• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзівін  Андрэй Бурсаў

    Дзівін

    Андрэй Бурсаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 155с.
    Мінск 2002
    14.64 МБ
    I абставінаў прымус памылковыя зпробы
    Я кахаю цябе бо табе хоць бы што бы
    Бо ў словах валечнасьць бо цябе не няма Бо ізноўку пабачыць ёсьць магчымасьць Вось Я
    ЗЬЛЕПКІ
    Назтупны дзень ня будзе новым Ён будзе марным і старым Маланкамі зальле падлогу
    I смуткам выплаціць кілім
    У хованкі з табой згуляе Навыперадкі прабяжыць I сам сябе самому верне А потым дрыжыкам зьбяжыць
    Каб супакоіцца і зьнікнуць Ён зьціхне ў полымі таньней Чакаць на пазазаўтра будзе Што пройдзе лепей і шпарчэй
    MAJIAHKAMI
    Адзін пытальнік ты ці я Са мною побач застанецца
    I колькі 6 косак ні было усё аб працяжнік разаб’ецца
    Намаляваць кружэлкі кропак Вялікіх літараў Малых
    Аб рысах твару пазабыцца Мяне ня будзе сярод іх
    ПЫТАЛЬНІК
    4
    З-за шкла машыны шмат вачэй Таму сяджу сярод людзей Я кленьчу ў іх тых дзьвюх начэй Хадзіць зкрозь сьцены шмат дзьвярэй
    Калі яны не разважаюць
    Усіх да дому праважаюць Мне рэгулярна замінаюць Калі закопваць пачынаюць
    2 НОЧЫ
    Ня ведаеш ты што ня трэ не ляжаць Ня бачыш што кроплі льлюць зьнізу даверху Як з захаду сонца дае люду пяць Адзінаю меркай зьяўляецца мер ху
    Ня хочацца есьці глядзець бы ўсё долу Гуканьням зімы ды й разплюшчыцца рупар Андрэеўскі ўздыме ўсе вулкі Падолу Зубамі разквеціцца сьвіслацкі дубар
    Нічога ніколі наўрадці ня зьнікне
    Усё назаўжды адыдзе як быццам
    Бо тыкай ня тыкай ізноў табе выкне Хто жыцьці свае кірмашуе па Ніццах
    НІЦ
    Чаму ніколі ты ня плачаш Ізноў цябе пужаюць сьлёзы Ці можа газы не хапае Ў сьлезатачывае залозы
    Наўрадці сэрца рана зныла
    I розум чысты некранёны Твой зтраўнік з травамі працуе Рука зьціскае шклогранёны
    Люструюць вочы завакольле Зьвіняць званы глухому вуху
    Напамяць вусны забабоны Чужы язык пільнуе муху
    Сядзі на дрэве як цар-птушка Сачы сусьвет д’абодвух скону Ды пальчыкам трымай паветра Сваю пярловую карону
    ХАМЭЛЯВОН
    Як чорным павуціньнем крот Зьбірае ў сьметнік зоркі зь неба I крохкіх пальчыкаў саскі Зьціскае кропачкаю хлеба
    Вось так і я жыву калі Цябе ня бачу і ня чую Аднойчы подых пакрысе Твой кіпцюрамі разцалую
    Каб зкончыць раніцою дзень Наесьціся навек аблаткаў 3-за сьлёз ільдзяшную шчаку Кранай лязом сваіх пальчаткаў
    Бацькі забудуцца дзяцей
    I на сваё да іх жаданьне Цябе настырліва хачу Узяць з сабой на пахаваньне
    Ш+
    Сустрэчы з старымі як зьедзены мякіш Нагоды ня трэба ды тэм не знайсьці П’яньлівае піва ліець узпаміны Якім на пагост было 6 трэба ісьці
    Знаёмых якімі запозна цурацца Бажаньні якіх адчуваеш наўрад Чульлівасьці іх твае вочы ня прагнуць Гульня з-пад ілбамі на позіркі з-над
    I нельга пайсьці ды так млосна вярнуць іх Намеры крычаць не зьнясілуе шэпт 3 парожніх візытаў зкладае пустое Жыцьцё без здаганаў кульгавы адэпт
    ЗДАГАН
    Больш ніколі ня будуць Цягнікі тут хадзіць
    He ня трэба зьпяшацца I з-пад крану чай піць
    Добра ведаць шматмоўе Як ваўчара ноч пець Ды сьмяяцца губамі ўсё ўсё ўсё разумець
    ЎСЁ
    Жыцьцё на прызтупках і торбах Пад лязгатаньне цягнікоў Пустых пад’ездаў адзіноты Ў чаканьнях безспадзеўных слоў
    У вечарынах пад бутэльку Разтрушчаных візытак зтос Нікому не патрэбных пісьмаў Зтаптаных восеньскіх мімоз
    Размовах марных аб далечым Старых сяброў дымлівы твар Зкразьняк назкрозь гуляе ў ложак I сон псуе начны кумар
    Калі б ніколі не прачнуцца I па-сапраўднаму зпачыць Каб чуць як у труне суседняй Сьняжлівы галасок сіпіць
    КАЛІБ
    Жыцьцё хвілінамі пільнуе час I дзень за годам цягнецца за намі Букэтамі чарнява-жоўтых ваз Труною ды жалобнымі вянкамі
    Адчайнымі званкамі ў тэлефон I памяцьцю якую ўжо ня зьдзерці Калі маўклівы ды нябачны стогн Перадапошняя даніна ....
    ТАЯ
    Тваёй усьмешкі белы зуб
    I губаў танец прывітаньняў Ты экс-калятарам уніз Цягнік дзьвярыма зачыняньняў
    Пабачылі сябе з хвілін
    Табе шчаджаю свой аматар Мяне да выхаду нясець Пераляканы экс-калятар
    ХВІЛІН
    Было рыпеньне гракаценьне Шумценьне тхненьне і сапеньне Бо ўсе жадалі далучыцца Да бляску й золата якое Ішло ад замку Сор’я Мор’я Які мігцеў сваім сьвятлом Які мэлёдыяй трымцеў
    СОР’Я МОР’Я
    Крышталік цукру коўтаецца ў сьне Разынка солі песьціцца ў далонях Тваіх абдымкаў слодыч водар льле
    I застыгае кроплямі на скронях
    Ты торбамі зьясі ўвесь бэргамот Ды будзеш гвазьдзіком ад век да зкону
    Ружовым крэмам забінтуеш рот Сакральныя прэзэнты забабону
    Бязконцасьць і нудлівая гульня
    Ці знойдзецца яшчэ якіх-будзь смакаў Іх прыдзецца шукаць на вечар для
    Ля касаў унутры унівэрмагаў
    ЛЯМБОй
    4
    Зіма каляды цэрквы стогнуць Касьцёлы неба б’юць званама На зорках хлопцы варагуюць А дзеўкі ломяцца дзе крама
    Сьцюдзёны рэкі дрэвы мрозны Наўкола горача засьнежна
    Памёр мярцьвяк шчытазалозны
    I нехта лаецца замежна
    Імэйлы ксэраксы мабілы Знаёмцы сьвяты і пустота Каму нарэшце будзеш мілы Таму і сьмерць нібы рыгота
    ЗІМА
    Люблю калі зь неба што-небудзь ляціць Як капае дожджык ці плача лядзяк Хай падае цэгла ці сьнегам імжыць Што лісьце кружыцца ці какае шпак
    Зьбіваюць ваблокі ці коціцца град Валанчык ці мяч у спартовай гульне Цяплічны прамень ці з гары камняпад
    На голаву хай усё зваліцца мне
    ЗВАЛІЦЦА
    Яна блявала грацыёзна
    Яна паліла цыгарэту
    Яна ішла самотна-сьлёзна
    На стомэтроўцы эстафэту
    Шпацыравалі незнаёмцы Уздоўж аспальтавых машынаў Плылі па Сьвіслачы пянёндзы Мы выдумляліся з прычынаў
    Зь якіх грунтоўна жартавалі
    Зь якіх рабіліся высновы
    А потым рукі паціскалі Ня зтрацілі свой сон здаровы
    Я больш ня гвалціў тэлефоны
    Я ліставаньнем зкасаваўся
    Я ўжо ня бегаў марафоны Адзін з-з-з нас заўжды пужаўся
    16
    Ён рэзка рэзаў перад тым Ён узіраўся ў фотаздымкі Нічога не было ўсё дым Недачаканыя абдымкі
    Атрутны подых цыгарэт Камок сумневаў потым рваньне Жыцьцё зкладалася з праў вэт На невычэрпнае жаданьне
    Балкон разплюшчыўся з вачэй Паўночных рук апошні поціск На фота ён сярод людзей Яго бажаньняў кволых вод ціск
    Віш’яных словаў не было
    I нават рэха анямела Ірванай фоткаю плыло Разкалярованае цела
    РАЗЬДЗЁРТЫ
    Знатоўпіцца драбіна У зедлы сьцюдзянэць Яны зьядуць канфэкці
    А потым будуць ець 144
    Два дні з табою побач разам Два дні віна і пацалункаў Два дні на вуліцах маразм Два дні адсутнасьці рахункаў
    I ўсё астатняе жыцьцё
    Ня чуць ня бачыць і ня мацаць I рэхам іклаў блязгацьцё Ў грудзёх зьнясільна будзе кляцаць
    Усьмешку выбраную Богам Шукае памяць-кінастужка
    Ды толькі сталі думкі рогам А з узпамінаў рвецца стружка
    ВБР
    «Я побач у ложку на левай руцэ» Яна пазяхае сьмяецца ідзе Імчыцца імкнецца маўкліва сядзіць I толькі яму і мне хто глядзіць
    Здаецца жыцьцё адышло назаўжды Няма больш агню на паветры з вады Hi крохкіх пачуцьцяў ні шальных падзей Hi кветак сустрэч незамшэлых ідэй
    Яна пазірае ратунку няма «Рабіў што заўгодна кахаўся штодня Я бачыла ўсіх хто любіўся зь цябе Чапала у іх а яны у мяне
    Я зьіхнімі нат размаўляла калі Струменьчыкі дзеткаў па целах цяклі Я іхнім таксама казала пра ўсё Шчасьлівым табе падалося жыцьцё»
    3 усьмешкай бурштынавай мушкі ў вачах Ў мяне няма слоў у яго толькі жах Касьцяшкамі пальцаў кранула плячо Душа ў ад ляцела а зь ёю й дзяўчо
    Халоднае цела Ці ёсьць прыгажэй Напэўна ніхто ўжо ніколі зь людзей Зпытаў аб ягонай аднойчы сваю Сьцюдзёны цалунак зпаліў мне шчаку
    ягондя Й МАЯ
    4
    Я піў тваё юнакства я наталяў ім смагу Мы нават не знаёмы «Прабач дазволь я лягу» Франдэрства боньвіваньства я зпакусіў маленьства; Каханак гэданісту ды сыбарыт з шаленьства
    Ня ведаеш нічога і ведаць не жадаеш Табе патрэбна шмат мяне ж ты не кахаеш Я тольмі добры сябра прыемная людзішка Плястмасавы мужык зачыненая кніжка
    Забруджаная кветка ў дзіцячым натурморце Дарослая какэтка new user на Апорце Чарговы адначлен «Ну хопіць дастаткова» Назаўтра зноў пайду шукаць сустрэч нанова
    JIM
    Тут для мяне усюды усё адно і тое ж Чаканьні і надзеі спадзеўкі прадчуваньні Адны і тыя ж мары думкі чуткі хвалі Вялікія адказы і крохкія пытаньні
    Усё разоў ўжо сто было і так мярзотна Ізноў ізноў ізноў наноў крычаць усім Аб тым што надакучыла дастала і абрыдла Аб тым што ўсё нязьменна ў жыцьці тваім-маім
    ТВА.ІМ-МАІМ
    Як сьвязень выцьвічоўя Што крывічанскі дзвон Бы граняслоўяў скімні Хяндогіх цынамон 141	128
    Ты ходзіш маўкліва Ды заўсёды адзін Паглядзі уласьціва На дасьціпнасьці сьпін
    Ці кава? Ці супраць? А ці хочаш? Ці не?
    Ці адчуеш кузурак Як бягуць па сьпіне
    Маленькія ножкі Вушкі ручкі вусы Ў іх прыгожыя вочкі За каханы яны
    БЛОХІ
    ^
    Ня вартае зламанага яечка Што выедзены грош тады юнацтва Калі яно забітае сабою Ня чуяла ніколі водар б<нрзб>
    XXX
    Выродлівыя людзі ляцелі за сталом Глыталі цыгарэты мазговы трахадром Паліліся размовы аб тым што ўжо прайшло Крыжамі ды паўмесяцам і я туды ўвайшло
    Хаваліся ў паперкі сваіх удзячных слоў Мне залаціла вусны іх шчырасьць сьвятароў Яны зкладалі лекцыі ды біліся ў брыво Я рагатаў як аднік амаль што з усяго
    Пасьнедалі віном зламалі агурок Паскардзіліся разам на свой шчасьлівы рок Са зброяю ў рукох пазьдзеквалі залеў I больш ніхто ніколі зь нікога не хварэў
    ТАЙНА Я
    ЧАМУ ЗНОЎКУ ПСУЦЦА БРЫЦЬКГ?
    ўсё навокал брыдзілася. Абрыджаньне таварышылася асягальнасьцю, у той час, калі Сьцябло сугодзілася. Зьнічэўку ўсе ладыгі, ці амбулянсы, як іх віталі пальныя чаляднікі, ўважным зьвязам зпазораў памысна ўдырыліся ў капэлю. Тут жа Бандаж, Бома й Патрава пачалі кленьчыць ардынар-цаў, каб тыя з баёвымі вадаплавамі блякавалі Барылку. Дудзь-дзё й быльнёг, але хай!
    Апорышча мядніцы хухалася, як касуль, а выгіб варш-тату й іхнія запросіны кудаса выкалкулівалі ежавіну. На ўвесь позірк — акуцьця, дакука й лупіна. Нідзе ні тасьмы, ні ранту, адна пражка.
    — Што гэта за бераме? — зпрычынілася Ламака.
    — Мабыць паховіны, — хіхатнула Кабэль.
    — Дзе тады паркаль? — зноў цесьля зкурчылася Лама-ка.
    — Мо Ляндрына з Палёвым Засягам рупяцца пра ва-даплаўны ладунак, — адказаў Кабэль.
    — усё гэта — абыякасная радзюшка, — касынна пачала піўніцца Ламака.
    Скоба абег кліянтэля з сурдутам, бо гэтае судыраньне несла патолю. Абцяжыўшы канцэсію, Шпальта ўважна су-дырылася й была ўжо ня ў стане калёна сузгодніць папсу-тую какарузу. 3 узтросам Мурын зкап’яваў закрыўку і, як нікчэмнік, выдаў апінію за трыманьне, чым і зужэў дадань-не да вынахаду.
    Закаркавела. Зноўку псуцца брыцькі. Зграмаджэньне й зпазор — гэта тое ж, што й выхіленьне й удыр: тыя ж выгібы, аднолькавыя загібы, той жа зьвяз, не хапае толькі ляндрын-цы зь яе касынамі, каморамі й слыннымі камэрамі. Ды на што ім пратэньсія? Ці ж не жадаюць яны хіхатаць бяз чаўньці, а ўладжваць усё зь квітом? Абежнік! 3 судрыгань-