Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Праціўнікі БНР, каб супрацьставіцца крывіцкай дзейнасыді, не адважваючыся яшчэ выцягваць БЦР, пачалі арганізоўваць свае арганізацыі. Міжлягерную раду пераіменавалі на Беларускаецэнтральнае прадстаўніцтва ў Нямеччыне, ад імя якога пісаліся асьветчаньні й лісты, у якіх высьвятлялі й пратэставалі супраць усякае дзейнасыді крывічоў або Рады БНР у залежнасьці ад абставінаў з подпісамі: інжынер А.Русак, др. М. Шчорс і П .Сабалеўскі.
Заклік бээнэраўцаў (крывічоў) «да кансалідацыі», апублікаваны ў прэсе, і першае пасьля вайны публічнае высупленьне прафэсара Р.Астроўскага як Прэзыдэнта БЦР, 24сакавіка 1948 году ў Ватэнштэце, запачаткавалі палітычны падзел беларускае эміграцыі.
Рэлігійныя падзеі
1945-1950 ГГ.
5	чэрвеня 1946 году ў Рэгэнсбургу было падана да ведама беларускага праваслаўнага грамадзтва, што Сынод Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (адноўлены саборам ў Менску 30 жнівеня 2 верасьня 1942 году) увайшоў у склад Сыноду Расейскай Праваслаўнай Царквы за Рубяжом.
Перад гэтым ужо праз нейкі час хадзілі весткі ў беларускіх асяродках-лягерох, што беларускі япіскапат пачынае вясыді перамову з Сынодам Расейскае Зарубежнае Царквы аб злучэньні дзьвюх цэркваў.
Беларускае Праваслаўнае Аб’еднаньне, якое было арганізаванае раней, даведаўшыся аб сакрэтных перагаворах япіскапату зь япіскапатам расейскай царквы, на агульным зьездзе 5 травеня 1946 году прынялі пастанову, каб беларускі япіскапат, які знаходзіўся ў Тысгайме(Баварыя), захаваў чыстым дагматычна-кананічны бок Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, уваходзячы ў малітоўныя суадносіны зь іншымі царквамі як незалежная Беларуская царква.
Вестка аб уваходзе беларускіх япіскапаў у расейскуюцаркву абурыла беларускае грамадзтва й кіраўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацыяў у трох акупацыяйных зонах Нямеччыны.
Беларускі нацыянальны камітэт у Рэгэнсбургу выслаў дэлегацыю з трох асобаў: др. А.Орсу, Ю.Стукаліча й т.Шыбута да япіскапату з просьбай не ліквідаваць Сыноду Беларускай Аўтакефальнай ПраваслаўнайЦарквы. Мітр.Панцелейман ня прыняў дэлегацыі. Дэлегацыя ўручыла пратэст-мэмарандум арх. Бэнэдыкту.
Беларускае Праваслаўнае Аб’еднаньне ў Рэгенсбургу 5 чэрвеня 1947 году падала да ведама беларускага грамадзтва пратэст супраць самавольнага далучэньня Беларускай ерархіі да Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы, адначасна асуджаючы іхні паступак «здрадай беларускаму народу».
На працягу двух наступных гадоў адбывалася ажыўленая, хвалюючая, а часамі гвалтоўная дыскусыя за й супраць самога паступку беларускіх япіскапаў, а самое галоўнае, як на прышласыдь афармляць рэлігійнае жыцьцё праваслаўных беларусаў на эміграцыі. У выніку
дзейнасьці грамадзкіх і палітычных дзейнікаў бээнэрэўскага напрамку, быў скліканы сабор 5 чэрвеня 1948 году ў Кастанцы, на якім была прыняталастановаз5-ціпунктаў, у асноўным пастаноўлена прадоўжываць дзейнасьць БАПЦ на чужыне ды аднавіць беларускі япіскапат.
Прыхільнікі мітр. Панцелеймона арганізуюць Беларускі праваслаўны камітэт (ягоны пэрсанальны склад дакладна няведамы) ды ад 15 ліпеня 1948 году выдаюць зварот да ўсіх беларускіх вернікаў у якім апраўдваецца дзейнасыдь беларускага япіскапата тым, што гэтага вымагае сучасны паваенны стан і патрэба лучнасьці з праваслаўнай царквою на тэрыторыі пражываньня, Таксама ўказваецца, што БАПЦ, адноўленая ў 1942 годзе ў Менску, ня была фармальна аформлена. Аргумэнтацыя выглядала даволі дзіўна, асабліва, што БАПЦ ня была фармальна аформлена, бо мітрапаліту Панцелеймону, было ў свой час даручана пераслаць пратаколы Сабору й ліст да Канстантынопальскага патрыярха на апрабату й благаславеньне, але гэтага мітрапаліт Панцелейман не зрабіў.
На просьбу беларусаў япіскап Сергій (Охотенко) Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ўзначаліў новы беларускі япіскапат. 18 сьнежня 1949 году ў Розэнгайме ў сан япіскапа быў хіратанізаваны Ўладзімір Тамашчык зь імем Васіль. Хіратонію выканалі япіскапы УАПЦ Платон і Вячаслаў, з удзелам япіскапа Сергія БАПЦ' Такім чынам, ўтварыўся сабор япіскапаў БАПЦ. Архіярэй Сергій—галава Сабору япіскапаў БАПЦ і япіскап Васіль—сакратар Сабору япіскапаў БАПЦ на чужыне.
Беларускія арганізацыі, стоячы на плятформе Беларускай Цэнтральнай Рады, выслалі ліст мітрапаліту Палікарпу УАПЦ, пратэстуючы ўмешваньне архіяпіскапа Сергія ў царкоўнае праваслаўнае жыцьцё беларускага народу. Пазьней быў высланы яшчэ адзін пратэст да Сыноду УАПЦ за ўмешваньне ў нутраныя справы Беларускае Царквы. Пратэст падпісалі: архіяпіскап Бэнэдыкт, архіяпіскап Філафей, япіскап Апанас і пратаярэй М.Лапіцкі.
У гэтым пратэсьце яны казалі: «Праз часовае далучэньне да іэрархаў Расейскае Зарубежнае Царквы за граніцаю, Беларуская іэрархія не страціла тых правоў, якія яна мела на Беларусі». Далей япіскапы й пратаярэй Лапіцкі прадаўжалі, што : «беларуская іэрархія й духавества ў сваёй дзейнасьці праводзяць нацыянальныя беларускія ідэі, маючы на мэце адраджэньне нашай Бацькаўшчыны Беларусі».
Цікава хто іх заставіў, бо яны самі не адважыліся-б так маніць!
Два гады пазьней прэзыдыюм пденуму БЦР у сваім асьветчаньні ў верасьні 1950 году сьцьвяржаў, што іэрархія БАПЦ самачынна зьліквідавалася, ўваходзячы ў склад Сыноду Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы, каторая служыць расейскім імпэрыялістычным інтарэсам і варожа ставіцца да пытаньня беларускай дзяржаўнасьці Мала гэтага, яны перайшлі да актыўнага наступу на беларускі рух, у прэсе, у якой у недапушчальны ў культурным сьвеце спосаб абражалі пачуцыді нашага народу.
3 гэтага выглядае, што Прэзыдэнт БЦР з сваімі супрацоўнікамі зразумелі, куды яны заехалі сваёй дзейнасьцю. Яны пастанавілі ратаваць сваю скампратаваную палітыку, высылаючы просьбу да Экзарха Канстантынопальскага патрыярха, каб узяў беларусаў пад сваю апеку. Архіяпіскап Міхаіл, Экзарх Канстантынопальскай Патрыярхіі на Паўночную й Паў дзённую Амэрыку, прыхільна аднёсься дапросьбы, бяручыпад сваюдуховую апеку беларускія праваслаўныя прыходы ў Амэрыцы.
Вынікам гэтых падзеяў, паўстаў падзел праваслаўных беларусаў у Нямеччыне, які быў перанесены ўва ўсе краіны пасяленьня выэміграваных вернікаў.
Тых беларусаў, якія пайшлі разам зь беларускімі япіскапамі ў расейскую царкву, уключаючы аднавіцеляў Беларускае Цэнтральнае Рады й яе прыхільнікаў, празвалі «зарубежнікамі», а тых хто асталіся пры БАПЦ разам з бээнэраўцамі прадаўжалі называць «крывічамі» Ніводзін гісторык ня зможа абмінуць гэтых дзьвюх мянушкаў, пішучы гісторыю беларускае эміграцыі.
Сапраўдная сутнасьць падзелу
Беларуская эміграцыя ў Нямеччыне, якая апынулася ў цэнтры «халоднае вайны» сталася інструмэнтам, які быў неабходны контранэнтам для пасьпяховага змаганьня.
У першай палове пяцьдзесятых гадоў праяўлялася вялікая антыкамуністычная актыўнасьць, у якуюбылі ўцягнутыяабодобраахвотна нацыянальна сьведамыя людзі Савецкага Саюзу, якія бралі ўдзел у змаганьні супраць расейскага камунізму за вызваленьне сваіх краінаў
Пачынаючы з 1949 году, беларускія Д.П пачалі масава эміграваць за акіян: у Аўсталію, ЗША, Канаду й краіны Паўдзённае Амэрыкі.
Нямала пасяліліся іх ў краінах Эўропы. Але галоўныя дзейнікі Рады БНР і БЦР заставаліся надалей у Нямеччыне, каб быць бліжэй да «фронту» халоднай вайны й цэнтру кіраўніцтва гэтым змаганьнем, адачасна прадаўжаючы сваё кіраўніцтва й палітычны ўплыў на выэміграваных беларусаў. У кожнай краіне, дзе пасяляліся беларусы. пачало арганізоўвацца грамадзка-палітычнае жыцыдё: паўставалі арганізацыі, інстытуцыі й прыходы, паводля свае прыналежнасьці да Рады БНР (крывічоў) або да БЦР (зарубежнікаў).
Ад заканчэньня вайны беларусы ў Нямеччыне, а пазьней у краінах іхняга пасяленьня, на працягу двух дзесяткаў гадоў былі аб’ектам зацікаўленьня, з аднаго боку ўрадавых чыньнікаў (ўрадавых установаў адкрытага й закрытага дзеяньня Амэрыкі й Англ іі), а таксама Расейскае Зарубежнае Праваслаўнае Царквы), а з другога боку СССР.
М. Абрамчык, жывучы каля Парыжа, навязаў лучнасыдь з французкімі ўрадавымі дзейнікамі, а праз іх з амэрыканскімі.
Прэзыдэнт Абрамчык, як і рада БНР, ня меў нічога супольнага зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, дзеля гэтага было лягічным выкарыстаньне гэтага фактару прэзыдэнтам Абрамчыкам для беларускае нацыянальнае справы, зараз-жа па заканчэньні вайны.
Таксама было зразумелым, што амэрыканскія дзейнікі, у данным выпадку Бюро палітычнай каардынацьыіі (Office of Policy Coordination OPC) пад кіраўніцтвам Фрэнка Візнэра, палічылі патрэбным супрацоўнічаць з М.Абрамчыкам у арганізаваньні антыбальшавіцкага змаганьня й стварэньня «арміі Вызваленьня» з-пад савецкіх уцекачоў на выпадак, калі-б «халодная» вайна перайшла ў «гарачую».
Ангельскія чыньнікі праз сваю сакрэтную службу (аддзел (Secret Intelligence Service -Sectioin 9, SIS), шэфа.м якое быў Гарольд (Кім) А.П.Фільбі, рэалізуючы з Амэрыканскім бюро палітычнай каардын’ацыі ў арганізаваньні антыбальшавіцкай акцыі, маючы пад рукою прафэсара Р.Астроўскага ў сваёй акупацыйнай зоне, пераканалі яго зь імі супрацоўнічаць.
Галоўным аргумэнтам Р.Астроўскага было тое, што халодная вайна пяройдзе хутка ў гарачую, j армія Альянтаў з арміяй ангельскай, будуць вызваляць паняволеныя краіны. А калі Беларусь будзе ачышаная ад бальшавікоў, то Р.Астроўскі будзе больш афэктыўным у арганізаваньні часовага ўраду, а перадусім у арганізаваньні Беларускае арміі, бо яго й БЦР помняць з часоў нямецкае акупацыі й яго лепш ведае беларускае насельніцтва, чымся М. Абрамчыка з ягонаю Радаю БНР. А.Фільбі і Р.Астроўскі пачалі супрацоўнічаць і прэзыдэнт БНР распачаў сваю палітычную акцыю адкрыта.
Да ўтварэньня такой суполкі, моцна спрычыніўся шэф 9-га аддзелу Ангельскага СІС Кім Фільбі, бо ён адначасна быў савецкім агентам ад 1933 году разам з Дональд Маклін і Гай Бурджэс, функцыянэрамі Міністэрства замежных справаў Англіі. Гэтым адкрывалася яму першародная нагода ўсё ведаць, што і як робіцца,каб перадаваць інфармацыі савецкаму ГРУ ды перашкаджаць сваім супернікам амэрыканцам. Р.Астроўскаму прадстаўлялася магчымасьць рабіць тое самае свайму праціўніку М.Абрамчыку.
Расейскія імпэрыялістычныя дзейнікі ня спалі й праз беларускіх іэрархаў БАПЦ пачалі разьежджаць па лягерох ды даказваць беларусам, што іхні пераход да Расейскай Зарубежанй Праваслаўнай Царквы быў зроблены вымогаю часу гісторыі й нацыянальных інтарэсаў беларускага народу. Яны пераканалі пратаярэя М.Лапіцкага, што дзякуючы яго памылковаму становішчу адносна «зьяднаньня цэркваў» ён апынуўся ў лягеры крывічоў. Пратаярэй М.Лапіцкі не прызнаў адноўленаеіэрархіі БАПЦ, бо іэрархі былі некананічныя, ды закідалі,што аднаўленьне было зробленае правуніяцкімі крывічамі. Ва ўзнагароду зьнялі зь яго раней наложаную эпітэмію ды дазволілі ямуслужыць у царкве й выконваць сьвятарскія абавязкі. Гэтым закончыўся працэс падзелу беларускае эміграцыі на дзьве варожыя групы, якія па сутнасьці мелі аднолькавую нацыянальную мэту—вольную й незалежную Беларусь.