• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

    Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

    Праніклівасьць і практычны падыход
    Канстанцін Мерляк

    Памер: 493с.
    Нью Йорк 1992
    139.07 МБ
    Уладкавацца на кватэру пасьля вайны было вельмі цяжка. Наплыў эмігрантаў з Эўропы й перасяленьне мясцовага жыхарства з аддалённых пасёлкаў у горад спрычыніліся да кватэрнага крызысу. Каб аблегчыць становішча з кватэрамі правінцыяльныя ўлады адпусьцілі вялікі кавалак зямлі па-за межамі фэдэральнае сталіцы Буэнос Айрэс каля Мілітарнае фабрыкі, адкуль можна было браць ваду, ды аб’явілі: «Калі ласка, будуйцеся, зямля даецца вам бясплатна».
    Эмігранты й мясцовае насельніцтва кінуліся будаваць сабе хаты. Так як ня было ніякага пляну распадзелу пляцоў, дык кожны займаў кавалак зямлі й пачынаў будавацца. Мясцовыя рабілі вельмі хутка. Яны прывозілі бляху, ставілі сьцены, накрывалі іх, а замест дзьвярэй ужывалі занавес з тканага матэрыялу. Эмігранты рабілі інакш: зямлю мясілі з саломай і засушвалі ў форме пустакоў. Калі сыдены былі гатовыя, іх тынкавалі, каб дождж не размываў. Іхнія хаты мелі стрэхі, вокны й дзьверы, яны выглядалі даволі ўнушальна.
    Будова ішла хуткім тэмпам, так што за кароткі час уся зямля была занятая й для новапрыбыўшых не было месца, дзе будавцца.
    У такім выпадку новапрыбыўшыя, асабліва «гаўчо» прывозілі матэрыял і пачыналі будаваць сабе хату на вольным месцы ранейшага пасяленца. Нярэдка здаралася, што недалёка ад уваходу ў хату стаяла будка суседа, якая служыла за ўборную. 3 часам стварыўся такі лябірынт, што цяжка было дайсьці да свае хаты. Аднак было характэрным тое, што людзкіх канфліктаў і праступстваў не было, толькі ў нядзелю можна было спаткаць сям-там падпіўшага чалавека. Многія новапрыбыўшыя беларусы скарысталі гэтую нагоду й пабудавалі свае хаты. Іншыя стараліся прыдбаць кавалак зямлі з мэтай будаваць сапраўдны дом.
    3	гутарак між собку сябры ЗБА даведваліся, дзе хто працуе ды якія мае заробкі. У большай колькасьці беларусы працавалі на будове. Нават паўстала свая кампанія. якая брала кантракты ды самастойна будавала шкілеты дамоў з жалезабэтону. Некаторыя працавалі ў тэкстыльнай і мясной індустрыі. а маладыя жанчыны ў швэйных майстэрнях.
    3	пераходам у сваю кватэру ўправа ЗБА пачала распаўсюджваць беларускую прэсу, якую атрымоўвала з Эўропы: «Бацькаўшчыну», «Божым Шляхам», «Зьніч», «За волю», «На шляху» ды іншыя выданьні, якія прысылаліся.
    У гэтым годзе ЗБА зарэгістравала прыезд сем’яў А.ГІмпеля, М.Лазкжа й іншых. У сакавіку вярнуўся назад у Англію пратаярэй Мікалай Макарэвіч з матушкаю. Загадам іміграцыйнай дырэкцыі быў выселены з Аргентыны япіскап Панцелейман з Расейскае Зарубежнае Царквы, а пару месяцаў пазьней быў выселены з Аргентыны Саланевіч, знаны расейскі манархіст, які выдаваў сваю манархісцкую газэту ў Буэнос Айрэс.
    Яшчэ ў 1950 годзе сталіся дзьве цікавыя падзеі. В.Краўчанка, працаўнік савецкай амбасады ў Канадзе, захапіўшы шпіёнскія дакумэнты, перадаў іх канадзкай паліцыі, а сам застаўся жыць у Канадзе. Ён прыехаў у Аргентыну, каб зрабіць канфэрэнцыю ды высту піць , з прамовамі на сходах адносна савецкай шпіёнскай дзейнасыді. Улады гэтага зрабіць яму не дазволілі, і ён вярнуўся назад у Канаду. Другая падзея была тая, што Аргентынскі ўрад разьвязаў 32 родныя арганізацыі й палітычныя партыі.
    1951 год распачаўся традыцыйным Калядным сьвятам, на якое сабралася нямала беларусаў з гораду ваколіцаў Буэнос Айрэс.
    На ўвагу гэтага вечара заслугоўваў багаты канцэрт. Упершыню выступіў хор ЗБА пад кіраўніцтвам I. Гейхроха. Былі дэклямацыі Н.Нядзелькі, дуэты В. і М. Бычкоўскіх, Соні Хрось і А.Грынкевіча пад акампанімэнт 3. Лойкі і Р. Кужаля.
    33-я угодкі абвешчаньня незалежнасыді Беларусі абыходзіліся ў горадзе Беразатэгі і ў Буэнос Айрэс.
    У Беразатэгі на 25 Сакавіка ў праваслаўнай царкве быў адслужаны а. Васілём Вячоркам малебен за беларускі народ. Пасьля, на сяброўскім прыняцьці, быў прачытаны рэфэрат аб гістарычных падзеях ды Акце абвешчаньня незалежнасыді БНР.
    Сьвяткаваньне ў Буэнос Айрэс адбылося 1 красавіка 1951 году. Служба божая адбылася ў Украінскай Праваслаўнай царкве, a ўрачыстая акадэмія ў Летувіскім клюбе. На акадэміі была прынятая рэзалюцыя адносна гэнацыду беларускага народу, які праводзіўся савецкім урадам у Беларусі. Разам з кніжкаю М.Абрамчыка «Я абвінавачваю Крэмль у забойстве майго народу» яна была высланая да Аб’ еднаных Нацыяў у Нью Ёрк, на рукі генэральнага сакратара Трыгве Ліе.
    20 травеня 1951 году адбыўся 4-ты агульны сход ЗБА, на якім была выбраная новая ўправа ў наступным складзе: Уладзімір Другавец—старшыня, Аляксандр Літвінскі—заступнік старшыні, Лявон Петраш—сакратар, Васіль Казлоўскі—скарбнік і Мікалай Ланкевіч—сябра ўправы.
    Із справаздачы старшыніі К.Мерляка за тры гады дзейнасыді, якім закончыўся арганізацыйны пэрыяд, прысутныя даведаліся, што ЗБА, як беларуская грамадзкая арганізацыя нацыянальнага характару была закладзеная 4 красавіка 1948 году з мэтамі:
    Памагаць нашым суродзічам эміграваць з Эўропы ў Аргентыну.
    Памагаць уладзіцца прыехаўшым ў Аргентыну на працу.
    Арганізаваць беларускую калёнію для грамадзка-культурнага жыцыдя, каб забясьпечыць абарону сваіх правоў і ахову нацыянальнае культуры.
    Мець беларускае нацыянальнае прадстаўніцтва ў Аргентыне.
    —Гэтыя даручэньні,—адзначыў К.Мерляк,—адпавядаюць кожнаму беларусу, незалежна вайсковец ён ці цывільны, бяз розьніцы партыйнага погляду, рэлігіі, часу прыбываньня ў Аргентыне, калі ён сапраўды пачуваецца сынам беларускае зямлі.
    Далей дакладчык коратка спыніўся аб тым, што зроблена.
    —Адтрымана 98 дазволаў на ўезд у Аргентыну зь Нямеччыны. Зложана просьба на дазвол 300 асобам эміграваць у .Аргентыну зь Нямеччыны й Аўстрыі, але, нажаль, груповыя візы былі ўстрыманыя ўрадам. Пра дапамогу прыбыўшым сюды й нямногім ў Нямеччыне асобам вам добра ведама.
    Грамадзкая дзейнасьць праявілася ў штогоднім сьвяткаваньні Калядаў і сустрэчы новага году, угодкаў абвешчаньня незалежнасыді БНР, сяброўскіх вечарынках, зборак і культурных вечароу. Распаўсюджана толькі ў гэтым годзе больш за 1000 экзэмпляраў беларускае прэсы. У бібліятэку сабрана больш за 100 кніжак і каля 200 экзэмпляраў розных часопісаў. Навязаная лучнасьць з Аргентынскімі ўладамі, асабліва Коордынасіон Фэдэраль, з іншанацыянальнымі арганізацыямі, у асаблівасьці з Украінай, Славакіяй. Летувой, Харватыяй, Польшчай ды іншымі.
    Старшыня ЗБА браў удзел у многіх канфэрэнцыях, ладжаных нацыянальнымі арганізацыямі й Коордынасіон Фэдэраль. Дзякуючы нашай актыўнасьці, пра Беларусь і пра нас Аргентынская прэса пісала 32 разы.
    Быў высланы мэмарандум адносна беларусаў у Аргентыне Міністэрству ўнутраных справаў і Міністэрству замежных і культурных справаў Аргентыны. А таксама ліст у дырэкцыю «Голаса Амэрыкі» ў справе ўключэньня беларускае мовы ў сваіх перадачах, прывітальная тэлеграма Прэзыдэнту Пэрону з нагоды яго выбару на другую кадэнцыю Прэзыдэнтам Рэспублікі.
    1951 год быў выбарчым годам Прэзыдэнта Аргентынскай Рэспублікі. 3 гэтай нагоды былі неабмежаваныя свабоды дзеяньня як правых, так і левых арганізацыяў, з чаго скарыстала беларуская арганізацыя «Белорусскнй Очаг», абнавіўшы сваю дзейнасьць.
    Управа ЗБА заплянавала сяброўскую вечарыну й канцэрт на 30 чэрвеня 1951 году. Таксама на гэты дзень «Очаг» аб’явіў свае танцы. Упершыню ўправа ЗБА выдрукавала вялізарныя плякаты, рэклямуючы свой вечар у Чэхаславацкім клюбе ў горадзе Валетын Альсына ды ноччу пазаклейвала плякаты «Белорусского Очагу».Ве чарына й канцэрт удаліся вельмі добра, на іх прыбылі беларусы з старой эміграцыі. Управа ЗБА, заахвочаная посьпехам папярэдняй вечарыны, пастанавіла яе паўтарыць 27 кастрычніка ў гэтым самым
    клюбе. Таксама й гэтым разам былі выдрукаваныя вялікія плякаты йлятучкі, якія рэклямавалі аркэстру «Амэрыка» й канцэрт з выступленьнямі балетмайстра Ўладзіміра Катовіча з балярынай Верай Безуглавай.
    V.
    1952 год распачаўся традыцыйным Калядным вечарам 18 студзеня. Айцец Васіль Вячорка благаславіў бяседу за застаўленымі багата сталамі, якая прадаўжалася ў спалучэныні з мастацкімі выступленьнямі дуэтаў. салістаў і дэклямацыямі. Гэтым разам зьявіўся Дзед Мароз, які абдараваў падарункамі ўсіх дзяцей і дарослых.
    3	нагоды 34-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР Актам 25 Сакавіка ўправа ЗБА выдала заклік да беларускага грамадзтва ў Аргентыне, прэсавы камунікт і дэклярацыю, якія былі разам з запросінамі разасланыя для прэсы і ўрадавых чыноўнікаў Аргентыны.
    Урачыстасьць распачалася 30 сакавіка Божаю службаю за Беларусь ва Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве, дзе пасьля службы а.Барыс Арыйчук сказаў прынагодную й патрыятычную пропаведзь. Гэтага-ж дня адбывалася й урачыстая акадэмія з асабістым удзелам прадстаўнікоў нацыянальных арганізацыяў і мясцовай адміністрацыі гораду Буэнас Айрэс. Праграма распачалася Аргентынскім і Беларускім нацыянальнымі гімнамі ды прывітаньнямі гасьцей прадстаўніком Ураду БНР К. Мерляком у гішпанскай мове й старшынём ЗБА У.Другаўцом у беларускай. Пасьля рэфэрату аб гістарычных падзеях таго часу й аб Акце 25 Сакавіка зь велымі цікавай палітычнай прамовай аб становішчы паняволеных народаў выступіў прадстаўнік Цэнтральнай Рэпрэзэнтацыі Ўкраіны Мігэль Ангель Рубінэц.
    Навязваючы да 34-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР, управа ЗБА выслала ліст да Прэзыдэнта ЗША з посьбай улучыць беларускую мову ў перадачы «Голас Амэрыкі». Копіі гэтага ліста былі высланыя ў Дэпартамэнт замежных справаў Амэрыкі, сэнат ЗША, дырэктару «Голас Амэрыкі», Прэзыдэнту ЗША і спікеру палаты рэпрэзэнтантаў.
    Пяты агульны сход ЗБА адбыўся 1 чэрвеня. Адкрыў яго а. Васіль Вячорка, запрошаны, каб абгаварыць справу заарганізаваньня беларускага праваслаўнага прыходу ў ваколіцах Буэнос Айрэс. У прэзыдыюм сходу былі выбраныя Вінцэнт Зарэцкі, Іван Гейхрох і Юліян Жыхар.
    Справаздачу з агульнай дзейнасьці зрабіў старшыня У.Другавец, а фінансавую—скарбнік В. Казлоўскі. 3 справаздачаў прысутныя даведаліся аб праведзенай працы й стане арганізацыі. Пад час справаздачы старшыня прачытаў ліст, які быў высланы прэзыдэнту Пэрону ў справе аўдыенцыі для беларускай дэлегацыі. Таксама прачытаў адказы: адзін, дзе паведамлялася, што аўдыенцыя адбудзецца ў вызначаную дату, а другі, што аўдыенцыя адклікана з прычыны спробы замаху на яго ўрад 25 травеня вайсковымі адзінкамі гарнізону, размешчаным на базе, каля Буэнос Айрэс.