• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

    Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

    Праніклівасьць і практычны падыход
    Канстанцін Мерляк

    Памер: 493с.
    Нью Йорк 1992
    139.07 МБ
    Пад самы вечар 1 жнівеня 1944 г. канвой, які складаўся зь легкавога самаходу й грузавіка, поўны пасажыраў, пакінуў Bap-
    шаву, кіруючыся на Прусы Усходнія. Ад’ехаўшы каля дваццаці кіламэтраў ад Варшавы, пачулі праз радыё, што ў Варшаве пачалося паўстаньне палякаў супраць немцаў. Гэта было вялікае шчасьце для тых, хто выехаў з Варшавы, бо каб іх захапіла паўстаньне, яны загінулі-б, як многа іншых з рук палякаў або немцаў.
    Дальвіц
    Пасьля двух дзён падарожжа, канвой прыбыў у Дальвіц, які знаходзіўся на палове шляху, між Інстэнбургам і Гумбіненам. Па адным баку чыгункі мястэчка Дальвіц. а па другім разьлёгся вайсковы лягер, акружаны лесам, добра дагледжаны й абсталяваны.
    Немцы зараз-жа рэквізавалі самаход Б. Рагулі й грузавік К.Мерляка, заявіўшы, што ўсё гэтае ім больш ня будзе патрэбным. У гэтым лягеры немцы падрыхтоўвалі дэсантнікаў, якіх закідвалі ў тыл варожага войска для ўсякага роду дывэрсыяў.
    Камэндантам лягеру быў немец латышскага паходжаньня, які валодаў расейскай мовай. Тут сабралася нямалая колькасьць вайскоўцаў з розных беларускіх фармацыяў, Падзялілі іх на зьвязы й пачалася поўная падрыхтоўка. Дзяўчаты вывучалі альфабэт Морзэ й другія спосабы камунікацыі.
    Усім тым, хто падрыхтоўваўся, былі выдадзеныя адмысловыя пасьведчаньні, у якіх было сказана, што пры легітымацыі асобы ня пытаць, хто ён і што робіць. Гэты дакумэнт быў вельмі карысны, бо ён тарантаваў недатыкальнасыдь паліцыі й усіх іншых ворганаў бясьпекі Нямеччыны.
    У канцы жнівеня прыехаў у лягер старшы лейтэнант Ю.Мазура, каб забраць зь лягеру сваіх сёстраў Вару й Таню. Гэта сталася ў часе, калі ачышчалі рады ад няздольных і ненадзейных выконваць даручэньні ў тыле варожых войскаў. Кастусь заявіў кіраўніцтву, што ён пакідае лягер і выяжджае разам зь іншымі. Яго абяззброілі й забралі абмундыраваньне, ня ведаючы, што ён мае другі камплект у сваіх чамаданах. Перад ад’ездам Кастусь у гутарцы з Б.Рагулям сказаў, што ён не зьбіраецца ваяваць на чужой зямлі й за чужыя інтарэсы. Барыс сказаў: «Кастусь, ты ведаеш, што робіш». Так яны й разьвіталіся на даўгія гады. Даставілі іх да станцыі Інстэнбург і цягніком даехалі да Кэнігсбэргу.
    Кэнігсбэрг
    У Кэнігсбэргу памясыділі групу з Дальвіц у вялікай царкве. дзе ўжо было нямала ўцекачоў ад бальшавіцкага наступу.
    У Беларускім прадстаўніцтве ў Кэнігсбэргу Кастусь дастаў «камандзіроўку»—дакумэнт на праезд цягніком да Вены. Плян быў ехаць у Францыю, але немцы не давалі прапускоў. На падставе атрыманых дакумэнтаў у прадстаўніцтве былі атрыманыя прадуктовыя маркі на адзін тыдзень. Маючы прадуктовыя маркі, можна было купіць у рэстаране талерку паранай брушкі й піва. Прабыўшы 5 дзён у Кэнігсбэргу, Кастусь сеў на цягнік і паехаў у Бэрлін.
    Бэрлін
    У Бэрліне Кастусь заняў пакой у гатэлі каля Аляксандр Пляц. Бэрлін быў моцна збамбардыраваны й бамбардыраваньне амэрыканскімі самалётамі прадаўжалася амаль штоноч. Кожны жыхар гатэлю мусіў пакінуць пакой падчас «алярму» ды йсыді ў падземнае сховішча.
    Рабіць гэта амаль кожную ноч Кастусю надакучала. Аднойчы ён вырашаў не ўставаць. Гаспадар гатэлю прыйшоў у пакой й заявіў, што згодна муніцыпальнага распараджэньня кожны павінен ісьці ў сховішча падчас налёту, за гэта адказны гаспадар дому. Ён пачакаў, пакуль Кастусь апрануўся, ды правёў яго да вуліцы.
    Аказалася, што бамбардыроўкі ня можна было ігнараваць. Аднаго разу Кастусь спаткаўся з Запольскім, знаёмым з Наваградка. Яны не пайшлі ў сховішча, а працягвалі прахаджвацца па вуліцы, не зважаючы на бамбардыроўку. Але калі бомба ўпала блізка іх, ды асколкі цэглы ўдарылі па пятках, яны маланкаю пабеглі ў сховішча, у якое не маглі ўбіцца. так яно было запоўнена людзьмі.
    Дні ў Бэрліне праходзілі наведваньнем рэстаранаў і кінатэатраў, у якіх Кастусь праседжваў цэлыя дні. Бэрлінскія прадуктовыя маркі канчаліся. Кастусь наведаў Беларускую Цэнтральную Раду, дзе пераканаўся, што яму там няма нічога да працы. Акрамя наведваньня БЦР і бюра для атрыманьня марак на харчы, усе іншыя ўстановы ён абыходзіў здалёк, што значыла: прыйшоў час пакінуць Бэрлін.
    Вена
    3 Бэрліна, праз Вроцлаў, Кастусь прыбыў у Вену 15 верасьня. Здаўшы свае два чамаданы на перахаваньне на станцыі, Кастусь пайшоў шукаць сабе месца на начлег. У бюро, дзе выдавалі харчовыя маркі (зноў толькі на адзін тыдзень) для ўцекачоў ад бальшавіцкага наступу, скіравалі яго ў нейкі будынак, дзе можна было толькі пераначаваць. Начлежнікі, якія былі пераважна ўцекачы з Балканаў, мусілі выходзіць з будынку раніцою, а варочацца на начлег вечарам.
    Кастусь пазнаёміўся з адным харватам і разам зьведвалі Вену. Праходзячы па знакамітым Венскім парку, іх затрымалі дзьве асобы, агнеты, апранутыя па-цывільнаму. Яны прадставіліся як урадаўцы С.Д. і патрабавалі дакумэнтаў. Адзін зь іх, паглядзеўшы на дакумэнты, сказаў, што ўсе мусяць працаваць для перамогі. Усякія аргумэнты іх не пераконвалі. Урадаўцы пыталіся. чаму яны абодва яшчэ бяз працы. А працы тут ёсыдь столькі, сколькі лісьця на дрэве, паказаў пальцам на вялікі клён другі немец. Тады Кастусь выняў дальвіцкі дакумэнт і паказаў ім. Прачытаўшы яго, тыя перапрасілі, засалютавалі: «Гайль Гітлер» і пайшлі, забіраючы з сабою харвата, які ня змог ад іх абараніцца.
    Ходзячы па Вене, Кастусь пастанавіў адведаць цётку Андрэя Трубэцкога, які даў яму адрас у Вене, калі выяжджаў з Наваградка ў 1943 годзе. Графіня Трубэцкая ветліва прыняла Кастуся, пачаставала чаем і бутэрбродам, распытала пра жыцьцё ў Наваградку пад Саветамі й пад немцамі, бо яна выехала яшчэ перад вайною 1939 году. На запытаньне, дзе Андрэй, яна адказала, зь сьлязамі на вачах, што ён загінуў у Бэрліне падчас бамбардыроўкі, калі паехаў па сваёй працы.
    Гэтага дня ноччу была першая амэрыканская бамбардыроўка Вены й яе ваколіц. Яна была страшэннай і нарабіла шмат шкоды.
    Папярэднія здарэньні, недахоп памешканьня ды пэрспэктыва папасыді ў лягер на прымусовую працу з нашыўкай «ОСТ» на грудзях, і змусілі Кастуся шукаць лепшага выхаду з становішча.
    Маючы фэльдпост нумар, Кастусь надумаўся яго выкарыстаць, каб хутчэй выехаць зь Нямеччыны. Сьмела пайшоў у Франц
    Ёзэф імпэрыял палац, у якім мясыділася Обэр Командо Вэрмахт. Вартаўнік пры ўваходзе накіраваў яго на трэці паверх у адпаведны пакой. У тым пакоі яго прыняў маёр, якому Кастусь прад' ставіўся й растлумачыў мэту візыту. Маёр праверыў прадстаўленыя яму дакумэнты, узяў паперу, на якой быў напісаны фэльдпост нумар, і сказаў Кастусю прыйсьці заўтра ў гэты-ж самы пакой.
    Назаўтра маёр сказаў: «Alles ist sehr gut»,— i папытаўся, калі ён думае выехаць. Кастусь сказаў, што патрабуе тры дні для палагоджаньня сваіх справаў. Адна зь іх ёсьць вельмі важная — гэта перахаваньне дзвюх валізак з прыватнымі рэчамі.
    Маёр падумаў і скіраваў Кастуся ў Беларускае прадстаўніцтва ў Вене, дадаўшы. што там, напэўна, памогуць палагодзіць гэтую справу. Уручаючы патрэбныя дакумэнты й невялікую суму італьянскіх . грошаў, пажадаў шчасьлівага падарожжа.
    Кіраўніком Беларускага прадстаўніцтва ў Вене быў Я.Осінскі, a яго супрацоўнік Б.КІт. Яны абодва згадзіліся перахаваць валізкі Кастуся, якія ён таго-ж дня й даставіў у прадстаўніцтва.
    Назаўтра Кастусь спаткаўся з трыма знаёмымі з Баранавіч. Пасьля кароткай размовы. пастанавілі пайсьці ў добры рэстаран, каб яшчэ раз добра выпіць і паабедаць. (Ад некалькі тыдняў нічога іншага яны ня елі, як толькі брушку, якая ўжо ім абрыдла). Яны пайшлі ў Мітраполітэн гатэль, які быў перапоўнены афіцэрамі вышэйшага рангу, адступаючых з Балканаў.
    Да занятага імі стала падыйшла афіцыянтка й папытала, які нумар пакою яны займаюць? Кастусь адказаў, што № 100, уціскаючы ў яе руку сотку марак. Тады афіцыянтка папыталася: «Што хочаце на абед?» Адказ быў: «Дзьве бутэлькі віна й ўсё, што можна дастаць». Афіцыянтка прынесла віно й зараз-жа пачала прыносіць без перапынку стравы. Гэты факт выклікаў зьдзіўленьне ў прысутных генэралаў і палкоўнікоў, што выражала не на добрае. Субяседнікі хутка разьлічыліся й шырокім крокам выйшлі на вуліцу, паціснулі адзін аднаму рукі ды пайшлі кожны ў сваім кірунку, мяшаючыся з публікай.
    Пад вечар гэтага дня Кастусь выехаў цягніком зь Вены праз Клягэнфург да Вэроны, куды прыбыў назаўтра, 24 верасьня 1944 году.
    Вэрона
    У прыгожы восеньскі сонечны дзень, па абедзе, Кастусь выйшаў са станцыі пэрона на пляц, які быў запоўнены людзьмі. Пляц нагадваў Наваградзкі базар, дзе адны прадавалі, а другія куплялі, пры гэтым голасна таргаваліся на незразумелай мове.
    Першы раз Кастусь пабачыў вінаград, купіў сабе поўкілаграма й адразу зьеў. Далей узяў павозку, паказаў адрас, дадзены яму ў Вене, і паехаў на сваё прызначэньне. Раптам павозка затрымалася, і павозчык паказаў пальцам на прыгожую вільлю, кажучы: «Кві». Пасажыр разьлічыўся і ўвайшоў у прыёмную, якая была прыцьмененая заслонамі ад сонца. У прыёмную зараз-ж ўвайшоў у нямецкай форме сяржант з мужчынамі ў цывільнай вопратцы. Ён прадставіўся як Гэр Вольф ды прадставіў па імёнах прысутных, якія аказаліся беларусамі. Гэтыя людзі й памаглі Кастусю ўлякавацца.
    Праз тры дні новыя знаёмыя паказвалі Кастусю горад, які аказаўся незачэпленым да гэтага часу вайною. Старажытны горад жыў нармальным жыцьцём: былі адчыненыя крамы, рэстараны, кінатэатры. Усюды поўна людзей, перамешаных з вайскоўцамі ў італьянскіх ці нямецкіх мундзірах. Тут напаткаліся на чарнакашульнікаў (гэта былі фашысцкія фармацыі «Дэль дучэ» Мусаліні).
    28 верасьня Гэр Вольф забраў Кастуся й разам паехалі да Гарда. Мястэчка Гарда быў адпачынковым рэсортам, разьмешчаным над возерам Гарда. Гэр Вольф улякаваў Кастуся ў гатэлі, пазнаёміў зь італьянкай і сказаў: «Гэта сеньёра Бянка твая настаўніца італьянскай мовы да часу, пакуль я не прыеду па цябе». На працягу двух тыдняў Кастусь вучыўся гутарыць па-італьянску, наведваў навакольле возера Гарда й мястэчка Гардона на другім баку возера, дзе ў той час была рэзыдэнцыя Мусаліні, да якой блізка нікога не дапускалі.
    У паловне кастрычніка прыехаў сяржант Вольф, забраў Кастуся й разам паехалі ў горад Парма. У вільлі каля Парма сяржант Вольф прадставіў Кастуся др. Шміту, які быў у цывільнай вопратцы, зараз-жа разьвітаўся й паехаў. Кастуся ўлякавалі ў пакоі на першым паверсе, паказалі сталоўку й парадзілі ісьці адпачываць, а назаўтра прыйсыді у кабінэт др. Шміта а 8-й раніцы.