Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Задуменны, нават і не заўважыў, што падыйшоў да берагу вэранды й затрымаўся якраз там, дзе калісьці стаяў Напалеон, залажыўшы руку за пазуху, ды пазіраў уздоўж шырокае віяле Консільяціонэ, якая вяла на пляц Ватыкану й упіралася ў калюмнады Базылікі сьв. Пятра,
—Цыгарэттэ сінёрэ!— Гэткімі словамі, прапануючы папяросы, перарваў думкі стары італьянец.
Кастусь проста машынальна выняў астатнія дзесяць ліраў і купіў адну цыгарэту «Камэдзь» ды закурыў яе. Ён пачуў прыемны запах, стада нейк лёгка на душы й пачуўся задаволеным, шчасьлівейшым, нават забыўся. што ён быў галодным, бо нічога ня еў ад раньня. Ад гэтага дня ён і пачаў курыць.
У вольны час, якога не бракавала, Кастусь часта спатыкаўся зь беларусамі, наведаваў «Русікум» і Дом Марыянаў У Доме Марыянаў адсьвяткавалі ў 1947 годзе 25 Сакавіка, дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут Кастусь спаткаў прысутных гасьцей з Францыі: а.Франціша Чарняўскага й інжынера Лявона Рыдлеўскага, якія прыехалі як беларуская дэлегацыя да Ватыкану. Наступнага дня беларуская група пад кіраўніцтвам а.Ч.Сіповіча наведалі Базыліку сьв.Пятра, слаўны Ваты канскі музэй ды іншыя гістарычныя аб’екты.
Кастусь таксама браў актыўны ўдзел у таварысцкім жыцьці сваіх прыяцеляў італьянцаў, кола якіх павялічылася праз навязаньне лучнасыді зь сябрамі зь лягеру. Граф Вронскі—Карачы й яго жонка артыстка Дэды Монтана часта запрашалі да сябе на прыняцьці з розных нагодаў, а перадусім на опэры й канцэрты. He абыйшлося бяз розных прапановаў для «комэндатроэ Канстанціно», што рабіць і чым заняцца, каб асесьці настала ў Італіі. Нават былі прапановы ажаніцца, зараз-жа сватаючы «сінёрыну», пры гэтым зазначаючы. што яна з багатай сям'і. У такіх выпадках Кастусь гаварыў, што выяжджае хутка ў Амэрыку, паказваючы білет на параплаў, а гэта яшчэ больш давала важнасьці ў вачох італьянцаў.
3 хвілінай падпісаньня мірнага дагавору ў Парыжы італьянскія ўлады пачалі рэгістраваць і правяраць кожныя тры месяцы чужынцаў і ставіць пытаньні, калі й куды мае намер выехаць. Кастусю з гэтым ня было клопату, бо меў запрошаньне й білет ў Амэрыку, а толькі чакаў на візу. Усе вайсковыя адзінкі пачалі выяжджаць зь Італіі, у тым ліку й беларусы з войскам генэрала Андэрса выехалі ў Англію, толькі застаўся П.Конюх, які прадаўжаў свае студыі сьпеву.
Такія абставіны змушалі Кастуся паважней заняцца эміграцыяй. Ён даведаўся што лёгка можна выехаць у Вэнэзуэлю зь
перасадкай ў ЗША, тым больш, што меў білет да Нью-Ёрку. А калі надарыцца па дарозе нагода застацца ў Амэрыцы, варта зрызыкаваць. Кастусь пачаў вырабляць дакумэнты на выезд.
3 рэкамэндацыяй монсінёра Мэйштовіча, кананістага й дарадчыка польскае амбасады пры Ватыкане, із пашпартам, выданым летувіскім консулям І.Лазорайтіс, удалося вырабіць візу ў Вэнэзуэлю. Засталося толькі чакаць на транспарт.
Каб ня губляць часу, Кастусь запісаўся на курсы кіраваньня самаходам. Злажыў заяву ў польскі камітэт, які прызначыў стыпэндыю ў вышыні поўнае аплаты. Па заканчэньні курсу ён дастаў «патэнтэ» на права кіраваньня самаходам у Італіі.
Кастусь часта наведваў пралата П.Татарыновіча, які заўсёды частаваў сваіх гасцьей лікёрам «Стрэга». Аднаго разу запрапанаваў Кастусю перапісаць на машынцы з лацініцы на кірыліцу кнігу «Куо Вадзіс» Г.Сянкевіча, якую ён пераклаў з польскае на беларускую мову. Кастусь ахвотна згадзіўся. Забраў машынку й рукапіс ды ўзяўся за працу. Калі быў змучаны, дык, каб адпачыць, выяжджаў зьведаць гістарычныя месцы, што апісваліся ў кнізе. Спачатку зьведаў бліжэйшыя Колісэум, Форум Романо, Тэрмі Каракала, Катакомбы. 3 далейшых мясьцінаў: Вія Апія, Віядутто Романо ды шмат іншых помнікаў і руінаў старажытнага Рыма.
У канцы лістапада, калі перапісваньне кнігі падыходзіда да канцу, да Кастуся завітаў пралат П. Татарыновіч. Яго візыта моцна зьдзівіла Кастуся, і ёч падумаў, што мусіць быць нешта важнае. 1 сапраўды так было. Пралат, заняўшы месца ў крэсьле, спакойна спытаў, ці шмат засталося да заканчэньня. Адказ быў, што патрэба толькі адзін дзень.
—Ну, то вельмі добра. Канчай і зьбірайся выяжджаць з групай харватаў у Аргентыну. Вось тутака ўсе патрэбныя інфармацыі. Будзь гатовы на станцыі Тэрміні 2-га сьнежня а 5-й гадзіне па паўдні, дзе мы спаткаемся перад ад’ездам у Гэнса.
Кастусь аж падскочыў з радасьці. Моцна дзякаваў пралату за спрытнае й ціхае палагоджаньне справы эміграцыі. Да ад’езду засталося толькі пару дзён, якія Кастусь выкарыстаў палагодзіць свае асабістыя справы ды разьвітацца з прыяцелямі. У Гэнове аргентынская .эміграцыйная дэлегацыя на Эўропу памясьціла эмігрантаў у адпаведны будынак. На працягу двух дзён, кожны кан-
дыдат на выезд прайшоў камісыю па здароўю і па афармленьню дакумэнтаў. Кастусь атрымаў дакумэнт-візу, выданай аргентынскай дэлегацыяй, білет № 09256 на аргентынскі параплаў «Тукуман» і 100 пэзаў на дарогу. Адплылі з Гэноа да Буэнос Айрэс 6 сьнежня 1947 года.
Буэнос Айрэс
Параплаў«Тукуман» быў запоўнены эмігрантамі па нацыянальнасьці харватамі, а па партыйнай прыналежнасьці «усташамі» (Усташа—харвацкая нацыянальная партыя). Акрамя іх былі эмігранты другіх нацыянальнасьцей, але не ў вялікай колькасьці: палякі, славенцы, славакі, альбанцы, некалькі украінцаў і адзін беларус. Падарожжа да Аргентыны было цікавае й вясёлае, бо на параплаве усяго хапала, нават віна. Надвор’е цэлы час было спакойным, толькі ўжо насупраць бразылійскага пабярэжжа, дзень перад прыездам да Буэнос Айрэс, усхадзілася вялікая бура й моцна калыхала параплаву, так што Кастусь праляжаў у ложку паўтара дня й ўстаў толькі, калі пачуў крыкі: «Буэнос Айрэс!»
23 сьнежня 1947 года Канстанціно Мерляк прыбыў у Буэнос Айрэс. Гэтага-ж дня выдалі асабістыя дакумэнты (цэдула дэ ітэнтідад) ды паказалі эміграцыйны гатэль, які знаходзіўся каля пляцу «Рэтіро».
У гатэлі затрымоўваліся ўсе новапрыбыўшыя эмігранты на час пакуль ня ўладзяцца на працу ды пакуль ня знойдуць сабе памешканьня. У той час на працу можна было ўладкавацца даволі хутка, але было цяжэй з памешканьнем, асабліва для сямейных.
Гэта быў летні сэзон у Аргентыне. У горадзе было даволі горача для прыежджых, але настрой навокал быў сьвяточны. бо гэта было напярэдадні куцыді перад Калядамі. Кастусь са сваімі спадарожнікамі выйшлі зьведаць бліжэйшую частку горада, ідучы па вуліцы сталі пацець, калі пабачылі ў вакне вялікага Дзеда Мароза, апранутага ў зімовую вопратку зь белым каптуром. Ён глядзў на іх і сьмяяўся з таго, што яны пацелі, а яму было хоць-бы што.
У эміграцыйным гатэлі Кастусь зь іншымі спадарожнікамі спаткаліся з прадстаўнікамі польскага таварыства імя Главацка-
га, якія запрасілі іх на куцьцю у клюб. Яны гэта рабілі для сваіх «родакув» кожны раз, калі прыходзіў параплаў з эмігрантамі.
Нягледзячы на тое, што ў дакумэнтах Кастуся было запісана па прафэсыі «агрыкольторэ» (земляроб), каб было лягчэй выэміграваць, ён не зьбіраўся ехаць дзесьці далёка за горад капаць зямлю ды садзіць бульбу. Кастусь купіў газэту «Буэнос Айрэс Гэральд» на ангельскай мове ды пачаў сачыць за абвесткамі, у якіх шукаліся людзі на працу. Праз гэтую газэту дастаў працу ў «Сіты гатэль» як памочнік багажнага портэра, г.зн. вазіў віндаю багаж у пакоі або вывозіў з пакояў ды памагаў ладаваць у самаход ці наадварот, у залежнасьці прыяжджаў госьць ці ад’яжджаў.
За працу плацілі месячны заробак, месячнае харчаваньне і даходзіў барыш, які быў ня надта вялікі. 3 барышом аднаго разу ўзьнікла непаразуменьне, бобагажовыя атрымоўвалі барыш, але не дзяліліся з памочнікам Аднойчы, калі Кастусь атрымаў тры пэзы барышу, гэта заўважыў старэйшы багажовы. Ён падыйшоў да Кастуся й сказаў, што яму належыцца палова барышу.
—Вы атрымоўваеце барыш, аднак са мною ня дзеліцеся.
—Так, бо толькі памочнікі дзеляцца, — адказаў багажовы.
—Дык калі так, то глядзіце,—Кастусь выняў зь кішэні тры пэзы, парваў іх на кавалачкі й пусыдіў на вецер.
Багажовы ледзь не самлеў. Ачуняўшы, пайшоў на сваё месца. Ад гэтага часу ніхто не дамагаўся паловы барышу ды пачалі адносіцца да яго з асаблівай павагай.
Раз, ідучы на працу, Кастусь вычытаў у газэце, што патрабуецца бухгалтар ў галяндзкую параплаўную кампанію. Ён зайшоў у кафэйную, папрасіў паперы, напісаў заяву, занёс у гэтую кампанію й ўсунуў пад дзьверы (бо было яшчэ рана й канцылярыя была зачыненая). Пасьля некалькіх дзён атрымаў запрошаньне прыйсьці ў кампанію на перамовы ў справе працы. Інтэрв’ю ня было доўгім. Кастусь быў прыняты на працу, аднак запрапанаваная плата была такая самая як у гатэлі, але без харчаваньня. Прэзыдэнт і галоўны кіраўнік сказалі, што больш плаціць ня могуць і далі падумаць два дні.
Кастусю прыйшлося другі раз выбіраць эканамічную галіну, у якой працаваць. (Першы раз выбар паўстаў пры Саветах, калі ён пасьвяціў нямала часу, каб даведацца, дзе лепш плацяць. Ён вы-
браў Дзяржбанк. Аказалася, што Дзяржбанк плаціў найлепш сваім канцылярыйным працаўніком, і ён не памыліўся. Яшчэ ў Італіі ayMay, дзе будзе найлепш працаваць, калі ён выедзе на эміграцыю. Па пэўным часе дайшоў да высновы, што марскі транспарт, калі на гэта здарыцца нагода, будзе найлепшым выбарам. Дзеля гэтага ён пастанавіў узяць гэтую працу, бо ў гатэль зь яго веданьнем мовы заўсёды можна вярнуцца. На другі дзень пайшоў у кампанію і заявіў, што працу прымае.
Галоўны кіраўнік сэньёр Г.Г. Обэрман сказаў: «Калі так, мы будзем плаціць на 30 пэзаў у месяц больш.» Кастусь пайшоў у «Сіты» гатэль, заявіў у канцылярыі, што за тыдзень пакідае працу. У гатэлі Кастусь працаваў ад 6-га да 31 студзеня 1948 году. У кампаніі Марытыма Голяндэса (Аргентына) С.А.К. (Compania Maritima Holandesa Argentina) S.A.C) пачаў працаваць 8-га лютага 1948 году. Да канца году Кастусь атрымаў тры падбаўкі ў аплаце за працу.
Кастусь пакінуў сваю часовую кватэру ды перайшоў жыць у гатэль «Парада», у цэнтры гораду пры вуліцы Рывадавія, з адным аргентынцам ў пакоі, каб плаціць меньш ды практыкаваць гішпанскую мову. Сталаваўся ён у тым-жа гатэлі.
Маючы працуй памешканьне, Кастусь узяўся вывучаць гішпанскую мову, бяручы вечарамі, тры разы на тыдзень, лекцыі ў прафэсдра Руссо. Гэтак распачалося новае жыцьцё ў новым сьвеце ў экзатычнай краіне Аргентыне. у славутым і тэмпэрамэнтным горадзе Буэнос Айрэс.