• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору  Вольга Анцыпіровіч

    Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору

    Вольга Анцыпіровіч

    Выдавец: Зорны верасень
    Памер: 60с.
    Мінск 2007
    13.46 МБ
    27
    Заданне "Праспявай песню"
    Мэта: выявіць узровень дзіцяці ў інтанаванні мелодыі.
    Зл«ест: дзіцяці прапануецца выканаць песню па жаданні, тую, якую ён добра ведае, якая яму спадабаецца. Пры выкананні да-рослы фіксуе ўзровень інтанавання мелодыі і ацэньвае яго (у балах): 0 - адказ ад выканання; 1 - прагаворванне слоў у ад-паведнасці з рытмам мслодыі; 2 - інтанаванне мелодыі на 1-2 гуках; 3 - узнаўленне агульнага напрамку мелодыі; 4 - чыстае інтанаванне асобных урыўкаў на фоне вернага ўзнаўлення агуль-пага напрамку мелодыі; 5 - чыстае інтанаванне ўсёй мелодыі.
    У фарміраванні склацасмых музычна-эстэтычнай свядомасці музычны фальклор паспяхова садзейнічае фарміраванню інта-рэсу дзяцей да музычнай дзейнасці. Злітнасць у адным творы шматлікіх элементаў (песня, танец, ігра ііа інструменце, гульня) дазваляс кожнаму дзіцяці праявіць сябеў найбольш цікавыхдля яго відах музычнай дзейнасці і адначасова вымушае яго ўдзель-нічаць у ініпых відах, якія потым становяцца больш прывабнымі для дзіцяці.
    Заданне "Што цікавей?"
    Мэта: выявіць інтарэс дашколыііка да розных відаў музыч-най дзейнасці.
    Змест: дзіцяці прапануецца серыя з пяці картак, якія сімва-лічна адлюстроўваюць віды дзіцячай музычнай дзейнасці: усп-рыманне, спевы, музычна-рытмічныя рухі, музіцыраванне, твор-часць. Неабходна зрабіць выбар тых відаў дзейнасці, якімі ён больш за ўсё цікавіцца. За кожны такі выбар дзіця атрымлівае 1 бал. Пасля гэтага прапанусцца выбраць тыя віды, якія яму спа-дабаюцца, але дзіця не ўпэўнсна ў поспеху. За кожны з такіх відаў дзейнасці залічваецца дадатковая адзнака «*».
    Аб нізкім узроўні сфарміраванасці інтарэсу да віду музыч-най дзейнасці сведчаць адзнакі 2** ініжэй, абсярэднім-2***;3; 3*, аб высокім - 3**; 4*; 5.
    28
    Музычнае мысленне дашкольніка трактуецца як усведамлен-не выразнасці музычнага вобраза на аснове распазнавання му-зычных інтанацый, іх змены і развіцця. Рэпрадуктыўнае музыч-нае мысленне звязана з разуменнем успрынятага музычнага воб-раза, а ўзровень яго развіцця ў дапікольніка ацэньваецца па вы-казваннях аб настроі і характары музыкі, вылучэнні жанру тво-ра, разуменні яго функцыянальнага прызначэння. У развіцці гэ-тай здольнасці фальклор не мае асаблівых пераваг перад іншым музычным рэпертуарам, напрыклад перад класічнай музыкай. Справа ў тым, віто ў значнай кол ькасці выпадкаў асобны аўтарскі твор можа адлюстроўваць больш эмацыянальных адценняў, вы-карыстоўваць яскравыя сродкі выразнасці. У фальклоры больш тыповасці інтанацый і рытмаў (за выключэннем позніх яго пла-стоў), а эмацыянальныя адценні аднародныя ў межах пэўнага жанру. Прынцыповая розніца ў характары і вобразах фалькло-ру назіраецца пры супастаўленні твораў, якія належаць да роз-ных жанраў. Таму, дзсля эфектыўнага развіцця рэпрадуктыўна-га музычнага мыслення дашкольніка, пашырэння яго ўяўленняў аб характары музыкі, неабходна дэманстрацыя жанравай разна-стайнасці фальклору, знаёмства з розным функцыянальным прызначэннем гэтых жанраў і, як вынік гэтага, - разуменне дашкольнікамі настрою і характару фальклорных твораў мена-віта ў сувязі з жанрам.
    Дыягностыка гэтага боку музычнага мыслення дзіцяці можа праводзіцца падчас выканання задання «Пазнай жанр».
    Заданне "Пазнай жанр"
    Мэта: выявіць уяўленне аб жанрах з улікам спецыфікі фаль-клорных жанраў.
    Змест: для выканання задання дарослы выкарыстоўвае ўрыўкі пяці твораў, якія маюць яскравыя жанравыя прыкметы (калыханка, забаўлянка, заклічка, прычыт, танец). Кожнаму з жанраў адпавядае картка-малюнак з адлюстраваннем яго функ-цыяналыіага прызначэння. Пры праслухоўванні ўрыўкаў дзіця выкладвае паслядоўнасць картак. Кожны правільны адказ ацэнь-
    29
    ваецца ў 0,5 балаў. Пасля гэтага дзіця называе жанры. Кожны правільна названы жанр ацэньваецца ў 1 бал.
    Аб нізкім узроўні сфарміраванасці ўяўленняў аб фальклор-ных жанрах сведчаць 0-3,5 балаў, аб сярэднім - 4-5,5 і аб вы-сокім - 6-7,5 балаў.
    Всльмі шырокія магчымасці мае фальклор у развіцці прадук-тыўнага музычнага мыслепня, якое праяўляецца ў дашкольнікаў праз стварэнне ўласных невялічкіх “сачыненняў”, якія часцей за ўсё носяць імправізаваны характар - адначасова “мысляцца” і вы-конваюцца, ствараюцца “з ходу”. Тыповасць рытмікі, ладавай бу-довы розных узораў фальклору ў межах пэўнага жанру (напрык-лад, калыханак) значна палягчае стварэнне сваёй імправізацыі ў гэтым жанры, якая ў дадзеным выпадку ствараецца па пэўнай “фор-муле”. Гэта робіць музычную творчасць даступным відам дзейнасці амаль для кожнага дзіцяці. Самі фальклорныя творы, як правіла, існуюць у вялікай колькасці варыянтаў, якія некалькі адрозніва-юццарытмікай,мелодыяй,тэкстам. Успрымашіе іхдашколыіікамі дазваляе ім добра ўсвядоміць саму магчымасць варыятыўнага вык-ладання музычнага матэрыялу, убачыць варыянты змены твора, тым самым актывізаваць іх уласную творчасць.
    Ацаніць узровень развіцця прадуктыўнага мыслення магчы-ма праз ацэнку творчага прадукта, напрыклад створанага да-школьнікам узору калыханкі падчас выканання задання.
    Заданне "Ствары сам"
    Мэта: выявіць узровень развіцця прадуктыўнага музычнага мыслення ў працэсе вакалыіай імправізацыі калыханкі.
    Змест: пасля ўдакладнення дарослым уяўленняў дзіцяці аб жанры калыханкі яму прапаноўваецца самому стварыць яе ва-рыянтдля адной з цацак. Імправізацыя ацэньваецца па наступ-ных крытэрыях:
    адпаведнасць агульнага характару мелодыі жанру калыханкі; адпаведнасць тэкста жанру калыханкі;
    ступень арыгінальнасці мелодыі;
    ступень арыгінальнасці тэксту;
    30
    меладычная разгорнутасць выказвання;
    ступень разгорнутасці тэксту, наяўнасць рыфмы; завершанасць музычнай думкі;
    выкарыстанне тыповых для жанру рытма-інтанацыйных формул.
    Вынік ацэньваецца наступным чынам: 0 балаў - адказ дзіцяці ад выкананпя задання; 1 бал - выконваецца вядомая дзіцяці калы-ханка; 2 балы - у імправізацыі выкарыстаны мелодыя вядомай дзіцяці калыханкі і ўласны варыянт неразгорнутага тэксту, адпа-веднага жанру калыханкі; 3 балы - выкарыстаны тэкст вядомай калыханкі і свой варыянт мелодыі на 1-2 гуках, набліжаны да рэ-чытатацыі; 4 балы - твор адпавядае жанру, але меладычна нераз-горнуты, магчыма незавершанасць музычнай думкі, выкарыстоўва-ецца ўласны варыянт неразгорнутага тэксту; 5 балаў - імправіза-цыя меладычна неразгорнута, але музычная думка завершана, тэкст разгорнуты; 6 балаў - разгорнутая мелодыя адпавядае жанру, але тэкст уяўляе сабой распявапне складоў або асобных слоў (“а-а-а”, “баю-баю”); 7 балаў - разгорнутая меладычная лінія з неразгорну-тым тэкстам, адпаведным жанру, магчыма наяўнасць рыфмы; 8 балаў - завершаная разгорнутая імправізацыя з тыповымі ры-самі жанру і разгорнутым, магчыма зарыфмованым тэкстам.
    Нізкаму ўзроўню развіцця прадуктыўнага музычнага мыслен-ня адпавядае 0-3 балы, сярэдняму - 4-6, высокаму - 7-8 балаў.
    Спецыфічныя магчымасці фальклору ў атрыманні ведаў аб музычным мастацтве датычацца ўдакладнення і пашырэння ўяў-ленняў дашкольнікаў аб музычных жанрах, тых з іх, якія прысут-нічаюць у музыцы пісьмовай традыцыі (разнастайныя песенныя і танцавальныя жанры), знаёмстваз музычнымі фальклорнымі жан-рамі (заклічка, забаўлянка, жанры каляндарна-абрадавага фаль-клору і інш.). Знаёмства з гучаннем традыцыйных беларускіх му-зычных інструментаў (скрыгікі, цымбал, дуды, гармоніка, балалайкі і інш.), іх назвамі і асаблівасцямі канструкцыі дазволіць пашырыць уяўленні дзяцсй аб музычных інструмеіітах увогуле, актывізаваць іх музычнаеўспрыманне і разумовую актыўнасць (напрыклад, пры параўнанні гучання аднаго твора ў выкананні розных фальклор-ных інструментаў і інструментаў сімфанічнага аркестра).
    31
    Заданне "Які інструмент? "
    Змест: дзіцяці прапануецца камплскт картак з выявамі бсла-рускіх пародпых музычных інструментаў (скрыпка, дудка, пад-войная дудка, дуда, гармонік, балалайка, колавая ліра, цымба-лы, бубсн, барабан). Веданне кожнага з такіх інструментаў, як дуда, колавая ліра, падвойная дудка, цымбалы, ацэньваецца ў 1 бал, веданне кожпага з астатніх інструментаў - у 0,5 балаў. Вы-сокаму ўзроўню інфармаванасці аб беларускіх музычных інстру-ментах адпавядае адзнака да 2,5 балаў, сярэдняму - 3-5, высо-каму - 5,5-7 балаў.
    Пры выяўленні ўзроўню сфарміраванасці музычнай дзей-насці дашколыііка ўлічваюцца наступныя крытэрыі: накірава-насць дзейнасці (віды музычнай дзейнасці дзіцяці, іх колькасць); ступень актыўнасці дзіцяці; эфектыўнасць (паспяховасць у дзей-насці); гарманічнасць (наяўнасць неабходных навыкаў выканан-ня, творчых праяў у музычнай дзейнасці).
    Нізкаму ўзроўню адпавядае наступная характарыстыка дзей-насці дзіцяці: праяўленне інтарэсу да 1-2 відаў музычнай дзей-насці; пасіўпасць на музычных занятках; удзсл у якасці назіраль-піка ў іншых формах арганізацыі музычнага выхавання; пазбя-ганпе выканання творчых заданняў.
    Характарыстыка сярэдняга ўзроўню наступная: праяўленне інтарэсу да выканальніцкіх відаў дзейнасці, дастатковая паспя-ховасць у іх; нраяўленне актыўнасці на занятках у залежнасці ад суб’ектыўных фактараў; інтарэс да дзейнасці пры падрыхтоўцы забаў, святаў, прычым пераважна калектыўным формам дзей-насці; выбарнасць у выкананні творчых заданняў.
    Для высокага ўзроўню характэрна: наяўнасць інтарэсу і пас-пяховасці ва ўсіх відах музычнай дзейнасці; актыўнасць на му-зычных занятках і ў самастойнай музычнай дзейнасці падчас падрыхтоўкі забаў і святаў; паспяховасць у выкананні творчых заданняў.
    Агульны ўзровень сфарміраванасці музычна-эстэтычнай культуры старэйшага даійкольніка вылучаецца як сярэдняе арыфметычнае ўзроўняў развіцця ўсіх кампанентаў.
    32
    АСАБЛІВАСЦІ МЕТОДЫКІ ТЭХНАЛОГІІ
    Працэс фарміравання музычна-эстэтычнай культуры старэй-піых дайікольнікаў сродкамі фальклору па сутнасці ўяўляе са-бой працэс распрадмечвання ўзораў музычнагафальклору праз актывізацыю і развіццё ўнутраных кампанентаў музычна-эстэ-тычнай культуры ў адпаведнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца праз узаемадзеянне дарослага і дзіцяці. Дадзены працэс прад-стаўлены на рыс. 2.
    Віды дзіцячай дзейнасці, якія выкарыстоўваюцца ў фармі-раванні музычна-эстэтычнай культуры старэйшых дашкольні-каў, адмечаны на сектарах правага эліпса, а якасці музычна-эс-тэтычнай свядомасці і музычныя здольнасці - левага. Умоўны ўзаемны рух двух эліпсаў (азначаны стрэлкамі) дазваляе атрым-ліваць розныя камбінацыі пры іх скрыжаванні, што адпавядае накіраванасці заданняў па распрадмечванні музычных фальклор-ныхузораў. Пры гэтым узоры нацыянальнай фальклорнай куль-туры, праламляючыся праз індывідуальную свядомасць, здоль-насці і дзейнасць падчас выканання заданняў, камбінацыю і паслядоўнасць якіх вылучае педагог, пераходзяць у асабістую спадчыну дашкольніка, утвараючы яго музычна-эстэтычную культуру.