• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзівосная ноч  Марві Яла

    Дзівосная ноч

    Марві Яла

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 100с.
    Мінск 1994
    35.6 МБ
    I раптам узгадаўшы, дзяўчынка хуценька расшпіліла свой непрамакальны плашчык, зняла з шыі залаты ланцужок і працягнула яго прынцэсе.
    — Гэта Чырвоная Кропля!
    Прынцэса ўзяла яе, і Кропля пад лямпай успых-
    нула крывава-чырвоным святлом. Вочы ў прынцэсы загарэліся ад гэтага яшчэ святлей.
    — Цяпер я веру, што цябе паслалі з нашага царства! Дык што я павінна рабіць?
    Ханна дастала з-пад плашча гарлачык, асцярожна разбіла накрыўку і выліла белую вадкасць у кубак.
    — Гэта малако белай вярблюдзіхі,— шэптам прамовіла прынцэса.— Я памру, калі вып’ю яго?
    — He, толькі заснеш,— адказала Ханна.
    — А ты ведаеш, што будзе далей?
    — Ведаю.
    — Я ўпаду ў смяротны сон...
    Аднекуль пачуўся ціхі шолах. Ханна ўстрывожана агледзелася.
    — Нам трэба спяшацца,— сказала яна, зноў вешаючы на шыю Чырвоную Кроплю, і, зірнуўшы на прынцэсу, убачыла, як вочы ў яе раптам акругліліся ад жаху.
    Ханна зразумела, што нехта ўвайшоў у пакой. Яна не варушылася. Вакол панавала мёртвая цішыня. Тым не меней, Ханна здагадвалася, што нехта стаіць у яе за спінай,— яго й спалохалася прынцэса. Струмень халоднага вільготнага паветра прабег па нагах дзяўчынкі.
    — Што тут робіцца? — прамовіў аксамітна мяккі голас у яе за спінай, але ў гэтай мяккасці чулася затоеная пагроза.
    У Ханны ад страху ажно зачасалася галава. Яна памацала Чырвоную Кроплю.
    — Што гэта за чалавек? — зноў прамовіў голас.— Што ён тут робіць у тысячагоднюю ноч?
    Ханна хацела павярнуцца і паглядзець, хто гэта гаворыць, але ногі ў яе не слухаліся і яна не магла прамовіць ні слова.
    — Гэты чалавек — шпіён з кацінага царства,— сказаў голас у яе над самым вухам.— Ён прыйшоў выведаць у прынцэсы Слова.
    — He! He! — выгукнула прынцэса.
    — Дык ты сказала чалавеку Слова!?
    — Я... я... не ведаю Слова.
    — Хлусня! — загрымеў голас з цемры. Цяпер мяккасці ў ім ужо не чулася. Ён гучаў жорстка і злосна.— Ты ведаеш! I я прымушу цябе гаварыць! Як толькі ўзыдзе сонца...
    — Ніколі! — крыкнула прынцэса, і раней чым Ханна што-небудзь зразумела, схапіла кубак і выпіла малако да апошняй кроплі.
    Ціха, са стогнам прынцэса апусцілася на дыван.
    — Памерла! — зароў голас за спінаю ў Ханны.— Прынцэса Кісха памерла! Разам з ёю памерла і Слова!
    I ў той жа момант гара нібы раскалолася: вакол пачало лопацца і трашчаць каменне, і з расколін паваліў густы сіні дым. Гара дрыжала ў Ханны пад нагамі. Сэрца дзяўчынкі шалёна калацілася. Яна схапіла нерухомае прынцэсіна цела, накінула сабе на галаву плашч і зноў дакранулася да сцяны Чырвонаю Кропляй. Спатыкаючыся, яна бегла па пячоры. Падала каменне. Зямля гула і трэслася пад на-
    & 84 #
    
    
    
    гамі. Ханна ледзьве паспела выбегчы з пячоры, як скляпенні са страшным трэскам і грукатам абваліліся.
    Кісса чакаў у бакавым праходзе.
    — Сюды! Сюды! — закрычаў ён.
    Чырвоны плашчык зваліўся з Ханніных плячэй, але падымаць часу не было, і яны кінуліся ўніз па лесвіцы.
    — Ратуй нас, Чырвоная Кропля! — выгукнуў Кісса на бягу.
    I тут сапраўды пачалося! Рушыліся скалы, паўсюль каціліся вялізныя каменныя глыбіны, мітусіліся і вішчалі дзікія каты! А Кісса і Ханна з прынцэсаю на руках на ўвесь дых беглі ў непрагляднай цемры да падножжа гары. Там іх і чакаў перапалоханы Мусці.
    Убачыўшы, што нехта бяжыць, сабака натапырыўся і аскаліў зубы.
    — Гэта ж мы, Мусці! — ледзь выдыхнула Ханна.
    Тады Мусці адразу змоўк і вялікімі скачкамі панёсся следам да сховішча, дзе стаяў Тахці.
    — Што здарылася?.. Чаго?.. Спачатку камяні, потым каты... Я так і не злавіў ніводнага... Але я...
    — Пабалбачы яшчэ! Давай, варушыся! — прасіпеў Кісса.
    Яны выбеглі на раўніну. Ханна задыхалася, яна ледзь паспявала за Кіссам і Мусці. Тым болей, што на руках у яе была прынцэса.
    Нарэшце яны ўбачылі Тахці, які спакойна скубаў
    траву сярод камянёў. Але трэба было спяшацца. 3 расколін у зямлі шугалі языкі полымя, над гарой стаялі вялізныя стаўбуры сіняга дыму. Ханна хуценька ўскараскалася на камень, а адтуль на каня.
    Конік Тахці, зорка з неба, Цуда сатварыць нам трэба: Узляці і паімчыся
    I хутчэй дамоў вярніся!
    I толькі цяпер, як Тахці нарэшце затупацеў капытамі па мосце з месячных промняў, Ханна ўздыхнула з палёгкай. Яна азірнулася. Гара Кхатці безупынна вывяргала агонь.
    — Мы перамаглі! Перамаглі! — гарлаў Кісса, і вусы ў яго трапяталіся ад ветру. — Мы перамаглі!
    Гара Кхатці, ахопленая полымем, знікла пад вадой. I ў неба шугануў апошні, вялізны стаўбур дыму і пары.
    У каціным царстве іх ужо чакалі. Дзядзька Кіссах стаяў каля ўваходу ў царскі палац. Вокны ў палацы былі ярка асветленыя, у натоўпе сноўдалі каралеўскія служкі, госці ажыўлена гаманілі. Але як толькі ў браме з’явіўся Тахці, усе знерухомелі. Апошні раз страсянулася конская грыва, і Тахці спыніўся насупраць каралеўскага палаца. Дзядзька Кіссах прыклаў руку да сэрца. Хваляванне душыла яго.
    — Сын мой... ну што... вы...— прамовіў ён, падыходзячы да падарожнікаў.
    
    Стомленая Ханна саслізнула з каня і разгарнула свой цёплы ваўняны швэдэр, у якім нерухома ляжала прынцэса.
    — Прынцэса,— пачцівым шэптам прамовіў дзядзька Кіссах.
    — Прынцэса, прынцэса, яны прывезлі прынцэсу дадому,— зашапталі навокал госці.
    У вачах у гасцей пераліваліся залаціста-зялёныя агеньчыкі.
    — Кісса, мой сынку, вам выпала такое шчасце!
    — Мы крыху затрымаліся,— сказаў Кісса і ўжо хацеў быў распачаць апавяданне пра свае гераічныя прыгоды, як раптам поўсць на спіне ў дзядзькі ўстала дыбарам.
    На каменных плітах двара з сонным выглядам сядзеў Мусці.
    — Сабака!!!
    — Сабака ў нашым царстве!!!
    — Неверагодна!!!
    — Гэта ж Мусці,— хуценька сказаў Кісса.— Ён, праўда, сабака, але ж ён добра выхаваны сабака. I апроч таго, без Мусці мы не змаглі б выратаваць прынцэсу.
    Мусці здзіўлена глядзеў на Кіссу і не верыў сваім вушам. Хваляць яго ці проста здзекуюцца? Дзядзька з удзячнасцю пакланіўся Мусці. I потым павярнуўся да Ханны:
    — Занясі прынцэсу ў палац. Кароль Кіссулі хутка прыйдзе. Ідзі хутчэй.
    Мусці пайшоў следам за Ханнай. Ён не хацеў заставацца адзін сярод катоў. Каты — народ ненадзейны, а таму — лепей ужо пабыць з гаспадыняй.
    — Сюды, да трона, калі ласка,— дзядзька Кіссах паказаў Ханне, дзе пакласці прынцэсу. Ханна зняла з шыі Чырвоную Кроплю і пакінула яе побач з прынцэсаю, на чырвоным аксамітным дыване.
    Ханна стамілася. Яна надзела швэдэр і паглядала вакол соннымі вачыма. 3 усіх бакоў таўклася чэлядзь, паўсюль віселі чырвоныя дываны і крышталёвыя жырандолі.
    Стрымліваючыся, каб не пазяхнуць, Ханна села на верхнюю прыступку і.„ адразу заснула.
    Прачнулася яна ад таго, што вакол раптам запанавала поўная цішыня. Каля трону стаяў светла-шэры кот з белымі лапамі, а на шыі ў яго вісеў залаты медальён з цёмна-чырвоным каменем. Кот прыязна глядзеў на Ханну.
    — Я кароль Кісса Кіссулі,— дружалюбна сказаў ён.— Я вельмі ўдзячны табе за дапамогу. Без цябе мы не змаглі б выратаваць прынцэсу.
    — Дык я ж толькі...
    — Мы выказваем падзяку і нашаму падданаму Кіссе за яго гераізм, а таксама хм... хм... сабаку Мусці, якому надаём чын Каралеўскага сабакі!
    Прыдворныя хорам закрычалі «ура!», а Мусці крыху збянтэжыўся. Ён сціпла сядзеў, высунуўшы язык і моўчкі глядзеў на ўсіх. Хм... але ж Каралеўскі сабака... усё ж нешта ды значыць...
    
    — Ваша Вялікасць,— занепакоена сказаў дзядзька Кіссах.— Ранішняя зорка гасне. Слова, Ваша Вялікасць, Слова, якое верне прынцэсу да жыцця!
    — Слова! Слова! — закрычалі прыдворныя.
    Усе змоўклі, калі кароль паглядзеў на смяротнабледную прынцэсу. Ён асцярожна падняў Чырвоную Кроплю.
    — Слова, якое адчыняе ўсе дзверы, Слова, якому скараецца ўвесь свет, Слова, якое даражэй за золата, Слова, перад якім адкрываюцца сэрцы...
    Кароль высока ўзняў Чырвоную Кроплю, каб усе маглі бачыць яе. Каменьчык пераліваўся ў святле лямпы жывым полымем.
    — Слова, пры дапамозе якога Вялікі Кхатці хацеў завалодаць нашым царствам,— гэта...
    — Што? — закрычалі прыдворныя.
    — Гэта...— кароль паглядзеў на прынцэсу, усміхнуўся і выгукнуў:
    — Гэта Любоў! Слова, якому адкрываюцца сэрцы,— гэта Любоў, сіла, якой імкнуўся завалодаць Вялікі Кхатці,— гэта Любоў!
    — Любоў! — хорам паўтарылі прыдворныя.
    — Любоў,— прашаптала прынцэса.
    Радасныя крыкі напоўнілі каралеўскі палац, калі яна паднялася з аксамітнай падушкі. Гучна затрубілі трубы, і хор на балконе заспяваў радасную песню. Кісса і дзядзька Кіссах абдымаліся. А стомленая Ханна зноў апусцілася на лесвіцу, і яе апанаваў глыбокі сон. Яна ўсміхалася. Яна ўсміхалася і раніцаю,
    калі прачнулася ў сваім ложку. Яе разбудзіў бацькаў голас:
    — Няўжо нашая дзяўчынка яшчэ спіць? Ды што гэта сёння такое? Мусці таксама спіць пад вакном у кветніку — на самым дажджы. Я яго клікаў-клікаў, а ён і вухам не вядзе. I Тахці ноччу выходзіў з загону.
    Ханна села на ложку. Спачатку дзяўчынка ніяк не магла зразумець, дзе гэта яна знаходзіцца. Ёй чуліся словы караля Кіссулі і радасныя крыкі прыдворных.
    Было ўжо адзінаццаць гадзін!
    Ханна зірнула ў вакно. На вуліцы імжыў дробны дожджык. Акно было адчыненае, і слабы ветрык гойдаў фіранкі. Каля ложка беспарадкавай грудай валялася вопратка, а ліхтарык увогуле закаціўся пад шафу.
    Потым Ханна ўспомніла. Яна прыгадала, як узбіралася на спіну Тахці, як яны імчаліся шалёным галопам, як Кісса спыніў каня пад вакном і яна з конскае спіны саскочыла адразу ў пакой. Болей Ханна не памятала нічога.
    Ханна спусцілася з ложка, бордзенька апранулася і пайшла на кухню. Маці прасавала фіранкі.
    — Нарэшце, соня! Я ўжо некалькі разоў хадзіла цябе будзіць,— сказала маці.— Паеш кашкі.
    — А дзе Кісса? — спыталася Ханна, накладаючы кашу.
    — Мірры? Я не бачыла яго ўсю раніцу. А бацька кажа, што Тахці ноччу выходзіў з загону. Вароты
    там зачыненыя. He мог жа стары конь пераскочыць цераз плот.
    — Я пайду на вуліцу пагляжу.
    — Надзень плашч. Там такі дождж лупіць,— Ma­ui пайшла ў сенцы, і адтуль пачуўся яе здзіўлены голас:
    — Што за праява? Куды гэта падзеўся твой дажджавік? Я ж учора сама яго вешала.
    Ханна ўспомніла. Чырвоны дажджавічок зваліўся ў яе з плячэй, калі яны ўцякалі з гары Кхатці.
    — Можа, ты яго пакінула ў кароўніку? — спыталася маці.— Хоць я добра памятаю, што ўчора вечарам...
    Ханна збянтэжана ўздыхнула. Адказаць не было чаго. Яе позірк упаў на дзверы ў спальню. Кісса сядзеў на парозе і глядзеў на яе. Ён скрывіў выразную грымасу.