Дзівосная ноч
Марві Яла
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 100с.
Мінск 1994
— А тут не так ужо й цёмна,— шапнула Ханна.
Але колькі яна ні круціла галавой, яна так і не здолела выявіць, адкуль струменіцца гэтае цьмянае святло. Яна ступіла некалькі крокаў па каменных плітах, і агромністая пустая зала азвалася гучным рэхам.
— Ты куды? — спытаўся Кісса, і рэха паслужліва разнесла ягоны голас сярод калон.
— Там, у сцяне...— Ханна паглядзела на карту і паказала пальцам за левую калону,— там павінны быць дзверы.
— Тады пайшлі.
Кісса пабег па каменнай падлозе. I Ханна заўважыла, што праз пыл на плітах праступаюць нейкія дзіўныя надпісы. Але яна не магла прачытаць ніводнага слова, бо літары, якімі яны былі напісаныя, былі падобныя на нейкі мудрагелісты арнамент. Што ўсе гэтыя надпісы значаць? Можа, гэта імёны колішніх магутных валадароў, а можа, што-небудзь яшчэ?
— Дзе гэта мы? — спыталася яна ў Кіссы, калі яны падышлі да калоны і ўзлезлі на пастаўлены рубам камень.
На гэтым камяні таксама нешта было напісана.
— Мы ў зале мёртвых,— адказаў Кісса і шырокім жэстам абвёў залу.— Гэта ўсё надмагільныя камяні. Раней жыхары вострава хавалі тут сваіх нябожчыкаў. А потым востраў патануў.
— Ханна ўздыхнула і пайшла следам за катом.
Магільныя камяні стаялі паўсюль. Толькі сярэдзіна залы была ад іх свабодная.
Раптам Ханна заўважыла злева за каменем кашэчы цень. Спачатку яна падумала, што памылілася, але потым напраўду ўбачыла ката з вузкаю пысай і вострымі жоўтымі вачыма.
— Кісса,— устрывожана шапнула яна.— За гэтым каменем нехта хаваецца.
— Гэта кот-ахоўнік. Яны тут з нас вачэй не будуць зводзіць.
Ханна агледзелася ўважлівей. Спачатку нічога асаблівага не кінулася ёй у вочы, але потым яна ўбачыла, як за калонай мільганула яшчэ адно злоснае кашэчае аблічча.
— Я думала, што ахоўнікі — гэта нейкія незвычайныя каты. Але гэтыя, па-мойму, нічым не адрозніваюцца...
— Каты-ахоўнікі адрозніваюцца ад звычайных катоў тым, што не ўмеюць ласкава муркатаць,— адказаў Кісса, пакуль яны прабіраліся праз пастаўленыя бокам надмагільныя камяні, на якіх тоўстым слоем ляжаў шэры пыл.
Раптам, зусім нечакана, наляцеў парыў ветру. Ён быў такі моцны, што Ханна, стоячы на каменнай агароджы, пахіснулася і ледзь не паляцела ўніз. Каб не зваліцца, яна ўхапілася за камень абедзвюма рукамі, але пры тым выпусціла з рук паперку са схемай. Вецер падхапіў яе і кругамі пагнаў над магільнымі помнікамі.
— Карта! — закрычала дзяўчынка.— Кісса, лаві карту!
Яны кінуліся лавіць паперку, і Ханна заўважыла, як паміж камянёў замітусіліся цёмныя постаці катоў-ахоўнікаў. Ханна з астатніх сіл кінулася на паперку і прыціснула яе да зямлі.
— Вось яна! — крыкнула дзяўчынка, ледзь пераводзячы дых.
— Як гэта? — Кісса выскачыў з-за помніка.— Вось жа яна, у мяне!
Ханна ўтаропілася на Кіссу. Кісса — на Ханну. У кожнага было па аднолькавай карце, па аднолькавым пажаўцелым кавалачку паперы.
— Што ж гэта такое...
Кісса некалькі хвілін сядзеў у роздуме. Потым агледзеўся, узяў паперку ў Ханны, разгладзіў яе і сказаў:
— Нешта не падабаецца мне тут. Увесь час здаецца, што на гэтых могілках недзе хаваецца сабака.
Ханна паклала паперкі на каменную пліту і пачала ўважліва іх разглядаць. Паперкі былі зусім аднолькавыя: аднолькавыя схемы, аднолькавыя незразумелыя словы, напісаныя старой вяззю: «Паглыбляйся глыбей...»
— Ніякай розніцы,— сказала Ханна.
Кісса недаверліва паглядзеў на карты.
— Так ужо ніякай? Ты ўпэўненая?
— Упэўненая! Тут рысы і там рысы... Чакай! Тут сказана: «Закрый вушы ад усіх заклікаў...» А мне
здаецца... здаецца, што там сказана... як гэта... «ад стогнаў»!
— Дай сюды! — Кісса схапіў паперку і пачаў параўноўваць таксама.— Малайчына! У адной так, а ў другой гэтак. Значыць, гэтая — фальшывая.— I ён шпурнуў сваю паперку, нібыта яна апякала яму лапы.
— He кожнаму адкрывай сваё сэрца...— падазрона прамармытаў кот.— А табе не здалося?..
— Лепш хутчэй пойдзем адсюль,— сказала Ханна. Яна зноў трымала ў руках разгорнутую карту.— Пойдзем. Нячыстае тут месца.
Яны выбраліся з могільніка і рушылі да шырокіх дзвярэй, адкуль у крэпасць спускаўся шырокі ход. Але раней, чым рушыць па ім, Кісса спыніўся. Яму падалося, што аднекуль чуюцца галасы. Ён насцярожана напружыў слых і ўвесь натапырыўся. Ханна знерухомела таксама. I тады яна пачула... Да іх даляталі прыглушаныя стогны.
— Пойдзем далей,— шапнуў Кісса.— He зважай на гэта. Можа, там, на могілках, цэлы дзесятак гэтых сабак-ахоўнікаў.
— Ты толькі паслухай... Здаецца, нехта плача.
Кісса крыху падумаў і неахвотна кіўнуў.
— Давай паглядзім. Зрабі праход Чырвонаю Кропляй, толькі хуценька, бо вартавыя могуць схапіць нас.
Ханна дакранулася Кропляй да халодных камянёў, і ў тую ж хвіліну цяжкая пліта бязгучна ад-
слізнула ўбок. Перад імі быў цемнаваты пакой, а ў глыбіні, ля самай сцяны, сядзела маленькае белае кацяня! Яно жаласна енчыла. Ханна анямела ад жаху.
— Зусім як прынцэса Кісха,— выдыхнуў Кісса і падышоў бліжэй.— Вочы зусім як у яе.
Кацяня зашылася ў кут, і выгляд у яго быў вельмі спалоханы.
— He! He! — завішчала кацяня.— He падыходзьце да мяне!
— He бойся. Ніхто не зробіць табе нічога дрэннага,— сказаў Кісса, уважліва разглядаючы кацяня.
— А вы... вы — не тыя?
— Якія «тыя»?
— Ну... што пасадзілі мяне сюды.
Вочы ў кацяняці былі нябесна-блакітнага колеру. Яно села і пачало разглядаць Ханну і Кіссу. Здаецца, у палонніка балела лапка, бо ён трымаў яе ля грудзей, не ставячы на падлогу.
— А-а-а... вы змо-о-о-жаце адпра-а-авіць мяне да-а-а-дому! — празаікалася малое, і жывая іскра надзеі ўспыхнула на яго вузкім твары.— А-а-а дзе ахо-о-о-ўнікі?
Кісса паглядзеў на Ханну.
— Мы яшчэ не выканалі галоўнай задачы. Што будзем...
— Вядома, нам трэба забраць небараку з сабой! — усклікнула Ханна і пагладзіла кацяня па спіне.— He бойся, маленькі ты мой. Мы не пакінем цябе ў гэтай вязніцы.
— Але ж нам трэба мець вольныя рукі,— прамармытаў Кісса, не гледзячы Ханне ў вочы.
— Вазьміце мяне, вазьміце! — папрасілася кацяня.
Ханна падняла яго на рукі і пагладзіла па спіне.
— Вядома, мы возьмем цябе, не бойся,— супакоіла малога дзяўчынка.
— Ён жа паранены,— запярэчыў Кісса.— Як ты спадзяешся здабыць гарлачык, калі гэты калека будзе з намі? А з гарлачыка нельга выліць ні кроплі!
— He такі ўжо й вялікі той гарлачык, а гэты небарака яшчэ меншы.
Ханна ласкава гладзіла малое па спіне. Кацяня задаволена скруцілася ў яе на руках, і Ханна ўжо наважылася была сказаць Кіссу, што трэба браць малое з сабой і што няма чаго тут спрачацца, як раптам... Ханна прыслухалася. Кацяня не муркатала! У яго быў задаволены і спакойны выгляд, але звычайнага ў такіх выпадках муркатання не чулася! Ханна асцярожна пасадзіла кацяня на падлогу.
— Ну, што яшчэ?
Кацяня здзіўлена круціла хвастом.
— Я думаю, што гэта... гэта адзін з тых...
Кісса пагрозліва натапырыўся.
— Таму што яно... яно... не муркоча.
— Цьху! — раз’юшана плюнуў Кісса.— Шпіёнскія штучкі! Як гэта я раней не здагадаўся!
Яны кінуліся да выхаду, а кацяня ў бяссільнай злосці драпала зямлю кіпцюрамі. Яно так злосна шыпела і плявалася, што нават смелы Кісса здрыгануўся.
He кажучы ні слова, Ханна і Кісса пабеглі па калідоры. Сэрца ў Ханны шалёна калацілася.
— Гэтым паганцам нельга верыць ніколі,— сказаў Кісса, калі яны спыніліся перад дзвярыма.— Дзе карта? Калі ты яе згубіла...
— Не-не, вось яна.
— Аддыхаўшыся, Ханна разгарнула карту і пачала вадзіць па ёй пальцам.
— Ага... Вось гэтыя дзверы. Кісса, мы на месцы. Гарлачык там.
Ханна дакранулася да зарослых павуціннем дзвярэй, і завесы прарэзліва зарыпелі. За дзвярыма панавала непраглядная цемра. I адразу за парогам у цемру строма спускалася вітая лесвіца. Ханна спалохана паглядзела на Кіссу.
— Вось бы дзе прыдаўся ліхтарыкі
Але ліхтарык быў далёка, у кішэні плашча, які застаўся на марскім беразе.
Кісса таксама спалохана паглядзеў на Ханну і недаверліва зірнуў у цемру.
— Ну, як? Зможаш прайсці? — запытаўся ён.
— Туды? У цемру? Адна?
— Так, адна.
— А куды вядуць гэтыя прыступкі? Там жа так цёмна...
Кісса спачувальна таргануў вусамі. Ханна цяжка ўздыхнула і рушыла наперад, у густую цемру. Яна ўзіралася ў цемрадзь і няпэўным голасам лічыла прыступкі:
— Адна, дзве, тры, чатыры, пяць...
На шостую прыступку за паваротам падала слабае святло, а далей зноў ішоў непраглядны змрок. Недзе цурчала вада. «Добра, што са мною Чырвоная Кропля,— падумала Ханна.— Ёсць хоць на што спадзявацца».
Яна ўздыхнула яшчэ раз і зноў рушыла наперад, у непраглядны чорны змрок. Кісса спыніў яе дотыкам лапы:
— Памятай,— шапнуў ён,— як знойдзеш гарлачык... што б там ні здарылася, з яго не павінна выцечы ні кроплі!
Ханна асцярожна лічыла прыступкі. Яна спускалася ўсё ніжэй і ніжэй, і з кожным крокам светлы квадрат у яе за спінаю ўсё меншаў, усё драбнейшаю рабілася цёмная засмучаная фігурка Кіссы. Ханна некалькі разоў спынялася, каб перавесці дых. Але ўсё было ціха, і толькі недзе побач звонка падалі кроплі ды было чуваць, як шалёна калоціцца яе capita. Нарэшце апошні праменьчык святла зверху канчаткова згаснуў, і наступіла непраглядная цемра. Хутчэй бы канчалася гэтая лесвіца! А можа ўжо
вось-вось? Але ногі намацвалі ўсё новыя і новыя прыступкі, і здавалася, што ім ніколі не будзе канца.
Ханна зноў на хвілінку прыпынілася, і ёй раптам так захацелася вярнуцца назад! Але што скажа Кісса? Што падумае стары мудры Кіссах? Яна памацала Чырвоную Кроплю, крыху падбадзёрылася і рушыла далей. Усё бліжэй і гучней чулася звонкая гамонка вады.
Ад каменных сцен пацягнула затхлаю вільгаццю. Што было ўнізе, яна не ведала. Ханна зрабіла яшчэ крок і... не знайшла прыступкі. Унізе нічога не было! Ханна разгублена паматляла нагою, але там напраўду не было нічога! Можа, лесвіца нарэшце скончылася? Хоць бы трошачкі было відно! Яна асцярожна апусціла нагу ніжэй і нешта намацала. Дзяўчынка павадзіла нагою сюды-туды і ўпэўнілася, што пад ёй не прыступка, а нейкая роўная паверхня. Тады яна ціхенька апусціла другую нагу і памацала вакол. Новых прыступак не было. He сыходзячы з месца, Ханна абвяла вакол сябе рукою, потым адарвала ад поручняў другую руку і правяла ёю па сцяне. Сцяна ішла, закругляючыся, і Ханна здагадалася, што яна на дне калодзежа.