• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзівін  Андрэй Бурсаў

    Дзівін

    Андрэй Бурсаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 155с.
    Мінск 2002
    14.64 МБ
    ЛІХТАР ЖЫЦЬЦЯ
    Мы зачынілі дзьверы А выйшлі праз вакно 3 тае пары ніколі Ня бачыў нас ніхто
    103
    НШО
    Як салавейка раніцою Баіцца з вамі сала есьці Як павучыха пасьля п’янак Ня ведае што вучням плесьці
    Ня хочуць каты надвячоркам На Катадральным пляцы пеці Як дзярмаеды на пляцёнкі Зтаміліся накідваць плеці
    Так вершатворцы-ручкаблуды На Прагу прагнуць паглядзеці Вязанкі вязьнікі у вязьні 3 усімі разам будуць меці
    РЭВЕНЬ
    Як сынайскі рыбак я шукаю рыдлёўкі I вачыма раблю зь цябе замалёўкі Я маўчу бо я ведаю дзе адказы жывуць Там адно толькі думкі апіёны ліюць
    XXX
    Мая галоўка брудна едзе Пакуль ня зкончыцца зканчэньня I не пытаецца дазволаў Яна ня ведае зтамленьня
    Сама гуляе як какотка Заўсёды толькі па сабе 3 танкамі песьнямі так гучна Пяяе сорамна ў трубе
    Зьдзяйсьняе хмары ды прагнозы Прыдатнага да ўсіх надвор’я Калі знурыўшыся чаканьнем Кратаюся кратком на двор я
    СТРУМКАР
    У небе чорным песьціць дождж Зьнішчае кроплямі касьцёлы і царквушкі Зь пяску пабудаваных прошч Зьбірае на далонь людзей як мак макушкі
    He пакідае безуважным анікога Змывае долу кветкі мяккі бэз I просіць моліцца ў найлюбаснага Бога Ня кідаў каб яго ніколі Бес
    БЕЗ
    Мне яшчэ дадай адзін званок Намалюй яшчэ адну надзею Прэзэнтуй яшчэ адзін глыток Ахіні ў хініна ахінею
    Адарві дарэмны непакой Раз’кіданыя разкідай гнёзды Адлупцуй мяне сваёй рукой
    I забудзь на мамчыныя бёздэй
    ФАНТАЗМА
    Ты кветку зрэзаў не адразу Яе як Жыгімонта ў вазу Яшчэ ніхто яе ні разу Ніколі не ставала джазу
    Навошта соль ня есьць каменьні Нашто сьвятло цурае здань Чаму жыцьцё ідзе бязконца
    У немагчымасьці дзурчань
    ўсё трэ было зрабіць самому
    I забываўшы забіваць Ды па кавалку рэзаць сьмела Навошта ўсё ў сабе трымаць
    Але так цяжка быць ня мёртвым А як сябе перарабіць Крывянкай чорнай зьбегчы ў ванну Пасьля сьліною нож памыць
    WANNA
    
    
    .111 ів' ‘I ';П эЗю XR A
    -ШьП V Ісіпоб-! . NKHCOP UuHHnawqX ’. WWIMWi Д? .J«n
    БЛЯВЯ
    Заўжды заўсёды Офру Хазу Як непатрэбную заразу Вымоўчываў сваю абразу I ёю наталяў паразу
    Забі Яго! Ен бачыць сны Ў Ягоных марах Я ня Ты Ілжывай праўдай прамаўчы Як трэба ўсім пільнуй нажы
    Забі Яго! Пакуль Ён сьпіць Дазволь Яму жаданьне зьліць Твой дбайны еньк зпляцецца ў ніць Каб Вашых лёсаў пастку зьвіць
    Забі Яго! Ён будзе жыць Маіх зьяўленьняў не зкарыць
    У Вас усё як мае быць Ня дай Яму Цябе забыць
    ЗАБІ ЯГО!
    Ліецца белым срэбрам дождж Аб лісьце дрэў зялёных б’ецца I ветлым сьмецьцем анягож Пацалаваць цябе імкнецца
    Ды ноўды хто-небудзь узноў Цябе прагоніць у далечу Ён вымавіць маланкай слоў “Усіх за гэта пакалечу”
    СРЭБРАМ
    Сёньня сьвечы палілі цудоўна На хвілінку зайшоў і сышоў Ты маўчаў і глядзеў красамоўна Бы праз храпы разплюшчаных сноў
    Ўцелаісьціўся стаўся рэальным Падалося чамусьці так мне Будзь звычайным ты будзь маргінальным Заставаўся б ты лепей у сьне
    ВА.РАЖБІТ
    Хай ноч хутчэй зьмяняе зьцень Я прагну новых летуценьняў Хачу каб згаснуў мой прамень Пазбаў мяне тваіх зьяўленьняў
    Каб адышлі нябачна ў пень Жаданьні лялечных імгненьняў Праньдзей каруну ў сэрца ўзьдзень Забойца ўсіх маіх памкненьняў
    Як маладзік забудзь на цень
    I капішча збудуй з паленьняў Ды рожкамі мой Царалень Зьбяры касьцёр са сноў-маленьняў
    Бы неадступны марны дзень Ты мне надорыш сум збаўленьняў Пітво сьмяротных хутка ўзьпень Да дна я вып’ю морс з карэньняў
    ЦАРАЛЕНЬ
    4
    Паўзе старой саплёю дождж Па шклу нямытаму адвечна Глядзіць праз роўнядзі вакна Як на пліце скварчыць яечня
    Ў пакоі ціхім дзе зпакой Ніхто ня дбае аб сьняданку Забылі выключыць сьвятло Ключ вынуты зь дзьвярэй ад ранку
    Патэльня зьедзена вагнём Унутр дождж зтучыцца звонку У ноч з кватэры б’е прамень Яго прадбачліва ў скарбонку
    Зьбірае ён па гарадох Яму маланкі шлюцца зь неба
    Раўнівы зайздрасны Пярун Загадвае дажджу як трэба
    Сябе паводзіць на людзёх
    Бо навальніца гэта кара Сьвятло цяплом разплавіць дождж
    I застанецца толькі пара
    ПАРА
    А кветка водар ашчаджала 3-пад крану на ваду чакала 3 тваімі промнямі гуляла I выйсьця марнага шукала
    На Радаўніцу да людзей Ішлі анёлы-андрагіны У нехламяжнасьці падзей Да сэрца не бралі іх кпіны
    Давалі ўсім адзін кудмень Анёладумныя разынкі У вадказ ім кідалі кэтмень У іх бяззкрыланыя сьпінкі
    Яны ня мелі як зьляцець Усіх іх зграблі на саркапагі На вогнішчы дзе ім гарэць П’юць мятуліцы-капрапагі
    янгол
    Тут для цябе няма званоў Альтанкі болей не хварэюць Сярод пакрыўджаных крыжоў Старыя здані сэрцы грэюць
    Ці бачыш косткі мой паэт ўсіх тых з каго здаўна кахаўся Зь іх любаярлівых сыльвэт Шкілет замулены застаўся
    Яны сядзяць і золькі-зьлёзы Як зоркі чарвяточаць зьнег Хлапчывы погляд нецьвярозы Навошта ты сюды прыбег
    Яны маўчаць і назіраюць Чаму заўсёды толькі я Твае пытаньні ў іх зьнікаюць Ты йдзеш да кезаўцы быцьця
    ПІІТ
    4
    Mae паземы засьцяцца палойкай Тваіх аднойчы белых валасоў Сьвірыць утул самотнаю папойкай Я вымерхаўся смаку хваласлоў
    Я ненатланны руж тваёй пастэркі У кутнасьці фатэльнай ты на ўздром Імкнесься праз апойныя люстэркі Анэгды згубленых табой суйздром
    I трапункова рага льлецца зь сьненьня Твой лунь хістае кветкі цюцюпан
    I не рыдае інталяж зьнікненьня Трэ закруціць на кухні дрэнны кран
    Ды ласьне мо пазьбегнуць гэтай кнеі Як вылезьці чмуцявых лёхаў з-пад Я зачыняю вочы з-за завеі
    I зпрэс чапляюся за твой імпад
    BAJIb
    Дробна-жоўтыя крылы разплюшчыць прырода У мужыцкую ўцеху друкуе крок здань Тканка кола й зямлі муліць ногі старога Зь яго зубы зсушыў ўсе Блакітны Бездань
    Камяні свае трэ ды гандлюе разінькі
    У халодных сьлязох здань гадуе тугу Чорназубаю ямай п’е з солі разынкі Колы крыўдзяцца з долі ў Блакіта Страху
    Варажыцца на дождж ды з коміну крочыць Бо вянкамі зпатканьняў здань рукі нацёр Хваляў грудзі ён зьнёс пад вар’яцкія вочы Заручыўся з ракой бо Блакітны Шацёр
    Аксамітныя зрэнкі ў паперныя зкрылы Сам зхаваў ад яго як Брыльляньцісты Дах Акіян Нумар Пяць — сябра прывіду мілы Бліскавіцай сячэ цяпер колішні жах
    НЕБА
    Аднойчы пах прыемны зьнік Сваімі ікламі цягнік Цябе зхапіў за залатнік ўвагнаўшы ў кветку ліпкі цьвік
    7 КАЎНЕР
    Зьнікаюць сны чырвонай стужкай
    I ранак вочы разчыніў Зьдзярстанай самапальнай птушкай Мой тэлефон крычаў наўзьдзіў
    Замкнутасьць зьбітую снычамі у якой зхавалася сухцё Зпрабуе адчыніць ключамі
    I разбурыць яе быцьцё
    He разумее неба рака
    Усё што зкажа ён лухта Пужае лужыну сабака Пасьля яго адна клухта
    3BA.H0K
    &
    Нічога больш ужо ня будзе Бо аніколі й не было
    I сьцежкі ўсе дзе мы блукалі Паела жоўклае быльлё
    Тады пайду ўздыхну паклічу Наклічу выклічу сыйду Ніколі больш нідзе нікому Нікуды сюды не прыйду
    БЫЛЬЛЁ
    Mae рукі рознага колеру Кожны раз калі бачу цябе Як настырнаму беламу бройлеру Хара Кіры маёй галаве
    Робіш ціха ўдзячна і ветліва Я лію табе свой сьвятазьпеў Пазычаю сябе абярэгліва Бо прасіць ты ніколі ня ўмеў
    Greenpeace вабяць толькі жывёліны Электронік зпаўзе ў каганец Я кахаю цябе за крывёліны Напляваць на табе мой канец
    ЖАЛА ЗЬПЕЎ
    Уздымай свой штандар
    I высока нясі над сабой He зважай на мэнтоў На ўсе косткі палеглых травой
    Йдзі насустрач вачэй Стужка камэрай вабіць цябе Сьветладрук сябра сьвет Над людзьмі паспалітымі мкне
    Усьміхайся ды плач Зараз зкончыцца бойкі падман Толькі здымак здыму Папалю гардуковы цімвян
    Адыдзі не хачу Пераводзіць усё на твой твар Тут такіх як ты шмат I яны ўсе таксама тавар
    К-К-КРЫШ
    Ты зьедзеш з глузду як і я I шпарка зьнікнеш у трубе Твой зтос дарослага шмацьця Змакулятурыць і цябе
    Абмаскультурыць як і ўсіх Ды зланцугуе ў грамаду Ты ператворысься на жмых Які ніколі не знайду
    I ты шукаць ня бу’ мяне ўсё пераробіцца на non Як быццам хтось далонь кране Калі аднойчы хцівы non
    Зхавае злотых у кішэнь
    Імя запіша на радок Ты зьб’еш жаданую мішэнь Упэўнены ўсё будзе О’К
    Ты стрэліш дасягнуўшы мэт Ты йдзеш дзе ўсе даўно прайшлі Мяне паклаўшы на загнет На старт Увага Дзякуй Плі
    Спала Цябе краналі рукі Лашчынкамі Сьвілі губамі
    Уночы Адчувала гукі Слаўцоў Далёкімі краямі
    Манілі Песьцілка пяшчоты Зьпяшалася Дадому плылі Нагамі дагары Самоты Цябе пад восень задушылі
    СНОЎ
    У старое кавярні новарускае мора Грае музыка попаў таньчыць танны танок Ты банальныя думкі літаруеш на слова П’еш гарбату бяз цукру і здаецца зьнямог
    Адчуваць сваю кволасьць песьціць шэрасьцю клеткі
    Загагуліны сэнсаў ды крывуліны рук Хто зказаў пра адметнасьць?! водар подыху зьедкі Дзьмецца параю з ноздраў і жаўнерыцца ўкруг
    КУДРОЎ
    Дзе-небудзь на назтупным тыдні... Ня ведаю дакладна... Ты ідзі... Магчыма потым... можа быць... наўрадці... Сумнеўна неяк... Пазвані...
    XXX
    Ты тушыш сьвечкі незьлічона Чакаеш прыйдзе ён ці не Цябе чакае засмучона Талерка й бульбінка ўва сьне
    Ты цяміш кеміш бачыш крочыш Ляціш чытаеш у вакне Яго вільготна ‘днойчы збочыш I захлысьнесься зь ім на дне
    У жвір нязпынны гайдамачны Цябе зьнясіліць у мане I нат калі ён бу’ нясмачны Наўрадці вернеш да мяне
    ЛІК ВІД
    Я не чакаю на тваіх званкоў
    Я не раблю нічога каб нічога Адзінкавасьць ня варта прапаноў Якіх заўжды ці мала ці замнога
    Я ведаю твой адрас and inbox Дакладнасьці узросту нараджэньня I рэгулярна spam deletes мой мозг Няпэўнаю надзеяй зпакушэньня
    І І
    Згарні уражаньні рукою 1х попел вочы б’ець ашчадна Цябе узрушылі сьцяною I згандлявалі самаўладна
    Забылі зьбілі надпісалі Зкасьцілі сьлёзна-сьмешным цэпам Аратыя каралі ды аралі Ты летась пазбаўляйся летам
    СЁЛЕТА
    Змалююць белым небам Па шэрае дрыгве
    Кульгавама рукама Жагельчыкі ў вагне
    4 ЮЗЬНІК
    На поле йдуць калюмны бабаў За імі дзеткі й мужыкі Зьпяваюць гукі з аль-кітабаў I лягэр б’ецца ля ракі
    Ты бачыш іх ты крочыш па-за Ляванды мёртва ўецца смак Машына жонка дзеці хаза А ў роце ўсё адно праснак
    Пакінь сябе сваім канавам Цябе па рэштках занядбаў Бо ўсё жыцьцё быў марнатравам I марна траваў назьбіраў
    КАЛЮМНЫ
    4
    Тры непатрэбных нікому Ніколі і нават сабе Зноў размаўлялі вачыма I сьвечкі палілі ў вагне
    Пілі лілі сьвяткавалі
    У вырай ляцелі ў вакне Несьлі гарбатым гарбату усе тры пэрсанальных КБ
    Моўчкі маўчалі маўкліва Зьпяваў тэлевізар БГ Рэзка зьлінялі дахаты У назтупным няхай абміне
    3
    Усе зпробы заганны як дыбелыя веткі Mae быць я паганы унутры толькі зьлепкі Другарадныя йльдзіны трэцьцявартасны сьнег 3-за цябе тыя кпіны пастарункавы зьбег