Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору
Вольга Анцыпіровіч
Выдавец: Зорны верасень
Памер: 60с.
Мінск 2007
Пры арганізацыі сістэматызаванага вывучэння беларускага музычнага фальклору з дашкольнікамі неабходна ўлічваць су-пярэчнасць наміж заканамернасцямі працэсу выхавання і аб’ек-тыўнымі асаблівасцямі фальклору. Логіка навучання і развіцця патрабуе паступовага ўскладнення вывучаемых з’яў, замацаван-ня і супрацьпастаўлення вядомага з новым матэрыялам. У той жа час спецыфіка фальклору, значную частку якога складае Ka-
33
ляндарна-абрадавы, патрабуе дакладнага суаднясення вывучэн-ня твора з пэўным сезонам. Таму, на наш погляд, увесь прапана-ваны для вывучэння старэйшымі дашкольнікамі фальклорны матэрыял неабходна і магчыма аб’яднаць у пэўныя тэмы, у ме-жах якіх паслядоўна вырашаць як агульныя задачы музычнага развіцця дзіцяці, фарміравання кампанентаў яго музычнай куль-туры, так і задачы, спецыфічныя для кожнай тэмы.
Гулыіявая лзейпасць
Велы аб зііешпіх музычпых з’явах
Нацыяналыіая фальклорная культура
Праірс распрадмечвання
L пены
Музычі
іпы
штарк
Музычпа-
рытмічнас
пачуцце
Музычпая
творчасць
Маўлепчая
дзеннасць
Рзпралуктыў-
нас музыч-
ііас мыш*
ІСІІІІС
Выяўленчая
дземнасць
Эмацыя-
іа іыіая
Музычпа-
ктггычная
культура
лашколыпка
Вслы аб
музычііых
$ явах
Прадуктыунае
музычнас
МЫПІЛСІІІІС
Музіцыра-
наннс
Успрыман-
не музыкі
Музычна-
рьпупчпыя
спагадлівасііь
ііа музы-
Меладычны
С II.IX
Рыс. 2. Канцэптуальная мадэль фарміравання музычнай культуры старэйшага дашкольніка сродкамі нацыяналыіага фальклору
Гэта могуць быць наступныя тэмы: “Уводзіны ў фальклор”, “Кірмаш”, “Калыханкі”, “Зімовы фальклор”, “Заняткі нашых продкаў”, “Бсларускія музычныя інструменты”, “Веснавы фаль-клор”, у кожную з якіх уваходзіць 4-6 заняткаў, аб’яднаных пэў-нымі сюжэтамі і гульнёвымі сітуацыямі, створанымі з дапамо-гай лялек або батлеечных персанажаў. Прапанаваная паслядоў-
34
насць тэм дазваляе карыстацца матэрыялам на працягу навучаль-нага года (“Уводзіны ў фальклор” - верасень-кастрычнік, “Кірмаш” - кастрычнік-лістапад, “Калыханкі” - лістапад-сне-жань, “Зімовы фальклор” - снежань-студзень, “Заняткі нашых продкаў” - студзень-люты, “Музычныя інструменты" - люты-сакавік, “Веснавы фальклор” - сакавік-красавік).
Акрамя таго, ад тэмы да тэмы пажадана (па магчымасці) уск-ладняць (напрыклад, у ладавых адносінах) музычны матэрыял, выканальніцкія і творчыя заданні для дзяцей, пашыраць іх веды аб жанрах і музычных інструментах. Так, напрыклад, пры выву-чэнні тэмы “Уводзіны ў фальклор” музычны фальклорны матэ-рыял цссна звязаны з практыкай моўных інтанацый, гукаперай-маннямі - дзсці знаёмяцца з жанрамі, якія іх найболып выразна адлюстроўваюць (былічка, прычыт, пастухоў найгрыш і інш.). Прадстаўлены таксама творы, пабудаваныя ў найбольш вузкіх ладах - тэрцыевых, уключаючы і тэрцыевы лад з субквартай. У межах гэтых ладоў дзеці выконваюць заданні, звязаныя са спе-вамі і музіцыраваннем, з найбольш даступнымі ім творчымі праявамі, якія носяць сінкрэтычны характар (заданні па агуч-ванні былічкі і казкі). Падчас выканання музычна-рытмічных рухаў дашкольнікі замацоўваюць свае ўяўленні аб танцавальных жанрах полькі і кадрылі, гучанні скрыпкі.
Ужо пры вывучэнні тэмы “Кірмаш”акрамятэрцыевых ладоў ад выхавальнікаў патрабуецца выкананнс тэтрахордаў, у рэпер-туары з’яўляецца пентатоніка (“Ішоў Бай”) і лад з цэнтральнай тонікай і ладавай рамкай “малая сэпціма” (“Гойда, гойда, гайда-маш”). Вялікая ўвага надаецца жанру забаўлянкі, асаблівасцям іх рытмічнай будовы і выкладання тэксту, выкананню на аснове гэтых твораў музычна-творчых заданняў. Сярод прапанаваных у тэме тапцаў трэба вылучыць “Лявоніху”, “Юрачку”, “Мосцік”, музычных інструментаў - скрыпку, цымбалы, дудку, гармонік, ліру.
Тэма “Калыханкі” д.ас магчымасць у працэсе спеваў, музіцы-равання і вакальнай імправізацыі (ёй надаецца асаблівая ўвага) замацоўваць уяўленні аб тэрцыевых ладах (менавіта ў гэтым жанры тэрцыевы лад з субквартай прадстаўлены ў амаль што
35
схематычным выглядзс), мажорным і мінорным нахіленні ў іх (на прыкладзс варыянтаў з розным ладавым нахіленнем), фарм-іраваць павыкі інтанавання ў квартавых ладах і пентатоніцы, знаёміць з раўнамерным і пункцірным рытмічнымі малюнкамі. Праз супрацьпастаўленне двух узораў - калыханкі і забаўлянкі з падобнымі вобразамі - замацоўваюцца ўяўленні дзяцей аб ха-рактары і функцыяналыіых асаблівасцях гэтых жанраў.
Заняткі "Зімовы фальклор"
Заняткі на зімовую тэму прызваны пазнаёміць дзяцсй з ка-ляндарна-абрадавым фальклорам, некаторымі традыцыямі пра-вядзешія зімовых свят беларусаў. Праз заняткі вырашаюцца і задачы музычнага развіцця дзяцсй. У працэсе спеваў, музіцыра-ванпя на шумавых інструментах, рухаў яны знаёмяцца з тыпо-вымі рытмічнымі малюнкамі калядак і шчадровак (праз пара-ўнанне варыянтаў твораў), з такой рытмічнай і меладычнай асаб-лівасцю, як рэфрэн (“Гэй, каляда!”, “Добры вечар!”). У гукавы-сотных адносінах з’яўляецца інтэрвал чыстай квінты, які інтан-іруецца дзецьмі. Прысутнасць ужо знаёмых дзецям ладоў (се-кундавы і тэрцыевы, тэрцыевы з субквартай, лад з цэнтральнай тонікай) данамагае замацаваць уяўленні аб ладавых адносінах, ствараць уласныя варыянты шчадровак. Пашыраюцца і веды аб жанрах: акрамя спецыфічна фальклорных калядак і пічадровак адбываецца знаёмства з танцам “Жораў” (танцавальная лексіка падобнада “Мосціка”), калядным танцам-гульнёй “Пакажы, ка-зелінька” і музычнымі інструментамі (парныя дудкі).
Заняткі на іншыя тэмы
У сувязі з наяўнасцю шматлікіх фальклорных твораў, тэма-тыка якіх звязана з заняткамі земляроба і рамесніка, прыладамі працы, прапануецца тэма «Заняткі нашых продкаў». Большую частку музычнага рэпертуару ў гэтай тэме складае танцаваль-ная музыка, якая дазваляс дзецям праявіць свае творчыя здоль-
36
насці падчас стварэння рухавых імправізацый-імітацый, пачуццё рытму падчас музіцыравання на дзіцячых інструментах, фармі-раваць навыкі выразных і дакладных рухаў (“Шастак”, “Таўка-чыкі”, “Млынок”, “Каваль”). Пры вывучэнні гэтай тэмы дзеці знаёмяцца з познетрадыцыйным песенным узорам “Я табун сцс-рагу”, які У. Ялатаў называў сапраўдным шэдэўрам песеннага фальклору. Прысутнічае і жанр забаўлянкі, на аснове якога ў працэсе самастойнага дзіцячага выканання на ксілафоне зама-цоўваецца тэрцыевы лад з субквартай (“Сіўка-варонка”), удак-ладняюцца ўяўленні дзяцей аб мажорных і мінорных ладах (імправізацыя на тэкст забаўлянкі “Коў-коў, кавалёк”).
Тэма “Беларускіямузычныяінструмелты” разваляеабагуліць і пашырыць веды аб традыцыйных інструментах (скрыпка, цым-балы, дудка, парныя дудкі, пішчык, дуда, гармонік, балалайка) і аб музыцы і рухах да танцаў, якія гучаць у выкананпі гэтых інструментаў (“Лявоніха”, “Юрачка”, “Мікіта”, “Крыжачок”, “Старажытны палескі вальс”). Ажыццяўляецца гэта падчас усп-рымання музычна-рытмічных рухаў, музіцыравання, падпяван-ня (песпі “Іграў я на дудцы”, “Зайграй жа мне, дударочку”). Пры выкананні на ксілафоне імён танцораў (Лявоніха, Мікіта, Юрач-ка) дзеці практыкуюцца ў інтанаванні і ігры на інструменце ма-жорнага трохгучча і малой сэксты.
Тэма “Веснавы фальклор” зноў звяртаецца да абрадавага боку фальклору. У музычным матэрыяле тэмы прадстаўлены пента-тоніка (“Жавароначкі, прыляціце”), квінтовы лад (“Дазвольце, людзі”) і лад з ніжняй тонікай і ладавай рамкай “малая сэпціма” (“Свяці, свяці, сонейка”), які засвойваецца ў спевах і выкананні на ксілафоне ладавай рамкі - інтэрвалу малой сэпцімы. У рыт-мічных адносінах гэты матэрыял таксама дастаткова складаны -прысутнічаюць распевы гукаў. У іншых тэмах дашкольнікі не сустракаліся і з традыцыйным для веснавога цыклу карагодам “крывым танком”, і жанрам заклічкі, на матэрыяле якой выкон-ваюцца музычна-творчыя заданні.
Знаёміць дашкольнікаў з фальклорным матэрыялам можна ў самых разнастайных формах арганізацыі музычнага выхаван-ня ў дашкольнай установе. Шырокія магчымасці ён мае пры пад-
37
рыхтоўцы розных відаў музычных заняткаў: тэматычных, комп-лексных, тыіювых. Музычны кіраўнік можа арганізаваць і пра-вядзенне забаў (1-2 разы на месяц), для якіх падыйдзе матэры-ял тэм “Кірмаш”, “Зімовы фальклор”, “Заняткі нашых продкаў”, “Веспавы фальклор”. Дадзсны матэрыял можа быць паспяхова выкарыстаны і пры падрыхтоўцы фальклорных святаў (матэры-ял тэм “Зімовы фальклор”, “Веснавы фальклор”). Але найбольш эфектыўнай формай можа стаць спецыяльна арганізаваны цыкл запяткаў (1 раз на тыдзень, магчыма ў другой палове дня) або музычны гурток, менавіта для такіх форм, у якіх у поўнай меры рэалізуецца наслядоўнае і сістэматызаванае, усебаковае выву-чэнне ўсяго матэрыялу. Але прапанаванае планаванне музычііай дзейнасці дзяцей ііа занятках, гульнёвыя сітуацыі і сюжэтны бок з’яўляюцца прыкладнымі і ні ў якім разе нс прэтэндуюць на ак-сіёму. Колькасць часу на развучванне некаторых твораў (для да-лейшага выканання “па сцэне”) можа быць павялічана, частка прапанаванага матэрыялу з поспехам можа быць заменена на іншы ў тым выпадку, калі пры гэтым не парушаюцца агульныя падыхо-ды да адбору музычнага матэрыялу і арганізацыі працы з ім.
У якасці прыкладу прапанусм метадычную распрацоўку па тэме “Калыханкі". Выдзяленпе дадзенай тэмы абумоўлена знач-насцю гэтага жанру ў сістэме жанраў беларускага музычнага фальклору, блізкасці тэматыкі калыханак дашкольнікам, разна-стайнасцю і ў той жа час тыповасцю напеваў калыханак як яск-равых узораў пацыянальнай музычнай спадчыны. Метадычная распрацоўка ўключас ў сябе прыкладнае планаванне заняткаў па гэтай тэме (у гуртковай працы, серыі тэматычных заняткаў, музычлыхзабаў)зхарактарыстыкай рэкамендаванагафальклор-нага матэрыялу з пункту гледжання яго ладавых і рытмічных асаблівасцей і ўказаннем непасрэдных задач фарміравання кам-панснтаў музычна-эстэтычнай культуры дашкольніка на дадзе-ным рэпсртуары (прыведзена ў табліцах), а таксама неабходны літаратурны, музычны матэрыял і магчымы ход заняткаў па тэме.
У больш поўным аб’ёмс з метадычным, музычным і літара-турным матэрылам па ўсіх тэмах, прапанаваных у тэхналогіі, можна азпаёміцца ў дапаможніку аўтара “Музычпая скарбонка”.
38
ПРЫКЛАДНАЕ ПЛАНАВАННЕ ЗАНЯТКАЎ ПА ТЭМЕ “КАЛЫХАНКІ"
2 X о £ X X 3 CL ■ 3 00 3 I '2 X 8 X 3 h 05 ч X = ^ = S X Ш В х « & 03 K 4 5 ® 2 2.5 І 5 c X “ S >x 9 it ! з a :х X °- 5 X “ x a. M Ю ° « X »- X X re X £ V »> ti ^ X 2 ex £ = re >, s s If co E 'S 6 X 2 a s 5 з CQ 11 ° o ’ге Л X c ® 5 « a 8 B B я Я BBS r>®r: Я ’« a q p Q X re a £4 3 05 X X 1^ re X :u re ® s ex 4 X 3 re X X re re o x a »4 H ii S X E Я G X >x a 5 o & 3 s & O- >>> ^ 1