Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Амэрыканскі кангрэс у 1955 годзе выдаў брашуру «Communist take over and occupation of Byelorussia-Special report *9». У гэтай брашуры былі памешчаныя матарыялы, пабудаваныя на вочных сьведчаньнях і пісьмовыя прысутных сьведкаў. Адным з галоўных матэрыялаў быў апрацаваны мгр. Леанідам Галяком. Як выявілася пазьней др. М.Шчорс, старшыня Беларускага Кангрэсовага Камітэту й праф. Л.Дабранскі, старшыня Украінскага Кангрэсовага Камітэту пастараліся, каб сьведкі ад БАЗА ня былі запрошаныя на вочнае сьведчаньне.
Кіраўнікі БАЗА, бачучы канкурэнцыю дзьвёх арганізацыяў, шкодную для беларускае нацыянальнае справы, на УІ кангрэсе БАЗА даручылі Галоўнай Управе БАЗА паклікаць камісію для перагавораў зь Беларускім Кангрэсавым Камітэтам у справе стварэньня адзінага воргану беларускай рэпрэзынтацыі ў Амэрыцы. У камісію былі пакліканыя М.Тулейка, К.Мерляк, др. В.Тумаш.
Кастусю 1955 год на гэтым ня скончыўся. Ён стаўся «арбітрам» у канфлікце, які паўстаў між сакратаром Галоўнай Управы БАЗА М.Манькоўскім і старшынёю М.Тулейкам. Сп.Манькоўскі закідваў М.Тулейку, што ён яго ад 5-ці гадоў уціскае, прыводзячы фантастычныя доказы. Сп. Тулейка на цьвердзіў, што гэтыя доказы выдуманыя нездаровай галавою. Справа засталася палагоджаная так: што адзін да аднаго ня будуць гаварыць, але ў грамадзкай працы Манькоўскі паабяцаў супрацоўніцтва зь Мерляком, а не з Тулейкам.
1956
Беларусы Нью Ёрку й ваколіц гучна спаткалі новы 1956 год на балі ў Ленокс Гол, які арганізвала акруговая ўправа БАЗА. На сустрэчы 1956 году была разыграная вялікая латэрэя, зь якое даход пайшоў у Фонд набыцыдя БНД і царквы.
Па даручэньню УІ кангрэсу БАЗА, камітэт набыцьця БНД пачаў называцца камітэт набыцыдя беларускага народнага дому й царквы. Патрэбы грамадзкага дому й патрэбы царквы былі непарыўнымі й зьбіраньне грошаў у фонд набыцьця царквы было больш папулярна. Новыкамітэтскладаўся: К.Мерляк—старшыня, Д.Клінцэвіч—скарбнік, М.Тулейка, У.Русак і В.Захаркевіч—сябры.
Падрыхтоўкаад адзначэньня 38 -х угодкаўабвешчаньня незалежнасьці БНР Актам 25 сакавіка праводзілася й была скаардынаваная акруговай управай БАЗА пад кіраўніцтвам старшыні К.Мерляка. 23 сакавіка дэлегацыя БАЗА зь сямі асобоў была прынята ў заступстве мэра Р.Вагнэра гораду Нью Ёрку праз П.Р. Патэрсона й ён урачыста ўручыў старшыні К.Мерляку праклямацыю, што дзень 25 сакавіка 1956 году зьяўляецца беларускім днём у горадзе Нью Ёрку. Сп. К. Мерляк з свайго боку ўручыў П.Р. Патэрсону кнігу «Спадчына» Янкі Купалы.
24	сакавіка была наладжаная радыёперадача, прысьвечаная 38-м угодкам абвешчаньня незалежнасьці Беларусі.
25	сакавіка ўрачыстая Богаслужба была адпраўленая архіяпіскапам Васілём БАПЦ і архіяпіскапам Багданам Украінскай праваслаўнай царквы, Усяленскага патрыярхату, у царкве пры Іст.4-я вуліцы Нью Ёрку. А гадзіне 2:30 па абедзе распачалася ўрачыстая акадэмія ў гатэлі Білтмор з удзелам шматлікіх гасыдей і беларускага грамадзтва, К.Мерляк адкрыў акадэмію й прачытаў рэфэрат ў ангельскай мове, Наступна выступіў кангрэсмэн Франьціш Э.Дорн, др. С.Вытвыцкі. Прэзыдэнт УНР і прысутныя прадстаўнікі нацыянальныхарганізацыяў
Сп-чня Г.Ганчарэнка прачытала праклямацыі аб абвяшчэньні Дня 25 сакавіка беларускім Днём незалежнасыді, губэрнатарам штату Нью Ёрку, пісьмовыя прывітаньні ад сэнатараў, кангрэсмэнаў, урадавых чыньнікаў, амэрыканскіх і нацыянальныхарганізацыяў. Пасьля багатай мастацкай часткі беларускіх песьняў і танцаўадбыўся банкет у гэ тым самым гэтэлі, у вельмі сяброўскім настроі з тостамі й прамовамі.
135
Урачыстае адзначэньне 25 Сакавіка адбілася галосным рэхам у амэрыканскай і нацыянальнай прэсе, а ўпершыню рэха адбілася й у Крамлі, які ў сваім часопісе «Новое время» заатакаваў мэра Р.Вагнэра, а гэтым самым пасрэдна йдзейнасыдь беларускае эміграцыі.
22 красавіка Кастусь спаткаўся першы раз з др. Жук-Грышкевічам, кіраўніком беларускае сэкцыі радыё «Вызваленьне», які быў звольнены з становішча й вяртаўся дадому ў Канаду. На сходзе сэктару Рады БНР др. ЖукТрышкевіч зрэфэраваў структуру адміністрацыі, расказаў аб ідэалягічных абмяжаваньнях ды разыходжаньнях, якія стварыліся ў Сэкцыі й дырэкцыі радыё «Вызваленьне».
На прапанову др. В.Тумаша з згодай М.Абрамчыка, кіраўніцтва беларускае сэкцыі радыё «Вызваленьне» было даручана Ўладзімеру Гіцкаму (Дудзіцкі). Для Кастуся й некаторых радных гэта была вялікай неспадзеўкай. Многія ведалі яго зьМенску. У Нямеччыне ён далучыўся да ўласаўцаў. Па заканчэньні вайны Пцкі апынуўся ў Аўстрыі ў лягеры для Д.П. каля Зальцбургу. Гэты лягер быў украінскім, але там разам памяшчалася група беларусаў з сваім Камітэтам, старшынёй якога быў У.Гіцкі. У часе вымены грошаў ён запутаўся з грашыма людзей, якія яму даверылі іх вымяніць ды хуценька выехаў у Вінэзуэлю. У Вінэзуэлі належаў да расейскай арганізацыі. Нейкім чынам навязаў лучнасыдь з старшынёй Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва з просьбай памагчы яму пераехаць у Амэрыку. Але замест Амэрыкі др. В.Тумаш памог яму выехаць у Нямеччыну. На жаль, у радыё «Вызваленьне» Гіцкі доўга не затрымаўся, ледзьве пару гадоў. Непаразуменьні з працаўнікамі, дырэкцыяй і нямецкай паліцыяйзаставілі Амэрыканскі камітэтягозволіць. Вярнуўся ўЗША й пры дапамозе аднаго з сваіх сяброў, дастаў працу выкладчыка расейскай мовы ў дзяржаўнай школе ў штаце Індыяна. 3 прычыны нядобрых паводзінаў, яго звольнілі з працы пасьля двух гадоў. Гіцкі пакінуў сваю жонку з 5 дзяцьмі й паехаў назад у Вэнэзуэлю .У Вэнэзуэлі доўга не пабыў—вярнуўся на радзіму ў БССР. У 70-я гады пачалі прыезджаць новыя эмігранты з Савецкага Саюзу й адзін з прыезжых гаварыў, што ён бачыў ў лягеры палітычна-зьняволеных беларускага пісьменьніка Дудзіцкага. Пазьней дайшлі весткі, што Дудзіцкі загінуў у высылцы ў адным із лягероў.
Парад лаяльнасьці на 5-й Авеню ў Нью Ёрку адбыўся 28 красавіка 1956 году з камандай і з тымі самымі ўдзельнікамі папярэдняга году.
На прапанову Амэрыканскага камітэту вызваленьня Кастусь зрабіў «Агляд эміграцыі ў Аргентыне» у сувязі з масавым паваротам эміграцыі ў Савецкі Саюз, у мясьціны свайго паходжанья, і злажыў на рукі М.Тэрпака ў Амэрыканскім камітэце 13 ліпеня 1956 году. Акрамя агляду была зробленая прапанова супраць дзеяньня савецкай прапаганды заахвочваньня на паварот ды залучаны каштарыс гадавое акцыі. Сп. Тэрпак сказаў, што ён гэта перашле ў Вашынгтон на разгляд і апрацоўку. На пытаньне, ці Кастусь згадзіўся-б паехаць ды ўзначаліць праект у Буэнос Айрэс, адказ быў, што пра гэта будзе думаць, калі праект будзе апрабаваны ў Вашынгтоне. Праект так і ня быў апрабаваны.
Другую Сустрэчу Беларусаў ЗША й Канады, што адбылася 1 І2 верасьня 1956 году ў горадзе Таронта, ладзілі Галоўная Ўправа БАЗА і ЗБК (Згуртаваньне Беларусаў у Канадзе). 2-я сустрэча была адна із важнейшых падзеяў у жыцыді беларускае эміграцыі да гэтага часу, У суботу 1 верасьня адбыўся баль, на якім грала беларуская аркестра «Палесьсе» з Кліўленду. Назаўтра, з самага раньня, на абтоку возера Антарыё адбылася Богаслужба, якую адправіў а.Міхаіл БАПЦ. Падчас абеду старшыня Рады БНР інжынер М.Абрамчык, які прыехаў у Амэрыку правесыді 8-ю сэсію Рады БНР, праінфармаваў пра палітычныя падзеі й жыцыдё беларусаў у Эўропе. Вечарам адбывалася акадэмія пад кіраўніцтвам К.Акулы. У афіцыйнай частцы прамаўлялі: прадстаўнікі гораду Таронта, інжынер М. Абрамчык, М.Тулейка, К.Мерляк. Рэфэрат чытаў др.Жук-Грышкевіч аб бальшавіцкай акцыі «За вяртаньне на радзіму». У гэтай справе была прынятая рэзалюцыя. Пасьля афіцыяльнае часткі адбыўся канцэрт.
У гэтым часе была таксама адбывалася 1-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Таронта, ладжаная прыхільнікамі БЦР зарубежнікамі, Беларускім Амэрыканскім Дапамогавым Камітэтам і прыходам сьв.Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры (ЗША); Беларускім Нацыянальным Аб’еднаньнем і Саюзам Беларускіх журналістаў (Канада). Праграма сустрэчы складалася зь вечарынкі, Богаслужбы й акадэміі з канцэртам. На канфэрэнцыі была прынятая рэзалюцыя аб неаб-ходнасьці працы ўсіх беларускіх арганізацыяўзпаясьненьнем, што гэта толькі першы крок да супольнага фронту.
Тут трэба затрымацца на падзеях ў Канадзе, каб зразумець, чаму там, у той самы час, была ладжаная другая Сустрэча Беларусаў
Паўночнай Амэрыкі. У 1949 годзебеларуская эміграцыяў Канадзезаснавала Згуртаваньне Беларусў у Канадзе й пачала выдаваць газэту: «Беларускі эмігрант»—А.Гынцук, Сяргей Зіняк (Хмара), К.Акула, М.Ганько й іншыя. 3 прыездам др. В.Жука-Грышкевіча ў Таронта ў ЗБВК паўсталі разыходжаньні, якія скончыліся тым што частка беларусаў выйшла 3' ЗБК, залажыла БНА і пачала выдаваць газэту «Беларускі Голас» (Зіняк, Пашкевіч, Беразоўскі, Складоўскі й другія). Гэта быў пачатак «трэцяе сілы» беларускае эміграцыі, якую маніўся стварыць С.Хмара з сваімі супрацоўнікамі ў форме дэмакратычнай рэпрэзэнтацыі беларускай эміграцыі на чужыне, бяз прэзыдэнтаў БНР ІБЦР. Каб распачаць дзейнасьць ёнзлучыўся часова з зарубежнікамі, а пасьля пачаў выступаць на бачынках газэты БГ супраць БНР і БЦР.
УПІ сэсія Рады БНР была адкрытая 23 верасьня 1956 году у Нью Ёрку. Першае паседжаньне распачалося малебнам за беларускі народ і супольным абедам. Афіцыйнае адкрыцьцё сэсіі Рады БНР у ЗША зрабіў К.Мерляк, старшыня сэктару. перадаючы голас старшыні Рады БНР М.Абрамчыку, які зрабіў даклад аб міжнародным становішчы й ролі беларускае эміграцыі. Першае паседжаньне на гэтым было закончанае.
3 нагоды прыездку старшыні Рады БНР і старшыні Парыскага блёку інжынераМ.Абрамчыка, старшыня сэктару К.Мерляк наладзіўпрэсавую канфэрэнцыю 27 верасьня ў гатэлі «Комодор», каб прадставіць дастойнага госьця амэрыканскай і іншанацыянальнай прэсе, прадстаўнікам грамадзтвай кіраўнікам нацыянальных цэнтраў у Амэрыцы. К.Мерляк прывітаў прысутных ды прадставіў М.Абрамчыка, які зрабіў агляд сучаснай палітыкі Крамля, зьвяртаючы ўвагу на яе памылковаетлумачэньне заходнімі палітыкамі. Далей прадставіў становішча Рады БНР і Парыскага блёку адносна супрацьдзеяньня новай савецкай палітыцы ды вызваленьня паняволеных народаў з-пад бальшавізму М.Абрамчык гаварыў па-беларуску, а перакладаў на ангельскую мову П.Манькоўскі.
Пасьля паўстаньня ў Пазнані 28 чэрвеня супраць камуністычнае сыстэмы эксплуатацыі працоўных, выбухла паўстаньне ў Вугоршчыне. Супроць савецкага імпэрыялізму й паняволеньня Вугоршчыны быў арганізаваны мітынг кантактнай камісіяй Парыскага блёку ў Нью Ёрку.