• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзівін  Андрэй Бурсаў

    Дзівін

    Андрэй Бурсаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 155с.
    Мінск 2002
    14.64 МБ
    Каб я нікому не казаў Мне палец твой крычаў вялікі
    Я зразумеў што ўжо ніколі Ня зкончыцца мая навала Што лужынам тваіх вачэй Заўсёды кропляў не ставала
    Цукерак горкіх і кавалкаў кавы Гарбатачнага чаю і цыгарак + пераліку незьлічоных літар А ўсё з таго што я глядзеў на тварык
    №ЫК
    Нас вуліц зімных шкло са склепаў Сустрэла вопраткай фірмовай Мы зазірнулі ў Ogrod Saski Дзе zolnierz з Armii Ludowej Сьпіць нерухомым сном навечна I промні мірскага вагню Аб мэнках жаляцца яму
    Тым двум мы ў вочы паглядзелі Што сьцерагуць труну вайскоўца Загад выконываць павінны Ня вымавілі нам і слоўца
    I самі ўжо як нежывыя Калі ж мы крочылі ад іх Нясьмелы шэпт зхапіў мой слых
    Размову іх я не разслухаў Мароз квяліў мне вочы сьнегам Сьняжынкі сёхталі начныя Я быў адзін пад глюзным небам Мы крочылі назад дахаты
    I манэкэны без галоў Нам не ківалі ўсьлед дамоў
    GACKI
    Адлюстраваньні парасону
    I з ручаінаў і з-пад трубаў Зыгзыкаватая лістота Малюнак зябкіх ліпкіх губаў
    Як быццам дождж па кроплі ў кроплю Мне непатрэбнасьці брызгоча Мы бачым ён ужо зтаміўся
    I больш нікога тут ня хоча
    НЕПАТРЭБНАСЫЦ
    Так лёгка колы грукаталі Вы бачылі ня першы сон ўва сьне вы нешта мармыталі Грудзьмі трымаючы далонь
    Сьвятло зашкляных ліхтароў Раз-пораз твар ваш мілавала Няма нікога сьпяць ізноў А я вам вусны цалавала
    колы
    Яму ня трэба нашых жыцьцяў Бо Ён і так ужо жывы Даніны Ён зьбіраць зтаміўся Знайсьці манэтку вінен ты
    о	ЛІЛЕЯ
    Яны прыходзяць толькі каб пад’есьці Яны злуюцца калі мала ёсьць жратвы ўсё роўна што ў цябе ня ўсё ў парадку Дармовы харч ім трэбен а ня ты ўсё што заўгодна згодны яны жэрці Ім напляваць што ты разьбіты ўшчэнт Я 6 нават пагадзіўся з такім станам Калі б не ізалентавы брэзэнт
    Які нябачна рушыць зпаміж намі Які зьяўляецца калі са мной яны ўсё ядуць п’юць каву відык круцяць I чымся ўсё ж незадаволены
    Ня здолею трываці гэта болей Адолець як засьпінны шэпт яброў Хаця 6 я не жадаў жыцьця ў пакэце Дык прыдзецца пабачыць іх ізноў
    ЯБРЫ
    Belarus’ — [б’еларас] згодна з Окс-фардзкім слоўнікам ангелккае мовы
    На лаўцы пад вакном два мужыкі жыруюць Ёсьць рыба піва хлеб і некалькі бычкоў За дрэвамі нікога іх людзі не турбуюць Яны пагаварылі і прэч пайшлі далоў
    Вось сіні bottle-hunter да тае лаўцы крочыць Зьлізаў з бутэльцы кроплі з газэтцы крошкі зьеў За шклопрымальным пунктам на сьценку ён аддрочыць I вернецца да лаўцы прапець “Весны” прыпеў
    Калі яго адтуль сабака злы прагоніць Ён сядзе ля кіёску каб поданку прасіць Са школцы перапынак сюды каханкаў гоніць А ноччу туг ізноў кагосьці будуць біць
    Так кожны дзень і тыждзень гады стагодзьдзі вечнасьць Так кожную хвіліну імгненьне і ўвесь час
    Вось тут ля гэнай лаўцы і ў гэтым ёсьць дарэчнасьць Жыве краіна выблюдкаў пад назвай BELARUS’
    KPA1HA ВЫБЛЮДКАЎ
    Кладуся спаць у ложак Мне мроіцца званок
    Скубе нязпынна ганак Як быццам бы знарок g]
    Бывай! Цяпер ужо ніколі
    Я не пабачу больш цябе Ты будзеш жыць заўсёды ў долі А я на казкадворным дне
    Азь буду ў марных узпамінах А ты ў рэальнасьці жыцьця Mae надзеі ў тонкіх кпінах Твая сьпіна — мая судзьдзя
    Бывай Adieu Good-Bye Пошёд ты Мне нават гэта не пачуць Ў маю ірваную старонку Цябе ня здолеў загарнуць
    БЬШЙ!
    WC — Warszawa Centralna, вагзал y Варшаве
    Над шчалужынай белай клязэту
    Я кахаўся з сабою ў WC Зпрабаваў сябе правай рукою
    I на вочы глядзеўся твае
    Нехта грукаў у дзьверы нагою
    Біў да стогну фалянгі мае Праз вакно адчыняю карэту Палец зджаліла муха цэ-цэ
    ARBOR УІТЖ
    Як цёпла спаць калі ўнутры нічога Ажо ніхто\нікому не званіў Ізноў сядзеў і ні аб чым ня думаў Уздоўж да вечара гарбату з цукрам піў ўвесь дзень мая да дрыжыкаў ікотка Ня суцяшалася і замінала есьці А гэта-значыць што камусьці ўсёткі Я на ўзпамін адолеў-такі ўзьлезьці
    ІКАЎКА
    — Прабачце, можна сесьці і разам з вамі побач на сонца паглядзець? — кабета ўжо старая на ўзкраек лаўцы села, дзе бабця ў барме друзлай у промнях косткі грэла.
    — Як цудна! — Дык канечне ня тое, што ў зямельцы на покуце ляжаць!
    Наўкола сьнег паліўся ды сінюкі зьпявалі, дзьве бабці нетаропка гамонку зачыналі.
    — Настаўніцай у школках усё жыцьцё рабіла, ды што тут гаварыць, я хатняй гаспадарцы вучыла ў іх дзяўчынак, па ўзросьце зкарацілі, пайшла на адпачынак.
    — А я была забойцай, па турмах вандравала — такое вось быцьцё, за тое, што аднойчы забіла дзесяць хлопцаў, я дваццаць год з калючай драцінай праз ваконца на сонейка глядзела, і ўсё ж такі шкадую, што не забіла больш.
    — Табе з душой зайздрошчу, ці даш, бабно, мне веры? Заўжды жадала стрэліць — ды зачыняла дзьверы...
    БАБУЛЬКІ
    У парку дзе ляціць Максіме Ды цені ў какаты сігаюць Дзе БээНэФаўцы калюмнай Штосьвята мары праважаюць
    Мы залюляліся ў валею Мы зкорбнуліся на раку Мы ні аб чым паразважалі Ў рукох зьціскаючы нуду
    А ля Траецкіх муразховаў Вандроўнік чорных турбаноў Ішоў імжэў імкнуўся крочыў Але нікуды не сышоў
    3 пытальнікам маіх развагаў + з клічнікам турбот сваіх Вандроўнік зьліўся з важкай сьценкай I кінуў нам надзеяў блік
    ВА.НДРОЎНІК
    Мне болей не патрэбны... Hi раніца ні ноч — Маё жыцьцё ёсьць содні Яны сыходзяць з воч
    Я загарнуў ў паперцы Прысокі цыгарэт + адрасны даведнік
    I левы Інтэрнэт
    Ацьмялае чаканьне Ды недакуркі слоў Я змыў ў сваім клязэце Ня-зкрогаты званкоў
    ўсе рэчы шпарка зьніклі У вільгацьці ятра Твае тыкеля здымкі Ня выпіла вада
    ТЫКЕЛЯ
    
    і* -:ч йдьпш мрсг
    ілшл/ ллаямт ssa'
    . : ІЛПШП І<Н
    
    IV.
    Ты сядзіш пры гожы Ты паліш мой касьцёр Хоць паліву для ежы
    I не хапае дроў
    Мэталёвым бляскам Ад чорнага вядра Зьдзімаю зь цябе майткі Бо ты таксама я
    КАСЬЦЁР
    Я нечакан’ адзін
    Я бачу чай кіпіць Паленьні летуцень Кансэрвы просяць піць
    Мне цёпла і цяпло Свой разпранае плед
    Я ведаю што мне Ва ўсіх чуваць твой сьлед
    ПАЛЕНЬНІ
    A
    Зашмат вачынак па траве Пляцецца гарачынь ад чаю Я кожнай мрою аб табе Пад млосны слодыч адлігаю
    Як тоўсты крук сярод кустоў я Ня хочацца паўсюдна йсьці
    Усе назтупныя гадзіны Я буду сам сабе plus ці
    Чорны бусел сядзіць На даху на рагу Я загадваць ня стаў Бо больш не магу
    Бо нічога ня будзе
    I нічога ня ёсьць Ды амаль не было Я і сам толькі госьць
    БУСЕЛ
    Я бачу сусьвет бы вачыма травы Я чую падэшвы трымаюць яны Іх дрыжыкі мне мілуюць павекі Сьліною цяку ў іх росныя рэкі Цурбалкі валос казытаюць зямлю I калі гэта ёсьць я цябе не люблю
    ВАЧЫМА
    Мы проста сядзелі насупраць бы побач Глядзелі на вочы адзін аднаго Калі мы казалі па слову штозрэдку Здавалася нам што дарэмна яно
    Мы ўдумліва ціха маўчалі ды спалі Заплюснута вока пільнуе сябе А нашыя ногі штоноч вянкавалі Як танчылі разам па бітнай траве
    Вагзальнаму пылу разплюшчылі колы Вы ўсіх разьвіталі празь іх ругзакі Я так і застаўся з аспальтам сам-насам Мяне абмінуў вашай поціск рукі
    РАЗЬВІТАНЬНЕ
    VECMOKU
    Gan rupju dienas, Gan saules rits, Viss, viss gu| Klusi zeme tits
    I дні турботаў, i сонечныя раньні, усё, усё ціхенька ў зямельцы сьпіць
    Паштоўкамі заляпаныя сьцены На іх павешаны шкілеты тваіх слоў Шпалерныя культурныя абмены + сублімацыі сьпярмяжных мастакоў
    Ты кажаш ім “Непрадуктыўна думаць Аб тым чаму наўрадці прыйдзе час Жадаецца? — ў люстэрка трэба плюнуць Павыкінуць з вантробаў думак прас”
    Але ж табе таксама млява млосна Ты тож смакуеш немагчымасьці трызьні Перакананы што усё адносна Жывеш наадварот заеш-запі-лізьні
    Так сам знайшоў ў сабе свае законы Бо верыў толькі тым каго кахаў Над кожным сонцам маляваў каруны
    I сам сабе самому прагуляў
    ЗАМАК СТАРЫХ ПАКУТАЎ
    A
    JAUNMOKU
    Nebisties, jo es esmu ar tevi!
    Neatkapies, jo es esmu tavs Dievs!
    He лякайся, бо я з табою! He адракайся, бо я твой Бог!
    Я сапраўды лічыў што зкончылася ўсё Але яно ўсё ж ёсьць напэўна не прайшло Яно засмактавала мяне ў сябе ізноў Адразу ж пахаваўшы каменьнем берагоў
    Я не жадаў яго яно само зайшло Брукоўкаю ielas мяне ім занясло Калі разплюшчыў вушы яно сышло на ты Яго адлюстраваньне на слове johaidi
    ЗАМАК НОВЫХ ПАКУТАЎ
    4l
    Гляджу ў дзьвярное вочка 3-за шкла відаць брыво Каго тут сярод ночы У хату занясло
    84	91
    Ні адкуль век-вяком Яму мною цярпець Быць маім сябруком Каб у хаце сагрэць
    Тэлефон пільнаваць Знаць усё АББА мне
    I на госьці глядзець Як сядзець у карчме
    Мне ня да дзе На чуць Нашто квапіцца ён Век-вяком ні ад куль
    Hi за што мне праклён
    КЛЁН
    Я мару аб табе Нікому не адкрыю Яе ніхто ня будзе Ніколі ведаць тут
    Было што з намі ўсё Бутэлькамі зарыю Пакіну ў калідоры Як срэбра грошы бруд
    Ня здолею вось так Упэўнена завыю Мне дрэнна будзе потым Зальлю паперай кут
    Але не пазваню
    I не падстаўлю шыю Такая ў нас праграма Такі цяпер я шут
    т
    ^
    Нявінныя ня вінны паміраць Пакуль яны ня зтрацілі нявіннасьць Таксама нельга хворых забіваць Пакуль у іх ня згублена дэбільнасьць
    XXX
    Я карыстаю ноч як сьметніцу для думак Заплюшчываю вочы ня чуць каб болей слоў Каб не шукаць у вокнах людзей былых прытулак I не глядзець на зоркі адсечаных галоў
    Я карыстаю дзень як брудніцу для мараў Ды зачыняю жыцьці ўсіх тых хто не знайшоў Ірву прышчэпкі лёсаў на шчупальцах кальмараў He захлыснуцца б нафтай з тутэйшых ручаёў
    Я карыстаюся карысьці ў гэтым мала Мяне не карыстае што хтосьці зкарыстаў Бо некарысьць па праўдзе мяне закарыстала 3 усім безкарыстоўна сябе табе аддаў
    КАРЫ
    У дзьверы нехта б’ецца I кліча “Адчыні” Я не даю ім веры Крычу “Згубіў ключы”
    Абрэзаны абломлены I зьведзены ў загнет
    Растуць шкілеты голыя Нікому cnpaBbi.net
    Размовы і размоўкі Вядуць паміж сабой Ствалы галіны шуплы
    3 ахізлаю карой
    Адчай нарэзаў карбы ўсіх іх засмактаваў
    1	плойму думак дрэнных Ім зьнечаку нагнаў
    ПЛОЙМУ
    A
    Ня трэба больш шукаць Мяне ўжо ашукалі Hi плянаў будаваць Усё адплянавалі
    He прадугледзелі Тут на мяне забылі Наўрадці здагадаюцца Што апрыёр забілі
    APRIOR
    Мне жадаецца мяса Мне хочацца піць Мне жадаецца бегчы Мне хочацца плыць
    Размаўляць па-пранцузку I глядзець MTV Разгарнуцца згарэць Ды й зтвараць камяні
    МНЕ
    За сьняжыстым надвор’ем Заплюшчаны розум Кіраваўся на поўдзень Сярод сініх дрэў
    Ля здраньцьвелых вакеньцаў Смурод цягніковы
    Гандляры-валютанцы П’янчуковы запеў
    He з усім размаўлялі Мы зрэдку званілі Нікалі не вітаўся Разьвітаньняў ня меў
    Ты аднойчы як дрэва Цяпло завірухі Праглынуў ільдзяшамі Сваё сэрца сагрэў
    цагнік
    ^
    Празь нейкую сэкунду Ізноў знаёмы грук “Каго тут чэрці носяць?! V мяне ня сорак рук!”