Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Пасьля васьмі гадоў жыцьця ва ўмовах жахлівай другой сусьветнай вайны, прыйшоў спакойны час працы, навукі й грамадзкай дзейнасьці.але далёка, далёка ад родных, ад прыяцеляў, ад роднай вёскі й ад Бацькаўшчыны
Далей асабістае жыцьцё прайшло нармальным шляхам. Кастусю заняло болып за год апанаваць гішпанскаю моваю. У міжчасе прэзыдэнт кампаніі Т дэ Бор запрапанаваў вучыцца галандзкае мовы за кошт кампаніі . але Кастусь адклаў гэта на пазьней, матывуючы, што ён яшчэ вучыцца далей гішпанскай мове. А ў сутнасьці таму, што мовы яму надакучылі ды ня меў часу на іх з-за грамадзкіх абставінаў.
Ад 1-га студзеня 1950 году Кастусь заняў становішча заступніка шэфа бухгалтэрыі й фінансаў кампаніі, уласьнікам якой
быў галандзец Х.Ляндсмер. Новая пасада была з падвышанай платай. Калі на пачатку працы ў параплаўнай кампаніі ягоны заробак раўняўся заробку кваліфікаванага працаўніка на фабрыцы, то цяпер падвоіўся, а праз год патроіўся.
У самым канцы сьнежня 1948 году прыбыла ў Аргентыну, з Аўстрыі, сям’я Антона Губэрта, разам з дачкой Ганнай. Першы раз Кастусь спаткаўся з Ганнаю на Калядным вечары 1949 году, які ўпершыню ладзіўся Згуртаваньнем Беларусаў у Аргентыне. Першае знаёмства перайшло ў прыязень, потым у сымпатызаваньне, а пазьней у глыбейшае пачуцьцё, якое прывяло да сужэнства.
1-га верасьня 1950 году Кастусь і Ганна зарэгістраваліся ў гарадзкой управе Буэнос Айрэс як муж і жонка, а 16-га верасьня ўзялі шлюб у Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай царкве пры вуліцы Суіпача Буэнос Айрэс. Вянчаў іх айцец пратаярэй Барыс Арыйчук. Вясельле адбылося ва ўкраінскім клюбе таварыства «Відрожаньне» паводля беларускай традыцыі: з сватамі, дружкамі, дружбакамі .
Пару месяцаў перад вясельлем Кастусь перабраўся жыць у прыгарадак Валентын Альсіна. Там з Ганнай яны й жылі пасьля
Ганна Губэрт і Кастусь Мерляк у дзень шлюбу 16 верасьня 1950 г.
Наступнай вялікай падзеяй ў жыцьці Кастуся й Ганны было нараджэньне 4 сакавіка 1952 году першага сына. Ахрысьціў яго айцец Барыс Арыйчук, імя народжанаму далі Юліян, Усевалод. Цывільныя ўлады не прызналі імя Усевалод, таму што на каталіцкім сьпіску такога імя няма. Кастусь з гэтай устаноўкаю не згадзіўся й падаў на апэляцыю, але, нажаль, яна была адхілена. Такім чынам, на царкоўнай мэтрыцы напісана Юліян, Усевалод, a на ўрадавай Юліян, Антон.
У канцы 1953 году Кастусь і Ганна паехалі ў горад Кільмэс, недалёка ад Буэнос Айрэс, побач якога будаваўся новы пасёлак, з мэтай нагледзець сабе дом. Мясцовасыдь была прыгожай, зручны даезд цягніком да гораду Буэнос Айрэс. Дом ім таксама спадабаўся. Пастанавілі яго купіць.
Аднак Кастусь не хацеў сьпяшацца з купляй, хаця жонка яго патроху падганяла. Ён не хацеў, каб засталіся нязьдзейсненымі ягоныя мары ад дзяцінства выехаць ў Амэрыку. Як раз у гэтым часе на працы прынесьлі яму кучу справаў да палагоджаньня і між паперамі была памылкова ўкладзена тэлеграма зь Нью-Ёрку, у якой пыталіся, якія ёсьць магчымасьці ў порце Буэнос Айрэс для разладаваньня пшаніцы. Нягледзячы на тое, што эканамічнае становішча было добра ведамае Кастусю, ён ніколі не спадзяваўся, што Аргентыне трэба будзе імпартаваць пшаніцу. Ніякіх магчымасьцей разладоўваць збожжа ў Аргентыне не было, бо на працягу яе існаваньня збожжа экспартавалі, а не імпартавалі.
Вось гэтыя два мамэнты заставілі Кастуся зайсьці да Амэрыканскага кансуляту ды праверыць, як стаіць справа зь яго выездам, бо ён свайго часу перавёў сваю рэгістрацыю на выезд у ЗША 3) Наполі ў Буэнос Айрэс. Зрабіў гэта перад тым, як йсьці даваць задатак на дом і злажыць заяву на пазыку. Консул, які быў знаёмы з Кастусём ад даўжэйшага часу, сказаў, што калі ён ня выядзе ў гэтым годзе, то яго чарга прападзе, і ён ніколі ня зможа эміграваць ў Амэрыку-.
Калі Кастусь вярнуўся да дому, Ганна запыталася, ці ўсё ён палагодзіў. Кастусь адказаў, што ён нічога не палагодзіў, бо яны выяжджаюць у Амэрыку.
Кастусь зараз-жа пачаў вырабляць патрэбныя паперы й прыгатаўляцца на выезд. На параплаве свае кампаніі «Альфэрат», зь
бясплатным білетам для Ганны й Юліка, Мерлякі адплылі ў ЗША 1-га ліпеня 1954 году. Перад ад’ездам было зладжанае разьвітаньне з сябрамі беларусамі й з супрацоўнікамі кампаніі. Кастусь, разьвітваючыся, прыабяцаў вярнуцца ў Аргентыну, а прэзыдэнт кампаніі, ўручаючы Ганне букет ружаў, пажадаў: "Good Luck"!
Управа . Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне, Буэнос Айрэс 1950 г.
Стаяць зьлева направа: Іван Вашчыловіч, Кастусь Мерляк. Васіль Казлоўскі. Сядзяць зьлева направа: Мікалай Ланкевіч, Уладзімір Другавец і Лявон Петраш.
Беларусы ў Аргентыне
Аргентына па сваёй велічыні ёсьць другой краінай у Паўдзённай Амэрыцы. Яе тэрыторыя абыймае 1,084,439 кв. міляў і расьцягваецца ў даўжыню каля 2,300 міляў, а ў шырыню каля 1,000 міляў ад рэкаў Ля Плята й Парана на поўначы аж да Вагністай Зямлі на поўдзень; ад Атлянтыцкага акіяна да Андыйскіх гораў. Паводля статыстыкі 1951 году, Аргентына налічвала насельніцтва 19,108,000, а большая палавіна пражывала ў Буэнос Аўрэс і яе правінцыі.
Аргентына ёсьць фэдэральная рэспубліка, у якую ўваходзяць 22 правінцыі й фэдэральная акруга сталіцы Буэнос Айрэс. На чале рэспублікі стаіць прэзыдэнт і ён-жа выконвае функцыю прэм’ерміністра. У 1946 годзе на прэзыдэнта быў выбраны палкоўнік Хуан Д. Пэрон. Яго жонка Эва Дуартэ дэ Пэрон была вельмі актыўнай у палітычным і грамадзкім жыцьці рэспублікі. Сваёю дзейнасьцю яна здабыла вялікую папулярнасьць насельніцтва й мела моцны ўплыў на сындыкат працоўных. Пасьля яе сьмерці 26 ліпеня 1952 году аслабела падтрымка грамадзтвам палітыкі ўраду.
Генэрал Пэрон быў адначасна кіраўніком партыі Хустыц’яліста (Справядлівасыді), якая была пазьней пераіменаваная на партыю Пэроніста. Побач з партыяй Пэроніста існавалі й афіцыяльна дзейнічалі партыя Дэмакратычных радыкалаў (галоўны апазыцыянер партыі Пэроніста), Саюз нацыяналістаў і Камуністычная партыя.
Нягледзячы на тое, што Аргентына ў сакавіку 1945 году ўступіла ў вайну на боку Аліянтаў супраць дзяржаваў «Восі», вонкавая палітыка была накіраваная на стварэньне трэцяе сілы ў сьвеце. Гэта значыць да існуючых двух блёкаў: камуністычнага пад гэгэмоніяй Савецкага Саюзу, капіталістычнага пад гэгэмоніяй Амэрыкі—мусіў далучыцца й блёк Хустыц’ялістаў пад гэгэмоніяй Аргентыны. Такая палітыка разыходзілася з палітыкай Амэрыкі й яна нацягвала на сябе непрыемныя наступствы.
Бязумоўна, генэрал Пэрон зрабіў вялікія сацыяльныя рэформы, а здабыты капітал падчас вайны дапамог падняць узровень жыцьця ды паставіць Аргентыну на першае месца ў Паўдзённай Амэрыцы.
Эканамічнае жыцыдё кіравалася ўрадавай інстытуцыяй «Аргентынскі інстытут разьвіцьця й аб.мену» згодна дактрыны Хустыц’яліста. Дактрына Хустыц'яліста палягала на тым, што інстытут закупліваў усе гаспадарчыя прадукты, прызначаныя на экспарт. (усякага роду збожжа, мяса, скуры, фрукты і г.д.) па загадзя ўстаноўленых цэнах ды экспартаваў іх за граніцу. Земляўласьнікі, аблічыўшы кошт прадукцыі ды забавязаньні паводля сацыяльных рэформаў, пабачылі, што яны перавышаюць устаноўленыя цэны Яны перасталі сеяць і гадаваць жывёлу, у выніку чаго узровень жыцыдя пачаў падаць.
Канфлікт, які ўзьнік між урадам і каталіцкаю царквою ў 1954 годзе, палітыка стварэньня трэцяе сілы ды эканамічны застой давялі да таго, што марское й сухапутнае камандаваньне збройных сілаў скінулі ўрад, а Прэзыдэнта Пэрона выслалі ў выгнаньне.
Прэзыдэнтам Аргентынскае рэспублікі быў назначаны збройнымі сіламі генэрал Эдуардо Лёмбардзі, які ў сваю чаргу быў скінуты й заменены генэралам Пэдро Арамбуру, які быў праціўнікам пэранізму. Ён і яго наступнікі давялі сваёю палітыкаю Аргентыну да таго, што Пэрон вярнуўся назад і быў выбраны ізноў на прэзыдэнта. Але гэта не памагло: краіна паступова бяднела, a палітычныя непаладкі сапхнулі яе да эканамічнага заняпаду й скрайняе беднаты.
Беларусаў у гэты час (1946-1950гг.) ў Аргентыне было каля 100,000. Пражывалі ў сваёй бальшыні ў горадзе й правінцыі Буэнос Айрэс. Гэта была эміграцыя з Заходняе Беларусі, у асноўным эканамічная, паміж якой знаходзілася многа грамадаўцаў і камуністаў з КПБ. У гэты лік беларусаў уключана эміграцыя з часоў перад першай сусьветнай вайны й пасьля другой сусьветнай вайны. якія былі, можна сказаць, у невялікай колькасьці1.
Беларуская эміграцыя была зарганізаваная ў розных арганізацыях: грамадзкіх, культурных, спартовых. Было іх шаснаццаць.2 Яны тварылі Фэдэрацыю Беларускіх арганізацыяў у Аргентыне.
1. "Survey Byelorussian National Group in Argentina" January 1954, Buenos Aires, Argentina.
2. Спісак Беларускіх арганізацыяў y Аргентыне гл. na с. 450 451
Зараз-жа пасьля вайны агенты савецкага прадстаўніцтва ў Уругваю й ад 1946 году ў Аргентыне прылажыліся да сарганізаваньня Славянскага Саюзу ў Аргентыне. да якога належалі ўсе ар ганізацыі славянскага паходжаньня, у тым ліку й Фэдэрацыя Беларускіх арганізацыяў у Аргентыне. Савецкія агенты пры арганізацыі Славянскага Саюзу добра выкарысталі паваенны настрой перамогі над фашызмам, які існаваў у грамадзтве (асабліва пераконваючым фактарам быў саюз А.мэрыкі з Саветамі). Ідэёлягічна Славянскі Саюз быў пракамуністычны й поўнасьцю апанаваны і кіраваны савецкімі агентамі.
II.
Калі Кастусь прыехаў у сьнежні 1947 г. у Буэнос Айрэс, то ён застаў ужо новых эмігрантаў, якія пачалі прыбываць у 1946 годзе, пераважна з Англіі (былыя жаўнеры 1-га і 2-га корпусу Польскае арміі). Пазьней сталі прыбываць беларусы зь Італіі, Нямеччыны й Аўстрыі.
Сябры Славянскага Саюзу, у тым ліку й беларусы, зьбіраліся на Пляц Рэтіро перад Эміграцыйным гатэлям і нападалі на новапрыбыўшых, абвінавачваючы іх у здрадніцтве свае Радзімы й калябаранстве зь немцамі. Яны называлі іх фашыстамі й крычалі: «Едзьце назаді». Тут пачыналіся контратакі прыежджых, перш слоўныя a потым фізычныя, якія пераходзілі ў бойкі й працягваліся, пакуль ня ўмешвалася паліцыя.
Гвалтоўныя дыскусыі й рукабойкі адбываліся ў сталоўках і рэстаранах на працягу некалькі гадоў. Такія інцыдэнты здараліся дзякуючы нахабным захаваньням зьбіральшчыкаў грошаў на дапамогу ахвярам фашызму або ў часе вельмі частых зборак на «боты Сталіну».
На працягу летніх. а па нашаму зімовых месяцаў, Кастусь наведваў Пляц Рэтіро, дзе можна было спаткацца зь беларусамі, якія прыяжджалі, і з тымі, хто іх спатыкаў. Другім месцам спатканьня была расейская праваслаўная царква, перш пад юрыздыкцыяй Сыноду, а пазьней пад юрыздыкцыяй Амэрыканскай мітраполіі. Вось у гэтых мясцох Кастусь пазнаёміўся з групай беларусаў,