Дзівін
Андрэй Бурсаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 155с.
Мінск 2002
I Зпаміж мужчынскім «так» і «не» | Ператварыўся ў дыск Душою загавеўся ўжо
Я мэрам абэліск
Адчыніліся вочы ўсюдыіснага смутку Запяяла нудота I таму так балютка
Фарбы песьні журботнай Нікавеюць паволі Рэшткі цёплай самоты Гімн пяюць мне аб волі
Разам зь імі і сэрца Запаволіць хаду Я павінен забыцца Але ўсё ж не магу
ФАРБЫ ПЕСЬНІ
Зэфір мяне западабаў Прасоўвываць іголкі Я зпрабаваў усё жыцьцё Мясені зьбіў на зёлкі
Надзіцца ноч у вакудны затулак У юрнай асоцы шукае прытулак Вабіць амяга абнімам маркоту I зікры даткліва скумацяць самоту
Слушна злуюцца ў бажанай сласноце Згаршэньня ня знойдзеш у той адзіноце Халепа сыдзе хлусьня застанецца Блазнота хаўрусьнік калі ён прачнецца
Прымрак прынадзен калі ён патрэбны Нікога няма бо ўсе словы ганебны Тоскна і млосна няма з кім сварыцца Абноч ноч жадае табою змусьціцца
ноч
Рукі са скуры зморшчаны пальцы Вялікі Зпаказны Сярэдні Пярсьцяк Мезяны зрэзаны ён без патрэбы Маленькі пазнокаць ня зьмерзьне і так
Чорныя рукі пальцы на зкладках Маршчак на далонях кулак-дуля-fuck Хто іх зьціскае Нашто разпранае Чаму яны разам Каму гэты знак
ЗНАК?
На апошні паверх ідзе мокры дождж 3 вушэй і ноздраў паўзе жоўты хвошч А шаснаццатай ночы адчыні лязо вачэй Хай зьпякотныя зубы жадаюць людзей
Ветразі ззаду бойка за навальніцу Сярэднія надзеі псуюць усю зпадніцу На лесьвіцы сонца зпаміж ім Дайма Размова пра жыцьцё якога ўжо няма
ДАЙМА
4
Зачыніліся дзьверы 3-за іх ня чутна сьвятла Як сіпаг між вушамі у вачох хапае бяльма
У валынцы ня знойдзе Ратунку слодычны чмель Прымарокаў каханак Тут вохшчыць сіні друмель
Ліхтары зазьпявалі Яму пра погляд труса I ў змаганьні са сьмерцю
Ваду аджаліць аса
Бо як зь ім ні змагайся Усіх адолее ён Прымарокаў каханку Ізноў выносяць праклён
Але вузьцішнасьць сыдзе За дзьверы пойдзе Царноч
I ніхто не пабачыць Да чаго каханак ахвоч
ЦАРНОЧ
r--------------------------------I
Ня ўнікнуў дыску небарака Я на галоў камусьці паў Лабатнік той заўжды набраклы Хлапец такога не чакаў u_______________________________51
Найлепшыя часіны я баўлю час адзін
I лепшы падарунак аб гэтым напамін
У грукаце зпакою і цемрадзі ўсіх слоў У нактурных пацалунках ад сутнасьці званкоў
Дзе чорныя аб рысы раз маляваны твар Дзе блікі цыгарэты выбітнейшай з пачвар Калі ўсяго няма і ў той жа момант ёсьць Калі ўладарыць той хто мае ў сэрцы поўсьць
Памножаныя рухі на розьніцу ідэй Слабейшы вінен тым хто ўсіх заўжды слабей Ад соткі хваляваньняў ня варты перамог
I ваяры жывыя і не забіты цмок
НАКТУРНЫ
Зпаміж барвенькаў ціхіх сноў Зазпадабаўшы дрэваў цень Ў сьвятле пазорных ліхтароў Ляжаў дзяцюк што дзіўны зьцень
Ў руцэ міргала зырка сьвечка Як мятлікі зьпявалі думкі Ноч зачыніла вечкай дзень На бусьнях зьцёрла ўсе малюнкі
Ён зпачываў сьвярбеў агонь Нехта паклаў на грудзі трэску Дрымотнік зьціскнула далонь Ягоны твар сьвяжэй за фрэску
Напэўна спаў ён бачыў сны Здавалася ня дыхаў нават А ведзьмакі і сьвятары Вакол яго рабілі сабат
ЗПАМІЖ
A
I вось уночы нечакана Ператварыўся ў кветку ён . Ягойсьці павіткі парушыў 1
А я ня дыск я відасон
9 ГІЯКІНТ
Пакой нікога курна ціш У сьвечнік курацца запалкі
Я зьціскнуў розум я лічу Я сэрца рэжу на кавалкі
Затым усім каго кахаў Дашлюць па пошце мяккі клунак Спадзеў я маю сэрца кус Для іх найлепшы мой дарунак
А дух душа астанак мой Надзеі погляды і думкі Ў якіх нічога больш няма Хай зь іх павук зпляце карункі
КАРУНКІ
A
У запляваным пераходзе Дзе ўсе зьпяшаюцца ў мэтро Дзе лямпачкі заўжды сьляпыя
I прадаюць адно друхло
У найсьмярдзючым закутку 3 гандляркамі цыгар ды кветак Мне свой тавар прапанаваў Напаўжывы п’яны падлетак
Ён не жадаў ніякіх грошай Усё што мне хацеў зказаць Каб я забраў ягону торбу
I здолеў дома захаваць
Хлапец памёр у хаце кайстру
Я ад чыніў і ўбачыў ў ёй Жывое сэрца ў зкрынцы зь векам На шкло кідалася крывёй
Зьпяшаецца жыцьцё ў нябыт I я стары трэ ўжо сыходзіць Але ў куфэрку як раней Жывое сэрца карагодзіць
Дык хто ж ён быў Зь якой нагоды Ён сэрца мне сваё аддаў Гадоў мо дзьвесьце ў дамавіне Адказаў марна я шукаў
ЖЫВОЕ СЭРЦА
Белыя кроплі ляцяць праз вакно Занавесь сіняя песьціць сьвятло Кволыя рыскі ксэрачаць ятро Й тольмі ня ты не ўзгадаеш яго
XXX
Ў надзейным надвячорку Дзе ўсё жыве як трэба Ты Чорнае Вятрыска Зьпяшаесься на неба
У ваблоках шчырных песьціш Там шлях скупых гадзінаў У дросных людзях бачыш Адно што згустак кпінаў
3 табой заўсёды карціць Мне быць у пастцы разам Я веру стрэмкаў з думкаў Пазбавісься ты з часам
ВЯТРЫСКА
Ёсьць толькі некалькі дзьвярэй Якія нельга н’адчыніць Уздоўж крывога калідору Каля балясін Ён ляжыць
Сьвятло несапраўдных сонцаў Ў завулку маркотным імжыць Нехта крочыць насустрач За ім яго цень бяжыць
Хістае мой подых вецьце Сустрэцца тут з кімсьці сюрпрыз Ён мяне ігнаруе Ідзе галавою ўніз
Бліжэй да яго хілюся Я чую ў грудзёх незпакой “Вось дзе вецер сьцюдзёны” Мяне адагнаў рукой
У нейкі пад’езд зашыўся Замерзлы здраньцьвелы дзяцюк Цень за мною ляціць каб Зьбіраць на палёх аўсюк
МАРКОТНЫ
He разставайцеся з каханым ані дзень Падманны прыгасьці наўзьвершнага паганьства He залішайце любасьці былых імгнень I не зьпявайце гімн скупым айцам каханьства
XXX
ўсё зкончылася раптоўна Ніхто не пазьпеў заўважыць Зьніклі усьмешкі і лёсы Ня прыдзецца болей бачыць
Куды ўсё пайшло Навошта Ці варта варту шукаць Мо трэба ісьці далей I новыя гукі гукаць
А можа мажлівасьць адужыць Напэўна пэўна пінаць Здаецца зданям зьесьці Надзейна надзею зхаваць
????
У пакоі няма ні сьвятла ні паветру Нас дваццаць мы ўсе кагойсьці чакалі Ды раптоўна над намі адчыніліся вокны Ты зьявіўся і ўсе псальмы зазьпявалі
Я ўсё бачыў як Ты забіраў да сябе іх У вабдымках надзейна даваў ратаваньня Вечар кожны адзін з дваццаці не вяртаўся ўсе лічылі Цябе ўвасабленьнем каханьня
Там я мроіў аб тым каб быць разам з Табою Твае вочы мяне не жадалі заўважыць Ты заўсёды глядзеў на таго хто быў побач Я малітвы чытаў каб Цябе не зьняважыць
У вапошнюю ноч я застаўся адзіны Ты ўзяў ў рукі мяне і запальнічкай цьвіркнуў Тры хвіліны я жыў я лятаў і я дыхаў Я наіўна лічыў што ніколі ня зьнікну
Пачак зкончыўся больш цыгарэтаў ня будзе Надышоў час для іншых паверыць у мары
I хоць зьзяюць усюды залішнія думкі Хай забойцы ня знойдуць чаканай ахвяры
20
A
Маёй найлюбае труне Жыцьцё я ахвярую Зкладальнікі што ёсьць ўва мне Чырвоным ветрам здую
Адсалютую ўсім бывай
I зьнікну незьнікома Ляжаць жадаю дзе мой край Плыве ніц нерухома
ТРУНЕ
Кропкі згарэлі адна праз адну Чырвоныя кроплі зьніклі раптоўна Полымя сьлізка глытае сьліну I ўсюды усе зьпяваюць чароўна
Вынесьлі кветкі зпакою няма Бо нехта сіпіць Ня тое! Тры дозы!
Подых зпыніўся мая галава Вачыма хапае даўкія сьлёзы
КРОПЛІ
4
Я калісьці быў апошні Ты напэўна быў патрэбны Хутка буду я залішні Зазьпяваеш ты хвалебны
XXX
Ня пі вады з далоняў гэтых Ня лашчы барады і твару Калі адрамантуеш вочы Ты не пабачыш зноў пачвару
Бо ў момант той усё адыдзе А ты пазбавісься мяне Ня здольны больш ні піць ні лашчыць
Ты будзеш жыць аднымі не
Хрумстаць у думках туманамі Зчарсьцьвелым сьнегам і лістотай
Ніколі гэтага ня будзе Ты чалавечая істота
НЯ 71
Калі сьпіцё і ў думках ціша I вы ляжыце на сьпіне Дык зачыняйце рот і вушы Ноўды хто-небудзь запаўзе
XXX
Калі ты дотыкам сваім Нагамі глебу калыхаеш Жыцьцё на кветкі аддаеш Ды на мяне не заўважаеш
Я адчуваю подых твой Глытаю кожнае імгненьне Мне мрояцца ня роі мрой А губаў зтрыманых гір’еньне
Я не разьлічваю але Нябачных целаў пацалунак
Заўсёды б’ецца ў галаве
I толькі гэта мой ратунак
ЦЕЛАЎ
Калі нідзе не атрымаў Лілею зь лікам Люідора Вяртайся і зпрабуй знайсьці Шчылінку ў дзьверах тых нанова
Твой дзень народзінаў надыдзе Але туды дзе ты жывеш Праз занавесу тваіх словаў Ніводнай думкай не зірнеш
Ты мне пакінуў толькі стрычкі Мяне біндалік стрыгане Стрынгаляватая ашуга Сабою ў строй твой апране
3 гасьцёў калі хто што заўважыць Разгледзіць выкрые падман Нікому гэтага ня зкажа
Бо ператворыцца на збан
I як заўжды ў пустым пакоі Сярод разьбітых стаўбункоў Люстэрку пагляджу на вочы Я разпранаюся ўдакон
АН
Мы моўчкі йшлі на вуліцы бо клею не было Размовы скотч ня ладзіў нічога не цякло Ня чулі і ня слухалі ня бачылі з усіх Нікога н’існавала і нават нас саміх
ІСН
Палка мігцяць карунды I ўпотай злотнік працуе Водзяць дзяды каляды Ды толькі юрным шанцуе
Лучна каменыгі злучае Адзін д’аднаго ў напін Тоскнасьць у баках зьбірае ўсіх сьлёзаў парны бурштын
Шукае сваё здаваленьне Ясьпіс дзе ёсьць вітуніца А злотнік яго на працу Муляр ня мусіць спыніцца
ПАЛКА
qn £h С = і’ ::mw A едйнь: , RH <[RAyM
11.
гора;
БАРСА
Водар стужцы Акупунктурны час Зоркі граюць Я бачу толькі вас Седзіцё перада мною Вы апошні хто глядзіць кіно
Я ня чую ня слухаю але Выпадкова ці можа быць ўва сьне Вы чагойсьці мармычыце Вы адзіны хто са мной даўно
На экране так звыкла CINEMA У залі крэслы Нікога больш няма Ну чаго вы не крычыце He жадаеце глядзець у твар
Так заўсёды 3 усіх бакоў сьвятло Вы памёрлі Зкрозь сьвідравіны дно Дык чаму тады усюды Кожны раз я бачу толькі вас
Што вам трэба Чаму ізноўку я Шмат каштуюць пігулкі забыцьця Добры дрэнны і цікавы Нецікавы без субтытраў фільм
[FADE OUT]
Кажуць ня трэба шукаць анікога Бо ў тым што было аніхто не жыве Я не жадаю выходзіць зь мінулага Я буду адзіны каго праглыне Жыцьцяў хада Хай мяне ўсе забудуць Няхай ўсе жывуць нэо-сёньняшнім днём Ня вельмі істотна калі ты шчасьлівы Хто цябе збочыць Час ці ўсё ж Ён
КІЙ
Аднаногі ліхтар 3 напаўвыбітым вокам Зь перабітай рукой I праломленым бокам
Абскубелы і гідкі Чэрствай моваю зьбіты He адною залевай Шмат разоў быў заліты
Каля цёмных сядзібаў Цёмна ў лужыне спаў Ды на цемрадзі вуліц Сьветла сьвет ліхтараў
L’ANTERNA
Мяне зламаюць твае рукі Ня будзе ў хаце болей зкрухі Ніхто ня будзе марна дбаць Мяне ў вабдымках каб трымаць Руж белых прывід я фантом Часова сьметніца мой дом
РУЖ
Праз атворыну ў дзьверах Я гляджу на пакой Там на сьценьцы чаўхірка Зь яе п’е Антыной
Мітусіцца агеньчык
У ягоных вачох
I крывавая водка Бы струга па плячох
Я калі б нават ведаў Піў бы разам зь ім з чар Бо са мною веньц кухаль
У дадатак да мар
ЧАРА
#
Па-над вялікай ручаінай 3 пагардаю на ўвесь натоўп Глядзіць напаўзакрылы вочы Паважны Камянецкі Стоўп