• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзівосная ноч  Марві Яла

    Дзівосная ноч

    Марві Яла

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 100с.
    Мінск 1994
    35.6 МБ
    — Гэта мёртвая крэпасць,— здушаным голасам сказаў Кісса.
    Прывідныя каменныя гмахі нібыта ціха пагойд-
    валіся ў зыбкім святле поўні. Шырокія проймы вокнаў і дзвярэй чарнелі, як разяўленыя пашчы казачных пачвараў. I праз гэтыя чорныя дзіркі бясстрашна сноўдала безліч стракатых рыбак. Крэпасць стаяла на схіле падводнай гары.
    Раптам Кісса спыніўся і насцярожана натапырыў вусы.
    На некалькі хвілін Кісса аб нечым задумаўся і потым рашучай хадою рушыў да чорнай адтуліны ў скале. Па вузкім праходзе, высечаным у гары, яны прайшлі ў нейкі вялікі пакой. Яго асвятлялі слабыя промні, што падалі аднекуль зверху. Ханна ціха ўздыхнула. Ёй было страшна. Ёй было страшна, і калі яны йшлі па цёмным праходзе, і цяпер, калі апынуліся тут, у гэтым змрочным пакоі-пячоры, і яна моцна абняла Тахці за шыю.
    — Прыехалі! — абвясціў Кісса.
    Ханна выпрасталася. Вада даходзіла ёй да шыі. Дзяўчынка са здзіўленнем агледзелася і ўбачыла, што з расколіны ў скале струменіцца цьмянае святло. Падарожнікі былі ў прасторнай пячоры; падлога тут была высцелена вялікімі каменнымі плітамі. Вакол ціха плёскалася цёмная вада. У пячоры не было ніводнай жывой істоты.
    — Мы цяпер на ўзроўні мора,— сказала рыбакот, плюхаючы хвастом па вадзе.— Мы прайшлі сюды патаемным праходам, што ідзе з другога боку Мёртвае крэпасці. Тут няма варты, бо вада нікому не дазваляе прайсці гэтым шляхам. Але далей пачнуцца варожыя пасты. Мы павінны быць вельмі асцярожныя.
    Марскі конік павярнуў галаву, рыба-кот падплыла да яго, кранула плаўніком бліскучую камету на лбе і прамовіла:
    Конік Тахці, зорка з неба, Цуда сатварыць нам трэба. Ты застанешся каньком, А я стану зноў катом.
    Ва ўсе бакі пырснулі кроплі вады і, калі Ханна працёрла вочы, выявілася, што яна па-ранейшаму сядзіць на спіне ў марскога канька, а ў пячоры замест дзвюх рыбін стаіць Кісса і ашалелы ад радасці Мусці. Тахці так і застаўся марскім каньком.
    — Ура! Я — гэта зноў я! — радаваўся Мусці.
    — Ну, а цяпер наверх,— сказаў Кісса, не звяр-
    таючы ніякай увагі на сабакаву мітусню.— Трэба выходзіць зараз жа, мы не павінны губляць ні хвіліны.
    Тахці мякка падплыў да краю падлогі, і Ханна саскочыла з яго.
    — Тахці будзе чакаць нас тут,— сказаў Кісса.— А Мусці застанецца вартаваць яго. Чуеш, Мусці? Гэта вельмі важная справа. Глядзі, каб ніхто не зачапіў зоркі на ягоным ілбе. I свае лапы таксама трымай ад яе падалей.
    — Я павінен тут вартаваць? Адзін? А вы пойдзеце? А калі я хачу з вамі?
    — Ты звар’яцеў?..
    Кісса злосна натапырыў поўсць на загрыўку, a Мусці ашчэрыўся. Ханна рашуча спыніла сварку:
    — Мусці, ты павінен заставацца тут і вартаваць каня. Ад Тахці залежыць усё. I калі з ім што-небудзь здарыцца — нам канец. Табе нельга выходзіць адсюль ні на хвіліну. I глядзі, каб сюды ніхто не пранік, асабліва каты.
    — Каты,— пагардліва выскаліўся Мусці.— 3 вялікім задавальненнем паганяў бы каго-небудзь з кашэчага племя!
    — Паспрабуй толькі крануць мяне сваімі лапамі! Ух, ты, дзежка з рыбнымі недаедкамі!
    — Хопіць, пайшлі!
    Кісса нехаця рушыў следам за Ханнай, а Мусці з яшчэ большаю неахвотай застаўся ў пячоры. Ён сеў на камень і доўга глядзеў ім услед, пакуль Ханна
    і Кісса не ўзабраліся да вузкага лазу ў сцяне і не зніклі ў расшчыліне.
    Кісса на хвілінку прыпыніўся.
    — Лесвіца пачынаецца ў пакоі за вялікай жалезнаю брамай,— шапнуў ён Ханне.— Нам трэба прабрацца туды, каб нас ніхто не заўважыў. А калі мінём лесвіцу, дык будзе ўжо ўсё роўна, заўважаць нас або не, бо з намі Чырвоная Кропля.
    I Кісса так шпарка пабег па лесвіцы, што Ханна ледзьве паспявала за ім. Яе сэрца шалёна калацілася. А праход рабіўся ўсё вузейшы і вузейшы, і нарэшце ёй давялося ўжо праціскацца бокам, выціраючы з каменных сценаў халодную вільгаць. Неўзабаве яна страціла Кіссу з вачэй, а калі, цяжка дыхаючы, выбралася з вузкае шчыліны, ледзьве не наступіла яму на хвост. Кісса стаяў каля самага выхаду.
    — Там варта,— амаль нячутна шапнуў кот.
    Ханна выцягнула шыю і асцярожна вызірнула з-за каменнай пліты. Перад ёю была вялікая зала. На каменнай падлозе сядзелі шасцёра катоў, і адзін з іх вастрыў кіпцюры аб закраек драўлянае лавы. Каты пра нешта ціхутка гаманілі паміж сабою. Справа ад іх на ўсю сцяну былі высокія жалезныя дзверы! Яны былі шырока расчыненыя, і праз іх у пакой магутным патокам улівалася святло.
    — Ты павінна прабрацца да гэтых дзвярэй,— сказаў Кісса на вуха дзяўчынцы.— Калі дойдзеш, дакраніся да іх Чырвонаю Кропляй, і тады ніхто ўжо не зможа патрапіць у крэпасць, і крапасная варта
    таксама пра нас нікому ўжо не паведаміць, бо яны няздольныя выбрацца адсюль падводным шляхам.
    — А калі й за дзвярыма будзе варта?
    — Яе нельга выпускаць з крэпасці, каб не ўзнялася трывога. Іначай мы не зможам дабрацца да гары Кхатці. Вялікі Кхатці ведае, якая сёння ноч.
    Яны счакалі яшчэ крыху, але ніводзін вартавы не пакінуў пакоя. Наадварот, праз Жалезную браму ў залу ўвайшоў яшчэ адзін вузкапысы, з чорнымі плямамі, кот. У лапах ён нёс нейкую вялікую пасудзіну. Усе вартавыя адразу ўскочылі і пачалі з яе сёрбаць.
    — Прыдумаў,— шапнуў Ханне Кісса.— Я іх заваблю. Бачыш вунь тыя маленькія дзверцы злева? Я пабягу туды, а ты чакай тут. Як толькі яны кінуцца даганяць мяне, ты бяжы да Жалезнай брамы і хутчэй дакранайся да яе Чырвонаю Кропляй.
    He дадаючы болын ні слова, Кісса пайшоў прэч.
    Тым часам вартавыя ўжо напіліся малака і, задаволена разваліўшыся, сядзелі вакол пустое пасудзіны. Раптам з крэпасці пачуліся крыкі. Яны былі такія жахлівыя, што ў Ханны ажно кроў застыла ў жылах. Вартавыя насцярожана замёрлі, потым прагучала нейкая кароткая каманда, і ўсе каты зніклі за дзвярыма.
    Ханна хуценька вылезла з цеснага сховішча і подбегам кінулася праз залу. Вартаўнікоў нідзе не было. Ханна спынілася перад высокімі дзвярыма і намацала на шыі Чырвоную Кроплю. Дзверы былі
    такія магутныя, што ў Ханны, напэўна, не хапіла б ніякае сілы, каб скрануць іх з месца. Але яна хуценька дакранулася да дзвярэй Чырвонаю Кропляй, і іх цяжкія палавінкі, нягучна рыпнуўшы, пачалі паволі збліжацца. Застылымі вачыма Ханна глядзела на Жалезную браму. Палавінкі брамы сыходзіліся ўсё бліжэй і бліжэй, нарэшце шчоўкнуў замок, і дзяўчынка засталася адна ў змрочнае зале.
    Але куды дзеўся Кісса? Ханна хуценька падышла да маленькіх дзвярэй і асцярожна іх адчыніла. За дзвярыма пачыналася вузкая галерэя, але Кіссы там нідзе не было. Ханна задумалася. Што рабіць? Чакаць тут ці ісці па калідоры? Кісса нічога не казаў ёй пра гэта. Тады дзяўчынка ўзгадала пра мяшэчак, які вісеў у яе на шыі. Дзядзька Кіссах казаў, што, знайшоўшы маленькі гарлачык, яны даведаюцца, што рабіць далей. Ханна выцягнула з-пад швэдэра мяшэчак і развязала яго. У мяшэчку ляжала складзеная ў некалькі столак, пакамечаная па краях паперка. Дзяўчынка асцярожна разгарнула яе і паспрабавала прачытаць, што на ёй напісана. Зрабіць гэта аказалася не так лёгка, бо ў пакоі была амаль поўная цемра. I ўсё ж Ханна разгледзела, што на паперцы намаляваная нейкая схема, а пад ёю няроўнымі літарамі напісана:
    «Паглыбляйся глыбей, выпрастай рукі наперад і ідзі ў самую цёмную цемру, закрый свае вушы ад стогнаў і вочы ад зданяў, і не кожнаму, хто прапануе дапамагчы, адкрывай сваё сэрца.»
    * 45 Ф
    Дзіўныя словы. Ханна нічога не зразумела. Можа, Кісса што-небудзь змог бы тут разабраць? Але яго няма...
    — Кісса, дзе ты? — ціхенька гукнула Ханна, але ў адказ не пачула ні гуку.
    Асцярожна, на пальчыках, яна дайшла да канца галерэі і прыціснулася спінаю да сцяны. Адсюль пачыналася некалькі лесвіц, якія вялі ў розныя бакі. Ханна пастаяла ў роздуме. «Калі Кісса не прыйшоў, я павінна шукаць гарлачык сама»,— вырашыла яна.
    Дзяўчынка рашуча падышла да самай асветленай лесвіцы і яшчэ раз зірнула на схему. На схеме былі пазначаныя дзесяць лесвіцаў і доўгі калідор. Тоненькая сіняя стрэлка паказвала налева. Ханна падняла галаву ад паперкі і паглядзела ў той бок. Левая лесвіца знікала ў цемры, яна была самая цёмная з усіх. Густы пыл пакрываў яе прыступкі, са столі і сцен звісала бруднае павуцінне. Адразу было відаць, што ўжо шмат гадоў туды не ступала нага чалавека. Няўжо ёй давядзецца туды пайсці? Ханна разгублена стаяла перад лесвіцаю. Раптам ціхі шолах перапыніў яе невясёлыя думкі. Ад дзвярэй да яе кінуўся чорны кот. Мільгануў знаёмы белы нагруднік.
    — Кісса! — узрадавалася Ханна.— А я ўжо хацела ісці адна! Дзе ты быў?
    Кісса перавёў дых:
    — Уцякаў ад ахоўнікаў. Але адзін мяне ўсё ж убачыў. Цяпер яны ведаюць, што мы тут.
    — Авой-авой! Што ж рабіць?
    — Што? Ісці наперад! Яны нам нічога не зробяць, пакуль з намі Чырвоная Кропля. Ты зачыніла Жалезную браму? Добра. Цяпер яны не змогуць папярэдзіць Вялікага Кхатці. Ух, стаміўся... Ляцеў, як ад сабачай зграі.
    — А калі ахоўнікі нас не пусцяць?
    — Вядома, яны будуць старацца,— згадзіўся Кісса.— Але ў нас ёсць карта. Дарэчы, ты ўжо глядзела яе? Што там?
    — Тут напісана: «Паглыбляйся глыбей, выпрастай рукі наперад і ідзі ў самую цёмную цемру, закрьш свае вуйіы ад стогнаў і вочы ад зданяў, і не кожнаму, хто прапануе дапамагчы, адкрывай сваё сэрца»,— прачытала Ханна.— Ты ведаеш, што гэта значыць?
    Кісса доўга сядзеў у роздуме.
    — Паглыбляйся глыбей... Значыць гарлачык недзе ў нетрах гэтай скалы. А астатняга я і сам не разумею... Але галоўнае — не баяцца! Наперад, і ніякі сабака не саб’е нас з дарогі!
    — На карце пазначана гэтая лесвіца,— сказала Ханна, паказваючы на цёмную, запыленую лесвіцу, спрэс пакрытую павуціннем.
    — Ну, вядома, зноў мне давядзецца пэцкаць свае лапы! — уздыхнуў Кісса.
    Ён злосна ашчэрыўся і кінуўся ў запыленае павуцінне на цёмнае лесвіцы. Ханна рушыла за ім, моцна сціскаючы ў руках паперку з планам.
    Вінтавая лесвіца спускалася ўсё глыбей у нетры скалы. Ханне здавалася, што яны прайшлі ўжо некалькі кіламетраў, а канца ўсё не было. Кісса ўвесь час маўчаў і, толькі калі па дарозе трапляліся бакавыя хады, зрэдку спыняўся, каб Ханна магла паглядзець у карту.
    Нарэшце лесвіца скончылася, і яны апынуліся ў вельмі вялікай квадратнай зале. Яе высокую столь, аздобленую нейкімі дзіўнымі завіткамі, падтрымлівалі некалькі шэрагаў магутных калон. Падлога бы-
    ла пакрытая тоўстым дываном пылу, а каля сцен стаялі два гладка абчасаныя камяні.