• Часопісы
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    Хадзем, каханая! Хадзем з няволі! Люблю цябе, як не любіў ніколі. Праіпу адно — ідзі за мной.
    МАРГАРЬІТА (павярнйўшыся да яго)
    Дык гэта ты! 0... ты... каханы мой?.. ФАЎСТ
    Я, я! Хадзем!
    МАРГАРЫТА Там на свабодзе
    Жыць будзем у любові мы і ў згодзе, Няўжо табе не страшна быць пры мне,, Няўжо не бачыш ты, што я ў турме? ФАЎСТ
    Хадзем! Зарою неба запалала! МАРГАРЫТА
    Сваю я маму змардавала,
    Сваё ўтапіла я дзіця, Маё дзіця, тваё дзіця. Тваё! Ах, божа, гэта ж ён!.. Падай руку!.. He сон, не сон... Вільготная рука твая...
    Здаецца мне, што бачу я
    Густую кроў...
    Каго ты закалоў?
    Чыю ты загубіў душу?
    Схавай свой страшны нож, прашу! ФАЎСТ
    Мінулае ў мінулым застанецца! He муч мяне, не крой мне сэрца.
    МАРГАРЫТА
    Застанься, мілы.
    Я раскажу пра тры магілы, Што заўтра будзеш ты капаць. Матуля ў першай будзе спаць, А побач ляжа родкы брат, А я наўзбоч ад іх, не ў рад, Але не надта каб далёка, Каб не было мне адзінока, I на грудзях я прыгарну Маё дзіця і з ім засну, Бо дзе ж яшчэ яму ляжаць? 0, як хачу я зноў абняць Цябе, мой любы, як бывала, Ды ўсё мінула, ўсё прапала: Сілком тулюся, ты ж не рад, Чамусьці хілішся назад.— Як рада я, што разам мы, ФАЎСТ
    Тады пайшлі хутчэй з турмы. МАРГАРЫТА
    Куды?
    ФАЎСТ
    На волю!
    МАРГАРЫТА Ў дамавіну!
    На смерць пайду, турму пакіну, На адпачынак вечны, на спакой Пайду хоць зараз я з табой. Далей ні кроку, мілы мой.
    ФАЎСТ
    Ты можаш! Адчыніў я дзверы! МАРГАРЫТА
    О не! Няма ўжо больш надзеі, веры. Чаго ўцякаць? За сутарэннем Чакае варта — мне не збегчы. Павесіць торбачку за плечы, Ісці з нячыстым, злым сумленнем Нядобра, брыдка мне, і ўрэшце, Чаго блукаць, бадзяцца ў свеце, Калі ўсё роўна не ўцячы?
    ФАЎСТ
    Я застаюся! МАРГАРЫТА
    Ах, маўчы!
    Мяне пашкадуй —
    Дзіцятка ратуй.
    Там, дзе ручай бяжыць
    У бары...
    У сажалцы ляжыць,
    У віры...
    Пад кладкай...
    Галоўкай дагары...
    Яно жывенькае яшчэ.
    Бяры яго хутчэй!
    Ратуй маё дзіцятка!
    ФАЎСТ
    Адумайся, няўжо не хочаш волі?
    МАРГАРЫТА
    Каб толькі нам мінуць гару на полі!
    Сядзіць на камені матуля.
    Ах, як страшна мне з табою...
    Сядзіць на камені матуля...
    I мне ківае галавою...
    Панікла ўся...
    Васковае аблічча...
    I не заве яна мяне... не кліча...
    Каб добра нам было, яна заснула...
    Але мінула шчасце... ўсё мінула...
    ФАЎСТ
    Ніякай просьбаю не ўзрушу, Цябе я сілай весці мупіу.
    МАРГАРЫТА
    Я не люблю ні гвалту, ні падману.
    Пусці мяне, пусці, забойца, He развярэджвай рану.
    ФАЎСТ
    Каханая, ўзыходзіць сонца.
    МАРГАРЫТА
    Узыдзе сонца!
    Дзень настане... дзень маіх пакут —
    Ён днём вяселля будзе...
    Ты ж не кажы нікому, што пабачыў тут Сваю каханую ў цямніцы й брудзе...
    Сарвалі мой вянец!
    Ах, што рабіць? Канец...
    Нам суджана сустрэцца
    He ў танцы...
    He ў альтанцы...
    Народ таўчэцца,
    Ужо няма на плошчы месца...
    I рынак поўны... ён...
    Змясціць усіх не можа...
    Зламаў свой кій суддзя, ударыў звон,
    Натоўп знямеў ад жаху...
    Мяне хапаюць... вяжуць... божа...
    I ўжо вядуць на плаху...
    Усе дотык вострага ляза
    Нібы адчулі самі.
    Пацякла... з вачэй спагадлівых сляза...
    I свет нямее... цішыня ў труне...
    ФАУСТ
    Ах, лепш бы не радзіцца мне. МЕФІСТОФЕЛЬ (з’яўляецца ў дзвярах)
    Ідзем. Альбо дваім турма!
    Вы не вагайцеся дарма!
    Чакаюць коні на двары,
    Прачнецца варта на зары.
    МАРГАРЫТА
    Хто гэта вылез з цемнаты?
    Ён! Ён! Гані яго!..
    ПІто хоча ён у міг святы?
    Жыцця майго?..
    ФАЎСТ
    Жыць павінна ты!
    МАРГАРЫТА
    Я аддаюся божаму суду!
    МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
    За мной, інакш адзін пайду!
    МАРГАРЫТА
    Іду, гасподзь, іду! Ратуй мяне!
    Анёлы, вы пры божым троне
    He адмаўляйце ў абароне!
    Ты, Генрых, страшны мне.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Яна асуджана!
    ГОЛАС ЗВЕРХУ
    Уратавана!
    МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
    За мною!
    (Знікае з Фаўстам.)
    ГОЛАС 3 ЦЯМНІЦЫ (заціхаючы)
    Генрых! Генрых!
    ДРУГАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ
    пяці актах
    АКТ ПЕРШЫ
    ПРЫГОЖАЯ МЯСЦІНА
    Ф а ў с т ляжыць на лузе сярод кветак, стомлены, неспакойны; хоча заснуць. Досвітак. Навокал кружацца грацыёзныя духі-эльфы.
    АРЫЕЛЬ (спявае пад эолаву арфу) Па зіме, як толькі кветкі Амалодзяць стылы свет, Ыашы пашы і палеткі Зноў адзенуцца як след,— Зноўку лёткія малыя Эльфы роем наляцяць, Людзі добрыя і злыя Могуць ласку іх прыняць.
    Вы, што лунаеце над Фаўстам сонным Чароўна-эльфаўскім надземным сонмам, Суцішце боль агорклае нуды, Развейце ў сэрцы роспач ад дакору, Злагодзьце дух яго, здыміце змору, Каб ён забыў былое назаўжды. Закалышыце ласкай і пяшчотай, Скрапіце забыццёваю вадой, Каб сіл набраўся ён душой, істотай Да новай рызыкі, да маладой. Зрабіце дзіва з чараў і дзівос, Каб Фаўст нарэшце сон атрос.
    ЭЛЬФЫ (паасобку, па двое, хорам) Цёплы ветрык ціха вее, Дзень згасае, вечарэе, Лёг на поле волкі змрок. Накалышам сон на вочы, Каб турбота адплыла, I зачынім браму ночы Ад праменнага святла.
    На бязмежжы, на прасторы Чорнай поўначы пячаць.
    У бяздонным небе зоры Запаліліся, зіхцяць I на луг, на гай чароўны Сыплюць іскры, прамяні. I плыве ўрачыста поўны Месяц горды ў вышыні.
    Адышлі ў нябыт суровы Шчасце, боль і пачуццё. Будзь бадзёры і здаровы, Вер у новае жыццё.
    На прыгорках, у далінах — Квецень, свежасць, пышны май: I калышацца на нівах, Даспявае ўраджай.
    Каб убачыць лёс жаданы, Глянь у ясную вясну, Прэч шпурні свае кайданы I адкінь лушпінне сну.
    Уставай жа, неўтаймоўны, Будзь нядрэмны між людзей I ваюй, натхнення поўны, За трыумф сваіх надзей!
    Гучны грукат абвяшчае ўзыход сонца. АРЫЕЛЬ
    Чуйце, як спяваюць Оры! Абвяшчаюць духаў хоры Узыход свяціла скоры.
    Ўжо грукоча брама неба, Ужо туркочуць колы Феба, Сонца нам яны вязуць! Граюць трубы, барабаны
    Гімн узнёслы, нечуваны — Хоць не ўсім яго пачуць.
    Шпарка, шпарка, эльфы-дзеткі, Пахавайцеся за кветкі,
    Хто ў траве, хто пад скалой! — Хто змарудзіць, згіне той!
    ФАЎСТ
    Ты зноў, жыццё, мне сілы ўзварушыла, Мяне лагодная вітае ціша!
    Зямля! Ты боль мой горкі патушьіла, I ўжо душа мая вальготна дыша, I я адчуў прыліў натхнення свежы: Яно мае імкненні раскалыша I пазаве ў жыццёвыя бязмежы.
    Прачнуўся свет, адолеў морак цесны, Акрыў туманам гор наўкольных вежы, Развесіў мглы срабрыстыя павесмы На шумны бор, на вольныя даліны;
    Праменіцца ў святле ўвесь край нябесны,— Вось п’юць жыццё лісточкі і галікы, I ўжо блішчаць наўкол расы каралі, I досвітак яснее штохвіліны, Прадметы ўсе з імглы павыплывалі... Дзівосная карціна' Рай! Світае!
    Угору глянь! — Вяршыні горда ўсталі, На схілах іх святло іскрыста грае.
    Вы, кручы і заснежаныя пікі, Вы першыя, хто сонца сустракае I адбівае радасныя блікі Адвечнага нябеснага свяціла На край нізін, прыцішаны, вялікі. Яно ўзышло! Мне вочы асляпіла! Я не магу глядзець на зыркасць гэту!
    Вось так і ў нас не раз палала сіла I асвятляла велічную мзту.
    Ды раптам, адчыніўшы мараў дзверы, Ты спынішся, бо іскарка імпэту, Разгубленасці, страху, марнай веры He можа распаліць агонь жыццёвы, Калі наўкол агністыя хімеры!
    Любоў? Нянавісць гэта? Гнеў суровы? — Баліць ад шчасця нам і ад пакуты
    У моры вогненным, і мы гатовы Зноў на сябе надзець зямныя путы,— I мара новая нас прывітае.
    Зірну навокал я: жыццё усюдьй Вось вадаспад, грукочучы, спадае. Я радасна гляджу, як ён з разгону Распырскваецца, скалы залівае I рве каменныя муры палону, Грымучы, люты, пеністы, шыпучы, У ярасці нястрымаыага звону!
    У пырсках перагнулася на кручы Вясёлка яркая: то загарыцца, To зноў рассеецца, як пыл бліскучы, To фарбамі празрыстымі зальсніцца, Рассьшле каляровыя асколкі.
    Угледзься лепш: вось так жыццё іскрыцца Як гэты водбліск радасны вясёлкі.
    ІМПЕРАТАРСКІ ПАЛАЦ
    ТРОННАЯ ЗАЛА
    Дзяржаўная рада чакае імператара. Трубы.
    Уваходзіць імператар, за ім с в і т а з прыдворных. Імператар садзіцца на трон; справа ад яго — астролаг.
    ІМПЕРАТАР
    Вітаю вас, паны-дарадцы, На асамблеях у палацы. Мудрэц-астролаг тут, а дзе Хітруга блазен, што не йдзе? ПРЫДВОРНЫ КАВАЛЕР
    Ён плёўся недзе ззаду світы
    I раптам неяк з ганка ўпаў.
    Відаць,гарэлкі перабраў, Падаўся ў рай оабіць візіты.
    ДРУГІ КАВАЛЕР *
    He будзе месца доўга не занята,
    Была б пасада — знойдзем кандыдата. Тут пан адзін вынюхвае, як хорт: Такі дасціпнік ён упарты — Прад ім крыж-накрыж алебарды, А ён пралез-такі ў эскорт!
    МЕФІСТОФЕЛЬ (укленчыўшы перад тронам) Што ўсім агідна і жадана?
    Каго завуць, каго клянуць?
    Што людзі клічуць на васпана? I да каго, ўзлаваўшы, шлюць? Хто недарэчны ля прастола? Хто чэлядзі і слугам друг? Хто твой учэпісты назола?
    Хто сам набіўся да паслуг? ІМПЕРАТАР
    Цяпер замоўкні і не кленчы! Твае выслоўі недарэчы!
    Няхай загадваюць паны, А ты разгадвай, ты ж — дурны. Пайшоў служыць мой блазен сатане — Займай пасаду ты пры мне.
    Мефістофель займае месца злева.
    ГОМАН НАТОЎПУ
    Якім нам ветрам замяло Так хутка новае трапло? Нябожчык тлусты быў, як кот. А гэты — высах, нібы кнот. ІМПЕРАТАР
    Дык я вітак» вас, мае дарадцы!
    Сабраў вас тут я, у палацы, Пад зоркаю спрыяльнаю з’яднаных, Вялікасці маёй вернападданых!
    Аднак нашто, з якой вальготы, Калі найлепш бы ў гэтай зале Гуляць на пышным карнавале, Павінны мы шукаць турботы I мардавацца з нейкай радай? Вы кажаце, вас точыць млосць? Ну што ж, давай тады выкладвай, Што ў кожнага на сэрцы ёсць.
    КАНЦЛЕР
    Як зоры над тваім чалом, Нябесным ззяюць нам святлом
    Твае шчадроты; тут явіла Дабра і розуму свяціла Нам справядлівы абсалют... Але глухі да ласк няўдзячны люд! Пагразнуў ён у багнішчы аблуд, У ерэтычным глумішчы й дрыгве, Яму душэўны шчыр — не ў галаве! Краіна б’ецца ў ліхаманцы,— Якія ж думкі тут пра танцы?
    Зірні, вялікі, з гэтай троннай залы На родны край, што ўвесь у мглістым чадзе Дзе ўсё дабро тваё са злом звязалі I дзе няпісаны закон — бязладдзе.
    Той у суседа коні крадзе, Той цягне чашы з алтара, Той дзевак гвалціць і жанок, А той апошні цвік з двара Занесці мерыцца ў шынок; А нашы праўдалюбцы суддзі Распустай бавяцца. У блудзе Жарсцвеюць норавы; усюды смуты, Галодны край, раздзеты і разуты, Рай для грабежнікаў, зладзюг, А над сумленнымі вісіць абух; Бо там, дзе кат бароніць ката, Адна нявіннасць вінавата. Вось так і бавіцца дзяржава, Налева нішчыць і направа.
    Якая ж будзе тут управа, Калі і самавіты муж На хабар ласы і на куш, Калі суддзі і пракурору Пара паслухаць прыгавору.
    Згушчаю фарбы, скажаце? Няма чаго, Калі карціна чорная і без таго.
    Паўза.