• Часопісы
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    Калі сягоння кветкі
    Табе збірала я,—
    Гарачая лілася На дол сляза мая.
    Калі ў маю камору Ў акно прамень зірнуў, Мяне застаў у горы, Мяне застаў адну.
    Ратуй ад ганьбы, лёсу злога, Заступніца, Пакутніца,
    Нясі мой боль да бога.
    ноч
    Вуліца перад домам Грэтхен.
    Салдат Валянцін, брат Грэтхэн
    БАЛЯНЦІН
    Акружаны з усіх бакоў Ардою п’яных дружбакоў, Сяджу, бывала, у карчме, Дзе кожнаму адно наўме — Каханку выхваліць сваю, Я слухаю і моўчкі п'ю, Кручу, падбочыўшыся, вус,— Бо не хвалько я і не хлус.
    Укіну чарку за сяброў, Скажу: «У кожнага свой густ, Кахай, гуляй і будзь здароў! Але знайдзіце мне дзяўчат Такіх, каб з Грэтхен сталі ў рад!» Тут шум, тут вэрхал, стукат, грук: «Ён праўду кажа, наш сябрук! Такой нідзе няма красы, Такая ўсім утрэ насы!» Хвалькам адразу як затне, Як ні круці — што не, то не! ...А тут — насмешкі, жарты, кпіны, Атрута плётак, пыргкі сліны; Калі на плечы ўзлезе гора, Лайдак апошні ў вочы пора. Сяджу ўвесь час напагатове, Лаўлю намёк у кожным слове.
    Тут нават хоць касцямі ляжаш, Хлусам нічога не дакажаш. Але!.. Каго нясе там ліха?
    Аж двое нават... Ціха! Ціха! — Калі панадзіліся ў госці, Пераламаю гіцлям косці.
    Ф а ў с т і Мефістофель.
    ФАЎСТ
    Як там, святло лампадкі праз акно Цячэ ў густую цемру ночы, Чым ён жыве, яе спакой дзязочы, Праз шыбу з цемры нэ відно. Душа мая ў зачараванай багне.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ну, а ў мяне настрой, нібы ў ката, Калі на дах яго пацягне Чароўнай кошачкі цната, А ў думках толькі дабрата: Душа гульбы марцовай прагне, Аж загадзя каўтаю сліну.
    Праз дзень пазбаўлюся ярма — I вуды ўжо на шабасе закіну: Там недаспіш — дык недарма! ФАЎСТ
    Ці бачыш, скарб свіціцца з лёха? Дастань яго — чарцям так лёгка.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Дастану, добра. Скарбаў тых Я знаю безліч; асабліва
    Адзін каштоўны, з дзіваў дзіва — Паўнюткі горшчык залатых.
    ФАЎСТ
    Каб то пярсцёначак які, Дык падарыць я быў бы рады. МЕФІСТОФЕЛЬ
    О, там на выпадак такі
    Каралькі — чыстыя смарагды. ФАЎСТ
    A то ж! Я не магу згадзіцца Ісці да мілай без гасцінца. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Чаго саромецца быць скнарам’ Абы далі — бяры задарам!
    Пры бляску месяца я кралі Спяю начную серэнаду Ці песню, поўную маралі, Каб лепей брала на прынаду. (Спявае пад цытру.)
    Скажы, чаго Чакаць яго, Хлапца свайго, Ля дома з ночкі ў ночку?
    На ноч, на дзве Гукне цябе, Вянск сарве — He выйдзеш у вяночку.
    Твой мілы друг Хлапчына — зух, Ён мае нюх,
    Умее заляцацца.
    Спявай, кахай, Цалуй, гуляй — Цябе ж ён, знай, He павядзе вянчацца.
    ВАЛЯНЦІН (выходзячы)
    Каго ты надзіш, госць нязваны, Сабачы хвост, пацукалоў!
    Зламаю інструмент паганы! Шпурну да д’ябля спевакоў!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Разбіў нягоднік цытру нашу. ВАЛЯНШН
    Ды я вам чарапы распляжу! МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
    Ну, пане доктар, вам уважу — За вас у бойцы пастаю!
    Вымай жалезіну сваю, Калі смялей — я адаб’ю!
    ВАЛЯНЦІН
    Дык адбівай!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Чаму ж бы не!
    ВАЛЯНЦІН
    Яшчэ!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Адбіў.
    ВАЛЯНЦІН
    Тут спрыт па сатане!
    Ды што такое? Слабне ўжо рука.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
    Калі!
    ВАЛЯНЦІН (падае)
    Канец!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Утаймавалі блазнюка!
    Цяпер бяжым, пакуль не позна, прэч — Падымуць шум. Хутчэй! Ты не пярэч — 3 паліцыяй управіўся б я тут, Але нам пагражае суд.
    МАРТА (з акна)
    Сюды! Сюды!
    ГРЭТХЕН (з акна)
    Агню! Авой!
    МАРТА (з акна)
    Ратуйце! Тут разня! Разбой!
    ЛЮДЗІ
    Адзін забіты! Людзі — гвалті
    МАРТА (выходзячы)
    Лавіце іх, зладзеяў, ды вяжыце! ГРЭТХЕН (выходзячы)
    Няўжо забіты хто?
    ЛЮДЗІ
    Твой брат!..
    ГРЭТХЕН
    О божа! Людзі! Памажыце! ВАЛЯНЦІН
    Канаю ўжо! Сказаў — аж бач, 3 касою смерць адразу тут. Пакіньце, бабы, енк і плач — Скажу я слова, добры люд.
    Усе абступаюць яго.
    Сястрыца, розум твой дзіцячы,— Ты, ўцех шукаючы і ўдачы, Ліхія выбрала шляхі.
    Скажу адно, а ты паслухай: Калі зрабілася ўжо шлюхай, Дык адкрывай свае грахі.
    ГРЭТХЕН
    Браточак! Што ты! Божа мой! ВАЛЯНЦІН
    Маўчы, хоць богу дай спакой.
    Ты добра ведаеш сама: Што страчана, таго няма. 3 адным круціла ты залёты, Дайшлі другія да ахвоты, А як за тузін запаўзе, Ўвесь горад будзе на чарзе.
    Складаныя шляхі аблуды: Употай крадзецца яна, Хаваючы свой твар усюды, Заўжды, з відна і да цямна. Спярша яшчэ ў ёй сілы мала; Пасля ж расце і, як назло, Выходзіць голай на святло, Хоць прыгажэйшаю не стала. I чым страшнейшая з аблічча, Тым бессаромней яна кліча.
    I прыйдзе, прыйдзе час той хутка, Калі табе сумленны люд За твой падман і брудны блуд У вочы плюне, прастытутка! Пашэрхне сэрца, як кара, Калі хто гляне, і адмовяць Насіць каралькі, і на споведзь He пойдзеш больш да алтара,
    He пакрасуешся сукенкай, He будзеш мілаю паненкай — Юродкаю паміж калек Ганебна дажывеш свой век; Хай богам ты і не праклята, Але прымі пракляцце брата! МАРТА
    He праклінай, пабойся бога, Твая ўжо смерць каля парога. ВАЛЯНЦШ
    Каб растаптаць я толькі мог Цябе, распусная гадзюка, Была б то лепшая зарука, ІПто мне грахі даруе бог. ГРЭТХЕН
    Якая мука! Братка мой! ВАЛЯНЦІН
    Паплач, паплач за сорам свой! Яго ты ўжо даўно згубіла I брата ганьбаю забіла.
    Салдацкі гонар я збярог,
    I мне суддзёй — хай будзе бог. (Памірае.)
    САБОР
    Набажэнства, арган, спевы.
    Г рэт хен сярод парафіян. За ёю 3 лы Д у х.
    ЗЛЫ ДУХ
    Зусім інакш ты, Грэтхен, Да алтара
    Нявіннаю хадзіла.
    3 зачытанае кніжкі Малітвы ты шаптала.
    Гульня дзіцячая
    I бог у сэрцы!
    Грэтхен'
    Дзе галава твая?
    Якая скруха
    Ляжыць на сэрцы?
    Ці молішся за матчыну душу,
    Што па віне тваёй асуджана на мукі? А на тваім парозе кроў. Чыя яна? ...Што пад трывожным сэрцам Варушыцца, жыве?..
    Ці не палохае цябе яно
    Грахоўнаю прысутнасцю сваёю? ГРЭТХЕН *
    0, гора мне!
    О, як пазбыцца цяжкіх дум, Што пранікаюць у душу I сэрца мне вярэдзяць!
    ХОР
    Dies irae, dies ilia
    Solvet saeclum in favilla.
    Акорды аргана.
    ЗЛЫ ДУХ
    Гучыць труба!
    Дрыжаць магілы!
    Душа твая
    3 агню і тлену
    Да мук пякельных
    Са страхам паўстае.
    ГРЭТХЕН
    Навошта я прыйшла?
    Здаецца, сам арган
    Дыханне мне сціскае.
    А спеў глыбока
    У сэвца западае.
    ХОР
    Judex ergo cum sedebit,
    Quidquid latet adparebit, Nil inultum remanebit.
    ГРЭТХЕН
    Як страшна мне!
    Муры вакол
    Гнятуць, гнятуць;
    Скляпенні душаць, Душна мне.— Паветра!
    ЗЛЫ ДУХ
    Туляешся’ А грэх і ганьбу
    Куды схаваеш?
    Святла? Паветра хочаш?
    Гора табе!
    ХОР
    Quid sum miser tunc dicturus?
    Quem patronum rogaturus, Cum vis justus sit securus?
    ЗЛЫ ДУХ
    Адварочваюць твары
    Святыя ад цябе
    I рукі працягнуць
    Баяцца чыстыя!
    О гора!
    ХОР
    Quid sum miser tunc dicturus?
    ГРЭТХЕН
    Суседка! Дайце ваш флакон!
    (Падае непрытомная.)
    НОЧ ВАЛЬПУРГІІ
    Гарц.
    Ваколіцы. Шырке і Эленда. Ф а ў с т. Мефістофель.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Каб вам мятла ці ступа хоць якая!
    Я ж сеў бы на смярдзючага казла! —
    Бо нас дарога доўгая чакае.
    ФАЎСТ
    Пакуль мяне яшчэ трымаюць ногі, He бачу ў тым я ні бяды, ыі зла — Пяшэчкам вымяраць дарогі;
    Казёл нам тут не дапаможа.
    Блукаць па лабірынце ў бездарожжа, Узлазіць на вяршыню па скале, 3 якой ручай струмені лье — У гэтым бачу слодыч падарожжа!
    Вясна ідзе, бярозка сок пускае,
    Цяпло адчула і сасна;
    He дзіва, што і наша кроў іграе.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Няхай сабе ідзе вясна —
    Больш даспадобы мне зіма з вятрыскам. Я сцюжу і глыбокі снег люблю!
    Глядзі, чырвоны месяц бляклым дыскам Падсвечвае, самотнік, нам зямлю,— Аднак усё ж на кожным кроку Расквасіць лоб тут можна ў цемнаце.
    Пастой, каб нам не заблудзіцца ў змроку, Хай светлячок нас правядзе!
    Эй, прыяцель, свяці ў дарозе нам! БЛАКІТНЫ СВЕТЛЯЧОК
    3 ахвотаю! Сваім панам
    Гатоў служыць, змяню сваю прыроду: У траўцы поўзаць — звычай наш.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ты пераняў сабе людекую моду?
    Хай людзі поўзаюць, а ты — наперад марш! Бо ўраз жыцця агеньчык патушу.
    БЛАКІТНЫ СВЕТЛЯЧОК
    Вы гаспадар, і вам я паслужу, Што загадалі, давяду да ладу. Але тут сёння шабас, аж зямля гудзе, Дык і святляк, магчыма, дрэнна правядзе, I вы ўжо майце да яго спагаду.
    ФАЎСТ, МЕФІСТОФЕЛЬ, БЛАКІТНЫ СВЕТЛЯЧОК (спяваюць па чарзе)
    Вось у сферу сноў і чараў Мы ўвайшлі, як мне здаецца: Дык праводзь нас між абшараў. Кожны з нас даўно імкнецца Зведаць край пусты і дзікі.
    Глянь, як гэты лес вялікі Міма нас назад сплывае, I гара свой горб схіляе, Скал грувасткія насы Чмышуць сонна на лясы.
    I гарамі і лясамі Ручаіна ўслед віецца.
    Ці то спеў, ці хто смяецца, Можа, радасць, можа, скруха Ці ўспаміны душаць глуха, Можа, цьмяны вобраз духа Мчыцца ўдалеч лёгкім ценем За каханнем-летуценнем?
    Шалясціць трывожна хвойка...
    Сыч, і кнігаўка, і сойка Правяць у начы маленні: У карчах сядзяць рапухі — Даўгалыгі-таўстабрухі — Лезе змеямі карэнне Праз пясок і праз каменне Пад калені і пад локаць, Каб сурочыць, каб спалохаць, Смокчуць сокі з дрэваў чагі, На дарогу пруць карчагі, Ад стагноты пухнуць нетры, Гул праносіцца ў паветры. Баль спраўляюць пацукі. Замільгалі светлякі Прад вачмі хімерным роем, Заступаюць шлях героям. Ці мы збіліся з дарогі, Ці сумеліся з трывогі? Стогне ўсё, шалее, вые: Дрэвы, горы, кручы, скалы. Як пачвары-зубаскалы, Здані, прывіды начныя.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Дык ідзі ж за мной пакорна. Мы ў гарах, дзе бляск і звон, Дзе навокал змрочна, чорна, Дзе пануе цар Мамон.
    ФАЎСТ
    Як дзіўна льсніцца праз даліны Унізе цьмяная зара, Зганяе морак у цясніны, Як прывід кожная гара.
    Тут вецер чадны хмары пеніць, Там промень вырваўся з імглы, To тоненькім цурком струменіць, To б’е крыніцай са скалы, To мноствам жылачак барвяных Лагчыну краскамі затчэ, To зноў у прорве гор крамяных Ракой магутнаю цячэ, Тут пырскі іскраў пад нябёсы Пясочкам сыпле залатым, А там узносяцца уцёсы, Румяняцца рабром крутым.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Напэўна, к святу ягамосьці Раззалаціў Мамон палац? Шчаслівы той, хто зведаў Гарц! Але я чую — блізка госці.
    ФАЎСТ
    А вецер, вецер так і б’е, Лупцуе ў плечы бізунамі.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    За рэбры скал дзвюма рукэмі Трымайся, бо змяце цябе.
    Вакол клубіцца ўжо туман, Дубровы трушчыць ураган, Лапоча сыч, як утрапёны.
    Ты чуеш? — Крышацца калоны Палацаў, гай гудзе зялёны, Скрыгоча сучча і галлё.
    I стогны волатаў-камлёў,
    I енкі дзікія карэння,
    I лямант-гвалт жывых стварэнняў, I векавечныя кражы Трашчаць, бы ссохлыя лаўжы;
    I валіцца каменне ўпокат, Пад сковыт дзікі і пад ёкат, I ў прорвах заягліў, завіскаў Шалёны продзімень вятрыскаў. Чуеш крык — далей, бліжэй? Чуеш енк — вьішэй, ніжэй? Там на схілах дзікіх гор Заспяваў вядзьмарскі хор.