Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Па нейкім часе беларусы даведаліся, што др. М. Мінкевіч, які выехаў у правінцыю Сан Люіс працаваць лекарам, назначаны Міністэрствам аховы здароўя. Але на гэтым справа не закончылася. Пазьней паявіўся яшчэ адзін прадстаўнік ад беларусаў, нейкі пан Тэльмашэўскі, але яго кадэнцыя ня трывала доўга. Р.Астроўскі наведаў Аргентыну й свайго зяця др. М.Мінкевіча ў 1951 годзе. Знаходзіўся ў Аргентыне «інкогніта», з чаго ня былі задаволеныя яго прыхільнікі. Па нейкім часе Р. Астроўскі вярнуўся ў Эўропу.
У першай палове 1950 году праводзілася справа дапомогі беларускім студэнтам у Лювэне. Др. Б.Рагуля, старшыня Акадэміцкага аб’яднаньня на чужыне й прэзыдэнт М.Абрамчык навязалі лучнасыдь з др. Джорджам Сантынам, старшынёй Інтэрнацыянальнага Саюзу студэнтаў у Бельгіі, які прыабяцаў дастаць ад Аргентынскага ўраду й фундацыі Эвы Пэрон фінансавую дапомогу на 100 стыпэндыяў для беларусаў, што будуць студыяваць у Лювэне. Кастусю даручылі, каб ён разам з др. Сантынам, калі той вернецца ў Буэнос Айрэс, давялі гэтую справу да канкрэтнага выніку. Было праведзена нямала розных канфэрэнцыяў, напісана нямала мэмарандумаў, усё было ўзгоднена, нават прыезд др. Б.Рагулі ў Буэнос Айрэс, але, нажаль, пасьля выезду др. Сантына назад у Лювэн, справа не была зрэалізаваная.
3-га чэрвеня 1950 году Кастусь наведаў Уругвай з мэтай азнаямленьня з грамадзкім жыцьцём беларусаў у горадзе Монтэвідэо й яго ваколіцах. Аказалася, што ў Монтэвідэо існавала «Беларускае таварыства імя Маскіма Горкага» з двума аддзеламі ў недалёкіх гарадох. Гэтае таварыства, як і іншыя арганізацыі, было апанаванае савецкімі агентамі й парадак у ей быў такі самы, як і ў арганізацыях у Аргентыне да часу іхняе ліквідацыі ў 1949 годзе.
На адным банкеце, ладжаным параплаўнай кампаніяй, у якой працаваў Кастусь, ён запазнаўся й запрыязьніўся з палітычнакультурным аташэ Чылійскае амбасады ў Буэнос Айрэс Люісам Морандэ. Кастусь правёў зь ім некалькі спатканьняў і той зацікавіўся беларускай эміграцыяй, нягледзячы на тое, што ў Чылі было ня шмат беларусаў. Сэнёр Морандэ прыабяцаў паспрабаваць дастаць некалькі стыпэндыяў для студэнтаў і даць дапамогу на культурную дзейнасыдь ЗБА. Але ён паехаў у Чылі, так і не выканаўшы свае абяцаньні.
У студзені 1951 года Кастусь атрымаў паведа.мленьне з канцылярыі Ураду БНР, што сп. Пётр Манькоўскі пераняў ад сп. М.Тулейкі абавязкі Дзяржаўнага сакратара. Ад гэтага часу ўся карэспандэнцыя павінна была накіроўвацца на паданы адрас у Нью Ёрку. (Да гэтага часу ўсе справы накіроўваліся ў Нямеччыну або прэзыдэнту ў Парыж).
Падчас вакацыяў у ліпені 1951 году наведаў Буэнос Айрэс і беларускую калёнію Уладзімір Клімовіч, які быў па прафэсыі
мярнічы й свайго часу прыехаў сюды з Англіі разам з Г.Юузэфовічам. У. Клімовіч дастаў працу ў Міністэрстве земляробства й быў высланы працаваць мярнічым у правінцыю Сантьяго дэль Эстэро, якая мяжавала з Чылі. У.Клімовіч быў прадстаўніком Беларускага студэнцкага фонду на Аргентыну. Падчас спатканьня з Кастусём былі абгавораны справы студэнцкага фонду й зроблена прапанова вярнуць У. Клімовіча ў Буэнос Айрэс, дзе была патрэба ў людзях, . здольных працаваць на грамадзкай ніве. Кастусь запэўніў яго, што пры дапамозе знаёмага З.Кастэльлё, афіцыйнага архітэктара сталіцы Буэнос Айрэс, той атрымае пасаду мярнічага бяз ніякіх клопатаў. Клімовіч адказаў, што ён не пераедзе па прычынах прыватнага характару, а таксама, што грамадзкая праца яго не цікавіць.
31 ліпеня 1951 году Кастусь наведаў Міністэрства ўнутраных справаў Аргентыны ў справе, каб дэлегацыя Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне была прынятая прэзыдэнтам рэспублікі Генералам Хуан Д. Пэрон. На аўдыенцыі запэўнілі, што дэлегацыя будзе прынятая, калі ўправа ЗБА зложыць заяву на рукі прыватнага сакратара Прэзыдэнта ў Каза Розада.
У кастрычніку гэтага году ад старшыні рады БНР М. Абрамчыка быў атрыманы ліст з прапановамі стварэньня «Союзу освобожденмя народов Росснм» СОНР). Патрабавалася, каб ў Аргентыне разглядзелі прапановы СОНР і выказалі свой пагляд, які будзе прадстаўлены на 6-й сэсіі Рады БНР, што мела адбыцца ў сьнежні 1951 году. Кастусь з двума сябрамі Рады БНР і некалькімі асобамі бэнээраўцамі справу разгледзелі й выказаліся, што прапановы й прынцыпы дзеяньня гэтага «саюзу» зьяўляюцца недэмакратычнымі й поўнасьцю супярэчаць ідэі й волі народу, выказанай Актам 25 Сакавіка.
Вырашылі, што расейцы як і іншыя народы мусяць згадзіцца на тое, што першы ўстаноўчы сойм на вольнай і этнаграфічнай Беларусі пастановіць з кім і ў якой форме прыступіць да Саюзу або Фэдэрацыі.
Як аказалася пазьней гэта быў пачатак фармаваньня палітыкі пад назовам «непрадрашэнства».
У студзені 1952 году Кастусь атрымаў ліст і фінансавую справаздачу ад У. Клімовіча, якую ён паабяцаў прыслаць падчас
свайго пабыту ў Буэнос Айрэс. У справаздачы было пададзена. што на дапамогу беларускім студэнтам было сабрана 735 пэзаў, a таксама як і каму былі перасланыя грошы. Астатак грошаў быў перададзены Г.Юзэфовічу. Акрамя таго была залучаная ягоная рэзыгнацыя з пасады прадстаўніка студэнцкага фонду на Аргентыну. Гэта была апошняя вестка ад У.Клімовіча. Пазьней дайшлі слухі, якія ня былі правераныя, што Клімовіч памёр з ранаў, атрыманых у дуэлі, баронячы гонар па традыцыі «гаўчо». Гэнрык Юзэфовіч у пачатку 1952 году выехаў у Мадрыд Пшпанію, на студыі. Рэгулярная карэспандэнцыя Кастуся зь ім вялася аж да 1954 году, а пазьней заціхла раз і назаўсёды. Больш аб Юзэфовічу Кастусь нічога не чуў.
Прыяцель Кастуся Пётр Яблонскі, які яшчэ ў 1948 годзе прыехаў у Аргентыну, спачатку ўладзіўся на працу на фабрыцы. Праца на фабрыцы яму была не да спадобы й ён зрабіў на два гады кантракт на працу на «Агністай зямлі» ў засягу Паўдзённага Полюсу. Вярнуўся ў Буэнос Айрэс з грашыма. Пачаў іграць «вялікага пана», хадзіць на конныя перагонкі. Іпадромы ды любоў да жанчынаў давялі да таго. што пачаў на станцыі Рэтро прадаваць вязкамі часнок. Як даведаліся пазьней, Яблонскі прылучыўся да выправы ў Бразылію здабываць або вымываць золата ў рэчках. 3 гэтае працы ён ніколі не вярнуўся.
У жніўні 1952 году ў газэце «Бацькаўшчына», рэдактарам якое быў др. Стась Станкевіч, быў зьмешчаны вялікі артыкул пра Эву Пэрон, прэзыдэнта Пэрона й пра Аргентыну наогул. У артыкуле было шмат недакладнасьцей, нэгатыўных выказваньняў. Кастусь парэкамэндаваў управе ЗБА не распаўсюджваць гэтага нумару ў Аргентыне, бо ён мог-бы шмат пашкодзіць арганізацыі ў выпадку калі-б зьмест артыкула быў данесены да Коордынасіон Фэдэраль.
Пачынаючы з канца 1952 году, Кастусь пачаў атрымоўваць камунікаты, паведамленьні й інфармацыі аб стварэньні блёкаў, цэнтраў і фронтаў для змаганьня з бальшавікамі. Усё гэта выклікаў Амэрыканскі камітэт вызваленьня народаў СССР. Пазьней ён быў пераіменаваны на Амэрыканскі камітэт вызваленьня. Гэты камітэт імкнуўся стварыць каардынацыйны цэнтр, які кіраваў антыбальшавіцкім змаганьнем, якое будзе фінансавацца Амэрыкай праз камітэт вызваленьня.
Вось гэтае «фінансаваньне» спрычынілася стварэньню перш за ўсё СОНР «Союза Освобожденмя Народов Росснн» з 5-ці расейскіх арганізацыяў, уключаючы ўласаўцаў і нацыянальных фэдэралістаў—русафілаў.
3 другога боку 6 нацыянальных цэнтраў, а менавіта цэнтры: Беларусі, Украіны, Грузіі, Арменіі, Паўдзёнага Каўказу, Азэрбайджану (пазьней дайшоў цэнтр Казакіі) у Парыжы стварылі свой цэнтр і назвалі яго Міжнацыянальным антыбальшавіцкім каардынацыйным цэнтрам (МАКЦ). (Часыдей за ўсё яго называлі «Парыскі блёк»).
Расейскі блёк у перагаворах з амэрыканскім камітэтам. закідаў, што нацыянальныя цэнтры «прадрашаюць», называючы сябе «незалежнымі дзяржавамі», а нацыянальныя цэнтры казалі, што расейцы хочуць захаваць сваю імпэрыю, толькі не чырвоную, а белую. A дзеля гэтага яны прапаноўвалі «непрадрашаць», гэта значыць, што па зьнішчэньні камунізму ў СССР ўсе народы на «учреднтельном собраннм в Москве» вырашаць сваю будучыню. Да таго-ж амэрыканцы сп.Пэч і адмірал Стывэнсан, прадстаўляючы Амэрыканскі камітэт, дамовіліся зь «блёкамі», а таксама й з паасобнымі арганізацыямі, якія да гэтага часу ігнараваліся (а іх было нямала ў кожнай нацыянальнай групе). Прафэсар. Р. Астроўскі, вярнуўшыся з Аргентыны як Прэзыдэнт БЦР, таксама стараўся быць улучаны ў гэты цэцтр, каб і бэцээраўцам нешта перапала з фондаў.
Каб устанавіць «плятформу» супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня, Прэзыдэнт Рады БНР разаслаў паведамленьне аб тым, што 7-я сэсія Рады БНР, з 12-цю пунктамі парадку дня, склікаецца на 9 студзеня 1953 году у Нью Ёрку. Ня маючы дакладных інфармацыяў пра ўсю справу й ніякіх канкрэтных прапановаў, Кастусь не рабіў рапарта Прэзыдэнту Рады БНР.
У верасьні 1953 году Кастусь атрымаў ліст а др. Ст.Станкевіча, у якім той, між іншымі справамі, пісаў: «Група беларусаў у Аргентыне зьвярнулася да мяне зь пісьмом з просьбай, каб я стараўся вас пераканаць ці ўгаварыць, каб вы іх не пакідалі й ня пераяжджалі ў Амэрыку. Яны пішуць, што ў Аргентыне вы зьяўляецеся адзіным, хто можа кіраваць вашай арганізацыяй, арганізаваць яе работу й выступаць перад аргентынскімі ўладамі. Яны зазначаюць, што ў выпадку вашага ад’езду ўся беларуская
праца ў Аргентыне ляжа на чатыры лапаткі. Аргентына вельмі важны для нас пункт сёньня, а ў будучыні, праўдападобна, будзе яшчэ важнейшы. Таксама Вашыя матэрыяльныя ўмовы, як мяне інфармавалі, у Аргентыне неблагія, якіх вы ў 3LUA можаце й ня мець. Калі даведаўся аб гэтым Вашым праекце прэзыдэнт Абрамчык, дык таксама гэтым вельмі пераняўся».
Расейцы ў Эўропе й Аргентыне настойліва пераконвалі амэрыканцаў, што камунізм гэта не расейская, а інтэрнацыянальная справа, і пакуль ён ня будзе зьнішчаны, ня трэба «прадрашаць»г. Група СОНР з удзелам уласаўцаў зарганізавалі 26 лістапада ў Буэнос Айрэс мітынг. каб падмацаваць свае патрабаваньні перад Амэрыканскім камітэтам. Некалькі дзён перад мітынгам Кастусь спаткаўся зь інжынерам Філіпавым (іхнім лідэрам) па ягонай асабістай просьбе, з мэтай наладзіць супольнае супрацоўніцтва. Кастусь удзелу ў мітынгу ня ўзяў. але на ім быў прысутны інкогніта ад ЗБА М.Ланкевіч.
У студзені 1954 году быў атрыманы ліст ад А.Каханоўскага, старшыні Цэнтральнага камітэту Аб’еднаньня Беларускіх Нацыяналь-дэмакратаў, з залучанай копіяй ліста да прэзыдэнта Абрамчыка адносна кіраваньня вонкавай і ўнутранай палітыкі Рады БНР. Аргентынскі сэктар Рады БНР. ня маючы інфармацыяў адносна супярэчных поглядаў, ня мог заняць ніякага становішча.