Дзівосная ноч
Марві Яла
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 100с.
Мінск 1994
— Мусці! — паклікала Ханна.— Мусці, сабачка, хадзі сюды!
Мусці замахаў хвастом, пачаў лашчыцца і лізаць Ханне рукі. Ён хацеў папрасіць прабачэння за тое,
што так напалохаў сваю маленькую гаспадыню. — Ціха, Мусці, ціха...— прашаптала Ханна. Тут Мусці заўважыў у двары ката і хацеў быў кінуцца за ім, але Ханна ўхапіла яго за аброжак і не пусціла.
— Мусці, сядзі ціха,— загадала Ханна.
— Ну, што я табе казаў? — прашыпеў Кісса з-за яблыні.— Мы тут праз яго толькі губляем час.
Кісса распушыў хвост і выгнуўся дугой.
— Яго гладзь, не гладзь — розуму ў яго не прыбавіцца...
— Нам лепей прайсці за кароўнікам,— перапыніла яго Ханна.— Мусці, супакойся. He трэба ганяцца за Кіссам.
Мусці зрабіў выгляд, быццам такая нязначная асоба, як Кісса, яго не цікавіць.
Ханна перабегла цераз двор і схавалася за кароўнікам. Ніхто нічога не пачуў і не прачнуўся. На двары былі толькі Ханна, Мусці і Кісса.
— Ну, што будзем рабіць? — спытала дзяўчынка.
— Трэба зараз жа выпраўляцца ў дарогу,— адказаў Кісса і непрыязна скасавурыўся на Мусці. Кату было відавочна не даспадобы, што сабака так добра выконвае свае абавязкі.
— Дарога няблізкая, трэба ўзяць каня.
— Каня? Ты хочаш узяць Тахці?!
— О-о-о! Тахці! Тахці — значыць зорка. Ён будзе нашай шчасліваю зоркай. Зорка Тахці прынясе нам шчасце!
— А калі тата раптам даведаецца? — астудзіла яго Ханна.
— Тысяча сабак! — пагардліва фыркнуў Кісса.— За мной!
Кісса задраў хвост і з важным выглядам рушыў да загона, дзе стаялі коні. Ханна павагалася і пайшла следам, а за ёю паспяшаўся Мусці.
— Куды вы сабраліся? Што кажа Кісса? Чаму Тахці — шчаслівая зорка? Навошта ён вам? — сабака сыпаў пытаннямі так хутка, што словы блыталіся і налазілі адно на адно.
Мусці быў вельмі задаволены, што можа размаўляць. Ханна пагладзіла сабаку па галаве. Яе ўжо зусім не дзівіла, што Мусці загаварыў.
— А я... ведаеш, я... я паеду з вамі! — Мусці прыйшоў у захапленне ад гэтай думкі і радасна закружыў вакол Ханны.
Кісса, пачуўшы гэтыя словы, ажно падскочыў. Ягоны хвост злосна ўстапырыўся:
— Што я чую?! Hi ў якім разе! He, не, не і яшчэ тысячу разоў не! Цьху!
Ханна не ведала, што сказаць. Каб неяк выйсці з няёмкага становішча, яна паспешліва адчыніла загон і паклікала Тахці. Кісса ўскочыў на вароты. Ён нешта мармытаў і злосна варушыў вусамі.
— Якая ганьба!.. Сабака — са мною?!.. Гэта ж усім катам на смех!.. Мяне ж засмяюць!..
Пад высокімі бухматымі ялінамі нехта завару-
ф 17
2. Марві Яла.
шыўся. Потым застукалі капыты. Ханна паклікала яшчэ раз, і стары конь, не спяшаючыся, падышоў да агароджы. Ён здзіўлена заміргаў соннымі вачыма і паклаў сваю доўгую пысу на жардзіну. Мусці сядзеў з такім пакрыўджаным выглядам, што Ханна пашкадавала яго.
— Паслухай, Кісса, а чаму б нам і праўда не ўзяць Мусці з сабой?
— Яшчэ чаго? — злосна зашыпеў Кісса.
— Ну, праўда, чаму б вам мяне не ўзяць... вазьміце мяне,— з надзеяй у голасе папрасіў Мусці.— Я ўмею вартаваць, я ўмею брахаць, я ўмею капац^ норы, я ўмею ганяць катоў...
— Цьху на цябе! — закрычаў Кісса.— Ты ўмееш толькі брахаць без сэнсу.
— Ну добра ж! — Мусці пагрозліва зірнуў на ката.— Значыць, толькі брахаць? Дык вось я зараз і забрашу, ды так, што ўсе прачнуцца. А тады паглядзім, які з гэтага будзе сэнс.
Але Кісса ўжо не звяртаў увагі на пакрыўджанага сабаку. Ён паклаў пярэднія лапы Тахці на лоб у тым месцы, дзе ярка бялела вялікая пляма, падобная да каметы, і ўжо наважваўся быў прамовіць заклінанне, але пачуўшы апошнія словы, зноў ускочыў на вароты і злосна ўтаропіўся на сабаку.
— А я зараз абавязкова забрашу,— з асалодаю паўтарыў Мусці.— Ды так забрашу, што прачнецца гаспадар, і мы паглядзім, як ты выправішся ў сваё падарожжа.
18 $
— Ды ўжо ж, гэткі разумнік, як ты, сапраўды на такое здольны,— прашыпеў Кісса.— Вось яшчэ на маю галаву!
— А ўсяго толькі і бяды, што ўзяць мяне з сабой,— задаволена сказаў Мусці. На катова абурэнне ён не звяртаў аніякай увагі.
Ханна засмяялася і сказала:
— Кісса, ну, што тут зробіш, мы вымушаныя ўзяць Мусці з сабой. Вы лаецеся, а час ідзе.
— Якая розніца! Куды мы яго дзенем? Я сяду табе на рукі, а ён? Месца на кані яму ўсё роўна не хопіць!
— Хопіць! He бойся, хопіць мне месца! А калі не хопіць, дык я зараз...
— Цішэй, дурань!
Кісса задумаўся.
— Добра,— нарэшце сказаў ён і ўсміхнуўся.— Паедзеш з намі, але цябе трэба паменшыць.
— Як паменшыць? Навошта? — утаропіўся на яго Мусці.
— Вось дурань! Каб табе хапіла месца на кані. Ну, Ханна, выводзь Тахці, нашу шчаслівую зорку. Пара ў дарогу.
Ханна завяла Тахці за кароўнік, і там конь апусціў галаву да зямлі, а Кісса паспешліва паклаў пярэднія лапы яму на белую зорачку і пачаў заклінанне.
Мусці скрывіўся і пагардліва паглядзеў на ката. А Кісса ўрачыста прамовіў:
Конік Тахці, зорка з неба, Цуда сатварыць нам трэба: Каб паехаў Мусці з намі, Хай блыхою дурань стане.
Пачуўся ціхі срэбны звон, і Мусці знік. Ханна здзіўлена агледзелася. Сабакі не было.
— А...а...а, Мусці? Дзе Мусці?
— Тут я, тут! — голас Мусці чуўся недзе зусім побач, але яго нідзе не было бачна. Кісса аж зайшоўся ад смеху.
— А ён цяпер ростам з блыху! — зларадна затрос вусамі кот.— 3 сабачую блыху!
— Сабачую блыху?!
— Нічога, гэта яму не пашкодзіць.— Кісса крактаў ад смеху і выціраў вочы лапамі.— Ну, а зараз мы можам спакойна... Ай! Што такое! — Кісса раптам з усяе сілы заматляў хвастом і пачаў, як шалёны качацца па зямлі.
— Чортаў цюцька! — шыпеў ён, і вочы ў яго гарэлі нядобрым жоўтым агнём.— He кусайся! Кажу табе, не кусайся! Каб цябе!
Ён скробся заднімі лапамі, круціўся на месцы, стараючыся дабрацца да нейкага нябачнага ворага.
— Блохі! На мне! На мне\... — злосна шыпеў ён.
— Дык, можа, паехалі? — пачуўся голас Мусці, і толькі тут Ханна здагадалася, што пад густым футрам у Кіссы хаваецца ператвораны ў блыху Мусці. Ханна засмяялася.
— Дык едзем ці што? — зноў пачуўся голас Мусці.— I не скрабіся, бо зусім закусаю. Супакойся! Я табе кажу, Кісса!
Кісса нехаця супакоіўся. Ягоны хвост дрыжаў ад знявагі.
— Добра,— прамармытаў ён.— Але сядзі ціха, бо я не пацярплю... Ханна, сядай на каня.
Кісса зноў датыкнуўся пярэднімі лапамі да цудадзейнай зоркі на ілбе ў Тахці:
Конік Тахці, зорка з неба, Цуда сатварыць нам трэба: Стукні моцна капытамі, Паімчыся разам з намі.
Зазвінелі срэбныя званочкі. Кісса ўскочыў Ханне на рукі. Грыва ў Тахці ўзвілася ў паветра, капыты адарваліся ад зямлі, і ён з месца ірвануў наўзгалоп.
Зоркі зрабіліся зусім блізкія, унізе мільгануў родны двор, але хутка і ён, і ўвесь яловы лес вакол засталіся далёка ззаду.
Цёмным дываном сцялілася ўнізе зямля, Ханна сядзела на спіне ў Тахці і трымала на руках Кіссу, а недзе пад ягоным густым футрам хаваўся Мусці.
Сухім, гарачым пяскам, здаецца, не было канца. Яны сцяліліся да самага небакраю і знікалі далёкадалёка наперадзе, каля сініх гор. Вецер дыхаў пякельнай гарачынёю. Часам з цемры даносіліся жаласныя крыкі птушак, але яны тут жа абрываліся і зноў наставала цішыня. Залатое праменне поўні ўтварыла адложысты мост, і Тахці, не сцішаючы бегу, кінуўся па ім уніз.
Ханна трымалася за грыву абедзьвюма рукамі. Яна спрабавала была загаварыць з Кіссам, але той,
раззлаваны сваркаю з Мусці, не адказваў. Ён моўчкі выцягваў шыю, каб лепей бачыць наваколле і не прамінуць патрэбнага месца.
— Там! — раптам закрычаў Кісса.— Вунь яны, Паваленыя калоны!
Ханна паглядзела, куды паказваў Кісса, і сапраўды разгледзела далёка наперадзе некалькі старых калонаў. Як чорныя свечкі яны высіліся па краях разбуранага, напалову засыпанага пяском храма.
Каб не праскочыць далей, Тахці ўпёрся нагамі ў зямлю і з шумам праараў пясок капытамі. Ён трасянуў грывай, а Кісса ў тое ж імгненне саскочыў на зямлю і кінуўся да руінаў. Ханна паспяшалася следам, баючыся згубіць яго з вачэй.
Кісса спыніўся і прыслухаўся. Ханна таксама стаіла дыханне. I амаль адразу аднекуль пачуліся нейкія таямнічыя гукі.
— Дзядзька ідзе,— шапнуў Кісса.
3-за калоны паказалася цёмная постаць. Гэта быў вялікі паласаты кот. Шырокія чорна-шэрыя палосы рэзка выдзяляліся ў месячным святле. Ён падышоў бліжэй і, не павітаўшыся, строга спытаў:
— Навошта ты прывёў чалавека?
Ён зірнуў на Ханну суровымі залаціста-зялёнымі вачыма.
—Шаноўны мой дзядзечка Кіссах! — адказаў Кісса з такою пакорлівасцю і пачцівасцю, што Ханна ажно дзіву далася.— Без чалавечае дапамогі нам не абысціся.
Ты ж ведаеш, што мне трэба пранікнуць у пячору... Дзеля гэтага я і ўзяў яе.
Ветліва схіліўшы галаву, стары кот павітаўся з Ханнай, і пільна азірнуўшыся па баках, павёў падарожнікаў па лабірынце калонаў, які вёў да яго патаемнага сховішча.
— Вы павінны дзейнічаць як мага хутчэй,— сказаў дзядзька, калі яны прыйшлі на месца.— Вас ніхто не бачыў?
— Ніхто,— адказаў Кісса.
— Ну, тады...
Але дзядзька не дагаварыў, бо яго перапыніў вельмі знаёмы нашым сябрам голас:
— Авохці мне! Вось паспаў дык паспаў!
Дзядзька Кіссах натапырыўся і спалохана азірнуўся.
— Што гэта?
А той самы голас прамовіў зноў:
— Мы што, ужо дабраліся? Клянуся кацінымі вусамі, у гэтае поўсці не так ужо дрэнна!
Кісса пачаў злосна чухаць лапаю тое месца, адкуль чуўся голас. Выгляд у яго быў такі збянтэжаны, што Ханна ледзьве стрымлівала смех.
— Гэта нічога, дзядзечка, гэта... гэта...— Кісса разгублена торгаў вусамі.— Нічога такога, усё ў парадку... Гэта проста... проста... сабачая блыха...
— Сабачая блыха?
— Ну, мне... прыйшлося ўзяць з сабою сабаку... I каб ён... Ну, каб гэтага сабаку, значыць, паменшыць, я ператварыў яго ў блыху...
— I дзе ж яна, гэтая сабачая блыха?
— Ды тут, у мяне ў поўсці,— вінавата прашаптаў Кісса.
Дзядзька Кіссах пастараўся надаць свайму голасу як мага больш цвёрдасці і зрабіць выгляд, быццам нічога асаблівага не адбылося. Але ўбачыўшы, як час ад часу ў старога ката торгаецца галава, Ханна зразумела, што падзея вельмі яго ўсхвалявала.
— Ну-ну,— сказаў Кіссах,— і якая ж карысць будзе з гэтай тваёй блыхі ў царстве Кхатці?
— Сабака будзе пільнаваць нашага коніка, нашу Шчаслівую Зорку,— хуценыса адказаў Кісса.— Ад гэтага залежыць наш поспех. Ворагі не павінны ведаць, што ў нас ёсць чарадзейны конь.
— Добра,— згадзіўся дзядзька.— Чаго-чаго, a шпегаў у іх, сапраўды, хапае.