Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі
Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
Internee Camp ”R”
Лягер інтэрнаваных
Лягер інтэрнаваных у Тэрні займаў вялікую фабрыку натуральнай і сынтэтычнай гумы, якая калісьці памяшчалася ў некалькіх чатырохпавярховых будынках.
Камэндантам лягеру быў стары маёр-ангелец. Лягер ахоўвалі таксама ангельцы. А жаўнеры польскае арміі дастаўлялі прадукты й усё патрэбнае для гаспадаркі, утрыманьня вялікага лягеру.
У лягеру было больш за 1000 вязьняў мужчынаў і 300 жанчынаў (памешчаных у асобным блёку). Зьняволеныя былі падзеленыя на групы: чужынцаў, італьянцаў старэйшых (ня толькі векам, але й сваёю рангаю або становішчам) ды італьянцаў малодшых, якія мелі абавязак трымаць парадак унутры лягеру. Вонкавы парадак трымалі вольныя ітільянцы, якім плацілі зарабатную плату.
Гэты лягер быў зборным пунктам абвінавачаных альбо падазроных цывільных і вайсковых людзей антыальянскай дзейнасьці на час іхняга дасьледваньня, якое пачалося толькі па заканчэньні вайны.
У групе чужынцаў былі амаль уее нацыянальнасыді з усяго сьвету, пачынаючы ад міністраў, амбасадараў, консулаў, паслоў, навукоўцаў, прафэсараў розных унівэрсытэтаў, розных палітычных кіраўнікоў, разьведчыкаў, дэсантаў, палітыкаў-нацыяналістаў, прапагандыстаў, сяброў усіх сакрэтных службаў, шмат ўсякіх іншых прафэсыяў і тых, зь якімі сьледчыя ня ведалі, што рабіць.
Італьянскі кантынгэнт пераважна складаўся з фашыстаў і нямецкіх калябарантаў усіх слаёў грамадзкага жыцьця: пачынаючы ад жонкі Мусаліні, а канчаючы звычайным працаўніком.
Цэлы тыдзень заняло Конраду трохі ад’есьціся, бо кармілі добра (нават лішнія сухары выменьвалі на віно ў італьянцаў). У гэтым-жа часе трэба было азнаёміцца зь людзьмі, унутраным парадкам, а таксама задумацца над сваёй уласнай сытуацыяй.
Перадусім Конрад дайшоў да выснову, што для яго вайна скончылася з пэўнай дозай шчасьця, бо далейшая эпапэя магла скончыцца трагічна. Як доўга ён будзе сядзець у лягеры было невядома, але да канца вайны напэўна, далей час і абставіны пакажуць, як трэба дзейнічаць. А пакуль што, неабходна выкарыстаць час, каб падрыхтавацца да жыцыдя пасьля заканчэньня вай ны ў невядомай краіне, пажадана ў Амэрыцы.
Парадак дня, на першых пачатках, укладаўся так: раніцаю гімнастыка, перад абедам лекцыі італьянскай мовы, па абедзе—ангельскай мовы, вечарам культурныя заняткі.
У лягеры знаходзілася Ватыканская бібліятэка пад кіраўніцтвам Франыдішкана Габрыеля, былі спэцыяльныя лягерныя грошы, лягерная газэтка, мастацкія гурткі. Тут чыталіся на розныя тэмы рэфэраты, праводзіліся дыскусыі па палітычных, філёзафічных й гістарычных тэмах. Шмат часу прысьвячалася прароцтву, як будзе выглядаць сьвет пасьля вайны.
Вось толькі некалькі спэцыфічных фрагмэнтаў з культурнай дзейнасьці лягеру.
Прафэсар унівэрсытэту Піза з памяці прадэклямаваў «Дывіна камэдыя» Дантэ, што заняло яму два тыдні. Генэральны консул ў Амэрыцы Гіслінг прачытаў 14 лекцыяў пра ЗША. Прыяцель М.Ганды расказваў пра Індыю ды яе імкненьне да незалежнасьці. Асабліва былі цікавымі бясконцыя аповяды пра ваенныя разьведкі, спэцыяльныя выправы, сабатажы, падкопы пад штабы на франтах і г.д., або шахматныя спаборніцтвы, дзе Конрад перамог чэмпіёна горада Флярэнцыя (пасьля таго Конрад ніколі ня выйграў нават адной партыі, так той мсыдіўся за свой пройгрыш). Аднаго разу запрапанавалі Конраду зрабіць рэфэрат на тэму «Жанчына ў Савецкім Саюзе». Ён згадзіўся й прачытаў яго ў жаночым блёку. Пасьля рэфэрату пазнаёміўся зь беларускай Вольгай Раманавай з
Магілёўшчыны да з адной украінкай Надзяй X. У гэтым лягеры быў беларус Анатоль Грынкевіч з-пад Баранавіч, які апынуўся ў такіхжа самых абставінах як і Конрад (ён прыбыў у лягер на месяц пазьней).
Да Вольгі Раманавай меў сымпатыю сяржант Віхлер, які працаваў у лягернай канцылярыі. Конрад папрасіў Вольгу, паўзьдзейнічаць на сяржанта, каб ён даў магчымасьць пабачыць Конрадавую справу. Незадоўга адной нядзелі, сяржант Віхлер выклікаў Конрада ў канцылярыю й паказаў яму ягоную справу. У папцы нічога не было акрамя загаду (ордэру) затрымаць Конрада Мацкевіча ў лягеры інтэрнаваных да далейшага распараджэньня. Дакумэнт быў невыразна падпісаны нейкім маёрам. Выглядала, што тыя сьледчыя палякі ў Флярэнцыі забралі з сабою ў штаб усе па перы, зьвязаныя зь ягонай справай.
Вольга Раманава была пазьней звольненая зь лягеру. Сяржант Віхлер заапекаваўся ею, уладзіўшы яе ў Рыме. Вольга выйшла за яго замуж і жыве зараз ў Англіі. Украінка, Надзея X. была звольненая зь лягеру й была выслана дадому на яе ўласнае жаданьне.
У лягер прывозілі людзей усё менш і менш , а вывозілі ўсё больш і больш. Конрад меў нагоду пазнаёміцца з быўшым міністрам вонкавых справаў Вэнгрыі (потым ён быў выдадзены й асуджаны на сьмерць у Будапэшце), зь міністрам гандлю Харватыі Вранчыцам, які быў таксама выдадзены, але па дарозе яму ўдалося ўцякчы. (Пазьней ён апынуўся ў Аргентыне, і Кастусь супрацоўнічаў зь ім падчас свайго знаходжаньня там).
Пазнаўся з др. Вілісам, палітычным дарадцам у Ост Міністэрыюм у Бэрліне. (Др. Віліс вельмі шмат чаго расказваў пра палітыку Нямеччыны на Ўсходзе, асабліва пра справы, якія датычылі Беларусі. Ён знаў асабіста Гэнеральнага камісара Беларусі В.Кубэ). Запрыязьніўся зь В.Куэрэлям (італьянскі карэспандэнт і пісьменьнік на Ўсходнім фронце), зь пілётам А. Вронскім-Карачы, які быў прыдзелены да штабу на Ўсходнім фронце, з У. Кярапа, які быў перакладчыкам у штабе італьянскага войска на фронце ды зь іншымі італьянцамі й чужынцамі. Таксама ў лягеры было некалькі жыдоў, што супрацоўнічалі зь немцамі, але іх кудысь забралі.
У сьвеце адбываліся вялікія падзеі: 8-га травеня 1945 году капітуляцыя Нямеччыны, 26 чэрвеня арганізацыя ў Сан Францыско
Аб’еднаных Нацыяў. 3 17 ліпеня й да 2 жніўня адбывалася славутая канфэрэнцыя ў Подздаме, бяз Рузвэльта (той памёр) і Чэрчыля (прайграў выбары), якая прынесла многа няшчасьця на многія годы для ўсёй Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. 20 лістапада 1945 году распачаўся суд над ваеннымі праступнікамі ў Нюрэнбэргу.
Жыхароў ў лягеры пачало зьменшывацца: адных выдавалі ўладам іхняга паходжаньня. якія праводзілі над імі расправы, нямногіх, асабліва італьянцаў, выпускалі на волю або перадавалі мясцовым уладам пад суд.
Так праходзіў час. У чэрвені 1946 году лягер інтэрнаваных быў пераіменаваны на лягер палонных і быў перанесены з Тэрні ў ваколіцы горада Рычоне над Адрыятыкай Астаткі папярэдняга лягеру, прыблізна 300 асобаў, памясьцілі пад палаткамі ў невялікім лягеры, які быў акружаны з усіх бакоў лягерамі ваеннапалонных..
3 аднаго боку быў вялізарны лягер нямецкіх ваеннапалонных. За ім быў лягер палонных Украінска-Галіцкай дывізыі, якою камандаваў генэрал Галічын. Украінскі лягер ня быў пільнаваны, a наадварот, ангельцы выкарыстоўвалі яго жыхароў пільнаваць нямецкіх палонных. Праз нямецкі лягер Конрад і Анатоль навязалі лучнасьць з украінцамі й зарганізавалі пры дапамозе немцаў пераправу італьянцаў, якія хацелі ўцячы зь лягеру, каб не папасыді пад мясцовы суд. Гэтыя суды былі абсажаныя пераважна камуністамі, якія строга судзілі фашыстаў.
Уцекача праз калючы дрот перадавалі немцам, а тыя—украінцам. Тыя ўцекача вывозілі за горад, адкуль па дамоўленасьці забіралі яго сваякі. За кожную апэрацыю, а іх было некалькі, атрыманыя грошы дзялілі на тры часьці.
Конрад за ўвесь час прачытаў незьлічоную колькасьць кні гаў, апанаваў добра італьянскаю, ангельскаю й нядрэнна французскаю мовамі. Надыходзіла восень, яму стала нудна й нецярпліва, дакуль ён тут будзе сядзець? У адказ пастанавіў уцячы зь лягеру. Прыдбаў нелегальна цывільную вопратку. меў трохі сабраных грошаў і быў гатовы да ўцёкаў. Дамовіўся з жаўнерамі-палякамі, якія дастаўлялі прадукты для лягеру, што яго вывязуць з пустымі бочкамі за лягер пры першай добрай нагодзе. Але здары-
лася іначай. Ангелыды прыгатавалі новы лягер з боку аднаго ваен напалонных лягероў і пачалі ўсё туды перавозіць. Загадалі ўсім сабрацца й падрыхтавацца ісьці пяхотаю ў новы лягер, пра які ніхто нічога да гэтага часу ня ведаў. Конраду гэта не спадабалася, ён заявіў, што на раньняшняй гімнастыцы зьвіхнуў нагу й ня можа йсьці. Такім чынам, яго далучылі да іншых, якія былі сапраўды хворымі. Усіх іх перавезьлі на грузавіку.
Прыехаўшы ў новы лягер калегі Конрада сказалі, што ўжо 4-х італьянцаў уцякло праз дзірку ў плоце. Конрад пабег па цывільную вопратку. Аднак было запозна—ангельскія жаўнеры ўжо закрывалі калючым дротам тое месца, праз якое ўцяклі італьянцы. Заставалася толькі ўцякаць праз верх калючага дроту.
Вартавыя былі пастаўленыя з двох працілеглых бакоў, бо бок, дзе лягер прымыкаў да агароджы лягеру ваеннапалонных, ня трэба было наглядаць. Такім чынам, заставаўся толькі адзін бок на ўцёкі. Наглядчыкі Конрада сачылі за вартавымі, і як толькі тыя зыйшліся. г. зн. абодвы ў адзін час завярнуліся йсыді паволі ў кір'унку другога лягеру, далі сыгнал уцякаць.
Конрад хутка ўзьлез на верх калючага дрогу й пачаў пералазіць на другі бок на перачэпцы з калючага дроту, перабіраючы рукамі па калючках са спушчанымі нагамі ўніз. Нажаль, калоша зачапілася за калючку й не давала пасоўвацца другога боку. Гэта заняло некалькі хвілін часу, каб вызваліць нагу ды зь цяжкасьцю падняцца наверх агарод^ы другога боку. У гэтым часе яшчэ 3-х італьянцаў перабраліся на той бок праз верх агароджы. Вартавыя. тым часам вярнуліся назад, заўважылі суматоху й далі алярм. Конрад пабачыў, што ўжо няма куды сьпяшацца, скочыў проста ў вінаграднік. Італьянцы пачалі ўцякаць, перабягаючы рады вінаграду, што дало варце магчымасьць іх бачыць. Яны пачалі страляць у ropy й крычаць: «Стоп! Стоп!» Нарэшце, ім удалося злавіць 2-х італьянскіх уцекачоў. Конрад прысеў пад вінаграднік і калі ўжо ўсё прыціхла, узяў вядро ад італьянца й раза.м зь імі пачаў зьбіраць вінаград. Вартавыя не заўважылі яго, бо ён быў у цывільнай вопратцы. Набраўшы з паўвядра вінаграду, папытаўся у гаспадара, дзе ягоная хата, каб пакінуць вядро зь вінаградам. Той паказаў палыдам і з злосьцю сказаў: «Вія фашыста». Конрад узяў вядро й паволі пайшоў у кірунку хаты, паставіў вядро каля
дзьвярэй і накіраваўся йсьці да мястэчка ў адлегласыді 14 кіламэтраў. У гэтым мястэчку жыла жонка журналіста, прыяцеля Конрада В.Куэрэль. Ён быў выпушчаны зь лягеру шмат раней і зь ім было дамоўлена, што пры патрэбе Конрад можа скарыстаць яго дом, куды ён і накіраваўся. Незадоўга ўбачыў чалавека зь вядром вінаграду, у якім пазнаў аднаго з уцекачоў з лягеру. Італьянец моцна пакалечыўся, пералазячы праз калючую загародку. Конрад парадзіў пакінуць вядро, бо яны ўжо далёка адыйшлі ад лягеру, і завёў яго ў адну хату пры дарозе. Там той абмыўся з крыві, і яму перавязалі раны. Падзякаваўшы за зробленую паслугу, рушылі ў дарогу.