• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзівін  Андрэй Бурсаў

    Дзівін

    Андрэй Бурсаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 155с.
    Мінск 2002
    14.64 МБ
    Подых ветру лашчыць Белыя пялёсткі Рвець з каштанаў сьвечкі Б’ець аб глебу сьлёзкі
    На аспальце мокрым ўсе яны зьбяруцца У падэшвы ботаў Борзьдзенька заб’юцца
    Дома каля вокнаў Я здыму абутак Буду есьці кветкі Гледзячы ў закутак
    ЗАКУТАК
    Ты імжыш над маёй галавою Дзьмеш у ветразь маіх вогкіх сноў Маіх думак чапаеш антэны
    I мой помірс зьдзімаеш далоў
    Пасядзі калі ласка са мною Бач мой зэдлік заўсёды пусты
    Прынясі на Вялікдзень цукерак Папарві з майго цела кусты
    Калі хочаш — я буду дарадцай Калі не — буду мсўчкі ляжаць Пажадаеш — зраблюся вясёлым
    Загадаеш — я буду бурчаць
    А яму ж усё гэта ня трэба Сыпкі зьмерк не дае моцы жыць Сярод корстаў крыжоў пахаваньняў Ветру хочацца толькі паліць
    ВЕЦЕР ХОЧА ПАЛІЦЬ
    4
    Мы вельмі падобны адзін д’аднаго Аспальт прагінаем аднолькава У нас нават вочы колеру серы На сьвет пазяхаюць юдолькава
    Мы побач заўсёды і разам заўжды Дазпадобы адное і тое ж
    На зправе самой як і ўсіх нас няма Але гэтага ўжо не утоіш
    ТОЕЖ
    Кожнае раніцы бамжавы водар Сьметніца сьмердзіць пад нашым вакном Людзі на працу зьпяшаюцца з ложкаў Я застаюся з сабой ўваднаром
    Зноў сам з сабою буду імкнуцца Выйсьці з учора забьтць на ўзпамін Слухаць па сетцы навіны надвор’я
    Піць белы чай мацярок-гэраін
    БЕЛЫ
    Сіняя пашча жоўтая зрэнка Іклы-дамы і іх дзіркі наўсьцяж Мой далягляд кіруецца сьценкай Час надышоў гэты зкончыць ваяж
    XXX
    «Як ляцела ў сукротным зьмярканьні Дзе Югася так волка спала У сутонках шукала таланьня Ды раптоўна цябе я знайшла
    Твае ўводныя промні зхапілі Абвінулі далі мне спадзеў Але сукам сваім жоўтым вокам Праз усіх і на ўсё ты глядзеў
    Я ня звоглена Я не забіта Няма скаргаў жыву як жыла» Стрэлка словы ў ліхтар прасіпела I нагамі дадому пайшла
    СТРЭЛКА
    Кожны вечар на зьмену зьпякотнай нудзе Прыходзяць дажджы і плачуцца мне Парасон мой ламаюць тлумачаць мне сны У якіх бурбакі бурбочуць мне ты
    Кожнай ліквіднай кропляй цякуць па сьпіне Ды баюць мне зказ сабой аб табе
    Кожны раз у залеву мне карціць пажыць Забыцца на ўсіх і ціхенька ныць
    NYC
    На могліцы нясу дурныя узпаміны Мяргуй ці не мяргуй мне будзе лепей так Машынка палкане чырвоныя паветры Ня будзе больш ніхто мне соўгаць ў галаве
    Там ходнікі бяз крэсу разплюшчаць мае рукі Ў грудзёх папатыхае апошні цёнг курца Бо шыкаў не жадаю і вомпіць хто што зкажа Злажуся вокам Проша! У госьці да мярца
    ПРОША!
    4^
    Пяюць аб долі нешчасьлівай Усе каму зьпявае зьцень
    I нават птушкі ў небе сінім Дзівяцца што гэта за пень
    38	45
    Постаці сялянак статуі статуяў
    У палацы жоўтым там на чалах стаяць Гнёнікі і стоды зьверху ўсёй грумадай Б’юць у ладкі з рэмзы каб неяк выслаўляць
    Што Каго Навошта Ведаюць наўрадці На каменьных дошках загады нам блішчаць Зпэнду не разгледзець хто тут што набэрсаў Ды й ніхто ня хоча з-за іх свой зрок псаваць
    Пэўна так і трэба сымбалі памёрлі Гаркацеча-думка мне не дае зканаць Ведаю дакладна стодзівы на крушне Найбліжэй да неба па-над людзьмі ляцяць
    ПРОФ
    «Es tevi milu» — [эс тэві мілу], «Я кахаю цябе» (латыская)
    Старая сядзіба калюмнамі з цэглы Сустрэла пад вечар разбураным ганкам Наўсьцяжныя шыбы зьпявалі нам гімны Кажана крыламі да самага ранку
    Назтупнага дня калі зь Перунамі Ваблокі маланкі на дрэвы кідалі На лесьвіцы з камня апранутай мхамі Мне тосты з гарбатай казкі казалі
    Зь нейкай нагоды панская дзетка На шыі каралі зь вяроўцы зпляла Бачылі потым як Ілга ў пакоі Белым прывідам пад стольлю плыла
    Я зьеў свае тосты і выпіў гарбаты Крышталікі солі заўважыў на дне Наўкола ні гуку ні руху ні ветру
    I «Es tevi milu» чую ў вакне
    ILGA
    У дні вясельляў і гулянак Як і паўсюдна на Палесьсі Здымаюць людзі ўсю адзежу Такімі бегаюць па лесе 43	46
    Ў ваўтобусе чорным па Lost Highway едзем I музыка грае аж вушы баляць
    Усюды рагочуць і п’юць соду зь ўіскі Паўночныя людзі ў фатэлях сядзяць
    За вокнамі цёмна і зоркі з залевай Па пыльнаму шклу ручаіны са сьлёз I з зайздрасьцю Месяц нам зыркае вокам
    Галінкамі дрэвы суюць да нас нос
    Ты нейдзе наперадзе — я штосьці ззаду Ня здарыцца побач нам разам сядзець Але мне ўсё роўна ніхто ў маю цемрадзь
    Ніколі ня здолее так жа глядзець
    ШАША
    У вежы ў сталым Камянцы Царыў Гамора і Садом Аб гэтым навіна такая Да князя прыляцела ў дом
    Mae рукі — жоўтыя сьцены Mae вочы — лямпа са шкла Mae вушы — брудныя ложкі Mae думкі — іх больш няма
    Маё сэрца — кубачак кавы Mae душы — мокры ручнік
    Mae грудзі — крэслы са скуры Шэпт кузурак — гэта мой крык
    Я шчасьлівы бо кожнае ночы Я глытаю твой сон праз вакно
    Твае мроі ў шухляды хаваю 3 тваім розумам крочу на дно
    ПАКОЙ
    4
    Як белы сьмяротны камарык Я крочу ў тваю цыгарэту Дым з попелам джалкам кранаю Сыходзячы з гэтага сьвету
    Зпыніць сябе моцы ня маю Вось крылцы згарэлі і ножкі Нічога набуду зноў новых Цыгар сустракаў толькі трошкі
    ДЖАЛКА
    Калі атрымаецца так што я разам з табою ўвесь дзень правяду праеду паўсьвету з табою ў машыне а потым у госьці зайду так будзе усё як і мае быць з намі у мой ты ня зойдзеш куток і мухі з балкону зьлятуцца апоўнач зрабіці гарбаты глыток
    МУХІ
    4
    Мая яна як горны вецер Я крочу лужынамі ў небе Яна залезла ў цёплы кубак Шукаць закутак па патрэбе
    Уздоўж халоднага прашпэкту Мне не паверыла ізноў Сярод дрыготкага натоўпу Зпаліўшы здань тваіх гадоў
    ЛУЖЫНАМІ
    Ты ўжо дапаліў ты пойдзеш і зьнікнеш Але ж усё роўна сябе мы пабачым 3 акуркам тваім пакладу разам свой я Хай Briviba позіркам зьесьць нас кашэчым
    Хай рукі трымаюць высока тры зоркі Хай брыдкай зьлянотай вып’е ўсе хмары У Горадзе Барсаў зраблюся скульптурай Мяне ты заўсёды пазнаеш па твары
    ГОРАД БАРСАЎ
    Адразу ж на назтупны дзень Вялікі князь на коня сеў I незаўважаным у Стоўп Прабрацца тайна захацеў
    Лісткі тэлефонаў на дошцы аб’яваў Вецер пяшчотна ірве языком Надзеі чыесьці апошнія лашчыць Зь ліпкіх паперак будуе свой дом
    Рэклямкі крычаць яны выюць і ныюць Яны не жадаюць нікуды ляцець
    А Вецер ня чуе грашовых малітваў Ён плача рагоча і горача дзьмець
    Нашто абяцаць ім таго што ня маеш Навошта іх потым у лужыне мыць
    На цёплыя губы і моцныя рукі Яны ўжо ня здолеюць болей забыць
    JANY
    Знадвор’е ў вабоймы зьбірае мяне Зьнянацку ахутвае чорным сьвятлом 12 прыціскнула часу хада
    I розум адкрочыў нябачным віном
    XXX
    Ад’ядныя кветкі касьцёл Сьвятой Тройцы Нябачныя хоры вянчаньню зьпяваюць Магільныя пліты — памерлых візыткі Ля божага храма зпагады чакаюць
    Хлапчак зацікаўлена водзіць нягучна Па цындры каменьнай бялюткай рукою Жыцьцёвыя літары хутка ўжо сьвянуць
    I гэта прычына яго непакою
    Ён хоча дазнацца што здарылась з тым хто Тут быў пахаваны ў юнакскім узросьце Вось зкончыцца служба ўсе выйдуць з касьцёлу Ніхто не заўважыць на могілцы косьці
    ШЛЮБАВА.НЬНЕ
    У голым стане ноччу ў лесе Магутны князь дарма блукаў Ня ведаў ён аб тым што Стоўп Ад князя хутка уцякаў
    Набудзьце цацку па рэклямцы I пражывіце зь ёю дзень Гуляйце размаўляйце зь лялькай А потым выкіньце празь дзьвер
    Вам зь ёй ня будзе адзінока Яна вас будзе весяліць Спрачацца нават з вамі будзе I толькі вас заўжды любіць
    Цікаўны розум пекны выгляд Па добрай зьніжанай цане Няўжо ж вам цацка не патрэбна Хутчэй набудзьце жа мяне
    ЦАЦКА
    Грувасткі гарадзкі пакойчык Дзе копша блюміў невыносна
    Фіранка разчыніла вокны Каб не было ўнутры так млосна
    I пустадомны подых з сквэраў Пад’еў ўсе горкія паветры Разквецілі фіранку думкі Бруіліся намёкі зь ветру
    Ніхто ня ведаў пра іх лучнасьць Іх позіркі як веск цьвілі
    Яны б былі заўсёды разам Але ў пакойчык увайшлі
    Ў вабдымках ветру цераз шкло Фіранка высьлізнуць хацела
    А гзымс вяруга і крукі Чувалі як яна трымцела
    Яна ня здолела ляцець Бо не парвала свае крылы Крозь люхцік нурна ноч-пры-ноч Зь ёй цалавацца будзе мілы
    НУРА
    Я запалю ад сьвечкі цыгарэтку
    Я не жадаю сьмерці марачкам
    Але за тое каб цябе пад’елі рыбкі ўсе сьвечкі ў хатцы з радасьцю аддам
    Каб водарасьці зьелі тваю скурку У шторм аднойчы на гаючым дне Я мару як твае антраксы-косткі Са смуткам узгадаюць пра мяне
    СЬВЕЧКІ
    Два розных сусьветы юнае мэтро Вагоны пацёнгаў блішчыць вокам шкло Плятформамі станцыяў лучыць даўно
    I цягне натоўп да зканчэньня яно
    Усё што калісьці ў трубе не знайшло Свайго ўвасабленьня на іншае што Жэтонамі ў дзірку імкліва прайшло I мяккім блявузганьнем зкрозь прарасло
    Напрамак Кастрычніцкай кліча цябе Да Фрунзэнскай поезд крадзежыць мяне
    ТРУБА
    
    одтем '.'/з£э$еў спйе" )
    
    oz i'i 'tcqn st.: ■
    ОЛЭБфдП dCO-p'l ’ >4H