Дзівін
Андрэй Бурсаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 155с.
Мінск 2002
Марскія хвалі хвалявалі Соль пены білася ў камень I цьвердалобыя надзеі Кідалі паліва ў струмень
Ты з кожным подыхам паветру Ружовай фарбы смак піла Ды разам зь ім глытала пырскі Па чорным дне ізноў плыла
Шалёнай хваляй цалавала Каменьняў мокрых вастрыню А потым зь песьняю папсовай Замілавала ў глыбіню
КАМЯНІ
Твае шэпты на вуха чакаю Мне здаецца павінен іх чуць Але моўчкі сядзіш не кранаеш I сябе не жадаеш прачнуць
XXX
Пайшоў за дзьверы ты па зправах Я не пазьпеў надзівавацца Ты на сурвэткі віньчык ліў Пад кожны тост лез сябравацца
Ён семкі лузаў каля стойцы Тужліва людзям пасьміхаўся Бутэлькі млява гандляваў
I тульляй чорнай узьдзімаўся
Ежм ў кавярні засыналі Паўднёвы сьнег ужо сьняжыўся Па чарцы кроплі разсыпаў А я ў мароз на вас бажыўся
ЕЮ
Па шэрай шашы на чорныя ночы Аўтобус імчыцца на жоўтым сьвятле Нікога няма кіроўцы ня бачна Адзін толькі ты на зашклёным вакне
Навокал замёты й замець вагуе Бахур-валачай падымаеш манкет Кішонкамі грэеш садкія рукі Ды плачма глядзіш на плюгавы сусьвет
3 каго твая крыўда Горы падступна Цябе на крынджолках у мора зьнясьлі Ці ў белых саянах духі зь нябёсаў Загодзь за табою з чамарай зайшлі
Ты ведаеш хутка ймчыць пажывоцьце Ты дзякуеш скалам за зябы абдым Кірлявыя болкі ўпэўнена бусіш I ў марным аўтобусе марыш аб тым
Як мклівая ноч заранкам радзіцца Як колы разплюшчаць павекі ўва сьне Як шэры кіроўца зробіць зупынак А ты разбудуеш свой млын у сабе
БУС
На вуліцу йшоў дождж з ласкавама рукама Цалункаваў масты і дрэвы клапаціў Пад гукі зкарыстаў то тут то там тамтама Наўкола парасон свой сонна раздваіў
Ды штосьці ўсё ж ня так і кветкі рвуцца ў рукі У пыласосе пыл б’ець сьцены словам SOS Забыўся нагішом граніт тваёй навукі Навошта мне цяпер вяртаеш марны стос
мАРНАвІТа
Лю-лю-блю лю-лю-блю лю-лю-блю-лю лю-блю-лю Лю-лю-блю лю-лю-блю лю-лю-блю-лю лю-блю Лю-лю-блю лю-лю-блю лю-лю-блю-лю лю-блю-лю Лю-лю-блю лю-лю-блю лю-лю-блю-лю лю-блю
Лё-лё-блё лё-лё-блё лё-лё-блё-лё лё-блё-лё Лё-лё-блё лё-лё-блё лё-лё-блё-лё лё-блё Лё-лё-блё лё-лё-блё лё-лё-блё-лё лё-блё-лё Лё-лё-блё лё-лё-блё лё-лё-блё-лё лё-блё
Ля-ля-ХХХ ля-ля-ХХХ ля-ля-ХХХ-ля ля-ХХХ-ля Ля-ля-ХХХ ля-ля-ХХХ ля-ля-ХХХ-ля ля-ХХХ Ля-ля-ХХХ ля-ля-ХХХ ля-ля-ХХХ-ля ля-ХХХ-ля Ля-ля-ХХХ ля-ля-ХХХ ля-ля-ХХХ-ля ля-ХХХ
ЛЮ-ЛЁ-ЛЯ
1Л
J-M ОГЛ-ОіЛ<. О -лд<л > '. ?<>л іл элд<іл-".
лХХ-РЛ R< -'Х/ V.-aA 'У - л IU X A RA rA
IV
Шурпатаю рукою Шкрабецца зноў у дзьвер Шкілет з крывой касою
Вялікай на памер
78 97
Сьвяточны стол накрыт Наўкруг туга і сум Кідаеш позірк ты У зікрах велядум
Я не гляджу ў вадказ Тужыць зьнямогся я Ты Зьнічка Запалён
У сьмеўках галманьня
Паноўна ў тэлефон Ты вымавіш бывай
I тольмі ў трубцы зык Учуе мой чакай
ГЯНЮК
4
Ня здолее вораг мне выплакаць сьлёзы Ня вернецца сябар які ім ня быў Шабатнік разквеціў Нямігу мімозай Твой зыск да мяне вельмі хутка зпачыў
Усім будзе лепей а я буду зьлева
Усе завалодаюць рацыяй тож
Усё будзе добра я змыю залевай Табою ўвагнаны за вочы мне нож
[шуп:]
He вілаводзь мяне мне больш не дазпадобы зь Пяроцемкаў надхмарны крывісты крыгалом I хлеба ёсьць крышан ды кульма лекі марцьвяць Хоць порскае вандруга чырвоным віндуком
He вілахвосьць ізноў ты бачыш візарункі й Да Прошчы прудка крочыш Імшарыны Кадук Аднойчы неўзабаў я матавым відоўцам Іржавіньне зшнурую цукерніцтвамі рук
Але як на кандэт пад крышазлом’е лёса ў Сю плесь замілаваньня мяне ты атумань Апантанелы сум завэдзгае да болю Я зьгегну й сонца косы тваю з’смактуюць длань
ЁЎБАЛА
Я сяньні бачыў Вас і закахаўся ўзноў Наўсьцяж я шпарка крочыў да брамы ў старазхоў Вы пошчылкамі сумнымі глядзелі на галду Мне прытмам зажадалася ваўком смыжыць аўцу
На лёстачкі чакаў зь ірховых брэх-вачэй Туртала твань чальцоў мой хомар сэрца клей Мне смачна нат курняўканьне кударскае ў карван Вы тое што заныкалі — лушчаткі за дыван
АЎГІНЬ
Бачу тытры зканчэньня я нямога кіно Ты зказаў До свнданья я маўкліва Adieu Hi лаебнага слоўца машкаляцца ня стаў Ды аблудных пытаньняў у мяне ўсё пытаў
Гэты час ня даў веры рукамяцтву тых слоў Наўзадор спадзяваньняў ўсіх тваіх я сызноў He цябе адшукаю хто ня будзе мне мліць Хто са мной на кугральні лёдаўзгоркі згаіць
ЗЬМІТРА
A
Калгасьнік рэжа бараною
Узхваляваную зямлю
Сялянскі хлопец я аралам Цябе бязьлітасна люблю
XXX
Намагаюся плакаць зь мяне сьлёзы ня льлюцца ўсё зрабіў і зрабіў бы каб быць побач з табою Ты надзею мне дорыш ад якой шклянкі б’юцца I сыходзіш дадому зь веснавою слатою
Ты паводзіш сябе быццам сэрца з каменьняў Назаўжды зьірхавела лемантар нэкраманту Аксамітныя рэшткі ўсіх сьляпых летуценьняў Як піўныя бутэлькі насупроць Людаманту
ўсе зламаю павыкіну bottle-вайскоўцы Мне прарочаць праклёны ды ня іх я баюся Мяне зполах і жудасьць — мае местачкоўцы Лупцаваньнем цкуюць таму я не дзіўлюся
АСП
Ці ведаў я калі гарнейшую за вас Зьбіваў мяне ці хто калісь як вы з абцас Прыйшоў і для мяне імгненьня госкі час Паабяцайце што ня зьнікнеце праз прас
XXX
Калі я буду рэзаць рукі I кроплі кроплям аддаваць Mae бязьлітарныя згукі
Ня здольны будзеш учуваць
Я не адчую іх таксама Сьцюдзёны подых цёплых губ Мне нагадае аб узвышшы Зь якога звальваецца труп
Які ляціць і крэсьціць неба
На йкое й ты калісь сышоў Я прабачэньня не дарую
Твайму мярзотнейшаму з шоў
SHOW
Зхіліўшы важкую галоў Густой высокаю сьцяной Ты сінявокі прыгажун Стаяў нябачна па-за мной
У вільгаценьні пустаслоў Зкладальнік гожы белых дзён Пад сьнегавою коўдрай трун Зканчаў зямныя справы лён
ANTHEM FOR HYMN
Забіце дзьверы мармурам і зачыніце вокны ўзгадайце ўсе назтупствы атручаных гадоў Адзьвінчаныя рукі ды зьбітыя далоні Зпалоханыя бакі квітнеўшых гарадоў
Ня мыйце сьпіну гэлем і не галіце твару Ня шкрабайце пазнокцем гушчары валасоў Ня трызьніце насукрадкі не разпранайце мускул Ня верце хвацкім вуськам ды гідзі іхніх слоў
ГЕНЬКА
“Адкуль прыйшоў? Навошта? Што трэба табе тут?” — “Прыйшоў твой час зьбірацца У хмарачэсны кут”
91 101
Ты мой адзін найлепшы Бог Тыкеля шпарка крочаць боты Цябе кахаю наўзьнямог Усеабдымам адзіноты
Ты мой найлітасны Айцец I Бацька ўсіх маіх дзяцей Найменьш прадбачлівы п< ?> Блакітна-ленінскіх крывей
Ты Дух Сьвяты што выйшаў з Сына 3 гары народжаная ш-ш-ш Сакральна-чэсная абшчына Што шчасна сікае на крыж
ТЫМОЙАДЗІН
Мабыць неба адпесьціць малюнкі Што гараць у сутоньні карункаў He падорыш ты мне падарункі Горкі слодыч тваіх пацалункаў
XXX
Ты творчая натура што Бога цалавала Усім тваім жаданьням заўжды ўсяго ставала Ты слухала людзей казала словы ласкі Ці біла аб падлогу і зь іх зрывала маскі
Часамі ты кахала гадзінамі паліла Сама сваё жыцьцё з душой зь сябе дварыла Ты бачыла мужчын жанчын не заўважала Любіла каб цябе й сама ўсаджала джала ўсе верылі ў цябе чым лёсы папсавалі 3 табою ў падарожжа залёгка ад’язджалі Душыліся сьлязьмі калі цябе ня стала А потым зразумелі на ўсіх ты забівала
СЕ530НЫ W УЬАДУ
Мне здаецца ці я адлятаю Дзеці ўнізе кідаюцца матім Павярховы будынак дзесь збоку Я як кэтчуп зраблюся таматам
Бы Нукліды ад выбуху зкрухі Радыяцыі атамных жаляў Твае словы зхаваныя ў позірк Звагавалі мяне з тваіх шаляў
Прызямліўся на мокрыя травы Мужыкі ласавалі гарэлку Трансфарматара будку мачылі Душы лілі адзін ‘дному ў грэлку
Тэлефон закрычаў нерухома Голас твой запытаўся пытаньняў 3 таго сьвету з табой размаўляў я Ды нат лёт не забіў ўсіх бажаньняў
ATHENE UM
Ашчадзі мне стралу Дай памацаць твой лук і калчан Ты мячом ад вагню Мяне рэжаш з паветру васпан
Вострабрамскай шапчы Ты на думку мне ўзьлез мала дзён I сьвянцонай вады Зь неба кідаеш мне наўздагон
Саланяцца ў pace
Рыскі часу пад розьпіс зімы Я чакаю цябе
Бо твае залатыя нажы
Усталююць вакно ў Без ваконца-дзьвярэй вечны дом
Дзе паны без насоў Уначы мяне колюць калом
ПЯРУН
Страшыдла ўзкінуў рукі I працягнуў касу “Ў краіну вечнай хмары Цябе я аднясу
97 103
Капельская нагода
I плеер не працуе Звычайная прыгода Ня шэпты слых мой чуе
Каменьнае вакеньца Ды ежа з камяню Праявы камянара 3 каменьня чысьціню
Сухотныя забавы Адзінкавага млоства
Вільготныя заявы Якіх было ўжо мнозтва
T(R)Y
&
Мне цяжка быць вясёлым па патрэбе Ідзе з/дадому зь дзякуй альбо так Аб нечым разважаць ці часам моўчкі Ды непрыбраны з раніцы бардак 3 усімі хто ці рана ці запозна Бо болей немагчыма весяліць Хто пакідае мне на мыйку посуд Мне надакучыла ‘дно й тое >к піць Імэйлы тэлефоны рукі пісьмы
Усё здаецца ёсьць і ўсё ж няма Пад коўдру я зьнікаю з галавою Каб зрэнкі больш ня бачылі сьвятла
ЗРЭНКА
Я бачу ты са мной За ім ня ты жывеш 1 казытаньнем моў Нашто ты зь іх ідзеш Ты моцную далонь Сядзіш ляціш ці сьпіш Ня грукай праз вакно Праз вочы ты сапіш
Я нюхаю твой пах Паклала на плячо
Навошта табе коні Пытаесься “Ну чо?”
ЛЁТ
Там будзе шмат пітва I зтос дзівосных зпраў” Шкілет мне пасьміхнуўся За руку мяне ўзяў 101 '106
Я дарую табе абяцанак Што каханьне маё не Ад Д’ябла Будзь упэўнены мой мілы сябра Я лакнаю цябе як каханак
Ці паверыш мне ў тым што пішу Бо бажаю цябе як Рай Бога ўжо ніколі ня будзе нікога
Безь цябе мне закажуць імшу
Ты адзіны з кім хочацца быць 3 кім жадаецца жыць тольмі побач Безь цябе існаваньне ды роспач
I заўчасна труною злажыць
BEAU MONDE
Слухаць званкі зь пераменаў Каб болей ніколі ня ныць Ведаць усе дзеясловы Вучнем-выдатнікам быць
Хатнія практыкаваньні
I розгі каб невукаў біць Сьмерць як замежная мова Словы патрэбна вучыць
XXX
Зямля пацее пасаромчыва і квола Палаюць цемрадзьдзю абрысы цемрашала Свой водар аддае замкнёнае жаданьнем кола Мяне ты вабіш зыркасьцю карала
Ты каласьнісься ў коўдры смачных здымкаў Ці чуеш шэпт зьнямоглага пытаньня Дарэчны да найпрыкрасных абдымкаў Нашто чакаеш на майго чаканьня
CHANTICLEER
Я гутаркую сам з сабою Каб не забыць як размаўляць Ды прарубаю вокны ў дзьверы Каб не згубіцца разважаць
Я пальцам стукаю па клаве Каб быць гатоў адразу біць Смактаю кроў з зкусаных губаў Заўжды каб помніць як трэ піць
Я прагну сьвету тэлевіз’і Каб навучыцца ўніз глядзець А6 цёркі сьпіну тру і рукі Каб зноў забыцца як ляцець
Зьбіваю вушы дзідай з ватай Каб больш нікога не чуваць
I толькі сам сябе лакнаю
Каб не забыцца як кахаць