, рэпрэзэнтуючы Летувіскую калёнію ў Аргентыне.
Ад імя прысутных гасьцей аргентынцаў выступіў Мануэль Канібано, які адзначыў, што 5-ці гадовая дзейнасыдь ЗБА зьмяніла пагляды аргентынцаў адносна беларускае эміграцыі, паказала беларускі народ і яго імкненьні, а перадусім здабыла давер у афіцыйных колах ураду. Ад сяброў ЗБА выступіла Вольга Гейхрох, якая дзякавала папярэдняй і цяперашняй управе за праведзеную працу.
Госьці мелі нагоду аглядаць выстаўку беларускае прэсы на чужыне, зладжаную М.Ланкевічам.
Кніжка «Беларусь і Беларусы ў Аргентыне» рассылалася на працягу цэлага 1953 году ва ўсе краіны Цэнтральнай і Паўдзённай Амэрыкі, у міністэрствы замежных і ўнутраных справаў, унівэрсытэты, бібліятэкі, навуковыя ўстановы й галоўныя газэты кожнай краіны. Кастусь асабіста наведваў амбасады кожнай краіны, уручаў ім па 3 экзэмпляры кніжкі й ад культурных аташэ атрымоўваў адрасы для яе рассылкі. Кніжка атрымала некалькі
прыхільных рэцэнзыяў на эміграцыі за выняткам каментарыя а. Льва Гарошкі, якому не спадабаліся зьмешчаныя ў ёй фатаграфіі.
31 травеня 1953 году адбыўся чарговы агульны сход ЗБА. на якім быў разгледжаны абшырны парадак дня. У новую ўправу былі выбраныя: Васіль Казлоўскі—старшыня й сябры: А. Літвінскі, М.Ланкевіч, Л. Петраш і А. Карповіч. У рэвізыйную камісыю ўвайшлі К.Мерляк, С.Камар і П. Кудрэз.
На гэтым сходзе абгаварвалася справа рэгістрацыі жадаючых выяжджаць у ЗША, якая праводзілася амэрыканскім кансулятам ужо некалькі месяцаў. Каб выехаць ў Амэрыку пачалі запісвацца сябры ЗБА й наогул беларускае грамадзтва. Пасьля доўгай дыскусыі, сход дайшоў да выснавы, што бяручы пад увагу існуючы палітычны й эканамічны стан у Аргентыне, трэба не перашкаджаць, а пры патрэбе дапамагаць у афармленьні дакумэнтаў на выезд у ЗША.
Да канца 1953 годзе ладзіліся некалькі вечароў зь лекцыямі. Так, 2 жніўня інжынер Ф.Фамін прачытаў лекцыю на тэму «Этнаграфічныя межы Беларусі», a 19 верасьня «Агульны ўступ да беларусаведы». 7 лістапада ў армянскім клюбе была зладжаная вечарына з народнымі выступленьнямі й беларускім буфэтам. 29 лістапада ў сьвятліцы ЗБА адбылася памінальная акадэмія з нагоды ўгодкаў Слуцкага паўстаньня.
У пачатку 1953 году была закончаная акцыя зьбіраньня вестак аб ахвярах бальшавіцкага тэрору ў Беларусі. Сабрана дакладных дадзеных аб 109 сем’ях, якія ў сваёй бальшыні мелі па дзьве й болей асобаў. Ліста была выслана ў Нью Ёрк, у прэзыдыюм Рады БНР на рукі сп. М.Панькова.
ASOCIACION BIELORRUSA
EN LA ARGENTINA
Cnel. SAYOS 2981 VALENTIN ALSINA
Tiene el honor de invitar a Vd. y jamilia al
Gian Haile Familiar
atnenizando la gran OROEESTA
Oaracteristica LOLA.
UUE TENDRA LUGAR El DIA SABADO 7 DE NOVIEMBRE 1953 A LAS 20.30 HS.
En el salon ARMEN IO. Yatay 2454 • Valentin Alslna
(3 cuadras de Boulev. Valentin Alsina altura 2700)
Esperando verles entre los presentes, Ie saluda muy atte.
La cotnision
ZHURTAVANNIE BIELARUSAU U ARHENTYNIE
Cnel. SAYOS 2981 VALENTIN ALSINA
maje honar zaprasie Vas x siainjoju na
SIABROUSKUJU VIECARYNU
jakaja adbudziacca u sybotu, dnia 7 listapada 1953 hodu a hadzinie 20.30 u ARMlANSKlM salonle pry vulicy Yatay 2454, Valentin Alsina.
(3 kvadry ad Boulev. Valentin Alsina na vysynl 2700)
Zadajem pryjemnaj zabavy I da pabacannia.
Uprava ZB A
Uvaha! Budzia svoj ulasny bufet!
Запрошаньне на сяброўскую вечарыну, ладжаную Згуртаваньнем БеларусаУ Аргентыны 7 лістапада 1953 году.
УП.
Як заўсёды Новы 1954 год распачаўся 9 студзеня традыцыйным Калядным вечарам з праграмай, у якой былі прадбачаныя вячэра, сьпевы, падарункі для дзяцей і неспадзеўкі. Старшыня ЗБА Васіль Казлоўскі прывітаў гасьцей ды пажадаў усім шчасьлівага новага году. На прапанову Дзеда Мароза дзеці дэклямавалі вершы, якія развучылі з Аленай Зарэцкай, братам і сястрой Сакалоўскімі.
Дзеці і Дзед Мароз на Калядным вечары, ладжаным Згуртаваньнем Беларусаў у Аргентыне 9 студзеня 1954 году. Буэнос Айрэс.
Сьвяткаваньня 36-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР ўпершыню на эміграцыі распачалося радыёперадачай праз радыёстанцыю «Эксцэльёр» 28 сакавіка 1954 года, а гадзіне 9:30 раніцы. Напачатку поўгадзіннай праграмы прагучала малітва «Магутны Божа». Затым з прамовай у гішпанскай мове выступіў К. Мерляк. Разам зь інфармацыяй, прысьвечанай угодкам абвешчаньня незалежнасыді Беларусі, ён паінфармаваў пра акупацыйную палітыку
расейскага бальшавізму, пра Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне й яе дзейнасьць ды падзякаваў ўраду й аргентынскаму народу за гасьціннае прыняцьцё беларускіх эмігрантаў. Далей перадаваліся песьні студэнцкага хору ў Лювэне з тлумачэньнем народнага фальклёру й зьместу песьняў, якія сьпяваюцца пры розных нагодах жыцьця ў Беларусі. Праграму, якая была вельмі цікавая, паўтарылі 3 красавіка дзьве радыёстанцыі «Дэль Пуэблё» й «Портэнё». 28 сакавіка быў адслужаны малебен за Беларусь. а па абедзе адбылася ўрачыстая акадэмія, прысьвечаня 36-м угодкам незалежнасьці Беларусі.